Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
а не віламі. Майго роднага брата, партызана Мікалая Копыла забіў кулямётнай чаргой другі партызан у час адпачынку.
Мая стрыечная сястра Клаўдзія Салянка пайшла ў партызаны разам са сваім мужам. Яе мужа Уладзіміра забіў наш вясковец Мікалай Ляўко, вясковая мянушка — Самсура. Самсуру потым забілі партызаны, я ўжо пра гэта пісаў. А Клаўдзія прапала без вестак у партызанскім бязмежжы.
Мой стрыечны брат партызан Іван Топік, непаналетні, прапаў без вестак.
На гэтым спынюся. Можа, былы партызан, ветэран вайны Іван Пярэдня зразумеў, чаму гэтыя трагічныя факты не знайшлі адлюстравання ў маіх успамінах? Нашчадкам гэтых трагічна загінуўшых людзей, іх сваякам не заўсёды прыемна варушыць мінулае. Нават мае сваякі выказалі незадавальненне, што я напісаў пра іх цётку Веру Салянку.
«А пра паводзіны нашых салдат за межамі СССР у вайне! Колькі бруду ў іх адрас, а ці так было?» абураецца на мяне Іван Пярэдня.
А вось што піша Іван Лашко з Івацэвіцкага раёна ў сваім лісце ў газету «Народная Воля»;
X «О Второй мнровой войне хорошо помню. Я много расспрашнвал о войне у мужчнн, вернувшнхся с фронта. йх рассказы заключалнсь о жестокнх условпях н отношеніін к рядовому солдату. Нн одного рассказа я не слышал о геропческом подвнге, почтн все заканчнвалнсь нзнаснлованнем немок. Об одном нз ннх я напншу.
«Дядька Васнлнй, расскажнте что-ннбудь о войне?»
Он долго молчал. Думал. Сказал: «Спрятавшнсь от военных действнй, снделн немкн: бабушка, дочка н внучка. Заходнт наш освободнтель н сразу на внучку. Мать зовёт его на себя, он оставляет внучку. За ннм второй п тоже на внучку. Бабушка за ногу стаскнвает его. Он достаёт пнстолет н стреляет в бабушку в голову. Под последнне вздохн бабушкн онн продолжалн своё дело.»
Пасля чаго сыходзяць, не нарабіўшы шкоды. Але ў 1944 годзе, пасля шэрагу правакацый з боку партызан, спалілі вёскі Алесіна і Верхмень».
I яшчэ адна цытата з ліста Э. Тобіна: «Людзі хавалі жывёлу ў Навасёлках, дзе былі немцы, ім давяралі». Зразумела, што хавалі жывёлу ад партызан.
А вось што на гэта піша гісторык, журналіст, краязнавец Анатоль Валахановіч у сваёй працы «Бараўская сярэдняя школа — пачатак маёй працоўнай дзейнасці»:
X «У той недалёкі час ад заканчэння вайны людзі называлі часам партызан «кароўнікамі», што ў асноўным адпавядала сапраўднасці, і партызаны ў іхуяўленні не зусім сур’ёзна і актыўна ваявалі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. I такое нам распавядалі жыхары многіх вёсак Бараўскага сельсавета».
I яшчэ ад Анатоля Валахановіча:
X «Увогуле ў той час пра партызанскі рух не так гучна гаварылі, як цяпер, не было тады нават назвы Беларусі — «Беларусь — партызанская рэспубліка».
Іван Пярэдня пакрыўдзіўся на мяне, што ў сваіх успамінах я нічога не напісаў пра абаронныя баі пад Масквой і ў іншых месцах, а адступленне Чырвонай Арміі ў 41-м назваў бегствам. Я не ставіў перад сабой мэту пісаць пра «10 сталінскіх удараў». Гэта ж усяго толькі мае ўласныя ўспаміны і разважанні. Атрымаўшы прэтэнзію ў свой адрас, што ў мяне нічога не сказана пра абарону Масквы, я падрыхтаваў матэрыял пра 28 героеў-панфілаўцаў. Але з гэтым матэрыялам я спазніўся. Зусім нядаўна выйшла кніга Міхаіла Галдзянкова «Сраження, которых не было». У кнізе ёсць глава і пра «подзвіг» панфілаўцаў. Таму я быў вымушаны выключыць гэты матэрыял са сваёй кнігі.
Але хопіць спрачацца з ветэранам, тым больш, што яго аргументы, як мне паказалася, узяты з адзінай крыніцы мемуараў Ціткова «Брнгада «Железняк», камандзірам якой ён сам і быў. А хто будзе пра сябе пісаць дрэнна?
