Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
Але вернемся да канкрэтнага выпадку таго далёкага і трагічнага часу. Наша сям’я тады жыла ў вёсцы Шані. Немцы заязджалі ў вёску нярэдка, але вёска жыла ціха і мірна. Немцы насельніцтва не рабавалі, нікога не забівалі, наадварот, прывозілі ў краму соль, запалкі, газу, мыла і ішы тавар, неабходны селяніну. Яны былі зацікаўлены, каб людзі працавалі на ўласных палетках і плацілі адпаведныя падаткі.
Першае гора ў нашу сям’ю, па расказу маіх бацькоў, прыйшло ў ноч на 3 дзень Раждества Хрыстова 1943 года, гэта значыць у ночь з 9-га студзеня 1943 года. Мне на той момант было ўжо трошкі больш за 4 гады, майму браціку толькі каля 2 гадоў. У тую ноч наша сям’я праснулася ад звону разбітай шыбы, потым грукат у дзверы, лаянка незнаёмых людзей на расейскай мове. У хату ўварваліся толькі двое «партызан», аастатнія засталісяўдвары. Наставіўшы вінтоўкі, бацьку і маці ў ніжняй бялізне паставілі да сцяны. Маці паспела ўзяць на рукі браціка, а я, як старэйшы, стаў побач з маці, ухапіўшыся ад страху за яе начную сарочку.
Кожны ведае, што заўсёды дбайны селянін перад Новым годам закольвае вепрука. Таму адразу тыя бандыты з лесу сталі патрабаваць ад бацькі паказаць, дзе схаваны цабэрак з салам, кумпякі, каўбасы і г.д. Бацька ўсё ім аддаў. Потым тыя партызаны вынеслі з клеці мяхі
Андрэй Копыл, родны брат Іллі. Трагічна загінуў 4 лютага 1984 г. ва ўзрозсце 53 гадоў
з мукою, грэчкай, просам. У той жа самы момант другія «партызаны» ўжо гаспадарылі ў хляве, звязалі дзве авечкі — і ўвесь гэты нарабаваны скарб паклалі на сані. Яны прыехалі аж на 3-санным абозе. Бацька потым казаў, што бачыў усяго 5 тых бандытаў.
Але справа на гэтым не скончылася. Бандыты забралі бацькаў кажух і валёнкі. Бандыты чамусьці ведалі, што ў бацькі ёсць хромавыя боты, хромавая тужурка і добрыя святочныя нагавіцы. Усё гэта было надзейна схавана. Бацька да апошняга не збіраўся ўсё гэта аддаваць партызанам. Але бандыты, настойліва пагражаючы, патрабавалі ім аддаць усё. Адзін з іх сказаў, што калі бацька не аддасць добраахвотна ім названыя рэчы, то першым застрэліць гэтага шчанюка, тычучы ў мае дзіцячыя грудзі ствол вінтоўкі. Потым
падымае ствол вінтоўкі вышэй маёй галавы і страляе ў сцяну. Што было далей, я на той момант ужо не памятаю. Потым маці сказала, што я адразу ўпаў і страціў прытомнасць. Але самае страшнае для нашай сям’і было тое, што я ад таго страху анямеў. Наогул перастаў размаўляць. (Вылечыў немец, доктар-знахар. Мова паступова вярнулася.) Бацька таму немцу-чараўніку вырашыў заплаціць двума, сваім і матуліным, залатымі пярсцёнкамі. Але той немец-чараўнік катэгарычна адмовіўся браць плату.
Пасля той зімы 1943 года яшчэ шмат нацярпеліся страху, бо кожнае з’яўленне партызан у вёсцы магло скончыцца трагедыяй для вяскоўцаў.
Савецкія партызаны-камуністы не шкадавалі нават дзяцей, а фашысты іх лячылі».
Вось такія лісты чытачы «Народнай Волі» дасылалі ў рэдакцыю. Трэба адзначыць, што болыпасць аўтараў лістоў састарэлыя людзі, якія перажылі акупацыю, будучы падлеткамі. Усё, аб чым яны пішуць, гэта асабісты досвед. Іазета друкавала мае ўспаміны, людзі з захапленнем іх чыталі, саперажывалі, пісалі і тэлефанавалі як у рэдакцыю, так і асабіста мне. 26 сакавіка 2010 года выйшаў апошні нумар «Народнай Волі» з маімі ўспамінамі. Усё было ціха, і раптам, праз тыдзень, як гром з яснага неба — пікет!
