• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    Когда я расследовал эту нсторню, то получнл ппсьмо от Александры Андреевны Сенченко (см. ннже. — Ред.). Напечатайте, пожалуйста, это пнсьмо, чтобы людн зналн ВСЮ правду.
    Константйн Гайдук. г.п. Бегомь Вйтебской обласцй.
    «Як аўсы жалі...»
    ...Хачу, каб хоць хтосьці пачуў крык душы. Таму і пішу адкрыта, бо ўжо даўно перастала баяцца, выпрамілася, падняла галаву. Адзінае: баюся за сваіх дзяцей і ўнукаў. Многа разоў думала напісаць пра нечалавечыя пакуты, якія выпалі на нашу сям’ю, на дарослых і нас, дзяцей. Хоць самі ўжо састарыліся, а боль не сціхае...
    У 60-х гадах нам прыслалі рэабілітацыю на бацьку. Але бальшавікі і тут не маглі без маны: пісалі, што бацька памёр ад запалення варотнай вены ў 1942 годзе. Прыдумалі ж хваробу!
    Прайшлі гады. Мой старэйшы сын быў у Віцебску і папрасіў У КДБ дакументы на майго бацьку. Яму паказалі. Там было толькі два лісты: адзін пратакол, у якім ён адмаўляў прыпісаную яму контррэвалюцыйную дзейнасць, а ў другім — поўнасцю пацвярджаў. Так яго там катавалі! У канцы другога допыту было напісана: расстраляць. I прыгавор быў выкананы 19 снежня 1937 года. Аўзялі яго ў жніўні. Мама казала: «Як аўсы жалі...».
    Засталося нас у мамы чацвёра, і яшчэ дзяўчынка нарадзілася пасля бацькі, пятая. 3 калгаса выкінулі, соткі абрэзалі...
    У нашым пасёлку быў завод, дзе палілі вугаль, гналі скіпідар. Мне тады было чатыры гады, а ўжо хадзіла вугаль сеяць, каб не памерці з голаду, да сіта не даставала, цягнулася ручонкамі... Як нас маці зберагла — не ведаю. Толькі памятаю голад, голад, голад...
    Пачалася вайна. Каго першымі трывожылі «партызаны»? Нас! Памятаю, прыехалі, паставілі калодку сярод хаты, налавілі гусей, паадсякалі ім галовы і паехалі ў Асавы, дзе пражылі гэтых гусей і пілі гарэлку. Ой, было, было... Слова не скажы — ворагі...
    Арыштавалі маці і сястру Ніну дзесьці ў студзені 1943 года, патрымалі некалькі дзён у Бягомлі ў партызанскай камендатуры, а потым расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Там было многа расстраляных. He давалі і пахаваць. Брат (яму было тады 15 гадоў) некалькі разоў ездзіў, каб скрасці забітых маці і сястру і пахаваць. Удалося яму гэта дзесьці ў сакавіку, бо, памятаю, ужо было сонечна і таяў снег.
    Ляжалі маці і сястра на возе зусім змёрзлыя. Каб у дамавіну палажыць, вытапілі лазню, адагрэлі. Ой! А мы, малыя, паўзаем каля дзвюх трун. He давядзі Бога!
    Пахавалі маці і сястру ў Замасточчы. А выжылі мы, малыя дзеці, толькі дзякуючы нашаму брату і таму, што ніколі не сварыліся, бераглі адзін другога. Дарэчы, у так званых партызанаў, казалі, была думка забіць і брата, каб не было каму адпомсціць. Але чамусьці пакінулі. I ён стаў для нас і бацькам, і маці, і братам. Яшчэ была цётка гарбатая, бацькава сястра. Так і жылі. Самі сябе кармілі: сеялі, жалі...
    У 1944 годзе брата, семнаццацігадовага хлапчука, узялі ў армію, не паглядзелі, што на руках ў яго малалетнія дзеці... Памятаю, як у 1945 годзе чырвонаармейцы прывезлі ў Бягомль дапамогу сіротам, нейкую тканіну. Усе сіроты пайшлі, усім давалі: каму на кашулю, каму на сукенку. Суседка кажа нам: «Ідзіце, вы ж таксама сіроты». Пайшлі з сястрой, доўга стаялі ў чарзе. Чырвонаармеец адарваў нам паркалю на сукенкі, а намеснік старшыні райвыканкама, які, дарэчы, добра ведаў нас, бо быў жанаты на стрыечнай бацькавай сястры, сказаў: «Ім не трэба даваць, іх бацька быў рэпрэсаваны ў 37-м годзе». Чырвонаармеец паглядзеў на нас жаласліва, але тканіну забраў...
