Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
О fl Ы A h. Ф. k о л л ф. н.
МАЛРЧЙК Т. А, М О Д А Л Ь С.А. МОСКАЛЕЙЧйК П. < MAPJMHKEBH4 8,1 ЙЕРЕДНЯ д. ф п е р е а н я г. з. ПЕРЕДНЯ tt, В, П 6 Р Е A Н Я н. ПЕРЕДНЯ М п е р е a h я r,
П Е Р £ Д h Я Й. Л КГОІШо ЛАРФ6НО8КЧ ’ ПАРФЕНОЗО Лд₽Феяовйч 0 Е Ч Е Н b Т.
с О А Я К | О CO Л Я М К О
О А Я ft К о НОО « м Ц A У Р A Т ч К о с
A к
й.
м
Н, 8
С. Й
м
п. п. г л. Н.й М 4 й. н
Ілля Копыл каля помніка ў вёсцы Пруднікі. Унізе з левага боку пазначаны бацька (Піліп) і родны брат Іллі (Мікола)
У гэтым кантэксце хачу прывесці выпіску з кнігі Васіля Якавенкі «Пакутны век». На старонцы 479 чытаем: «...У Слонімскай акрузе, напрыклад, за восем месяцаў сорак другога года партызанамі знішчана 111 немцаў, 36 паліцаяў. А сваіх мірных жыхароў у сем разоў болей — ажно 823 чалавекі!»
У сваіх успамінах я расказаў, як савецкія ваенныя, уварваўшыся ў Германію, гвалцілі нямецкіх жанчын усіх узростаў. У выніку гэтага ў савецкай зоне акупацыі жанчыны зрабілі 800 тысяч абортаў. Пестракоў пагаджаецца з колькасцю абортаў, але ён тлумачыць гэта тым, што быў галодны час і немкі вымушаны былі ісці на спыненне цяжарнасці. Які цынізм! Пестракоў не падумаў, якім чынам 800 тысяч жанчын маглі адначасова зацяжараць, калі іх мужы адны загінулі, другія — у палоне.
Лічу, Пестракоўмаевельміпрымітыўныяведыпраамерыканскую дапамогу для СССР за гады Другой сусветнай вайны. Ён карыстаецца савецкай інфармацыяй пра міфічныя дзесяткі тон золата, якія быццам бы заплаціў СССР за тую дапамогу. Савецкай прапагандзе гэта было патрэбна, каб апраўдаць жабрацкае існаванне людзей пасля вайны.
А вось якую праўду — «Праўда аб ленд-лізе» — расказаў Іван Лепешаў, доктар філалагічных навук, прафесар («Аналітычная газета», № 9, май 2009 г.): «Першыя лендлізаўскія пастаўкі прыбылі ў Савецкі Саюз у лістападзе 1941 года, і амерыканскія танкі і самалёты ўжо прымалі самы непасрэдны ўдзел у снежаньскім контрнаступленні пад Масквой. He будзь гэтай саюзніцкай дапамогі танкамі, самалётамі, артылерыяй, снарадамі, невядома, што было б з Масквой і далейшым ходам вайны. Чырвоная Армія атрымала па ленд-лізе 19.734 танкі і самаходкі, 18.700 самалётаў, 9600 гармат, 131.000 кулямётаў. Ад саюзнікаў атрымана пораху ў тры разы, тэлефоннага проваду ў 15 разоў, паравозаў — у 22 разы болып, чым было зроблена ў Савецкім Саюзе за гады вайны. Саюзнікі далі 459 тысяч аўтамашын. Гэта ў два разы больш, чым выпусцілі аўтамабільныя заводы СССР за чатыры гады вайны. У пагадненні аб пастаўках гаварылася, што «матэрыялы, знішчаныя, страчаныя ці скарыстаныя ў перыяд вайны, не падлягаюць аплаце». Інакш кажучы, пастаўкі гэтыя былі фактычна бясплатнымі».
Пестракоў жадае атрымаць адказ: за якія грахі нашы жанчыны былі кінуты ў жудасныя ўмовы менавіта нямецкай агрэсіяй... Усё так, умовы жудасныя. Але ж яны былі не нашмат лепшымі пры феадальна-калгасным ладзе і да вайны, і пасля вайны. Жанчыны, дзеці працавалі на калгасных палях, стаялі ля станкоў, а мільёны мужчын таміліся, паміралі за калючым дротам у савецкіх ГУЛАГах. Тысячы жанчын апынуліся на фронце ўякасці санітарак, сувязістак ды выконвалі іншыя абавязкі. Але гэта не жаночая справа. Hi ў адной арміі свету не было такога дзікунства, каб худзенькая жанчына цягала раненых байцоў з поля бою. Для гэтага падбіраюцца моцныя мужчыны.
