• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    Кінааператары зрабілі ў той час здымкі для фільма «Бягомльская легенда», і на многіх кадрах людзі і справы нашай брыгады. Аўтар артыкула I. Копыл мог пазнаёміцца з фільмам у раённым музеі славы, уважліва пачытаць кнігу Героя Савецкага Саюза У.П. Ціткова «Брыгада Жалязняк», дзе названа колькасць партызан у канцы 1942 года, ёсць таксама раённая кніга «Памяць». Але баявыя будні брыгады I. Копыла, як бачым, не цікавілі.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны (хаця аўтар супраць слова «Айчынная») Бягомльшчына была зонай партызанскай славы. Гарадскі пасёлак Бягомль, раённы цэнтр тады, у жніўні 2009 Указам Прэзідэнта РБ быў удастоены вымпела «За мужество н стойкость в годы Велнкой Отечественной войны 1941—1945 годов». Прамаўчаў і пра гэта аўтар.
    Якой толькі няпраўды не напісаў пра партызан, якімі кепскімі словамі не называў, як іх толькі не чарніў. Дзіву даешся! Там, да прыкладу, напісана, што ў злачынствах супраць насельніцтва ў час акупацыі партызаны адыгралі не апошнюю, а можа, галоўную роль. I быццам бы, каб знішчыць вёску з людзьмі, яны (партызаны) рабілі
    некалькі выстралаў у паветра і ўцякалі ў бок вёскі. Скажыце, які камандзір мог даць такі правакацыйны загад? I вось такой няпраўды у артыкуле, такіх злосных прыдумак мноства.
    А пра Чырвоную Армію і чырвонаармейцаў? Пра гераічныя подзвігі арміі-вызваліцельніцы ні слова, затое ачарнення хапае. Быццам не было мабілізацыі ў раёне, апынуліся ў 44-м у арміі толькі тыя, хто па нейкіх справах быў у Бягомлі. Іх там «пахапалі». Што не абучаных і непаўналетніх узялі на фронт і кідалі ў бой. Пра запасныя і вучэбныя палкі ні аднаго слова. Дадумацца да таго, што навабранцаў у арміі нават не пераапранулі ў ваенную форму, не кожнаму выдалі зброю. 3 іх сфарміравалі батальён і правялі разведку боем і такім чынам камандаванне ператварыла нашых землякоў у гарматнае мяса. Або тое, што звесткі пра перамогу, пра канец вайны землякі сустрэлі без бачнага трыумфу. Аўтар таксама не бачыў, як людзі кідаліся да вызваліцеляў у абдымкі і г.д.
    Адступленне Чырвонай Арміі ў 41-м называе бегствам. Hi слова пра абаронныя баі ў Брэсцкай крэпасці, пад Магілёвам, Масковой і другіх месцах. Ахайваў подзвіг Матросава, піша, што ніякага вызвалення Мінска не было, немцы быццам самі пакінулі яго, і што 3 ліпеня наляцела савецкая авіяцыі і ўшчэнт разбамбіла беларускую сталіцу. А пра паводзіны нашых салдат за межамі СССР у вайне! Колькі бруду ў іх адрас, а ці так было? Вельмі хочацца аўтару «накапаць» на нас, тых, хто быў на вайне, на тое, як сустракалі народы нашу армію-вызваліцельніцу.
    Праўсенародныўздым, пра масавы патрыятызм, пралозунг «За Роднну, за Сталнна» ні слова, для аўтара гэта міф.
    А чаго толькі не напісана пра тых, хто служыў у органах НКУС, пра камандаванне брыгады «Жалязняк», Герояў Савецкага Саюза І.П. Ціткова і С.С. Манковіча, аб нашым земляку Барздыку, аб заслужаным настаўніку П.А. Бобрыку, інвалідзе вайны, якога дзеці на санках прывозілі ў школу. Зразумела, не лепшыя словы. I пра тое, што ў час блакады маці-адзіночка павесіла сваю маленькую дачку, а ў нейкай другой групе дзве жанчыны задушылі сваіх маленькіх дзетак. Ці ж гэта праўда?
    А як аўтар піша пра свайго брата, які быў вучнем ФЗУ ў Ленінградзе і памёр у блакаду таму, што не мог есці чалавечае мяса і мышэй. Няўжо ў гады вайны было людаедства? Я быў не раз у Ленінградзе, ніхто такія факты не называў. А як жаласліва піша аўтар аб сабе, калі ён вучнем папаўу піянерскі лагер. Ішоў, бедалага, да Бягомля пяшком, а потым яшчэ з Бягомля па шашы на Лепель.
