Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
На шчасце, некаторыя ўдзельнікі Другой сусветнай вайны сталі знакамітымі пісьменнікамі, не спалохаліся напісаць пра суровую акопную праўду вайны. Яны пакінулі для нас і для насіупных пакаленняў незабыўныя яркія творы. Гэта Віктар Някрасаў, Грыгорый Бакланаў, Віктар Астаф’еў і наш Васіль Быкаў. Але, хоць яны дэталёва апісалі вайну, гэта не гісторыя, гэта мастацкая ваенная літаратура.
Ёсць і гісторыкі і пісьменнікі, якія праўдзіва асвятляюць гістарычныя падзеі, даносяць да нас праўду пра нашу мінуўшчыну: Леанід Лыч, Віктар Чаропка, Захар Шыбека, Анатоль Тарас, Алег Трусаў, Уладзімір Арлоў і іншыя. 3 замежных беларусаў з творамі якіх я знаёміўся, у гэты шэраг я паставіў бы Янку Запрудніка, Юрыя Туронка.
3 вялікай цікавасцю я прачытаў кнігі расійскіх гісторыкаўдаследчыкаў Марка Салоніна, Барыса Сакалова, а таксама Віктара Суворава.
На маю думку, веданне намі айчыннай гісторыі знаходзіцца яшчэ ў болып горшым становішчы, чым веданне роднай беларускай мовы. Носьбіты роднай мовы пакуль што ёсць. Гэта ў періпую чаргу частка беларускіх пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, навукоўцаў, гэта значная частка моладзі. Ёсць шмат чыноўнікаў, якія добра ведаюць родную мову, але не рызыкуюць размаўляць на ёй, каб не згубіць пасаду, чакаюць свайго часу. Ведаюць і берагуць родную мову частка беларусаў замежжа. Мы павінны ведаць і шанаваць сваю мову, ведаць сваю гісторыю і ганарыцца ёй. Наша гісторыя адна з багацейшых і самых трагічных.
Хачу выказаць падзяку ўсім, хто дапамагаў мне выдаць кнігу «Нябышына. Вайна». Гэта ў першую чаргу паэт Яўген Гучок. Я рад нашаму з ім знаёмству. А адбылося яно ў 2008 годзе, дзякуючы міліцыі Савецкага РУУС г. Мінска. Гэта якраз быў год 90-годдзя БНР. Дата юбілейная, аўлада Мінска горад к гэтаму дню не ўпрыгожыла, не прыдала яму святочны выгляд. Я вырашыў выправіць становішча упрыгожыць кавалак вуліцы Сурганава налепкамі з выявамі гярба Пагоня і бел-чырвона-белага Сцяга. Праца спорылася, я адчуваў натхненне. Але хтосьці з жыхароў суседніх дамоў убачыў, што я займаюся крамольнай справай, і патэлефанаўу міліцыю. Побач з плошчай Бангалор да мяне з двух бакоў па тратуары пад’ехалі два міліцэйскія экіпажы і затрымалі. За гэта мяне аштрафавалі на 5 базавых велічынь, што на той час складала 175 тыся рублёў. Пра мой «подзвіг» напісала газета «Народная Воля», якую чытае Яўген Гучок. Праз гэту заметку мы і пазнаёміліся. Менавіта Яўген Гучок падштурхнуў мяне выдаць кнігу.
Хачу выказаць падзяку журналісту, выдаўцу Віктару Харсіку, які вельмі ўважліва аднёсся да майго рукапісу, адчуў, што напісана праўдзіва і шчыра. Вялікі дзякуй галоўнаму рэдактару «Народнай Волі» Іосіфу Паўлавічу Сярэдзічу і ўсяму рэдакцыйнаму калектыву за публікацыю кнігі на старонках газеты. Мая падзяка Яўгену Лецку, журналісту і краязнаўцу, за тое, што зрабіў маю кнігу «Нябышына. Вайна» сусветна вядомай. Дзякуючы яму яна публікуеццаў часопісе «Беларуская думка», Нью-Ерк, кнігу можна прачытаць у нумарах часопіса 67 за сакавік, 68 за верасень 2012 года, 69 за сакавік, 70 за верасень 2013 года. Дзякуй Радыё Свабода і яго журналістам за распаўсюд інфармацыі пра маю кнігу і што адбывалася вакол яе.
