• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    В партпзанскпх отрядах воевалн нзвестные белорусскне ппсателн Янка Брыль, Алесь Адамовнч, Алексей Карпюк, Владнмнр Колесннк п многпе другне. Онп поведалн правду о партпзанах, сказалн іі о хорошем, н о плохом.
    Но н воспомпнанпя Копыла по-своему ннтересны. He фактамн (такііе факты шпроко пзвестны п без него), а пснхолопіей ребенка, который на событіія смотрел глазамн своего отца, который, внднмо, іі в зрелые годы не пзбавнлся от многнх ошнблочных представленпй.
    Сегодня на войну нужно смотреть не глазамн подростка, а глазамн серьезного взрослого человека.
    Ларйса Короткая, жйтельнйца Мйнска.
    	
    Ну што, шаноўныя чытачы, дачыталі да канца ліст Ларысы Кароткай? Я ўпэўнены, што вашы думкі падзяліліся. Зразумела, што і я павінен адрэагаваць на гэты ліст, нягледзячы на тое, што некаторыя фрагменты майго адказу ўвайшлі ў кнігу. Калі б я не адгукнуўся на ліст Ларысы Кароткай, чытачы маглі падумаць, што мне няма чаго сказаць. Вось мой адказ:
    	1-
    Ды яна што, Ларыса Кароткая, з неба упала?
    Добры дзень, «Народная Воля». Я нават пачаў хвалявацца, прайшло шмат часу з моманту, калі быў надрукаваны мой артыкул
    «Война глазамн подростка» (НВ за 20.06.2003 г.), і дагэтуль ніводнага водгуку. Няўжо мой артыкул нікога не зацікавіў? I вось першая ластаўка — ліст Ларысы Кароткай, жыхаркі Мінска. Калі я прачытаў яе артыкул, то ўжо мне захацелася крыкнуць яе словамі: «Ды яна што, Ларыса Кароткая, з неба ўпала?» Відавочна, што яна вывучала гісторыю краіны, гісторыю Другой сусветнай вайны па савецкіх школьных падручніках, па творах савецкіх пісьменнікаў, якія пісалі па заказу КПСС, па мемуарах савецкіх генералаў. А там суцэльны гераізм, патрыятызм савецкага народа. Але ж існуе і другі бок
    Аляксандар Капылоў, стрыечны брат Іллі, з жонкай Стасяй
    медаля.
    Свой артыкул «Война глазамп подростка» я выклаў тэзісна, апусціўшы шмат цікавых падрабязнасцяў. Я расказаў пра некаторыя падзеі, якія адбываліся ў нашай вёсцы ў часы вайны. Калі ідзе вайна, дзеці ўзраслеюць у два-тры разы хутчэй.
    Паспрабую паспрачацца з Ларысай Кароткай, тым больш, што яна ў сваім лісце (НВ за 1.11.2003 г.) сказіла змест майго артыкула і зрабіла спробу абразіць маіх бацькоў. He ведаю, адкуль Кароткая ўзяла, што нямецкі афіцэр загадаў майму бацьку распусціць калгас? У мяне напісана, што немец сам абвясціў аб роспуску калгаса. А гэта не адно і тое. Майму бацьку было загадана падзяліць калгасную маёмасць і зямлю паміж калгаснікамі, што ён і зрабіў.
    Можа Кароткая мяркуе, што ў майго бацькі была магчымасць адмовіцца ад гэтай справы? Кароткая са скуры лезе, каб абвінаваціць маіх бацькоў у непатрыятызме. Так яна заяўляе, што мой бацька ўжо прыняў новую ўладу. Адкуль такія ўпэўненыя высновы? Мой бацька проста параўноўваў савецкую ўладу з нямецкай. I тое параўнанне было не на карысць першай. Можа, Ларыса Кароткая будзе адмаўляць той факт, што пры савецкай уладзе кал гаснікі
    атрымлівалі за сваю працу пустыя працадні, якія ў народзе называлі «палачкамі»? Працавалі за палачкі. А вось немцы вярнулі сялянам зямлю, коней, інвентар ва ўласнае карыстанне. У 1941—1942 гадах немцы імкнуліся паказаць сябе больш лаяльнымі да мясцовага насельніцтва.