<эу£> <^>
Нягледзячы на пратэсты ветэранаў, на пікеты, на папярэджанні, на суды, на абражальныя артыкулы ў СМІ, мая кніга «Нябышына. Вайна» выстаяла. Яна ёсць у інтэрнэце, яе перакладаюць на рускую мову, яе чытаюць ва ўсім свеце. Яе надрукаваў
часопіс «Беларуская думка», які выдаецца ў Нью-Ёрку. Часопіс рассылаецца ва ўсе краіны, дзе ёсць беларуская дыяспара.
Ужо збіраўся напісаць апошні абзац і на гэтым паставіць кропку, як раптам зазваніў тэлефон. Паразмаўлялі... А потым ён мне кажа:
X «Вот ты ў сваёй кнізе напісаў, што ў 30-я гады ў Нябышыне чал авек 25рэспрэсавалі... Ахтояны?Тыбхоцьпааднамурадку пра іх напісаў...»
Я не збіраўся пра гэта пісаць, гэта па-за межамі маіх успамінаў. Але і свайго земляка трэба ўважыць. Каб зрабіць апытанне жыхароў вёскі — пройдзе шмат часу. Уся надзея на інтэрнэт. На сайце «Свабоды» (тэма «картатэка Сталіна) я знайшоўу спісе рэпрэсаваных 22 чалавекі з маёй вёскі Нябышына. I гэта не ўсе. Напрыклад, я не знайшоў свайго роднага дзядзьку Копыла Аляксандра, у памяць якога я ў Курапатах усталяваў крыж.
За што рэпрэсавалі маіх землякоў? Яны працавалі на зямлі, непісьменныя, у крайным выпадку мелі пачатковую адукацыю.
Болып за ўсё асуджаных — як агенты польскай выведкі:
Ананіч Рыгор Пятровіч, Бобрык КузьмаЯкаўлевіч, Бунец Павел Лявонавіч, Ляўко Нічыпар Дзянісавіч, Маскалейчык Даніла Лявонавіч, Мышкоўскі Антон Усцінавіч, Салянка Антон Фаміч, Цапкоўскі Павел Андрэевіч, Цецяронак Іван Кузьміч, Цецяронак Мітрафан Фаміч.
Усе яны асуджаны ў розны час Пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як агенты польскай выведкі паводле артыкула 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме.
За садзеянне ў пераходзе мяжы паводле артыкула 63-1 КК БССР асуджаны на 10 гадоў лагераў:
Бобрык Іван Мікітавіч, Ляўко Іван Канстанцінавіч, Стэльмах Уладзімір Паўлавіч.
Адзін мой аднавясковец, гэта Бобрык Міхаіл Давыдавіч быў асуджаны паводле артыкула 72а КК БССР на 5 гадоў лагера за антысавецкую агітацыю. Гэта адбылося ў верасні 1938 года. За антысавецкую агітацыю хутчэй за ўсё палічылі тое, што ён адмовіўся ўступацьу калгас, заставаўся аднаасобнікам.
Савецкія органы НКВД (НКУС) знайшлі ў маёй вёсцы Нябышына і контррэвалюцыйную арганізацыю. Так, Бунец Аляксандр Паўлавіч пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР асуджаны
9.12.1937 паводле артыкула 64, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме, як член к/р арганізацыі.
25.11.1937 года за членства ў контррэвалюцыйнай групе і за антысавецкую агітацыю быў асуджаны «тройкай» паводле артыкула 72, 76 КК БССР Ляўко Аляксандр Канстанцінавіч на 10 гадоў лагера. I А. Бунец і А. Ляўко былі аднаасобнікамі, адмовіліся ўступаць у калгас. Магчыма, ў гэтым і была іх віна.
Два «контррэвалюцыянеры» з вёскі Нябышына з’ехалі на працу ў Ленінград. Бобрык Мікалай Савельевіч уладкаваўся на завод імя Молатава вулканізатарам. 9 жніўня 1937 года яго арыштавалі. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 22 жніўня прысуджаны паводле артыкула 58-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе 24 жніўня 1937 года. Канвеер смерці працаваў па-ўдарнаму, без перапынку. Другі нябышынец Узлоўскі Міхаіл Юліянавіч уладкаваўся загадчыкам школы-інтэрната ў Ленінградзе. Арыштаваны 17 ліпеня 1937 года. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 23 верасня 1937 года прысуджаны паводле артыкула 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе.