Вялікі дзякуй усім, хто званіў і дасылаў лісты падтрымкі як асабіста мне, так і ў газету «Народная Воля» і хто абмяркоўваў маю кнігу на форумах у інтэрнэце. Гэта Анатоль Палонскі, журналіст з г. Брэста; гэтаУладзімір Мікалаевіч Парфяновіч, бацька шматразовага чэмпіёна алімпійскіх гульняў, свету, СССР па веславанню Уладзіміра Парфяновіча; гэта Павел Каролік са Слоніма, Мікалай Кукса з Івянца, Кастусь Шыталь з Докшыц, Мікола Канаховіч з Пружан, Васілій Шабалтас з Асіповіч, Канстанцін Сярдзюк з Бабруйска, Э. і Ф. Тобіны са Смалявіч, Дзяніс Рабянок з Калінкавіч, Леанід Аксельбант з Мінска, Уладзімір Кузаўко з Брэста, Генадзь Качаргін з Віцебска, I. Лашко з Косава, В. Ямбаеў з Магілёва, Міхась Крыловіч з Мінска, Анатоль Мотуз з Брэста і дзесяткі іншых. Тут прысутнічае ўся геаграфія Беларусі.
Вялікі дзякуй Анатолю Беламу (памёр 14.11.2011 г. Вечная яму памяць), Анатолю Валахановічу сябрам клуба «Спадчына», што яны ацанілі маю працу і ўзнагародзілі Граматай.
Вялікі дзякуй маім замежным чытачам: Наталлі Бондар, г. Жытомір, Украіна; Марыне Кайзер-Баброўскай, г. Алма-Аты, Казахстан; Валерыю Дашкоўскаму, г. Чыта, Расія; Ларысе Пфунд, Германія і іншым.
Знайшліся аматары, якія перакладаюць кнігу «Нябышына. Вайна» на рускую мову. Адзін з іх: Паша Лебеда. Вось што ён напісаў пра кнігу:
X «Меня эта простая кннга потрясла... своей правдой той войны, когда самымн большнмн врагамн белорусов былн партнзаны н полнцан. Нменно так об этом говорнлн нам, детям, старшне, пережнвшне войну».
I яшчэ Паша Лебеда напісаў пра маю кнігу: «Здесь доля золота в сотнн раз превышает долю пустой породы».
Хачу сказаць вялікі дзякуй усім тым маім прыхільнікам, чытачам маіх успамінаў «Нябышына. Вайна», хто проста паціснуў мне руку і сказаў усяго некалькі слоў у маю падтрымку. Я нават уявіць сабе такое не мог, што шаноўны акадэмік, доктар геолагамінералагічных навук, прафесар Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі пацісне мне руку і скажа: «Дзякуй за смеласць». Усяго два словы, але якія значымыя для мяне — яны прыдалі мне ўпэўненасці ў сваёй праўдзе, якую я выклаўу кнізе «Нябышына. Вайна».
Гэта адбылося ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук у красавіку 2010 года. Там была сустрэча з айцом
Аляксандрам Надсанам, на якой удзельнічаў Радзім Гарэцкі і прысутнічаўя.
Алег Анатольевіч Трусаў, кандыдат гістарычных навук, старшыня Таварыства беларускай мовы, сказаў пра маю кнігу наступнае: «Лепшага пра вайну, чым гэта кніга, не чытаў».
Мастак Алесь Цыркуноў завітаў да мяне на кватэру, каб атрымаць кнігу «Нябышына. Вайна». Я быў рад гэтаму знаёмству.
Хачу выказаць падзяку паэту Генадзю Мікалаевічу Бураўкіну, які падтрымаў мяне і ў нашай размове даў мне некалькі слушных парад, калі я і надалей прадоўжу штосьці пісаць.
Мая падзяка Васілю Цімафеевічу Якавенку за падтрымку.
He магу не выказаць падзяку і сваім апанентам: Анатолію Адоньеву, Аляксандру Пестракову, Івану Пярэдню, ветэранам, якія пратэставалі супраць маіх успамінаў і «Народнай Волі». Стаяць у пікеце — гэта не той узрост, нават калі яны і «няўдзельнікі». Сваімі пратэстамі, тэлепаказамі, скаргамі, інтэрв’ю, артыкуламі яны зрабілі добры «піяр» маёй кнізе. Пра яе даведаліся ўсе, нават лянівыя. Дабавілася шмат цікавага матэрыялу, які дае магчымасць дапоўніць кнігу.
I апошняе. Хачу вярнуцца да папярэджання, якое атрымала «Народная Воля». Мяне здзівіла тая валтузня вакол маёй кнігі: скаргі, экспертызы, суды... Я ж напісаў не навуковую працу, не манаграфію, не доктарскую дысертацыю, не падручнік для іпкол і ВНУ. Гэта ўсяго толькі ўспаміны і разважанні шараговага грамадзяніна. Чаму такі перапалох? Такія заўвагі можна знайсці ў любой кнізе, газеце, часопісу і ўсё забараніць, пазачыняць. I да чаго тады мы прыйдзем?
Імя Копыл
оОЭООСОо
Коратка пра аўтара
Ілля Копыл падчас прэзентацыі першага выдання сваёй кніжкі (20 студзеня 2010 г.)
