Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл

Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Па вуліцах Масквы правялі калону ваеннапалонных немцаў. «Заваёўнікі» прайшлі па Маскве спакойна, падтрымліваючы строй. He ведаю, чаго гэтым улада хацела дабіцца. Магчыма, разлічвала, што людзі будуць услых выказваць пракляцці, абразы ў бок палонных немцаў, пляваць, кідаць камяні. Людзі глядзелі на гэтую шэрую масу палонных моўчкі і нават са спачуваннем. Некаторыя падбягалі да калоны, перадавалі клункі з ежай. I такіх людзей было шмат. Немцы бралі тыя перадачы з рук масквічоў спакойна.
Я адмоўна стаўлюся да гэтай акцыі савецкага кіраўніцтва — прагнаць палонных немцаў па вуліцах Масквы. Каб учыніць здзек з бездапаможных палонных, шмат розуму не трэба. Са сваіх грамадзян савецкая ўлада здзекавалася яшчэ больш бязлітасна. Гэта лішні раз даказвае, што савецкі і фашысцкі рэжымы падобныя адзін да аднаго, як блізняты-браты.
Я абяцаў яшчэ раз вярнуцца да падзей савецка-фінскай вайны. Тэму пра савецка-фінскую вайну савецкая ўлада трымала за сямю пячацямі. Толькі ў часы гарбачоўскай перабудовы, і асабліва пасля распаду СССР, усё выйшла наверх.
Вайна пачалася 30 лістапада 1939 года, скончылася 12 сакавіка 1940 года. Падрабязна пра савецка-фінскую вайну расказала газета «Комсомольская правда» за 12 і 14.11.1989 год. Падчас гэтай вайны, з даклада Молатава, загінула 49 тысяч савецкіх салдат, ранена 159 тысяч («І4звестня»за 02.06.1992 года). 3 «Народнай газеты» за 11—13.03.1995 года можна даведацца, што за 105 дней фінскай кампаніі Чырвоная Армія страціла 74 тысячы забітымі, 17 тысяч зніклымі без вестак, 198 510 чалавек параненымі
і абмарожанымі. Па ацэнках заходніх гісторыкаў, страты СССР у той вайне — 217 тысяч забітымі, 17 тысяч зніклымі без вестак. «Комсомольская правда» за 14.11.1989 года прывяла такія даныя: страты Чырвонай Арміі забітымі складаюць 272 тысячы чалавек. Сталін на нарадзе каманднага складу сказаў: «Наша няўменне ваяваць абышлося нам у гэтай вайне ў 500 тысяч чалавек». Калі Сталін назваў такую лічбу, то трэба меркаваць, што сапраўдныя страты Чырвонай Армі ў 105-дзённай савецка-фінскай вайне былі значна большыя.
Памятаю, 3 ліпеня 1984 года я са сваёй жонкай Нінай гуляў у парку імя Горкага. Горад Мінск быў у святочным убранні. Мы сядзелі на лаве, слухалі музыку, елі марожанае. Да нас, на свабоднае месца, падсеў мужчына. Было бачна, што ў яго ёсць жаданне паразмаўляць, выказацца. Ён сказаў, што 3 ліпеня 1944 года ніякага вызвалення горада не адбывалася. 3 30 чэрвеня на 1 ліпеня немцы скрытна, без адзінага выстрала пакінулі горад. Толькі раніцай, калі людзі ішлі на працу, высветлілася, што на вуліцах няма нямецкай тэхнікі, няма немцаў іхустановы апусцелі. 1 і 2 ліпеня горад жыў свабодна, не было ні нямецкай, ні савецкай улады.
«А дзе ж былі падпольшчыкі? Яны ж у склаўшыхся абставінах павінны былі выйсці з падполля, адкрыцца перад людзьмі і распачаць арганізацыю жыццядзейнасці ў горадзе?» — падумаў я, але прамаўчаў. «Ніякага падполля ў Мінску не было», — сказаў ён, быццам бы прачытаўшы маё маўклівае пытанне. Далей з яго слоў мы даведаліся, што мінчане радаваліся вызваленню заўчасна. 3 ліпеня на горад наляцела савецкая авіяцыя і ўшчэнт разбамбіла яго. Бамбілі жылыя кварталы, загінула шмат людзей. Усё гэта ён бачыў на свае вочы, перажыў сам. Мы слухалі, але ў размову з ім не ўступалі — раптам гэта нейкая правакацыя? У той час я быў савецкім чалавекм і праз нейкі час пра гутарку забыўся. У галаве былі іншыя турботы. Пасля працы трэба было матацца па горадзе, каб атаварыць харчовыя і прамтаварныя талоны. Такой была савецкая рэчаіснасць.
