Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
С уваженнем, Пестряков Александр Владйславовйч.
	
Зварот апублікаваны 27.02.2012. Я змясціўтут гэты тэкст, каб задаць адзінае пытанне: «Грамадзянінам якой краіны з’яўляецца Аляксандр Пестракоў?» Адказ у звароце. А. Пестракоў і ўсе тыя,
да каго ён звяртаецца, і ёсць «пятая калона». I працуюць яны на суседнюю дзяржаву — Расію.
Пакіну яшчэ некалькі каментараў на артыкул А. Пестракова.
Яго хвалюе, што хутка могуць з’явіцца ўспаміны паліцаяў і іх нашчадкаў. Магчыма, А. Пестракоў даўно не наведваўсяў кніжныя крамы. Такія ўспаміны ёсць, успаміны і паліцаяў, і нямецкіх генералаў. Сучасныя расійскія гісторыкі мемуарам гітлераўскіх генералаў давяраюць больш, чым савецкім. Гітлераўскія ваеначальнікі ў сваіх мемуарах не рабілі прыпісак, яны праўдзіва апісалі і свае поспехі і свае паразы.
А. Пестракоў праклінае тых, хто спрабуе абяліць, адрадзіць фашызм. Але ні газета «Народная Воля» ні Ілля Копыл не абяляюць і не адраджаюць фашызм. Хачу параіць А. Пестракову прачытаць, калі ён яшчэ не прачытаў, інтэрв’ю адной высокапастаўленай дзяржаўнай асобы Рэспублікі Беларусь нямецкай газеце «Хандэльсблат». Вось вытрымка з інтэрв'ю:
X «...немецкнй порядок формнровался векамн. Прн Гіітлере это формнрованне достнгло нанвысшей точкн. Это то, что соответствует нашему поннманпю презндентской республнкн н ролн в ней презндента...»
А. Пестракоў лічыць звышнахабствам параўноўваць між сабой злачынствы гітлераўцаў са злачынствамі Чырвонай Арміі. Штосьці аналагічнае я ўжо чуў. Некалькі год таму назад Пуцін, будучы ў Полыпчы, на пытанні журналістаў пра Катынь адказаў: «Сталпнскне репресспп н преступлення Гптлера на одну доску ставнть нельзя». Па Пестракову, а магчыма, і па Пуціну, атрымліваецца, калі вёску разам з людзьмі спалілі немцы ці паліцаі, то гэта злачынства. Так у яго і ёсць. А калі такое здзейснілі партызаны, чырвонаармейцы ці іншыя савецкія сілавыя структуры? Што тады гэта? Няужо яны лічаць. што гэта патрыятычны подзвіг?
Пестракоў лічыць, што гэта адзінкавыя выпадкі ў адчайнай схватцы. АлежніўКатыні, ніўХатыні, ніўДражна, ніўШуняўцы, ні ў Вітунічах ніякай адчайнай схваткі не было, было бяззбройнае, бездапаможнае насельніцтва з аднаго боку і карнікі: немцы, паліцаі, партызаны-чырвонаармейцы з другога боку. I злачынствы з боку партызан-чырвонаармейцаў былі не адзінкавыя, а масавыя.
Кола падзей працягвала раскручвацца. Аляксандр Пестракоў не абмежаваўся лістом у «Народную Волю», а паралельна накіраваў скаргу ў Міністэрства інфармацыі. Міністэрства ў сваю чаргу ўсе нумары «Народнай Волі» з публікацыяй «Нябышына. Вайна» накіравала ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук для правядзення экспертызы. У выніку газета атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфрмацыі. Вось гэтыя дакументы: 	
Пр едупр ежденме
31 мая 2010 года №18
Согласно статьн 4 Закона Республнкн Беларусь «О средствах массовой ннформацнн» (далее — Закон о СМН) средства массовой ннформацнн должны распространять іінформацню, соответствуюіцую действнтельностн.
В нарушенне вышеуказанной статьн Закона о СМЙ в газете «Народная Воля» в серші публнкацнй й. Копыла под названнем «Нябышына. Вайна» распространена недостоверная ннформацня следуюіцего содержання:
«Палкоўніку Гілю-Радзіёнаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза» (№№ 36—37 (3166—3167) за 10-11 марта 2010 года, страннца5);
«Чырвоная Армія наступала вельмі марудна. Толькі на пачатку 1944 года яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі» (№№ 36—37 (3166— 3167) за 10—11 марта 2010 года, страннца 5);
«План распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе партызанскага руху. Спачатку быў акрэслены і складзены спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню» (№№ 40—41 (3170-3171) за 16—18 марта 2010 года страннца 6).
