Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
Іван Лашко, г. Косава, Івацэвіцкі раён.
X «В редакцню газеты «Народная Воля» Нлье Копылу.
Благодарю за смелость, ум, ваш поступок, что вы огшсалн, что внделн іі слышалн о войне. Чнтая, мне казалось, что пншете не вы, а я».
Э. Тобін, Ф. Тобіна, п. Смалявічы.
X «Мы з жонкай маладзейшыя за паважанага I. Копыла адпаведна на 2 і 5 гадоў. Усю тую вайну перажылі ў вёсках Верхамень Смалявіцкага раёна і Прыступаўшчына Дзяржынскага раёна. Усё добра помнім. I маглі б апісаць нават болып жудасныя сцэны, чым гэта зрабіў аўтар «Нябышына. Вайна».
Зрэшты, і нашым сем’ям немцы зрабілі менш шкоды, чым бандыты з суайчыннікаў.
Прыдбаўшы нейкім чынам у Смалявічах 3 запалкі, маці не паспела распаліць печ, як назло ў хату ўварваліся бандыты: “Отдавай, сука, спнчкн!” Суседка Ганна выдала. Скарыстаўшы момант, маці кінула запалкі мне на печ. Я іх хуценька схаваў між ног пад жывот і залез у куток. I вось, моцны прамень электрычнага ліхтара ўдарыў мне ў вочы, а востры канец штыка ўпёрся ў мой пуп: “Давай сюда, гадёныш, спнчкн, заколю!” I валасатай лапай выдраў тыя тры запалкі. Наша хата і надалей засталася стыць і без цяпла і без святла».
Мікалай Куксо.
X «Дзень добры шаноўны спадар Ілля Копыл!
Я — Мікалай Куксо, як і Вы дзіця вайны (1930 года нараджэння). 3 вялікай цікавасцю і сумам чытаў Ваш праўдзівы аналітычны аповед аб 2-й сусветнай вайне з выкарыстаннем фактычнага матэрыяла з вёскі Нябышына, а факты — упорная рэч!
Мяне вельмі ўразіў Ваш заключны раздзел, дзе многія ўжо вядомыя факты былі сабраны ў адно месца і былі зроблены адпаведныя правільныя вывады».
Ямбаеў В.Ю., г. Магілёў.
X «Рэдактару «Народнай Волі».
Хачу Вам паведаміць, што ў вёсцы Дальняе Запольскага с/с Бялыніцкага раёна ў часы вайны адбылася наступная падзея: п’яны партызан пачаў стральбу з вінтоўкі па нямецкаму самалёту. Праз некаторы час прыляцелі самалёты і знішчылі вёску. Людзі ўсю вайну жылі ў зямлянках. Сведка тых падзей і цяпер жыве ў гэтай вёсцы. Гэта Ліпай Зося. Ей ўжо больш за 100 гадоў. Жыве яна са сваёй нявесткай, засталіся ўдваіх на ўсю вёску. К ёй прыязджаў карэспандэнт раённай газеты «Зара над Друццю», цікавіліся. Але газета пра гэты выпадак не пісала».
Крыловіч Міхась, г. Мінск.
X «Хачу выразіць праз газету падзяку і нізкі паклон Іллю Копылу за яго праўдзівае апавяданне, надрукаванае ў «Народнай Волі» пад загалоўкам «Нябышына. Вайна». Спадар Копыл Ілля расказаў хоць і горкую, але праўду пра партызан, якія былі горшыя за немцаў, грабілі і рабілі засады на немцаў каля вёсак, тым самым навадзілі кару немцаў на нявінных сялян, дзе ў выніку палілі вёскі немцы. Таксама раскрыў аўтар праўду пра савецкіх генералаў, што яны не цанілі
жыццяў савецкіх салдат і гналі на доты, дзе можна было абыйсці з флангаў і г.д. Асабліва раскрыў аўтар прадажнасць Сталіна, які хацеў дамовіцца з Гітлерам у самы крытычны час для Савецкага Саюза на замірэнне».
Галіна Гапановіч, дачка ветэрана.
X «...А вот воспомннання моей матерн, в начале войны которой нсполннлось 14 лет: «От партнзан страдалн гораздо больше, чем от немцев. По ночам спать боялнсь. Партнзаны прнходнлн постоянно, забнралн всё подчнстую: одежду, обувь, продукты. Даже нательные крестнкн детей умыкнулн. Вместе с кожухом, валенкамн, салом партнзаны унеслн н мамн-но платье».
Анатоль Кавальчук, г. Лоеў.
