Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
Расплата за спаленую вёску
Гісторыя са спаленай вёскай Саўскі Бор мела крывавы працяг. Партызаны абвінавацілі сям’ю Рашэўскіх, якая жыла на хутары Перасоў, у тым, што яны навялі карнікаў. «Усю сям’ю выбілі, — абураецца Канстанцін Гайдук. — Партызаны самі след праклалі ў вёску скрадзенай нямецкай машынай. Але трэба было на некім адыграцца».
Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык партызаны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку.
Канстанцін Гайдук добра ведаў Рашэўскіх: «На тым хутары адзінаццаць чалавек жылі, у асноўным — жанчыны і дзеці. Добрыя былі людзі, бедныя. Бацька да вайны лесніком быў». Пра тое, што адбылося на хутары, Канстанціну Гайдуку распавёў сын гаспадара хутара Канстанцін Рашэўскі, які тады быў яшчэ хлопчыкам і цудам выжыў. Спадар Гайдук адшукаў яго пасля вайны ў Барысаве: «Ен мне расказваў, што тата і мама плакалі, прасілі: вы нас пастраляй-
це, дзяцей толькі не кранайце. А партызаны іх і пачалі страляць. Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык яны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку. Яму тры годзікі было. А другі хлопчык, Косця, які ляжаў на ложку (яму пяць год было), галаву прыўзняў, і нехта стрэліў яму ў грудзі. Куля дайшла да хрыбетніка і засела. I ён згубіў прытомнасць. Праз нейкі час людзі з вёскі Вускрам’е ішлі туды, за раку, у ягады. Падышлі да хутара, а там сабакі брэшуць, выюць.! Каровы равуць дзіка! Яны зайшлі ў хату, а там — трупы. Тады яны хуценька паведамілі ў Падстрэжжа, дзе гэтых хутараў, католікаў, радня. Прыехалі яны на хутар і заўважылі, што гэты хлопчык жывы, кроў цячэ... Адвезлі яго ў Падстрэжжа. Там дактары партызанскія яму рабілі аперацыю, дасталі кулю».
Размаўляў спадар Гайдук і з Іванам Аўтушкам, родным братам партызанскага камандзіра Кузьмы Аўтушкі. Канстанцін Іванавіч кажа, што Іван распавядаў яму, як «стаяў пад акном хаты», пакуль там чынілася партызанская помста.
Нямецкія прыслужнікі
Нацярпеліся жыхары Саўскага Бору і ад беларусаў, якія прыслугоўвалі немцам. У 1943 г. вёску зноў спалілі. Сям’я Гайдукоў перазімавала ў вёсцы Пераходцы, а ўвесну вярнулася на сваё пажарышча. «Пасеяліся неяк, загатавалі матэрыял, дошак — і пачалася блакада, — узгадвае спадар Канстанцін. — Як гэта страшна было! Немцы ідуць —усё жывое паляць, забіваюць... Мы пазакопвалі тоесёе і паехалі ў балота, у лес, схаваліся ў шалашы. Раніцай я залез на высокую елку і паглядзеў у бок Бягомля. Вёскі гараць, як свечкі! Дымы, здавалася, аж пад неба падымаюцца».
Неўзабаве ся’я Гайдукоў наважылася вярнуцца ў Саўскі Бор. Ажно выявілася, што вёску зноў знішчылі. Прычым найбольві шкоды нарабілі падводчыкі — тыя, што немцы нарабілі з мясцовага насельніцтва для арганізацыі перавозак. «Падводчыкі — мярзотнікі, нягоднікі, параскрывалі нашыя ямы-схованкі, патапталі гароды, усё, што мы нарыхтоўвалі, у дварах папалена, — абурана ўзгадвае Канстанцін Гайдук. — У каго хата была няскладзеная — таксама спалілі. Я потым іх адшукаў. Гэта людзі былі з Лепельскага раёна. Я, праўда, не заяўляў на іху КДБ. Можна было, але перадумаў...»
Лясны шпіталь
Партазаны пастанавілі стварыць лясны шпіталь за 3 км ад Саўскага Бору. Канстанцін Гайдук разам з іншымі вяскоўцамі да лістапада 1943 г. пабудавалі там сем зямлянак. Дапамагаў падвозіць раненых.
Трэба было немцаў перамагчы. Бо ў нас бы інакш і кропелькі свабоды не было.
