Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Партіізаны прпходнлн ночью в деревню н велн себя так, как напнсал Копыл. Тётя Соня рассказала про партнзан, как онн н еду н одежду забнралн. Убьют 1—2 немцев, а те уннчтожают всю деревню».
Пікет ветэранаў проста ўзарваў інтэрнэт. На форумах шматлікіх сайтаў пачалося бурнае абмеркаванне гэтай падзеі. Вось некалькі каментараў з сайта Радыё Свабоды:
	
Алег Гаеўскі (75 год), г. Менск.
X «Канешне, бо «Нябышына. Вайна» — гэта поўны разгром той палачкі — вярхом на якой улада знайшла спосаб улазіць у душы даверлівых людзей, а тады ўжо і сядзець пры ўладзе праз іхнюю падтрымку...»
Уладзімір Вярховіч, г. Мінск.
X «ГэтаветэраныВандэі! Упэўнены, штояныневыпісваюць «Народную Волю» і не чыталі твор Іллі Копыла. Я яго прачытаў з цікавасцю і хацеў выказаць за яго рэдакцыі «НВ» вялікую ўдзячнасць. Калі ласка, друкуйце больш такіх праўдзівых і шчырых твораў».
Генадзь, г. Масква.
X «Мае ўсе ваявалі. Дзед-партызан аднойчы, чытаючы мемуары аднаго чэкіста, парваў кніжку: «Што ён брэша, там жа яго не было». Mae даўно на тым свеце. А жывыя, гэта тыя чэкісты, якія стралялі ў спіну жаўнерам у заградатрадах...»
Дзяніс, г. Калінкавічы.
X «Трэба выказаць падзяку Іллю Копылу за яго смеласць. «Нябышына. Вайна» — гэта суровая праўда пра падзеі вайны, тым болып, што пісаў гэта сведка падзей. Трымайцеся. Дзякуй Вам!»
Язэп, г. Мінск.
X «...Як можна франтавікам-ветэранам ганьбіць Копыла, дзіця вайны, якога яны кінулі ў акупацыі? Уявіце сабе толькі (!) дзіця, якога яны аддалі ў рабства немцам, не можа і зараз адкрыць рот! Восьгэтаўлада! Вось гэтаветэраны! Вось гэталогіка! Дык што загадаеце яму, тады 7—8-гадоваму, крычаць сёння: «Да здравствует Сталін!» А вы пабылі ў яго скуры там, у Нябышыне, вы, чые грудзі ў ордэнах? Чым вы дапамаглі канкрэтна гэтаму пацану? Вы змагаліся за Радзіму? To і ён за Радзіму, за сваю маленькую, якой яе ведае і любіць... На вас Бога няма. I не было ніколі».
Павел Толкач, г. Барысаў.
X «Мне вельмі спадабалася кніга «Нябышына. Вайна». Ілля Копыл, дзякуй вам за вашу працу! Жадаю вам 100 год жыцця і новых творчых поспехаў».
Норд, г. Менск.
X «Шаноўны Ілля, дзякуй за цікавую кнігу і, галоўнае, за праўду! А на піктоўшчыкаў і правакатараў не звяртайце ўвагі. Вы Афіцэр, чалавек гонару... Вы служылі ў войску сапраўдным афіцэрам, гэтыя працавалі на НКВД. Мужнасці і ўдачы».
Антон.
X «Дзякуй Ілле Копылу за праўду! Апошнім часам нам усім становіцца зразумела, што ўлады хаваюць праўду пра вайну. Але праўду нельга схаваць, рана ці позна мы будзем ведаць, як сапраўды ўсё адбывалася на тэрыторыі Беларусі. Але ж і зараз хапае гістарычнага матэрыялу, з якога мы бачым, што ў Беларусі ў час вайны было самае складанае становішча, бо бальшавікі і немцы былі ворагамі беларусаў і невядома яшчэ хто больш. Трымайцеся, спадар Копыл. Пішыце яшчэ. Вы вельмі добра, цікава пішаце, у Вас ёсць талент».
Генрых, г. Мінск.
X «Вялікі дзякуй Вам, спадар Копыл. Усё, што Вы напісалі, так адпавядае таму, што расказвалі мае бацькі і аднавяскоўцы, хоць мы і жылі далекавата ад Вас — на Валожыншчыне ля Налібоцкай пушчы. Хто сумняваеццаў напісаным, няхай пагутарыць з тымі, хто перажыў «партызанку».