X В «Народной Воле» о событнях времён BOB, мы, послевоенное поколенне, узнаём ненскажённые эпнзоды жнзнн гражданскнх людей на оккупнрованной террнторші. Хорошо запомннл, как людн плохо отзывалнсь о партнзанах. Мне думалось, что это в нашем регноне онн бездействовалн, а в другнх регііонах республнкн убнвалн фашнстов на каждом шагу. Оказалось, нет.
Партнзаны отряда «За Роднну» по ночам делалн рейды по сбору продовольствня, нзбнвалм за сотрудннчество н сочувствне немцам. Мой тесть Лагуто В.Д., участннк BOB, прочптал «Нябышына. Вайна», восклнкнул: «Напнсалн сушую правду про партнзан. Я сколько жнву после войны, такое прочнтал впервые...»
Шабалтас Васілій, г. Асіповічы.
X «Пачаў выпісваць вашу газету. Прачытаў дакументальную аповесць Іллі Копыла «Нябышына. Вайна». Вельмі добра, што прыйшоў час, калі людзі не баяцца пісаць праўду аб мінулым.
У час вайны, у 1941 годзе мне было 7 гадоў, і ўсё, што адбывалася ў тыя і ў наступныя гады, я помню выразна. Прачытаная аповесць ажывіла ў маёй памяці малюнкі мінулага, яны быццам ажылі і заварушыліся. Жылі мы тады ў вёсцы Курыцічы на Петрыкаўшчыне. Майго бацьку на вайну не ўзялі, яму ў ваенкамаце выдалі «белы білет». Ён моцна кашляў і пляваў крывёю. Слова туберкулёз у нашай хаце не гучала, гаварылі чахотка ці сухоты.
Пачалася вайна. Паявіліся немцы і партызаны. 1942 год, зіма, маразы стаялі моцныя. Неяк ноччу ў вакно нашай хаты пастукалі. «Хто там?» — спытаў бацька, падышоўшы да дзвярэй. «Свае, адчы-
няй». Дзверы раскрыліся, у хату ўвалілася 8 мужчын. «Гаспадар, запальвай лямпу», — загадаў адзін. Я спаў на печы, выглянуў з-за каміна. 3 другой палавіны хаты ў дзвярах паявілася постаць маці.
«Хазяйка, стаў на стол усё, што ёсць. Хазяін, пакуль баба будзе рыхтаваць закуску, даставай самагонку»
Мая дзіцячая душа інтуітыўна адчувала, што ад гэтых злых дзядзькаў нічога добрага мы не дачакаемся.
«Садзіцеся, калі ласка, да стала», — сказала маці.
Прычапіліся да бацькі з пытаннем: чаму ён не на вайне. Бацька растлумачыў, што ў яго белы білет. Галоўны партызан падняўся з-за стала, паставіў сярод хаты доўгую лаўку і загадаў, дастаўшы з вінтоўкі шомпал: «Лажыся спіной уверх. Я табе пакажу белы білет! Я што, ... тваю маць, должан за цябе родзіну зашчышчаць? — і стаў біць бацьку шомпалам. «Дзядзечкі, за што вы б’еце майго татку?» заенчыў я. «Брысь адсюль, сучаня, a то і табе пападзе», — і ён пнуў мяне нагой у бок, і зноў прыняўся за бацьку.
«Міленькіе, за што вы б’еце майго мужа?» — He вытрымала маці. «Адыйдзі, баба, — і загадаў: Сцяпан, выведзі кабету на двор». Галоўны яшчэ разы тры сцебануў бацьку: «А цяпер уставай, будзешь ведаць, як ад фронту дызертыраваць».
Адчыніліся дзверы, у хату ўвайшоў той, што вывеў маці і сказаў: «Сідарэнка, схадзі і ты, баба смачная, не пашкадуеш». Праз некаторы час ён вярнуўся з заплаканай маці.
Партызаны прадаўжалі піць і весяліцца, робячы выгляд, што нічога такога не здарылася. Выйшлі яны ад нас ноччу. Забралі ўсё сала, цыбулю, грыбы. Так партызаны паступалі не толькі з намі. Усе ў нашай вёсцы партазан пачалі баяцца. Яны ваявалі больш з насельніцтвам, чым з немцамі.
Прыйшла пара вешчы назваць сваімі імёнамі. Я, малалетак, ведаю такія выпадкі, калі немцы з сялянамі вялі сябе больш прыстойна, чым партызаны».
Рымарев Ннколай, г. Мннск.
X «Уважаемый главный редактор, я с большнм ннтересом чнтал в Вашей газете рассказ РІлыі Копыла «Нябышына. Вайна». Без сомнення это честный н правднвый рассказ очевндца.
