Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Вось якое заключэнне зрабіў Інстытут гісторыі НАН Беларусі: «План по уннчтоженпю ряда деревень в Беларусн нпкогда не разрабатывался в Центральном штабе партнзанского двнження, спнсок деревень, подлежаіцнх уннчтоженню, там не составлялся».
Шаноўныя чытачы, а зараз давайце яшчэ раз удумліва перачытаем гэтае заключэнне. Інстытут гісторыіі не адмаўляе тое, што план і спіс існавалі. Інстытут толькі канстатуе, што такі
план не распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе і спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню, там не складаўся. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што такія функцыі былі перададзены ў партызанскія злучэнні. I ўжо ў штабах злучэнняў вырашалася, якую вёску паліць першай, якую другой, якую трэцяй... і вырашаўся лёс мясцовага насельніцтва. Але пакінем у баку гэтыя здагадкі. Раз Інстытут гісторыі адназначнага адказу не даў, значыць, такое пытанне існуе, і пытанне гэта складанае. I тут трэба было б не рот затыкаць «заўвагамі» і «папярэджаннямі» таму, хто праявіў смеласць і ўзяўся за гэту небяспечную працу, а паспрыяць яму ў гэтым.
Планы і спісы знішчэння беларускіх вёсак партызанам патрымаць у руках і прачытаць проста немагчыма. Гэта вельмі небяспечны кампрамат на савецкую ўладу і КПСС, разбураліся міты пра партызанскі рух на Беларусі. Таму такія планы, калі яны існавалі, даўно знішчаны. Каму невядома, як партыйныя органы КПСС знішчалі свае архівы пасля паразы жнівеньскага путчу ГКЧП 1991 года?! Трэба яшчэ мець на ўвазе, што такія планы проста трымал іся ў гал овах савецкіх функцыянераў і партызанскіх камандзіраў, загады аддаваліся ў вуснай форме. I такое назіраецца ва ўсе часы. На маю думку, напрыклад, неразумна шукаць пісьмовыя загады на выкраданне Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.
Трэба ўлічваць і тое, што амаль усе архівы Другой сусветнай вайны знаходзяцца ў Расіі. Доступ да іх абмежаваны. Вялікая колькасць дакументаў засакрэчана на 75 год і нават навечна. Значыць, ёсць што хаваць. Як сказала доктар гістарычных навук расійскі гісторык Юлія Кантар, зараз у расійскіх архівах знаходзіцца 2,5 мільёна засакрэчаных дакументаў часоў Другой сусветнай вайны (!). У год дазваляецца рассакрэціць 10 тысяч дакументаў. (23.07.2011. RTVI, Цена победы). Каб разгрэбці ўсё гэта, спатрэбіцца 250 год!
Каб падмацаваць гэтыя свае меркаванні, звярнуся да артыкула расійскай журналісткі, аглядальніка «Новай газеты», кандыдата філалагічных навук Юліі Латынінай «Партнзаны нлн карателн» (сайт «Ежедневный журнал», 31.05.2010 г.). Некалькі цытат з артыкула:
X «Для поннманйя характера действнй «красных партнзан» за всей лннней фронта, необходнмо помннть днректнву Совнаркома от 20 нюля 1941 года «Не оставлять протнвннку
нн кнлограмма хлеба, нн лнтра горючего» н прнказ ставкн Верховного Главнокомандовання от 17 ноября 1941 года, который прнказывает отрядам днверсантов «разрушать н сжнгать дотла все населённые пункты в тылу немецкнх войск...» Этот прнказ обьявлял всех жнтелей оккупнрованных террнторнй законнымн мншеннямн сталннскнх дмверсантов.
X «Еслн бы требовання Сталнна былн выполнены, то во время оккупаціш вымерло бы почтн всё населенне оккупнрованных террнторпй», — пншет красный днверсант полковнпк йван Старннов.
X «Этнм прнказом было спнсано всё населенне в оккупнрованных областях», — заметнл нсторнк Марк Солоннн.
Мы до снх пор не знаем, сколько было убнто фашнстамн, сколько «краснымп партпзанамн», а сколько фашнстамн в результате безжалостных красных провокацмй...
В партнзанскнх отчётах, отсылаемых в штаб, была спецнальная графа: «сожжено домов столько-то».