Пра мае ўспаміны «Нябышына. Вайна» Пестракоў кажа, што яны спазніліся на 65 гадоў, што яны дапамаглі б абвінавачаным на Нюрнбергскім працэсе. I вось тут я поўнасцю згодзен з Пестраковым. Я лічу і ўпэўнены ў гэтым: на лаве падсудных на Нюрнбергскім працэсе побач з фашысцкімі верхаводамі павінны былі сядзець і савецкія: Сталін, Берыя ды іншыя. Таму можна лічыць, што Нюрнбергскі суд быў не да канца справядлівым. На судзе, на працэсе не быў агалошаны Пакт Молатава—Рыбентропа
(Сталіна—Гітлера) і сакрэтны Дагавор да яго, а гэтага патрабаваў адвакат Герынга. Калі б гэта ўдалося зрабіць, то ўвесь свет убачыў бы, што Сталін такі ж агрэсар, як і Гітлер, што яны пэўны час былі вернымі саюзнікамі. Акрамя таго, Нюрнбергскі працэс прамаўчаў пра расстрэл палякаў і беларусаў у Катыні.
Але мае ўспаміны яшчэ спатрэбяцца. Вось што напісаў у «Народную Волю» ветэран ВАВ Леанід Аксельбанд: «Эта кннга (“Нябышына. Вайна”) будет очень кстатн, когда откроется судебный процесс над ленннско-сталннскнм болыпевпстскнм режнмом».
Пестракоў вельмі пафасна вымаўляе словы — Дзень Перамогі. Няцяжка здагадацца, што ў мяне іншае стаўленне да гэтага дня. Я не разумею, як можна з высокіх трыбун заяўляць, што ў Другой сусветнай вайне загінуў кожны ці трэці ці чацвёрты беларус, і тут жа ладзіць на асфальце вясёлае шоу. Для Беларусі гэты дзень павінен называцца інакш, напрыклад, Дзень жалобы, ці Дзень смутку па загінуўшых у часы Другой сусветнай вайны. Нельга забываць, што напярэдадні і пасля вайны Беларусь згубіла значную частку сваіх тэрыторый разам з іх насельніцтвам. Якім чалавекам трэба быць, каб вінаваціць тых, хто выжыў ва ўмовах акупацыі?! Ісці змагацца, каб коштам свайго жыцця, як раіць Пестракоў, узяць жыцці аднагодвух ворагаў, гэта, на мой погляд, усяго толькі дэмагогія. Змагацца павінна рэгулярная абучаная армія. На практыцы мы бачым, што на кожнага забітага нямецкага салдата прыпадае 12 савецкіх. Давайце адкрыта скажам: сваю перамогу, здабытую ў кровапралітнай бойні, ветэраны ВАВ добраахвотна аддалі Сталіну, калі ганебна кідалі трафейныя сцягі да яго ног на Парадзе Перамогі. Адбылася замена акупацыі многіх краін Еўропы з нямецкай, якая працягвалася 5 гадоў, на 45-гадовую акупацыю савецкую.
Пестракоў назваў мяне сынам укланіста. Прабачце, шаноўныя чытачы, але засмярдзела 37-м годам. А чаму б адразу не назваць мяне сынам ворага народа? Што, духу не хапіла?
Без камантарыяў' пакіну шэраг іншых пасажаў «ветэрана» А. Пестракова.
Мінск 	
Ну што, шаноўныя чытачы, спадзяюся, што вы ўсё прачыталі ўважліва і ўдумліва. Хтосьці з вас падумаў — які малайчына Аляксандр Пестракоў, што паставіў на месца гэтага «злопыхателя». Хтосьці абурыўся на яго. Кожны мае права на сваё меркаванне. Разам з вамі і я зноў перачытаў «палымяны» артыкул А. Пестракова і свой «Адказ «ветэрану».
Калі я прачытаў А. Пестракова, то ўбачыў ужо зусім іншага чалавека, не таго, з якім я размаўляў усяго некалькі дзён таму назад. Яго артыкул напісаны з такім імпэтам, што нагадаў мне абвінаваўчыя прамовы Пракурора СССР Андрэя Вышынскага. Цікава, які б прысуд аўтар артыкула вынес мне, як сыну «уклоннста», калі б яго надзялілі правамі караць? На маю думку, А. Пестракоў няшчасны чалавек, незадаволены сваім лёсам, пакрыўджаны, раззлаваны на ўсіх, а таму небяспечны. У даным выпадку, гэта ўсяго толькі пенсіянер — ён можа камусьці сапсаваць настрой, не болып. А калі б ён быў чыноўнікам? Гэта ўжо зусім іншая справа.