Спадар Канстанцін з жахам узгадвае нямецкую бамбардзіроўку ў маі 1944 г.: «Мы крышку адбегліся з сястрычкай маленькай, пад паветку схаваліся, чуем: гудзяць самалёты. Стогн такі цяжкі. Налічыў васямнаццаць самалётаў. Як пачала калаціцца зямля, як пачало ўсё трашчаць, ірвацца, ламацца! Я далёка адбегся, а ўсё здаецца — над галавой ляцяць. У вёсцы — поўна дыму! На вуліцы, на гародах — ямы вялізныя, сцены павыламаныя, дахі з буйнакаліберных кулямётаў пасечаныя... Ай, як цяжка было! Як нас немцы ганялі! Мы пераначавалі на адным астравочку пасярод балота, а пасля пабеглі далей. Куды ні пабяжы — страляюць. Паўтоптваліся неяк у гэтае балота, паўціскаліся і травой зверху прыкрыліся. Адзін дзень, потым другі дзень таксама і трэці дзень... Памятаю, сядзеў я пад карчом — і раптам дождж пайшоў. Якая радасць, калі дождж ідзе! Я любіў дождж — бо немцы тады не хадзілі па лесе. Я сеў на карчы, ногі выцягнуў — а сам басанож, увесь мокры. I раптам бачу: даўжэзная гадзюка скруцілася каля ног маіх! Чорная такая, у лусачкі. Галаву крыху прыўзняла — і папаўзла прэч. А я ёй пазайздросціў. Думаю: якое ёй шчасце, як ёй добра жыць! Нікога не баіцца...»
Свае!
Праз тыдзень вярнуліся ў спаленую вёску. «Спалі, не распрануўшыся», — распавядае спадар Канстанцін. I раптам: «У небе ляцяць самалёты. Зорачкі на крылах! А па дарозе чалавек скача, ногі ледзь не да зямлі: кабылка маленькая. Пад’язджае да нас і крычыць: «нашы прыйшлі, нашы прыйшлі!» Мы пабеглі, глядзім: так, салдацікі нашы! Ой, мы як рынуліся да іх... Пачалі абдымаць, цалаваць! Сталі распавядаць, як нам цяжка было, як мы доўга пакутавалі, мучыліся», — узгадвае спадар Канстанцін са слязьмі на вачах.
Танкі з савецкімі салдатамі дайшлі да вёскі Броды. Але радасць была заўчаснай: «А потым сцярвятнікі наляцелі нямецкія... I знішчальнікі, і бамбавозы. Як пачалі яны бамбіць лес, дзе танкі стаялі... Як грымела ўсё! I зеніткі былі . У небе ірвецца снарад — і адразу аблачынка ўзнікае. Здавалася, што тымі баранчыкамі ўсё неба накрылася. А потым мы даведаліся, што былі пабітыя нашы танкісты. Ой, як мы гаравалі, як сумавалі... Яны ж ішлі нас ратаваць, недзе і родныя іхнія, і жонкі, і сем’і, і дзеці. Такі сум нас браў што яны прыйшлі і тут ужо палеглі навечна...»
Розныя былі партызаны
Жыццё пасля вайны было цяжкае. Мужчыны загінулі — хто ў сталінскіх лагерах, хто на вайне. Гаспадарку цягнулі жанчыны
і падлеткі. Неўзабаве калгас, у якім працаваў малады Косця Гайдук, расфармавалі, і ён падаўся на Мінскі трактарны завод. Папрацаваў пяць год і паступіў у педінстытут на завочнае аддзяленне. 35 год адрабіў школьным настаўнікам. Толькі пад самую пенсію вярнуўся ў родны край. Яшчэ і дзецям, і ўнукам дапамагае грашыма з пенсіі ў часы крызісу: «Але і тое гэта радасць, што ёсць каму памагчы! Здаецца, недарма жыву...»
Ілюзіяў пра нацыстаў спадар Гайдук не мае:
«Ідэя іх была галоўная — зрабіць нас рабамі. Трэба было немцаў перамагчы. Бо ў нас бы інакш і кропелькі свабоды не было. I так яе не бачылі, а калі б немцы прыйшлі — то нам было б вельмі цяжка».
Спадар Канстанцін не мае нянавісці да партызанаў, але прагне гістарычнай справядзівасці:
«Я бачыў партызанаў, я бачыў, што там многія пакутуюць, але бачыў і тое, што там многія былі прахадзімцы. Скуралупы. He кажу, што ўсе партызаны былі дрэнныя. Я ж вазіў у шпіталь раненых, хворых. Былі сапраўды добрыя, шараговыя. Бачыў партызана ў самаробных лапцях з гумы. У яго сумлення не хапала ў некага зняць боты. Былі сапраўдныя партызаны. Але былі і нягоднікі, у тым ліку і сярод тых, каго цяпер лічаць героямі».