Согласно заключенню Государственного научного учреждення «Ннстнтут нсторші НАН Беларусн» от 13 мая 2010 года № 352-0102/321 вышеуказанная ннформацня не соответствует действнтельностн, а нменно:
Званне Героя Советского Союза не прпсванвалось В.В. ГнлюРаднонову вообіце;
Освобожденне Беларусн началось в сентябре 1943 года. К концу 1943 года был освобождён целый ряд районов Восточной Беларусн, в том чнсле областной центр Гомель;
План по уннчтоженню ряда деревень в Беларусн ніікогда не разрабатывался в Центральном штабе партмзанского двнження, спнсок деревень, подлежаіцнх уннчтоженню, там не составлялся.
Распространенне в серіш публнкацнй «Нябышына. Вайна» недостоверной пнформацнн, в том чнсле днскреднтнруюіцей партнзанское двнженне в Беларусн, действпя Красной Армпн в пернод Велмкой Отечественной войны, стало прнчнной проведення гражданамн, протестовавшнмн протпв распространення подобной ннформацнн газетой «Народная Воля», гшкетов, а также нных проявленнй негатнвной обіцественной реакцнн.
В соответствнн с подпунктом 1.2 пункта 1 статыі 49 Закона о СМН республнканскіім органом государственного управленпя в сфере массовой ннформаціш выноснтся пнсьменное предупрежденпе юрмднческому лнцу, на которое возложены функцпн редакцнн средства массовой ннформацнн, в случае распространення недостоверной ннформацші, которая может прпчнннть вред государственным нлн обіцественным ннтересам.
Мнннстр ... (подпйсь) 	
Вось такое папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі атрымала рэдакцыя Народнай Волі. А зараз давайце спакойна паразважаем, разбяром усе тры заўвагі.
1.	Ці прысвойвалася Гілю-Радзіёнаву званне Героя Савецкага Саюза? У некоторых СМІ 60-х гадоў мінулага стагоддзя адзначалася, што гэта так. На жаль, пакуль што тых крыніц мне адшукаць не ўдалося, хоць у той час аб гэтым я прачытаў у адным з часопісаў. Але тады я не мог ведаць, што ўсё гэта спатрэбіцца праз 40 гадоў.
А вось што пра тыя падзеі напісала газета «Звязда» за 23.01.1991 года.
Па загаду Берыі ўсіх раздзіёнаўцаў павінны былі расстраляць. Камбрыг партызанскай брыгады «Жалязняк» I. Ціткоў не пагадзіўся з гэтым і тэрмінова вылецеў у Маскву. Разам з Панцеляймонам Панамарэнкам Ціткоў прыбыў к Сталіну і ўручыў яму сваё данясенне.
Далей цытата з газеты: «Сталін прачытаў данясенне і хутка пачаў штосьці пісаць. Згодна з рэзалюцыяй Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Гіль-Радзіёнаву прысвойвалася званне Героя Савецкага Саюза, а афіцэры і салдаты злучэння ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі».
Звестак, што Сталін адмяніў гэтую сваю рэзалюцыю, няма. Інстытут гісторыі НАН ніякіх доказаў не прад'явіў. Таму я адхіляю періпую заўвагу. Мне было некалькі тэлефонных званкоў, у якіх
чытачы НВ падцвярджалі, што званне Героя Савецкага Саюза Гілю-Радзіёнаву прысвайвалася.
2.	Калі і як пачалося вызваленне Беларусі? Марудным яно было ці не? Дакладна вядома, што ўвайшлі ў сталіцу Беларусі горад Мінск 28 чэрвеня 1941 года, на 6-ты дзень вайны. Некаторыя звесткі называюць дату 27 чэрвеня. Вызваленне горада Мінска адбылося толькі праз тры гады (!!!) і пяць дзён 3 ліпеня 1944 года. Гэта што, не марудна?.. Тое самае адбылося і з усёй Беларуссю! Немцы яе акупавалі дзесьці за два с паловай месяцы. А непераможная Чырвоная Армія вызваляла Беларусь, калі арыентавацца на горад Брэст, 3 гады, 1 месяц, 5 дзён. Брэст быў акупаваны 22 чэрвеня 1941 года, а вызвалены 28 ліпеня 1944 года.