    Мой бацька быў адукаваным чалавекам. He выключаю, што ён добра ведаў пра былую нашу краіну ВКЛ, пра тры падзелы Польшчы, пра антырасійскія паўстанні на нашай тэрыторыі. Ен нарадзіўся і жыўу Паўночна-Заходнім краю Расійскай імперыі. Потым гэта стала Савецкай Расіяй. Ён жыўу СССР да калгасаў і пры калгасах. I вось нямецкая акупацыя. У майго бацькі было шмат з чым параўноўваць. He магу сцвярджаць, магу толькі здагадвацца, што ён лічыў акупацыйным не толькі нямецкі, але і савецкі рэжым. Які з іх быў болып жахлівым, вырашайце самі. Можна ўявіць, як абураецца Ларыса Кароткая, калі чытае гэтыя радкі. Але ж справа тут не ў вёсцы Нябышына і не ў маіх бацьках. Прыкладна ў такім жа становішчы знаходзілася ўся акупаваная Беларусь. Ларыса Кароткая зласліва распавядае ў сваім лісце, што мой бацька не проста прыняў нямецкую ўладу, але і прымяраўся да яе. Можа і так, прымяраўся. I казаў, што жыць можна. Але ён ніколі не быў «здраднікам» у тым сэнсе, як гэта разумее Ларыса Кароткая. Хутчэй за ўсё гэта была кемлівасць, уласцівая для ўсяго «тутэйшага» насельніцтва. Трэба было ўсё ўзважыць, каб выжыць у тых складаных умовах.
    Прашу прабачэння ў чытачоў за паўтор і за дакучлівасць, але яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мой бацька не здраднік. Ніякіх пасад у мясцовай нямецкай адміністрацыі ён не займаў. Інакш бы партызаны яго расстрялалі, у такіх выпадках яны не цырымоніліся. А калі б партызаны не змаглі гэтага зрабіць, то яго арыштавалі б НКУСаўцы ў першы ж дзень пасля вызвалення ў 1944 годзе. Але гэтага не адбылося. Уяўляю, якое расчараванне адчула Ларыса Кароткая, яна прагне крыві. А я імкнуся абараніць чэснае імя свайго бацькі, абараніць ад нападак такіх вось рэаніматараў сканаўшага савецкага рэжыму, як Ларыса Кароткая.
    Ларысу Кароткую асабліва абурае тое, што я пасмеў сказаць непрыемную праўду пра партызан. У яе ўяўленні партазаны — суцэльныя героі, партызаны — патрыёты, гатовыя загінуць за свой народ, за сваю Радзіму. Усё тое, у чым я асуджаю партызан, яна іх апраўдвае. Ларыса Кароткая, адукаваная жанчына, апраўдвае партызанскае рабаўніцтва мясцовага насельніцтва і разбой. Гэта неверагодна. Мы ж ужо ўвайшлі ў 21-е стагоддзе. Але яна, як замбіраваная камсамолка, завязла ў 1943-м годзе ў партызанскіх балотах.
    «Няўжо аўтар да гэтага часу не зразумеў, — кажа Ларыса Кароткая ў мой бок, — што Масква не забяспечвала партызан ні адзеннем, ні харчаваннем». Так, я гэтага не ў стане зразумець. Мы маскоўскіх партызан да сябе не запрашалі. Без іх мы б значна лягчэй перажылі б гады акупацыі і ў разы менш бы загінула беларусаў. Гэта маё асабістае меркаванне. Што тычыцца забеспячэння, то Масква магла забяспечыць сваіх партызан грашыма, савецкія грошы былі ў хаду, прызнаваліся нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй на тэрыторыі акупаванай Беларусі.
    Як жыла Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі, я б параіў чытачам і асабліва Ларысе Кароткай прачытаць артыкул Галіны Кнацько, кандыдата гістарычных навук: «Мннск в годы оккупаціш» («Народная газета» за 1.07.1993 г.). Матэрыял даследчы, пабудаваны на архіўных дакументах, цікавы, праўдзівы, займае тры старонкі газеты (11-13).
    I зноў Ларыса Кароткая гнеўна абрынаецца на майго бацьку: «Яго бацька ваеннаабавязаны, сам не ваяваў, жыццём не рызыкаваў, сядзеўу цяпле, і яго прамым абавязкам было ўсяляк дапамагаць тым, хто змагаўся з ворагамі». Яшчэ раз хачу патлумачыць сучаснаму змагару ідэалагічнага фронту Ларысе Кароткай, што галоўным ворагам прамаскоўскіх партызан было мірнае беларускае насельніцтва. Партазаны змагаліся не з немцамі, а з бяззбройнымі сялянамі, з дзецьмі, з настаўнікамі, з усімі, хто працаўладкаваўся к немцам, каб зарабіць на ежу. Я гэта бачыў на свае вочы. Што тычыцца майго бацькі, то ён не ваеннаабавязаны па стане здароўя. Нягледзячы на гэта, у ліпені 1944 года яго забралі на фронт. Ён загінуў 19 жніўня 1945 года ў далёкай Манчжурыі.