В войну мне было 13—15 лет н я тоже был сввдетелем, как выжнвала деревня в годы войны. Особенно ярко н правдлво опнсал Н. Копыл действня партнзан. Н в нашей деревне не так боялнсь немцев, как партнзан. He немцы, а партнзаны забнралн домашннй
скот, продукты плтаяля л вообіце всё, что сподобалось. Нзбллл 70-летнего старлка за то, что он не отдавал гармошку.
Но самое страшное — партпзаны ублвалл нл в чём не повннных людей. Так в конце 1942 года л весной 1943 года в нашей деревне партлзаны схватллл л убллл 5 совсем молодых людей, лз нлх 3 учлтеля: Архлпенко Яков Нвановлч, Рлмарев Гаврллл Асоновлч, Руденко Павел, Шлленков Захар Алексеевлч, Рлмарев Павел Асоновлч.
В соседней деревне Клрово схватллл длректора школы Корлцкого, лабросллл на шею верёвку л таіцллл через деревню, пока не умер».
Міхаіл Дубаўцоў, г. Мінск.
X «Вялікі дзякуй «Народнай Волі» і яе аўтару Іллі Копылу за публікацыю «Нябышына. Вайна». Такую праўду аб вайле мала хто пісаў. Толькі такія мужныя творцы як наш Васіль Быкаў, ці рускія пісьменнікі Віктар Астаф'еў, Рыгор Бакланаў гаварылі аб тым, што насамрэч перажыў народ падчас страшлай трагедыі. Што да жыцця насельніцтва на акупаваных тэрыторыях, то гэта было ледзь не табу. У савецкі час лічылася, што ўсе, хто быў на акупаваяай тэрыторыі — гэта ворагі.
З’яўлелпе ўспамінаў Іллі Копыла падымае заслолу над схаванай праўдай. Тым болып цікава, што аўтар згадвае былыя падзеі, якія ўрэзаліся ў памяць вясковага хлапчука, які ла сваіх дзіцячых плячах разам з дарослымі выносіў жудасці той трагедыі. Я і сам злаходзіўся на акупаванай немцамі зямлі тут у Мінску ўсе 3 гады. Мне было 12 гадоў. Аб чым піша I. Копыл, бачыў на ўласныя вочы...»
Бацяноўскі Іван, г. Мінск.
X «Здравствуйте, уважаемая редакцля «Народнай Волі» л уважаемый Нлья Копыл.
В 1-й год войны я влдел немцев раза 3—4. Олл прлходллл в лашу деревню Панлшевіцлна л обраіцаллсь к жлтелям: «Матка, яйка». Но в 1942 году событля коренным образом лзмечлллсь. Одлажды ночью прлшлл к нам трое «партлзан» л требовалл отдать корову. Родлтелл отказаллсь. Тогда онп лзбллл молх родлтелей, взломалл сарай, забралл корову.
Как-то зашёл к лам «партлзан» с юным «партлзаном», лет 10— 12. Взрослый стоял с оружлем, а юный партлзал делал обыск под печью, в шкафу, в койках л заблралл то, что счлталл нужным».
Кахановіч Мікола, г. Пружаны.
X «Напярэдадні 65-й гадавіны заканчэння 2-й сусветнай вайны ідзе вельмі інтэнсіўная прапаганда той «гераічнай барацьбы савецкага народу» супраць гітлераўскай нямеччыны. Але ў гэтай прапагандзе значна больш хлусні, чым той праўды. Усё гэта падаецца нейкім агулам, казёншчынай, без усялякай канкрэтыкі, і замоўчваннем той жудаснай праўды, той трагедыі, якая выпала на долю беларусаў у прыватнасці. За пасляваенны час выдадзена мільёны і мільёны кніг пра тую вайну, але праўды пра чалавечыя лёсы там і паловы няма.
Што ж тычыцца так званага партызанскага руху на Беларусі, дык гэта навогул белая пляма і яна бадай больш за ўсё засакрэчана. I вядома чаму, бо сучасная пракамуністычнарасейская ўлада баіцца раскрыцця той праўды, якую тварылі так назоўныя партызаны над мірным бяззбройным насельніцтвам. I як бы ні хавалі праўду, усёроўна яна навідавоку, бо ёсць яшчэ жывыя сведкі таго, што амаль кожная спаленая вёска на Беларусі справацыравана партызанамі. 3 гэтай нагоды даўно пара нашым навуковым даследчыкам дэталёва правесці падрабязнае даследаванне па канкрэтнаму факту кожнай спаленай вёскі падчас 2-й сусветнай вайны на Беларусі...