I ўсё роўна, калі Канстанцін Гайдук узгадвае, як падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі, то ў яго вачах запальваюцца зухаватыя агеньчыкі: «Калі б, не дай Бог, і сёння... To зноў бы ў партызаны пайшоў, чэснае слова!»
Запісаў Алесь Кудрыцкі.
Аўдыёзапіс успамінаў Канстанціна Гайдука слухайце на сайце www.NN.by
«Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч не любіць шмат расказваць пра свае падпольныя і баявыя справы», такімі словамі пачынаецца кніга «Брыгада «Жалязняк».
Сакратар бягомльскага райкама партыі С. Манковіч лічыцца стваральнікам мясцовай партызанкі. Першы атрад ён стварыў у красавіку 1942 г. на базе групы падпольшчыкаў і афіцэраўакружэнцаў.
Што да адмоўных успамінаў вяскоўцаў пра партызанаў, то ў афіцыйных публікацыях пашырана такое тлумачэнне: «Паліцаі, якія рабавалі сялянаў, часцяком прыкідваліся партызанамі, каб настроіць іх супраць сапраўдных народных мсціўцаў».
Варта адзначыць, піто брыгада «Жалязняк» складалася ў асноўным з мясцовых людзей. Паводле афіцыйных звестак, партызанілі 23 % жыхароў Бягомльскага раёна. Прытым вайс-
коўцы, якія выйшлі з акружэння ці збеглі з палону і далучыліся да мясцовай партызанкі, складалі не болып за 8 % брыгады.
Кіраўнікі брыгады «Жалязняк» Манковіч і Ціткоў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Вы прачыталі расказ Канстанціна Гайдука, які сам, яго сям’я і сваякі перанеслі ўсе пакуты жыцця як у даваенныя часы, так і ў часы вайны, нацярпеліся і ад савецкай улады і ад немцаў і ад партызан. Зараз ён імкнецца данесці пра ўсё перажытае людзям, звяртаецца ў газету «Народная Воля». Я думаю, што ён застаўся незадаволены тым, што газета надрукавала яго ліст у скароце і не назвала прозвішчы партызанскіх камандзіраў і камісараў брыгады «Жалязняк», якія тэрарызавалі мясцовае насельніцтва на Бягомльшчыне. Тады Канстанцін Гайдук звярнуўся ў газету «Наша Ніва». Тут ён сустрэў паразуменне.
Я мог бы для былога партызана ветэрана вайны Івана Пярэдні проста ўзяць цытату з расказа Канстанціна Гайдука, дзе камісар партызанскай брыгады «Жалязняк» Сцяпан Манковіч асабіста сам забівае людзей, страляе ў галаву жанчыне. Ен упіваецца сваёй уладай, што можа зрабіць што заўгодна з бездапаможным чалавекам. Гэта яскравы прыклад, што партызаны змагаліся болып з мірным насельніцтвам, чым з акупантамі. Мой апанент Іван Пярэдня мог бы абвінаваціць мяне, што я наўмысна выбіраю кампрамат, каб ачарніць светлы вобраз камісара Сцяпана Манковіча, якога I. Пярэдня так абяляе. Я разлічваю, што рэдакцыя маёй любімай газеты «Наша Ніва» даруе мне, што скарыстаў яе артыкул цалкам.
Далей Іван Пярэдня ў сваім артыкуле «Непаразуменне і агіда» напамінае мне, што з маёй вёскі Нябышына «у барацьбе з ворагам 10 чалавек загінулі, ваюючы ў партызанскіх атрадах, 25 на франтах у радах Чырвонай Арміі, 47 вяскоўцаў загублена ў час карных аперацый фашыстамі». Ен папракае мне, што вось пра іх я нічога не напісаў. Давайце будзем разбірацца. 10 чалавек загінулі ў партызанах. Як яны загінулі?
Першы загінуўшы партызан — гэта Мікалай Ляўко, адзіны паліцай нашай вёскі і самы першы партызан. Ён са сваёй зброяй перайшоў да партызан, але партызаніў нядоўга. Яго знайшлі забітым стрэлам у патыліцу побач з партызанскім лагерам. Другі партызан Аляксандр Топік. Знойдзены мёртвым на ўскрайку суседняй вёскі, заколаты віламі. Хутчэй за ўсё яго закалоў нехта з сялян, таму што немцы і паліцаі былі ўзброены стралковай зброяй,