Пра пікет я даведаўся адразу. У мяне была сустрэча каля ўніверсама «Рыга» з пісьменнікам, журналістам Яўгенам Лецкам. Якраз у гэты самы час зазваніў мой мабільнік, званіла карэспандэнт Радыё Свабода Галіна Абакунчык. Яна запыталася ў мяне, ці ведаю я, што зараз адбываецца перад рэдакцыяй «Народнай Волі»? Я нічога не ведаў. Яна мне і расказала, што актывісты ветэранскіх арганізацый праводзяць пікет каля рэдакцыі «Народнай Волі». Яны пратэстуюць супраць публікацыі ў газеце маіх успамінаў «Нябышына. Вайна». Пікет дазволены ўладамі. Галіна Абакунчык папрасіла мяне, як аўтара публікацыі, пракаментаваць гэтую акцыю ветэранаў. Вось мой каментар карэспандэнту Свабоды, ён маецца на сайце (Архіўза 6.04.2010 г.):
X «Ветэраны прывыклі жыць паводле прыгожых мітаў і яны працягваюць у гэтых мітах жыць. Мне на хатні тэлефон тэлефанаваў адзін ветэран і казаў: як жа вы маглі напісаць такі бруд перад Днём Перамогі. Вы ж, маўляў, маглі прыйсці да нас у саюз афіцэраў ці саюз ветэранаў. Мы б селі за круглы стол і ўсё б абмеркавалі. Я яму адказаў, што ў вас было 65 гадоў для круглых сталоў, чаму вы не абмяркоўвалі? Але ёсць і іншыя званкі, мне тэлефануюць людзі з усёй Беларусі, запрашаюць у госці. Яны кажуць, што ў іх вёсках адбывалася тое ж самае — па ўсёй Беларусі. Таму я нічога не шкадую, бо я напісаў праўду».
Ветэраны-пікетоўцы, якіх было чалавек 30—40, трымалі ў руках плакаты: «Позор фальснфнкаторам нсторнн!», «Долой клевету», «Ветераны протнв лжн!», «Нацнзм не пройдёт!» ды іншыя. Што цікава, калі я пазнаёміўся са зместам плакатаў, то злавіў сябе на думцы, што я згодзен з іх зместам. I я і, спадзяюся, мільёны людзей як у Беларусі, так і за яе межамі супраць хлусні, супраць паклёпу, супраць нацызму. Безумоўна, я падтрымліваю плакат: «Позор фальснфнкаторам нсторнн!» Разам з Вамі, шаноўныя ветэраны,
я гатовы паставіць тых фальсіфікатараў да ганебнага слупа. Нельга і шкодна выкладаць у школах і ВНУ гісторыю, якая грунтуецца на мітах і хлусні і не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. Але бяда ў тым, што вы, ветэраны-пікетоўцы, сваім пікетам якраз і абараняеце фальсіфікатараў гісторыі.
У гэты ж самы дзень, калі адбываўся пікет ветэранаў, а гэта было 6 красавіка 2010 года, Радыё Свабода запрасіла мяне паўдзельнічаць у перадачы «Начная Свабода». Я пагадзіўся. Галоўная думка, якую я выказаў у размове з карэспандэнтам Свабоды, было наступнае: «У часы акупацыі адбываўся генацыд беларускага народа з двух бакоў, як з боку немцаў, так і з боку партызан, прычым вядучая роля належала партызанам».
На наступны дзень на мяне абрынуўся шквал тэлефонных званкоў, не змаўкалі і хатні тэлефон і мабільны. У гэты ж дзень мяне запрасілі на Радыё Свабода правесці онлайн-канферэнцыю. Вось яе матэрыял, ніякіх правак я не рабіў:
Е®-
• Мікола:
X «Ці вам не сорамна красавацца адзетым уўніформу маёра акупацыйнай Чырвонай Арміі, ці вы проста не разумееце што робіце?»
I. Копыл:
«Я ў Чырвонай Арміі не служыў я служыў у Савецкай Арміі. Гэта вялікі адрэзак маёй біяграфіі. Я не збіраюся ад яго адмаўляцца. Асабіста я, ды і ніхто з маіх калег-афіцэраў, ніколі не адчувалі, што мы — акупанты. Я проста вывучаў салдат выконваць свае абавязкі. Акрамя таго я сам нёс баявое дзяжурства ў ракетнай пускавой шахце. У шахце прайшла болыпая частка маёй службы. Таму мне не сорамна за маю «ўніформу». Я афіцэр і, магчыма, дзякуючы гэтаму статусу я зараз на Радыё Свабоды адказваю на ваша пытанне».