Зноў задаю пытанне: Гэта што, не марудна? Можа я павінен быў напісаць, што Чырвоная Армія пры вызваленні Беларусі здзейсніла супраць немцаў «бліцкрыг»? Дык ніякага бліцкрыгу не было. Хуткасць вызвалення з-пад акупацыі Беларусі можна параўнаць з хуткасцю руху чарапахі. Вось што напісаў генералмаёр Пыльцын А.В. («Народная Воля», № 31-32 за 2011 год), удзельнік вызвалення Беларусі: «Долго н безуспешно пыталась Красная Армня лнквпдйровать немецкпй плацдарм в районе Рогачёва. Почтн 9 месяцев нашн войска не моглп сломнть укреплённые рубежн...»
Дык што ж гэта атрымліваецца? Наш беларускі горад Рагачоў быў нямецкім бастыёнам, мацнейшым за Берлін? Берлінская аперацыя працягвалася ўсяго 16 дзён з 16 красавіка па 2 мая. А тут амаль 9 месяцаў!!! Можна смела параўноўваць са Сталінградам. Але адразу ўзнікае законнае пытанне да гісторыкаў, пісьменнікаў кінематаграфістаў: «Дзе раманы, аповесці, мемуары, кінаэпапеі пра бітву за Рагачоў, як гэта ёсць пра Сталінград і Берлін?» А можа разгадка заключаецца ў тым, што кіраўніцтва Чырвонай Арміі не збіралася вызваляць Рагачоў? А проста дзень за днём на працягу 9 месяцаў арті авіяналётамі «вызваліцелі» выбівалі мірнае насельніцтва горада, а сам горад пераўтваралі ў разваліны.
Мяркую, што з такой маёй высновай не згодзен ужо вядомы нам Аляксандр Пестракоў. Выступаючы супраць публікацыі маіх успамінаў у газеце «Народная Воля», ён у сваім артыкуле з патрыятычным уздымам напісаў пра тых, хто пайшоў быццам бы добраахвотна на фронт: «Онн «прнблнжалн победу, как
моглн», нбо поннмалн, что каждый лншннй день войны давал гнтлеровцам возможность уннчтожать неповннных людей». Гэта выказванне Пестракова не што іншае, як палітагітка. Салдат на фронце жыве адным днём, ён у любую секунду можа загінуць, яму не да высокіх матэрый...
Дык калі ж пачалося сапраўднае вызваленне Беларусі з-пад нямецкай акупацыі? Святло на гэта пралівае Маршал Савецкага Саюза К. Ракасоўскі. тады камандуючы 1-м Беларускім фронтам: «Утвержденне плана Белорусской операцнн пронсходнло 22 н 23 мая 1944 г.» сама аперацыя была праведзена з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года. («Военно-нсторнческпй журнал» № 6 — 1964 г.)
Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі ўсходніх раёнаў Беларусі ўвосень 1943 года Чырвоная Армія праводзіла нейкія кропкавыя аперацыі і нават быў вызвалены Гомель, сапраўднае вызваленне рэспублікі пачалося з правядзеннем вайсковай аперацыі «Баграціён». Таму і з другой заўвагай Інстытута гісторыі НАН я не магу пагадзіцца і яшчэ раз падкрэсліваю, што вызваленне Беларусі з-пад нямецкай акупацыі адбывалася вельмі марудна. Дарэчы, горад Гомель, акупаваны немцамі 19 жніўня 1941 года, быў вызвалены Чырвонай Арміяй 26 лістапада 1943 года. Акупацыя працягвалася доўгіх два гады тры месяцы сем дзён. Мой родны Бягомль пад акупацыяй быў тры гады, з 2.07.1941 г. па 1.07.1944 г. Праўда, нейкі час ён знаходзіўся ў руках прамаскоўскіх партызан, але гэта была такая ж акупацыя. а можа, нават яшчэ болып жорсткая.
3.	У сваіх успамінах я напісаў, што ўсе правакацыі партызан супраць мірнага насельніцтва былі спланаваныя. План распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе партызанскага руху і існаваў спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню (НВ 40-41 за 16-18.03.2010 г.). Дык ці існавалі такія планы?