... залннней фронта ... «красные партнзаны» в 1941—1944 годах... террорнзнровалй мнрное населенне не меныпе, а порой больше, чем пх жестокнй протмвнйк».
На гэтым спыняю цытаванне артыкула Юліі Латынінай.
Калі падсумаваць усё вышэйсказанае, то Інстытут гісторыі НАН, які праводзіў экспертызу публікацыі «Нябышына. Вайна», мог зрабіць заключэнне, што планы знішчэння беларускіх вёсак і насельніцтва ў партызанскіх штабах маглі складацца і спісы вёсак для знішчэння маглі існаваць. Калі існавалі Дырэктыва Саўнаркама і Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, у якіхпатрабавалася знішчацьусёўтыленямецкіхвойск, пакідаць там выпаленую зямлю, то існавалі і планы па іх выкананні.
Карацей кажучы, і з трэцяй заўвагай Папярэджання я не магу пагадзіцца. Я не магу пагадзіцца і з тым, што мае ўспаміны дыскрэдытуюць партызанскі рух у Беларусі і дзеянні Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Я проста назваў рэчы сваімі імёнамі. I партызаны, і Чырвоная Армія дыскрэдытавалі сябе самі.
<^>
Што тычыцца пратэстаў ветэранаў, то я не думаю, што гэта іх уласная ініцыятыва, іх хтосьці падбухторвае. Ды і што гэта
за ветэраны? Як трапна напісаў адзін чытач, гэта «няўдзельнікі вайны». Яны пратэставалі супраць уладкавання нямецкіх пахаванняў, супраць незалежных СМІ, супраць сайта «Беларускі партызан», супраць прыезду ў Мінск легендарнай эстраднай нямецкай групы Rammstein...
Пасля «папярэджання» можна было б паставіць кропку. Але чытачы працягвалі званіць і пісаць. Я атрымаў пакет з газетай «Пенсіюнер», у якой змешчан артыкул старшыні Докшыцкага раённага савета ветэранаў Івана Пярэдні. Артыкул «Непаразуменне і агіда». («Пенснонер» № 16 (63) 2010 г.). Безумоўна, аўтар не згодзен са мной. Але чытайце самі: 	
Непаразуменне і агіда
Іх выклікаюць некаторыя публікацыі, у якіх няпраўда і перакручваннефактаўзчасоўВялікайАйчыннай вайны ідуцьуперамешку з паклёпамі і знявагай да ўдзельнікаў барацьбы з фашызмам.
Вот н отшумелн-отгремелн празднества Дня Победы н Дня освобожденпя родной Беларусп от фапшзма.
Вполне понятно, что к этнм датам везде былп чествовання ветеранов, воздавалн хвалу н честь советскому солдату, партнзанам, труженнкам тыла, вспомнналн друзей, оставшнхся на поле боя. Вспомнналн также зверства фашнзма н в целом нсторню тех лет, которая уходнт от нас дальше н дальше.
й co всех точек зрення справедлпво н нужно сегодня, особенно молодым, что на прнмере геронкн отцов п дедов мы восіштываем патрнотнзм н прнвнваем чувство уваження н благодарностн к тем, кто добыл Победу, отстоял незавнснмость н свободу страны, право на жнзнь на родной земле.
Но былн в прессе н в сетн йнтернет н другне матерпалы, которые в нном ракурсе рассматрнвают н оценпвают событня п птогн Велнкой Отечественной. Напрочь отвергнуть очевндное не получается, но тень на плетень навестн все же пыталнсь. й на тех, кто сражался на фронтах, н на партнзан, на действня высшего руководства н командовання обороной страны п наступательнымп операцнямн.
Здравые людн, участннкн BOB, не верят такнм публнкацням, оценпвают пх как клевету п наветы. Но у нас есть молодежь, н она должна знать, где нстнна, а где заведомая чернота. С этой целью
мы выноснм на страннцы газеты взволнованное ішсьмо партнзана, участннка BOB, который от нменн свонх коллег, ветеранов войны, дает справедлнвый отпор одной такой публнкацнн н ее автору.
Пнсьмо это в свое время было адресовано газете «Народная воля», в которой была опублнкована статья, возмутнвшая ветеранов Докшнцкого района. Но оно там не было опублнковано. 14 по нх просьбе наша газета помеіцает его без сокраіценнй.