    А колькі нядобрага ў адрас дзяржавы, якая дала аўтару адукацыю, арміі, дзе ён служыў, калгасе, дзе бацька быў старшынёй. I быццам СССР граміў беларусаў больш адчувальна, чым фашысты ў гады вайны.
    Затое якая пахвала немцам-акупантам. У першую чаргу гаўляйтару Беларусі ў час акупацыі Кубэ, нямецкай уладзе ў Мінску. Ён немцаў паказвае амаль анёламі. Што яны людзям далі зямлю, што добра адносіліся да палонных, якіх гналі ў Докшыцы. А ці так было? Іх замучылі там голадам і холадам. Хваліць, што, калі ў бацькі ўкралі каня, дык немцы знайшлі і вярнулі. Бацька аўтара з цеплынёй гаворыць аб нямецкім афіцэры, які добра да яго адносіўся. Пры немцах, піша I. Копыл, людзі жылі лепш, пакуль не з’явіліся партызаны. I што гады акупацыі ў параўнанні з часам пасля вызвалення былі раем. Што з рук немцаў можна было атрымаць незалежнасць. Успамінае, што немцы нікога не білі, не прыгняталі, не крычалі, як паказваюць у сучасным кіно. Прыводзіць прыклад, як добра было яго дзядзьку ў Германіі і яго дзецям, куды яны былі вывезены, і пра тое, якія добрыя былі акупанты. I ні слова пра тое, колькі нашых людзей былі расстраляны, павешаны, спалены жывымі, як у Вольберавічах, пра другія зверствы акупантаў. А колькі на Бягомльшчыне помнікаў, абеліскаў і другіх знакаў, якія як бы гавораць «Помніце, людзі!»
    He забыў аўтар пахваліць і арганізацыі, сфарміраваныя немцамі: СБМ (саюз беларускай моладзі), БСА (Беларускі саюз аховы), што «сапраўднымі партызанамі», як ён піша, былі акаўцы (Армія Краёва).
    Таму вялікае наша здзіўленне і абурэнне, што такі артыкул з няпраўдай і хлуснёй з’явіўся у друку. I як яшчэ зразумець, што такі паклёп выйшаў з-пад пяра чалавека, які калісьці быў афіцэрам Савецкай Арміі? Кожны, канешне, мае права выказваць свае думкі, але на няпраўду і перакручванне фактаў права ў нікога няма. На знявагу абаронцаў Радзімы, на ўтаптванне ў гразь святых слоў патрыятызм, чалавечая годнасць, Айчына, самаахвяраванне, любоў да свайго краю, бацькоўскай зямлі. Атрымліваецца, што ні ў аўтара ні ў газеты, надрукаваўшай яго артыкул, няма гэтых пачуццяў і разумення гістарычнай праўды, а ёсць голае кепска пахнучае палітыканства, што выклікае не толькі непаразуменне, але і агіду.
    Пярэдня Іван Міхайлавіч, старшыня Джшыцкага раённага савета ветэранаў.
    Коратка аб аўтары: Партызан з кастрычніка 1942 г., франтавік з 1944 г. Дайшоў з баямі да Кенігсберга, інвалід вайны. Бацька расстраляны немцамі. бацька жонкі быў ранены, а бабка і сястра спалены жывымі фашыстамі.
    	
    Асаблівасць гэтага артыкула ў тым, што яго аўтар быццам бы мой зямляк. Мая вёска Нябышына ўваходзіць у склад Докшыцкага раёна. Але перш, чым каментаваць артыкул, для прыкладу хачу прывесці лісты іншых сваіх чытачоў — жыхароў Докшыц і адпаведнага раёна.
    Віктар Арпуховіч, Докшыцкі раён Віцебскай вобласці.
    X «Паважаны Ілля Піліпавіч, захацелася пагаварыць з вамі, падтрымаць вас маральна, падзякаваць за праўду, за ваш праўдзівы аповед «Нябышына. Вайна». Кожны наступны номер чакаў з нецярпеннем, каб скарэй прачытаць, што было далей вакол Нябышына.
    Разам з чырвонаармейцамі (пасля 17.09.1939 г.) у заходнія раёны хлынула ўсякая нечысць: суддзі, пракуроры, чэкісты — трэба было ўсталёўваць новыя парадкі.
    Неўзабаве пачаўся хапун. Сталі вывозіць паноў, асаднікаў, кулакоў, інтэлігенцыю. Вывозілі на Салаўкі, ніхто адтуль не вярнуўся.