    Ларыса Кароткая напомніла пра сотні партызанскіх магіл. Я бачыў адзінкі такіх пахаванняў, сярод іх і магіла майго брата Мікалая. Але ён, партызан, загінуў не ў баю з немцамі. Ен загінуў ад кулі іншага партызана. Магчыма, яго забілі таму, што ён, беларус, не ўпісаўся ў склад прамаскоўскага партызанскага атрада? Магчыма, ён стаў сведкай партызанскага злачынства? А злачынцы жывых сведак не астаўляюць.
    ІлляКопыл. 10.11.2003.
    	
    Гэты мой артыкул «Народная Воля» не надрукавала. Рэдакцыя дыскусію спыніла тэма вельмі непрыемная і небяспечная. Ды і дыскусіяй гэта назваць нельга. Артыкул Ларысы Кароткай газета надрукавала праз 4 месяцы пасля майго. Мой артыкул к гэтаму часу ўжо мала хто змог прыпомніць.
    сф)
    Доўгі час за тэму вайны, тэму акупацыі я не браўся. Але на пачатку 2005 года Радыё Свабода звярнулася да слухачоў з прапановай дасылаць свае ваенныя ўспаміны, якія потым прагучаць у перадачах на хвалях Радыё. Справа ў тым. што 2005 год — год юбілейны, 60 год з Дня Перамогі. I я ўзяўся за працу. Праз тры месяцы ўсё было гатова. Я аднёс свой рукапіс з успамінамі «Вайна вачыма падлетка» ў рэдакцыю Радыё Свабода. Праз тыдзень мне паведамілі, што мой сшытак ужо атрымалі ў сядзібе Радыё Свабода ў Празе. Але на гэтым усё і закончылася. Ніводнага фрагмента з маіх успамінаў у перадачах Свабоды не прагучала. Крыўды не было. На хвалях Свабоды мяне і так было шмат: штотыдзень гучалі мае лісты, амаль штодзень — тэлефанаванні. Але мне хацелася ведаць, чаго варты мае ўспаміны.
    Свой рукапіс я даваў чытаць знаёмым пісьменнікам, палітыкам, журналістам, гісторыкам. Некаторыя з іх вярталі мне рукапіс назад моўчкі, некаторыя стрымана казалі: «Спадар Ілля, магчыма, усё яно было так, як ты пішаш. Такая думка існуе і ў навуковых колах. Але заяўляць аб гэтым у СМІ ці выдаваць кнігу — несвоечасова. Цябе людзі не зразумеюць». Я спрачаўся, што, наадварот, мы ўжо спазніліся. Хутка зусім не застанецца сведак Другой сусветнай вайны.
    На вечарыне, якая была наладжана з нагоды 80-годдзя гісторыка Леаніда Лыча, на якой прысутнічаў і я, Леанід Міхайлавіч прамовіў што ён жадаў бы напісаць кнігу пра часы нямецкай акупацыі, але каб героямі кнігі былі тагачасныя падлеткі. Мяне зачапіла яго ідэя, героем такой кнігі магу быць і я. Калі пачалася акупацыя, мне споўнілася 7 гадоў а калі прыйшло вызваленне — 10. Паразмаўляць з ім аб гэтым у той вечар я не змог. Праз паэта Яўгена Гучка я перадаў Леаніду Лычу прапанову ўключыць у яго будучую кнігу асобнай главой мае ўспаміны. Я бачыў пабудову яго кнігі па схеме кніг Святланы Алексіевіч: пытанне — адказ. Mae адказы ўжо напісаны, а Леаніду Лычу застаецца паставіць пытанні да іх. Але ён адхіліў маю прапанову, сказаўшы, што калі Ілля Копыл штосьці напісаў, хай сам і выдае.
    Пасля гэтага Яўген Гучок арганізаваў мне сустрэчу з выдаўцом Віктарам Хурсікам. Віктар Уладзіміравіч пагартаў мой сшытак і прызначыў наступную сустрэчу праз тыдзень. Столькі часу ён адвёў для сябе на чытанку майго рукапісу. Але ўжо праз два дні
    Віктар патэлефанаваў мне і прызначыў сустрэчу. Пры сустрэчы ён сказаў, што гэта будзе не проста кніга, а бомба. Асабіста я сам пакуль што нічога такога незвычайнага не адчуваў. Дарэчы, загаловак для кнігі «Нябышына. Вайна», прыдумаў Віктар Хурсік. Мой загаловак быў— «Акупацыя вачыма падлетка».