Хачу спыніцца на некаторых момантах артыкула А. Пестракова, на якія я не звярнуў увагу ў сваім «Адказу «ветэрану».
Так, ён абураецца, што ў наш час, у XXI стагоддзі, паяўляюцца пакрыўджаныя на свой лёс «няўдзельнікі» вайны і спрабуюць даць сваё дзіцяча-прымітыўнае асэнсаванне падзей сусветнага маштабу. Давайце паспрабуем разабрацца, хто ўдзельнік вайны, а хто няўдзельнік? Калі разглядаць асабіста мяне і Аляксандра Пестракова, то якраз я і з’яўляюся паўнавартасным удзельнікам вайны ад дня першага да дня апошняга. Я на сабе адчуў увесь цяжар вайны, перацярпеўусе пакуты ваеннагаліхалецця, якія выпалі на маю долю. А всь А. Пестракова ў той час нават на свеце не было, ён нарадзіўся праз тры гады пасля заканчэння вайны.
Так, у мяне няма пасведчання. што я ветэран вайны. Я не забіў 1—2 акупантаў, у чым мяне і абвінавачвае мой апанент. Я нават не зрабіў гэтага, калі мяне падбухторваў да забойства афіцэр Чырвонай Арміі. Калі зірнуць на гэта вачыма Пестракова, то я праявіў маладушша. Я яшчэ раз сцвярджаю і ў гэтым упэўнены, што забіць з-за вугла 1-2 акупантаў і гэтым самым асудзіць на смерць жыхароў цэлай вёскі — гэта не геройства, гэта ніякае не выкананне патрыятычнага доўгу перад народам, перад Айчынай, як спрабуе запэўніць нас сваёй дэмагогіяй Пестракоў. Такія дзеянні «мсціўцаў-партызан», — гэта не проста правакацыі, гэта мэтанакіраванае злачынства супраць мірнага насельніцтва. Дзіўна, што Пестракоў гэтага не разумее.
У сваім артыкуле А. Пестракоў шмат увагі ўдзяліў майму бацьку. Ён яго абвінавачвае ў грахах, якіх не было. Часам даходзіць да абразы. А вось пра свайго ён не сказаў ні слова. Пра сваю маці прыпомніў, а пра бацьку — не. Ці быў ён на фронце? Ці ўсё тут
у норме з патрыятызмам, з выкананнем патрыятычнага доўгу перад народам? Адкажы, Аляксандр.
Мне прыйшлаў галаву думка пашукаць дадатковыя звесткі пра А. Пестракова. I вось на сайце www.smolevichi.com я адшукаў яго зварот да грамадзян Расіі. Пазнаёмімся з ім:
	6*-
Уважаемые граждане Росснн, прожнваюіцне в Смолевнчском районе!
Как нзвестно, 4 марта 2012 г. состоятся выборы Презндента Росснйской Федерацші. Нам предоставляется право прннять участне в этом событші н такнм образом высказаться: «Какой мы хотйм вндеть будуіцую Россню». Такой был н прнзыв в Мннске 17 февраля в Доме Москвы на встрече с довереннымн лнцамн кандндатов.
Находясь на гостепрннмной земле Бсларусн (для кого-то нз нас это даже родная земля, хотя по паспорту он оказался гражданпном РФ), мы не хотнм, чтобы народы нашнх стран не поннмалн друг друга нлн нмелн взаммные претензіш. Но ннчего не делается без уснлнй п только лозунгаміі, нельзя что-то создать полезное для всех без мненпя каждого.
Поэтому как представнтель ннііцнатнвной группы предлагаю создать международное обіцественное обьеднненне граждан Беларусн н Россші (МООБР «Содружество»...) Его целн не только взанмопомоіць росснянам адаптнроваться в Беларусн (освоенпе языка, ознакомленпе с основамн законодательства РБ, проведенпе культурно-воспнтательных меропрнятнй), но н реалнзацпя обіцественного мнення в отношенші поступательного развнтня сотрудннчества нашнх стран.
Прошу высказаться по этому вопросу. Особенно прошу отклнкнуться тех, кто мог бы взять на себя часть органнзацнонных меропрнятнй.
Росснйскне властн хотят нас свонх граждан вндеть как актнвных участннков демократнческнх перемен.
Теперь слово за намн.