    «Асвабадзіцелі» ў 1939 годзе з манастыра зрабілі турму, дзе здзекваліся з мясцовага насельніцтва... Пагэтаму многія западнікі і сустракалі немцаў з кветкамі, думалі, што ідуць лепшыя вызваліцелі. Помню, як мноства танкаў стаяла пад старымі ліпамі. Мы, хлопцы, свабодна хадзілі каля танкаў. Немцы-танкісты частавалі нас цукеркамі.
    3 паяўленнем партызан адносіны немцаў да насельніцтва змяніліся. Вы, Ілля Піліпавіч, напісалі. што зрабілі немцы з Шуняўкай і чаму. Я прыгадаю толькі адзін выпадак. Калі ехаць з Докшыц у Пераф'янава, то на адлегласці паўдарогі была вёска Азарцы. Партызаны пры ўездзе ў вёску залажылі міну. Нямецкая машына на міне падарвалася. Тут жа немцы акружылі Азарцы, усіх жыхароў расстралялі, а вёску спалілі. Вы ў сваім аповедзе «Нябышына. Вайна» пішаце, чаму гэта рабілі партызаны і для чаго.
    А цяпер некалькі ўспамінаў пра радзіёнаўцаў. Яны размяшчаліся па хатах у жыхароў Докшыц. 5 чалавек жыло і ў нашай хаце, занімалі адзін пакой, былі спакойнымі і добразычлівымі людзьмі. Нада сказаць праўдзіва, што ні немцы, ні паліцаі, ні радзіёнаўцы мясцовых жыхароў Докшыц не чапалі, не здзекваліся. Людзі спакойнахадзілі, жылі, працавалі, спакойна спалі».
    Кастусь Шыталь, Докшыцы.
    Гэта дастаткова аб’ёмны матэрыял на сайце westki.info. Таму я скарыстаю асобныя вытрымкі:
    X «Сёння раніцай (6.04.2010 г. І.К.) каля трох дзесяткаў ветэранаў у Менску пікетавалі рэдакцыю незалежнай газеты «Народная Воля». Падставай для акцыі стала публікацыя на старонках «Народнай Волі» кнігі ўраджэнца Бягомльшчыны Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», дзе аўтар апісаў свае ўспаміны аб фашысцкай акупацыі. На думку ветэранаў, змест кнігі з’яўляецца паклёпніцкім.
    Мне як краязнаўцу даводзілася шмат размаўляць з людзьмі, якія ў сваім дзяцінстве перажылі акупацыю. Іх аповеды вельмі моцна адрозніваюцца ад вобразаў, якія навязваюцца прапагандай. Шмат хто, сапраўды, згадвае пра тое, што ў першыя дні акупацыі нямецкія салдаты частавалі бедных беларускіх дзяцей цукеркамі, і прыгадвае рабаўніцкія напады партызанаў...
    У кнізе Іллі Копыла акупацыя сапраўды паказаная як трагедыя народа. Вялікае зло, якое мае шмат сваіх аспектаў і эпізодаў, якія не ўпісваюцца ні ў якія прапагандысцкія і ідэалагічныя схемы. Вось нямецкія салдаты частуюць дзяцей цукеркамі, а акупацыйная адміністрацыя стварае спрыяльныя ўмовы для гаспадарання на зямлі. А праз нейкі час, не разабраўшыся, хто вінаваты ў дыверсіях, немцы жудасна знішчаюць жыхароў Вітунічаў і Шунеўкі. А партызанаў часта даводзілася баяцца не менш, чым немцаў, тым болып, што яны і правакавалі немцаў на прымяненне жорсткіх сілавых мераў.
    Вынікі акупацыі — сотні тысячаў ахвяраў па ўсёй Беларусі... А на іх крыві ўлады ўжо шэсць з паловай дзесяцігоддзяў робяць прапаганду... На магілах, на памяці нацыі ўлады спявалі і спяваюць свае хваласпевы «ўсенароднай барацьбе савецкага народа пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі...»
    Сённяшні пікет яшчэ адзін прыклад такой абароны хлусні...
    А кнігу Іллі Копыла я лічу недарэмнай працай. У дэмакратычнай Беларусі з асвятлення вайны будзе знятая функцыя ідэалагічнай легетымізацыі рэжыму — і пра яе будуць пісаць як пра нацыянальную трагедыю. I кнігу спатрэбіцца перавыдаць вялікім накладам дзеля таго, каб вучні школаў Докшыцаў і Бягомля маглі пазнаёміцца з трагічнай гісторыяй XX стагоддзя на прыкладзе свайго раёна».