Апанент.
X «Што датычыць партызанаў, то зразумела, анёламі яны не былі. Я калісьці працаваў у архівах і чытаў матэрыялы... I не ўсё там было чорна-белае, спадар Копыл, як у вас. Маўляў, гэтыя добрыя, а гэтыя дрэнныя. Ці працавалі вы ў архівах? Вы як чалавек ваенны разумееце, што вайна рэч крывавая. А партызанская вайна крывавая ўдвайне... I ў гэтай вайне можна знайсці заўсёды шмат бруду, нават калі і не шукаць асабліва».
Ілья Копыл.
X «У архівах я не працаваў, у мяне не было такой неабходнасці. Я ў сваёй кнізе, у сваіх успамінах вёў гаворку пра сваю сям’ю. Які тут патрэбен архіў? Тое, што вайна — брудная справа, гэта не дае нам права апраўдваць злачынствы ні тых, ні другіх. Рэчы трэба называць сваімі імёнамі».
Ветэран, г. Мінск.
X «Копыл прынцыпова правы. Каб выдаць свае мемуары накладам у 100 асобнікаў, у архівы хадзіць не трэба. Аўтар не ставіў сабе задачу чарніць каго-небудзь. Калі ў яго вёсцы вайна была такой, то ён — аб гэтым і піша. Ветэранам павінна быць сорамна, што яны ў свой час дапусцілі акупацыю, аддалі старых, баб і дзяцей на волю лёсу...»
Адзін з даследчыкаў гісторыі Другой сусветнай вайны доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ пра мае ўспаміны «Нябышына. Вайна», апублікаваныя ў «Народнай Волі», карэспандэнту Радыё Сабоды сказаў наступнае: 	
X «Там ёсць, канечне, памылкі і недакладнасці... А так — цікавыя матэрыялы, пададзеныя чалавекам, які сам гэта бачыў і перажыў. Гэта інфармацыя для роздуму, для пераасэнсавання гісторыі. Я займаюся гісторыяй партызанскага руху, пераасэнсоўваю гэтую частку гісторыі і прыходжу да высновы, што трэба адмаўляцца ад штампу «ўсенародная вайна».
А вось што сказаў для Радыё Свабоды прафесар ЭГУ, гісторык Алесь Смалянчук:
X «Я праводжу шмат экспедыцый па беларускіх вёсках цягам дзесяці гадоў. I тое, што людзі ўзгадваюць пра гэтую вайну, — моцна адрозніваецца ад падручнікавай гісторыі вайны. Hi партызаны ні немцы не малююцца аднымі фарбамі. Гэтая вайна рознакаляровая і ў большай ступені трагедыя, чым тое, што напісана ў падручніках. 3 той абсалютна ідэалагізаванай версіяй вайны, прыдуманай яшчэ савецкімі гісторыкамі ці партыйнымі функцыянерамі, камусьці, канечне, з такой праўдай лягчэй і спакайней».
<Ф>
Пасля пікета ветэранаў цэлы тыдзень стаяла адносная цішыня. Вакол маёй публікацыі ў «Народнай Волі» нічога не адбывалася, нават стала сумна. I вось 14 красавіка 2010 года зноў адбыўся пікет. На гэты раз «Народную Волю» пікетаваў БРСМ. Зноў ажыў інтэрнэт. Вось што я знайшоў на сайце forum.ixbt.com. Каментар пакінуў нехта All:
X «Прнзнаюсь, до сегодняшнего дня не чнтал нашумевшую статью Нльн Копыла в Народной Воле «Нябышына. Вайна», — статью, так возбудмвшую «ветеранов» н «гнтлерюгенд», что н те н другне взялпсь ппкетнровать редакцню газеты. Странно, но поколенне моего отца н сам отец рассказывалн много нсторнй, похожнх на повествованне Копыла. Я верю Копылу, это обычная нсторня обычной белорусской деревушкн».
Я не буду распавядаць пра пікет БРСМ лепш, чым напісала сама «Народная Воля», не скажаш: 	
Каму трэба асвяжаць памяць?
Пазаўчора ў разгар працоўнага дня ля офіса «Народнай Волі» сабралася з дзесятак актывістаў Мінскай гарадской арганізацыі так званага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Па сутнасці, гэтую акцыю можна назваць пікетам. Паколькі дазволу на правядзенне яго ўлады не давалі, то ўдзельнікаў мерапрыемства магла разагнаць міліцыя ў адзін момант...