    Зусёй сям’і вышэйшую адукацыю атрымала толькі я, меншая. Бо ўсе ўжо працавалі і дапамагалі мне як маглі. Маю нават дзве вышэйшыя адукацыі, працую настаўніцай беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Але забыць пра мінулае не магу. Усё адабралі, спаганілі камуністы і савецкая ўлада: дзяцінства, юнацтва, маладосць.
    Адзінае, што захавалі мы на ўсё жыццё, — гэта пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці. Мусіць, моцныя ў нас гены, моцная парода...
    Аляксандра Сенчанка (Шыла).
    Канстанцін Гайдук:
    «Увесь род наш зніштожылі»
    Яго бацька быў рэпрэсаваны НКВД, вёску спалілі нацысты, дзядзькоў расстралялі савецкія партызаны.
    Канстанцін Іванавіч Гайдук зведаў і болып сталінскіх рэпрэсій, і жахі вайны, і пасляваенную разруху. Ен нарадзіўся 79 год таму ў вёсцы Саўскі Бор, каля Бягомля. Спадар Гайдук абышоўусе ваколіцы, збіраючы сведчанні людзей, якія, як і ён, пацярпелі ў вайну і ад немцаў, і ад партызанаў.
    1930-я: арышт за арыштам
    «Я пачаў займацца гэтым пытаннем, таму што ўвесь род наш зніштожылі», — з горыччу кажа Канстанцін Іванавіч. Яго продкі — прыгонныя сяляне. Бацька, Іван Аляксеевіч Глазко, пайшоўу Чырвоную Армію добраахвотнікам. Пад Бягомлем трапіў у палон да палякаў, але здолеў збегчы.
    У 1929 г. НКВД арыштавала дзядзькоў спадара Канстанціна, старэйшых братоў яго бацькі — Міхаіла і Аляксандра Глазко. Трыбунал у Віцебску асудзіў іх да дзесяці год лагераў як шпіёнаў. «Былі яны моцныя, здаровыя, працаваць умелі. Дзядзька Міхалка з зямлёй размаўляў, як з чалавекам. Ідзе па полі, возьме зямлю ў руку, прыкладзе да вуснаў: «Вой, зямліца мая, вой, ужо ж я хутка цябе буду араць ды засейваць!» — узгадвае спадар Гайдук.
    У 1933 г. — новы ўдар: арыштавалі бацьку спадара Канстанціна разам з пляменнікам Арціпам, сынам «шпіёна» Міхалкі. Дадому бацька ўжо не вярнуўся. Пазней Канстанціну Іванавічу паказалі ў КГБ загад на яго расстрэл. Рэпрэсіўная машына праглынула амаль усю мужчынскую частку сям’і.
    Нечаканае вызваленне
    «Жылі мы — не дай Бог, — узгадвае Канстанцін Гайдук. — У нас усё-ўсё забралі. Кубак, вядро, зерне да кропелькі. I нават забаранілі маме хадзіць у лес па дровы». А ў яе было трое малых дзяцей на руках. Знаёмы міліцыянер параіў жанчыне развесціся з мужам, ворагам народа. Інакш, маўляў, самі патрапіце ў Сібір. Так Канстанцін Іванавіч атрымаў прозвішча маці — Гайдук. Але—дзіва дзіўнае: у 1933 г. дзядзькі Міхалка і Аляксандр вярнуліся з лагераў у Карэліі, бо ім скарацілі тэрмін. Дзядзьку Міхалку дазволілі пасяліцца ў Лепелі. У начы ён употайкі прыходзіў у Саўскі Бор. Калі пачнецца вайна, Міхалка здолее вярнуцца ў родную хату. На сваю бяду...
    Налёт карнікаў
    Наступ немцаў быў імклівы. На акупаванай Бягомльшчыне пакрысе арганізоўваліся партызанскія атрады.
    «Адна з групаў, пад кіраўніцтвам Сцяпана Манковіча і Рамана Дзякава, захапіла нямецкую машыну на шашы, расстраляла шафёра. I прыгнала яе ў нашую вёску! — распавядае Канстанцін Гайдук. —
    Нашто? Немцы ж расстрэльвалі сялянаў за малейшае падазрэнне ў сувязях з партызанамі! А атрад Міхаіла Бычкова прыйшоў у Бягомль і абрабаваў краму. Ішлі адтуль, курылі, кідалі паперкі — і зноўтакі ў нашую вёску. Ну, немцы паслалі карнікаў. Добра, што гэта былі літоўцы, яны толькі хаты знішчылі. Калі б немцы — яны б нас там як мышэй папалілі».