Існаваў у КК БССР артыкул 73 — адказнасць за неданясенне. Па гэтаму артыкулу асуджана 4 чалавекі з вёскі Нябышына. Гэта:
■ Бобрык Аляксандр Кліментавіч, 4 гады, Тайшэтлаг.
• Бобрык Вікенцій Кліментавіч, 3 гады, Даллаг.
• Копыл Уладзімір Нестаравіч, 2,5 года.
• Ляўко Мікалай Аляксеевіч, 2,5 года, Комі АССР.
Як бачым, НКВД моцна зачысціў вёску Нябышына ад «ворагаў». Болып за ўсіх пацярпелі Бобрыкі. Мне прыпомніўся адзін выпадак. 22 чэрвеня 2003 года ў газеце «Народная Воля» быў змешчаны мой артыкул пра падзеі Другой сусветнай вайны, якія адбываліся ў маёй вёсцы.
Тады мне таксама паступіла шмат тэлефонных званкоў. Адны мяне падтрымлівалі, іншыя абражалі. Такое адбывалася і пры асабістых сустрэчах. Адзін палкоўнік у адстаўцы, мой знаёмы, назваў мяне здраднікам і дадаў, што больш рукі мне не падасць. Гэта мяне нават рассмяшыла. Другі такі ж палкоўнік, удзельнік вайны, прачытаў мой артыкул з цікавасцю і паразуменнем і нават папрасіў, каб я яму пакінуў гэты нумар «Народнай Волі».
Праз некалькі дзён пасля выхаду артыкула ў маёй кватэры раздаўся чарговы тэлефонны званок, званіў Пётр Мікалаевіч Бобрык з горада Паставы Віцебскай вобласці. Ён сказаў, што з цікавасцю прачытаў мой артыкул і запытаўся: «Ці не сынам ты будзеш даваеннага старшыні калгаса Піліпа Копыла і ці не ты ёсць той хлапчук, які ў ліпені 1941 года выйграў самага «лепшага каня»? «Так, гэта быў я», адказваю. Мне было дзіўна, цікава і прыемна, што чалавек памятае тую далёкую падзею, у якой я быўудзельнікам, а ён — сведкай. Яму было тады гадоў 15—16. Яго бацькі таксама з’ехалі з Нябышына на працу ў Леніпград. У 1941 годзе ён прыехаўу вёску на лета на канікулы, тут яго і застала вайна. Як ён перажыў акупацыю, нс ведаю, але ён ветэран вайны.
А як склаўся лёс іншых герояў маіх успамінаў? Мой родны брат Андрэй загінуў у 1984 годзе ў аўтамабільным здарэнні. Яму было 55 гадоў. Шмат маіх аднагодкаў аднакласнікаў ужо няма ў жывых. Памерлі Леанід і Мікалай Шульгаты — сыны старасты. У 2007 годзе памерла мая стрыечная сястра Вера Салянка. Дажываюць свой век апошнія сведкі Другой сусветнай вайны.
Заўвага
Чытачы, якія ўважліва будуць чытаць маю кнігу, магчыма, звернуць увагу на тое, што ў тэксце назіраюцца паўторы. Я зрабіў гэта наўмысна дзеля таго, каб падкрэсліць свой галоўны вывад, што найвялікшым, асноўным злом для Беларусі ў часы акупацыі 1941—1944 гадоў была партызаншчына.
Пасляслоўе
«Ці дачакаемся мы праўды?» так называецца адзін з раздзелаў маіх успамінаў і разважанняў. Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ведаюць праўду і маглі б яе паведаць, з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Тыя, хто яшчэ з намі, не жадаюць адкрыць акопную праўду. Міты аб вайне: пра ўсенародны ўздым, пра масавы патрыятызм, пра «За Роднну, за Сталпна» ім болып даспадобы, ім праўда не патрэбна. У іх адзінае жаданне — спакойна дажыць свой век у гонары і славе.
Пакідаюць гэты свет і тыя людзі, дзяцінства якіх прыпала на гады вайны. Мне ў 1941 годзе споўнілася 7 гадоў. Усю вайну я пражыў ва ўмовах акупацыі і тое-сёе ведаю і помню. У адрозненне ад ветэранаў я жадаю, каб аб Другой сусветнай вайне была напісана праўда, якой бы горкай яна ні была. Часам раздаюцца галасы: «Не дазволім перапісваць гісторыю вайны!» Але ж гісторыя Другой сусветнай вайны адносна Беларусі яшчэ не напісана. Так, існуюць нейкія разрозненыя ласкуты, аў асноўным гэта прыдуманыя прыгожыя міты.