• Язэп, г. Мінск:
X «Спадар Ілля, з вялікай цікавасцю прачытаў публікацыю вашай кнігі ў «Народнай Волі», карыстаючыся нагодай хачу выказаць Вам і рэдакцыі «Народнай Волі» шчырую падзяку і даведацца, ці выйдзе ваш твор асобнай кнігай?»
I. Копыл:
«Вялікі дзякуй Вам, Язэп за добрыя словы. Кніга ўжо выйшла напрыканцы мінулага года, але наклад невялікі. Я ўсё раздаў на прэзентацыі».
• Ннколай, г. Мннск:
X «Еслн б НКВДнсты не ппкетнровалн офнс НВ, я бы не узнал о такой хорошей н правнльной кннге. Благодарность автору».
I. К о п ы л:
«Дзякуй, Мікалай, за добрыя словы. Калі выйшла кніга, пра яе даведаліся некалькі сотняў людзей. «Народная Воля» пашырыла гэта кола зацікаўленых людзей да дзесяткаў тысяч. Пікет ветэранаў зрабіў маю кнігу вядомай на ўвесь свет. Інфармацыя ёсць на шмат якіх сайтах у Інтэрнэце.
• Ветэран, г. Мінск:
X «Шаноўны спадар Ілля! Ваша публікацыя выклікала буру эмоцый. Вас, пацана, якому ў вайну было 7 гадоў, папракаюць тыя, хто пакінуў вас на закланне ворагу. Наша «баявая» армія адкацілася і пакінула беларускіх хлапчукоў зведаць усе цяжкасці лёсу. Тыя бравыя ветэраны, якім у вайну і пасля яе хапала і хапае здароўя, павінны былі цаной свайго жыцця не дапусціць акупацыі. Але дзе яны былі тады, чаму не палеглі на полі бітвы? Заткнуць рот дзіцяці прасцей, чым адказаць на гэта пытанне. Маўчаць усе, хто ведае праўду пра вайну. Здзіўляе і наша «ідэалогія». «Адшукалі» сякеру пад лавай: знайшлі ворага ў ваенным пацану, падлетку, які на свае вочы бачыў тое, што было».
I. Копыл:
«Дзякуй, шаноўны Ветэран за ваша меркаванне. Вы сказалі вельмі слушна, я з вамі згодзен».
• Внктор, г. Барысаў:
X «Я могу представнть жнвых свндетелей войны в Борнсове, которым было по 10—14 лет на тот момент н онн прекрасно помнят всё пронсходяіцее в реальностн. Как относплнсь партнзаны к мнрному населенню н что онн делалн! Н это всё подтверждается: грабежн, уннження жптелей деревень н т.д. Н пусть онн скажут, как н что пронсходііло. Своему народу надо вернть н об этом говорнть правду. Когда свой народ уннчтожал своего. He стонт об этом забывать. Ате, кто пнкетнрует по заявкам «Народную Волю» н высказывают свою точку зренпя, пусть выступят на страннцах НВ н расскажут о себе, как онн, которым сегодня 60—65 лет, заіціііцалн Роднну іі что онн внделн?»
I. Копыл:
«Я з вамі згодзен, шаноўны Віктар. Сведак той вайны яшчэ шмат, хто быў падлеткамі. Але іх застаецца ўсё менш і менш. Шаноўны
Віктар, калі сярод іх ёсць вашы знаёмыя, сваякі, паразмаўляйце з імі і напішыце ў «Народную Волю». Так пішацца гісторыя. Гэта застанецца ў памяці».
• Вячак, г. Берасьце:
X «Спадар Ілля, перш за ўсё хачу выказаць вам падтрымку. Як пры Саветах так і сёння ўлада цкавала тых, хто кажа праўду. I дзякуючы такім, як вы, яе не схаваць пад кіпаю ілжы.
Маё першае пытанне. На вапіу думку, хто пікетаваў рэдакцыю НВ і што гэта за ветэраны? 2-е пытанне. Што рабілі партызаны ў ВАВ на Беларусі, а што Народная самаабарона? 3-е пытанне. Што рабіць, каб гісторыю ВАВ (без усялякай хлусні) разгледзелі на самым высокім узроўні і пачалі друкаваць у дзяржаўных газетах?»
I. Копыл:
«Хто аргіназаваў пікет, дакладна не ведаю. Але я не аднойчы бачыў, як ветэранаў падвозілі на аўтобусах на падобныя акцыі. Гэта былі пенсіянеры, не абавязкова ветэраны ВАВ, сабралі тых, каго можна было сабраць.