Але ж на гэты раз не апазіцыя ладзіла пікет! Ніхто і не думаў разганяць маладзёнаў. Хвілін трыццаць яны пазіравалі перад тэлекамерамі Першага канала і СТБ.
Журналісты «Народнай Волі» ўдзячны Алене Хадыка, першаму сакратару Мінскай арганізацыі БРСМ, якая разам са сваімі сябрамі
зайшла ў прыёмную галоўнага рэдактара (у гэты час ён вырашаў службовыя пытанні па-за межамі рэдакцыі) і пакінула ў падарунак цэлы камплект кніг гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць». Вось толькі з прыпіскай «Освежнте свою память», наклеенай на вокладцы кожнай кнігі, атрымаўся казус. Праблема з памяццю не ў журналістаў «Народнай Волі», а ў тых жа бээрэсэмаўцаў. Замест таго каб сказаць, што ў мемуарах Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», на іх меркаванне, ёсць факты, якія не адпавядаюць сапраўднасці (калі на самай справе такое ёсць), яны, як і заідэалагізаваныя тэлевізіёншчыкі, настойліва парэкамендавалі вывучаць гісторыю з «праўдзівых крыніц».
Трэба думаць, што такой праўдзівай крыніцай і ёсць падараваная рэдакцыі кніга «Памяць» (Мінск, БЕЛТА, 2005 г.). Нам, журналістам «Народнай Волі», гэтую гістарычна-дакументальную хроніку падарылі, але самі, напэўна, і не разгортвалі. Чытаем:
Верхаводзька Вера Фёдараўна, пайшла ў 1943 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», дзе незаконна расстраляная паводле загаду камандавання (стар. 321);
Вішнеўскі Сяргей Казіміравіч, н. у 1903, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», дзе незаконна расстраляны ў студзені 1943 паводле загаду камандавання (стар. 321);
Загорская Марыя Цярэнцьеўна, н. у 1912, пайшла ў снежні 1942 ў партызанскую брыгаду «Штурмавая», незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандвання брыгады (стар. 323);
Загорскі Аляксандр Дзям’янавіч, н. у 1915, пайшоўу снежні 1942 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», незаконна расстраляны ў сакавіку 1943 паводле загаду камандавання (стар. 323);
Кухта Вольга Іванаўна, н. у 1919, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады «Штурмавая» (стар. 325);
Лісецкая Марыя Мікалаеўна, н. у 1923, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады «Штурмавая» (стар. 326).
А вось архіўны дакумент ваеннага часу — данясенне на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі: «Довожу до вашего сведення об нсключнтельном безобразші отряда Богатырева. Начнная с нюня отряды не велн ннкакнх боевых действнй. Заннмаются мародерством н пьянством. Основалн 5 вннокуренных аппаратов. Устранвают нменнны н днн рождення, сопровождаемые недельнымн попойкамн...»
Стоп! He гэтыя факты, у рэшце рэшт, вырашалі лёс Айчыны. Дарэчы, не пра гэта і мемуары I. Копыла. Ен расказаў толькі тое, што
перажылі падчас вайны яго сям’я, яго родныя, аднавяскоўцы. I хто меў права забараніць яму пра гэта сказаць?
Асвяжаць памяць можа той, у каго яна ёсць. А калі яе наогул няма?..
Рэдакцыя газеты «Народная Воля».
=:	
Р. S. 14 мільярдаў 783 мільёны рублёў — столькі запланавана выдзеліць у 2010 годзе з бюджэту краіны Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Ці не за гэтыя народныя грошы былі куплены Аленай Хадыка кнігі «Памяць»? I чаму ў той час, калі ўсе людзі працуюць, бээрэсэмаўская моладзь шастае па горадзе?
буЬ
Ветэраны не абмежаваліся адным пікетам пад вокнамі рэдакцыі Народнай Волі. Яны пайшлі далей. Як высветлілася, старшыня Савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатолій Адоньеў хутчэй за ўсё да ўсяго гэтага мае ўскоснае дачыненне. Ініцыятыва сыходзіла ад іншага ветэрана, жыхара Смалявіцкага раёна Аляксандра Пестракова. Менавіта ён абзвоньваў розныя арганізацыі, дасылаў пратэсты супраць публікацыі маіх успамінаў «Нябышына. Вайна» газетай «Народная Воля».