    Народныя мсціўцы
    19 снежня партызаны занялі Бягомль і пачалі складаць спісы вяскоўцаў, падазраваных у сувязях з немцамі. Патрапіў у спісы і «былы шпіён» дзядзька Міхалка. Далей разыгралася драма, пра якую Канстанціну Гайдуку расказваў яе непасрэдны ўдзельнік, партызан Пётр Шаман: «На другі дзень Каляд, 8 студзеня, партызаны пад’ехалі да хаты, дзе жыў дзядзька Міхалка: «Хадзі-ка сюды, садзіся». Завезлі пад вёску Бераснёўку, у ельнічак: «Злазь!» Дзядзька Міхалка перахрысціўся, стаў. Ведаў ужо, што апошняя дарога. Раптам — ляціць вазок. Пад’язджае чалавек з Дамжарыц, Вашкевіч Іван, сябра Манковіча. Гэты Іван дужа ненавідзеў дзядзьку Міхалку. Як нашых арыштавалі, ён, Вашкевіч, забраў сабе хату Уладзіміра, малодшага брата дзядзькі Міхалкі.
    Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы.
    I вось дзядзька Міхалка патупаў па снезе, шапка такая старэнькая, валёнкі старэнькія — ну дзе ж яму, ведаеце, было пасля лагера новае справіць... А Іван Вашкевіч узяўу аднаго з партызанаў вінтоўку і сам яму ў спіну стрэліў. Такая была нянавісць!»
    Працяг расправы
    Пра тое, што адбылося далей, спадару Гайдуку распавяла яго пляменніца, Надзея Глазко: «Сын дзядзькі Міхалкі, Віктар, паехаў у Бераснёўку на Каляды ў госці. Партызаны — за ім. I павезлі ў тое самае месца, каб расстраляць».
    Кала ўзлеску іх дагнала сястра Віктара, Ксенія, якая ехала следам. А з суседняй вёскі ўжо ляцела поўная жаху Надзея Глазко. Па дарозе ехалі і іншыя людзі з Бераснёўкі — за сенам. Паднялі крык: «А што вы робіце! Немцы забівалі, а цяпер вы забіваеце!» — узгадвае спадар Канстанцін аповед Надзеі. — Тады партызаны пасадзілі Віктара ў сані і прывезлі ў штаб да Манковіча. Ен на іх: «Чаму не расстралялі?» А Віктар з Манковічам — землякі, разам служылі ў арміі ў 1922 г., ложкі побач стаялі. Цераз дзверы было чутно, як Манковіч казаў Віктару: «Я памыляўся ў табе. Чаго ты жывеш са шпіёнам?» «Гэта ж мой бацька, які ён шпіён?» — спытаўся Віктар. Грымнуў стрэл. А жонцы Віктара Насці ўжо сказалі, што Віктара
    забралі. Тая так ляцела, здаецца, ніякая б сіла не спыніла. Уламілася туды, упала на мужа: «Ай, мой родненькі!» А Манковіч падышоў — і ёй у галаву стрэліў. Потым сказаў: «Вязіце ў Беразіно (гэта радзіма Манковіча, дваццаць кіламетраў ад Бягомля) і павесьце там на дрэве».
    Вёз трупы ў Беразіно той самы партызан Пётр Шаман, з якім спадар Гайдук гутарыў пасля вайны: «Прывезлі. Сабраліся людзі: «Каго ж будуць казніць, што такое?» Іх целы выкінулі з вазка, адзін партызан, прахадзімец такі, пачаў вяроўку вешаць на бярозе. А людзі як закрычалі! Яны пабачылі, што гэта Віктар. Знаёмыя, нават родныя былі. Дык партызаны трупы зноў у вазок за рукі-ногі ўкінулі і кудысьці завезлі».
    Знішчэнне «падазроных»
    «Я вельмі шмат пахадзіў па гэтым раёне, у кожнай хаце быў, — запэўнівае Канстанцін Гайдук, гартаючы свае запісы. — Вось, напрыклад, Іван Ставер. Польскую вайну прайшоў, фінскую прайшоў і на другі дзень добраахвотнікам у гэтую вайну пайшоў. Абараняў Маскву, Ленінград, быў двойчы паранены. Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы. Яго сёстраў, Кацю і Алу, і жонку Марыю партызаны абвінавацілі ў супрацоўніцтве з немцамі і расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Чаму, маўляў, не забаранялі немцам да вас у хаты заходзіць? А куды людзям было падзецца? Увогуле, у тыя дні партызанскія спецгрупы знішчылі ў нашых ваколіцах больш за 60 чалавек».