Ілля Копыл нарадзіўся 2 жніўня 1934 г. у вёсцы Нябышына Бягомльскага раёна Мінскай вобласці (зараз Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).
Бацька Піліп Гіляравіч Копыл да ліпеня 1941 г. працаваў старшынёй мясцовага калгаса. Маці Копыл Еўдакія Кузьмінічна працавала ў калгасе на розных работах. У сям’і, акрамяІллі, было тры сына. Мікалай (1922 г. н.) загінуўу сакавіку 1944 г. у партызанскім атрадзе. Сяргей (1926 г. н.) памёр у блакадным Ленінградзе. Андрэй (1929 г. н.) тра-
гічна загінуўна працы 4.02.1984 г.
У 1944 г. Ілля паступіў у 1-ы клас Нябышынскай сямігадовай школы, якую скончыўу 1951 г. У1954 г. закончыў Бягомльскую сярэднюю
школу і паступіў у Мінскае артылерыйска-мінамётнае вучылішча. 3 1957 па 1961 гг. служыў у артылерыі Прыволжскай ваеннай акругі (уСаратаўскайвобласці). 3 1961 па 1981 гг. праходзіў службуў Ракетных вайсках стратэгічнага назначэння — РВСН. У 1965—1970 гг. вучыўся ў Растоўскім вышэйшым камандна-інжынерным вучылішчы. У снежні 1981 г. зволены ўзапас па выслузе і ўзросту (47год).
3 1983 па 1997 гг. працаваў на інжынерных пасадах у Ваенным прадстаўніцтве Мінскага электра-механічнага завода. У студзені 1990 г. быў вылучаны калектывам цэха № 8 завода кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета. Перадвыбарчую агітацыю правёў пад Бел-ЧырвонаБелым Сцягам. Заняў 3-е месца з 6. 1 чэрвеня 1990 г. выйшаў з шэрагаў КПСС (за 15 месяцаўда ГКЧП).
Mae двух сыноў. Жонка Ніна Міхайлаўна памёрла ў 2003 г.
Ілля Копыл друкаваўся ў газетах «Свабода», «Навіны», «Народная Воля». Пісаў на розныя тэмы, мае больш за 50 артыкулаў. Больш за 100 лістоў адаслаў на Радыё Свабода.
СОДЕРЖАНЙЕ
«Замест птушыных песень...» 	3
Прадмова аўтара	6
У'Частка 1.	
УСПАМІНЫ
1.	Перад вайной 	7
2.	Пачатак вайны 	8
3.	Новы паварот у вайне	9
4.	Роспуск калгаса	 10
5.	Першая сустрэча з немцамі	 13
6.	Хрышчэнне	 14
7.	Першы раз у першы клас	 14
8.	Прымакі	 15
9.	Наша вёска ва ўмовах акупацыі 	 16
10.	Начны візіт 	 18
11.	Аперацыя «Мост»	 19
12.	Першая ахвяравайны 	20
13.	Зноў партызаны	 21
14.	Запылалі вёскі 	 22
15.	Стараста	23
16.	Аперацыя «Котбус»	24
17.	Смерць партызана	28
18.	Малыя дзеткі — малыя бедкі?!	30
19.	Трагедыя ў вёсцы	31
20.	Канец блакады 	33
21.	У Нямеччыне 	34
22.	Радзіёнаўцы	38
23.	У нашу сям’ю прыйшла бяда	45
24.	Зноў блакада	50
25.	Вызваленне	52
26.	Вяртанне дадому 	54
27.	Мой бацька пайшоў на фронт	56
28.	Выпадковыя ахвяры	57
29.	Я адмовіўся помсціць	60
30.	Жыццё працягваецца	61
31.	Другі раз у першы клас	63
32.	Хвароба за хваробай	65
33.	Чакаем Сяргея	66
34.	Дзень Перамогі 	67
35.	Я трапляю ў лагер	68
36.	Нам будуюць хату	 70
37.	Гуманітарка	73
38.	Весці з Манчжурыі	 74
Частка 2.	
РАЗВАЖАННІ	
1.	Беларусы ў Другой сусветнай вайне 	 76
2.	Міты пра партызанскі рух у Беларусі	 79
3.	Расклад сіл на акупаванай тэрыторыі Беларусі	89
4.	Структуры грамадзянскай адміністрацыі ва ўмовах акупацыі 	 125
5.	Страты Беларусі ў Другой сусветнай вайне	141
6.	Ці дачакаемся мы праўды?	 157
7.	Рэха вайны (30 год пасля...) 	 174
Частка 3.	
РЭЗАНАНС
Кніга выйшла з друку 	 179
Прэзентацыя	 189