Ветэраны вайны Бягомльшчыны, што пражываюць у Докшыцкім раёне, выражаюць, у косках, падзяку за тое, што не забылі іх і ў гонар свята 65-годдзя Дня Перамогі ў якасці «падарунка» ў газеце «Народная воля» надрукавалі матэрыял пад загалоўкам «Нябышына. Вайна». Аўтарам яго з’яўляецца наш зямляк Ілля Копыл, былы афіцэр Савецкай Арміі, і надрукаваны артыкул быў аж у дзевяці нумарах па чатыры калонкі ў кожным. Колькі ў артыкуле чарнаты і паклёпу ў адрас СССР, Чырвонай Арміі, а больш за ўсё ў адрас партызан! Затое там многа хвалы акупантам і спагады да іх.
Нябышына — вёска нашага раёна, да вайны ў ёй было каля 120 двароў. Непадалёку ад вёскі праходзіла дзяржаўная граніца. У гады Айчыннай вайны жыхары Нябышына і суседніх вёсак прымалі ўдзел у барацьбе з акупантамі. Тут дзейнічала падпольная арганізацыя, якую ўзначальваў Андрэй Фрол, які пасля быў сакратаром Бягомльскага райкама камсамола. Дзесяткі нябышынцаў прайшлі дарогамі вайны. У барацьбе з ворагам 10 чалавек загінулі, ваюючы ў партызанскіх атрадах, 25 на франтах у радах Чырвонай Арміі. 47 вяскоўцаў загублена ў час карных аперацый фашыстамі. Толькі гэтая барацьба і гэтыя факты не знайшлі адлюстравання хаця бы ў адным радку артыкула Копыла. Якімі толькі фарбамі ён не чарніць партызанскіх рух, партызан, што толькі не прыпісвае ім. Яны ўдастоены ў артыкуле слова «нечысць» і другіх. Я не думаю, што аўтар не ведаў гісторыі станаўлення партызанскага руху на Бягомльшчыне. Таму ўсё гэта я ўспрымаю як паклёп, не іначай.
На тэрыторыі Бягомльскага раёна ў час акупацыі дзейнічаў падпольны райкам партыі, падпольныя арганізацыі ў сельсаветах. Падпольную работу ўзначальваў сакратар райкама партыі, камісар брыгады «Жалязняк» Герой Савецкага Саюза Сцяпан Манковіч, у раёне выходзіла газета «Савецкі патрыёт».
У першыя месяцы вайны сталі з’яўляцца групы партызан, якія потым аб’ядналіся ў атрады, а потым у брыгаду «Жалязняк». Да снежня 1942 года партызанамі былі разгромлены ўсе гарнізоны,
а Бягомльскі гарнізону канцы снежня 1942 года. 3 таго часу ў раёне была ўстаноўлена савецкая ўлада.
Вясной 1943 года Бягомльскі аэрадром стаў прымаць самалёты і планеры з-за фронту. Паступала зброя, боепрыпасы, медыкаменты і іншыя грузы, а туды «адпраўлялі» цяжка параненых і дзяцей. Зброя давала магчымасць папаўняць баявыя рады партызанскай брыгады. Ішлі грузы праз Бягомльскі аэрадром для партызанскіх злучэнняў Мінскай і Вілейскай абласцей.
Пра гэта і пра баявыя дзеянні партызанскай брыгады «Жалязняк» няма ні слова ў артыкуле Копыла. А, між іншым, брыгада не дала магчымасці акупантам карыстацца дарогамі, што ішлі праз Бягомль на Мінск і Віцебск. Ішлі бесперапынныя баі. Прыйшлося вытрымаць некалькі карных блакад фашыстаў па разгрому партызан, у якіх прымалі ўдзел франтавыя і эсэсаўскія часці з танкамі і самалётамі. Партызаны не далі магчымасці фашыстам скарыстаць раку Бярозу ў якасці агнявога рубяжа. А ён быў выгадным для немцаў. Левы бераг, адкуль чакалі прыходу Чырвонай Арміі, балоцісты, а правы сухі, з узгоркамі. Хоць было многа ахвяр, але брыгада падрыхтавала пераправу для наступаючых часцей Чырвонай Арміі і ўтрымлівала яе, а ў час пераправы танкавых злучэнняў дапамагала аднаўляць яе пры бамбёжках праціўніка. Праз гэту пераправу ішлі нашы танкі ў розных напрамках.