Наступіў 1994 год чарговая круглая дата з дня вызвалення Мінска. Мінск святкаваў. А на расійскіх тэлеканалах у гэты самы час успаміналі пра вайсковую аперацыю «Баграціён». У адной з тэлеперадач выказаў свае ўспаміны расійскі ветэран-лётчык. Ён расказаў, што да вайны служыў пад Мінскам, а жыў з сям’ёй у самім горадзе. Калі пачалася вайна, сям’я не змагла эвакуіравацца і засталася ў Мінску.
Калі пачалося вызваленне горадаў1944 годзе, авіяполк, у якім ён служыў, быў нацэлены на Мінск. Пра лёс сваёй сям’і ён нічога не ведаў. 1 ліпеня авіяразведка данесла, піто ў Мінску праціўнік не заўважаны, немцы змаглі пакінуць горад непрыкметна. Высокае начальства абуралася, што немцы змаглі ўлізнуць з-пад самага носа. Шараговыя лётчыкі радаваліся, што горад не трэба будзе бамбіць, будзе менш разбурэнняў. Штаб пачаў распрацоўку плана бамбёжкі другіх беларускіх гарадоў, якія знаходзяцца далей на захадзе, Баранавіч, Гродна, Брэста і ішых. I тут нечакана раніцай 3 ліпеня полк атрымаў загад бамбіць Мінск, прычым бамбіць жылыя кварталы, адміністрацыйныя будынкі — не чапаць. Шараговыя лётчыкі не разумелі, для чаго бамбіць горад, які немцы пакінулі двое сутак таму. Сухапутныя арміі нават не сталі заходзіць у сталіцу Беларусі, а хутчэй кінуліся на захад даганяць праціўніка. Абмяркоўваць загад, пярэчыць начальству было небяспечна. Гэты лётчык бачыў са свайго самалёта дом, у якім засталася яго сям’я. I на гэты дом ён скідваў бомбы.
Што было далей — не вядаю. На жаль, тэлевядучы аддаў мікрафон другому ветэрану. I тут я ўспомніў таго незнаёмага з парку Горкага, з якім давялося сустрэцца ў 1984 годзе. Два ўдзельнікі вайны расказалі адно і тое ж у розны час. Прычым яны грамадзяне розных краін, не ведаюць адзін аднаго.
Мая стрыечная сястра Ніна Капыловаўвесь час акупацыі пражыла ў Мінску. Пры сустрэчах я пакрыху выцягваў з яе звесткі пра тое, як яна перажыла акупацыю. Мая цікаўнасць да 3 ліпеня 1944 года ў Мінску распалілася.
Калі пачалася вайна, Ніне споўнілася 23 гады. Яна была прывабная прыгожая дзяўчына. Таму я запытаўся, як паводзілі сябе немцы, як ставіліся да маладых жанчын. Яна адказала, што не чула, каб немцы прыставалі да жанчын ці кагосьці згвалцілі. Мінск быў не надта вялікім горадам, і калі нешта здаралася, на наступны дзень усе пра тое ведалі. На паштовае аддзяленне, дзе яна працавала, штодзённа наведваліся дзесяткі немцаў. Яны адсылалі паштоўкі, пісьмы, бандэролі, пасылкі. Ніна сказала, што наслухалася іх «Darf ich herein», «Guten Tag», «Bitte», «Danke schon», «Auf wiedersehen». Але мяне болып за ўсё цікавіў дзень 3 ліпеня 1944 года. Я сказаў, што гэты дзень, напэўна, быў самы радасны. Яна адказала, што, наадварот, гэта быў самы жахлівы дзень. Савецкая авіяцыя разбамбіла горад.
Удалося знайсці яшчэ адно падцверджанне, што савецкая авіяцыя бамбіла Мінск пасля таго, як немцы яго ўжо пакінулі. Аб гэтым можна прачытаць у кнізе Васіля Якавенкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу». Гэта кніга не мастацкі твор, яна складаецца з эсэ, з гутарак аўтара з канкрэтнымі людзьмі. Вось што сказаў Уладзімір Папруга, былы Галоўны дзяржаўны інспектар Мінгарвыканкама па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктар (старонка 59):
X «...Афіцыйная версія сарамліва даводзіць, што падчас Другой сусветнай вайны гістарычны цэнтр быў цалкам знішчаны. Спецыялісты ведаюць, што гэта няпраўда. У Мінску за ўсю вайну не адбылося ніводнага вулічнага бою. Разбурэнні тут былі не большыя за разбурэнні іншых еўрапейскій гарадоў... Дадам адно, што Мінск бамбавала наша авіяцыя пасля таго, як немцы ўжо пакінулі горад. Такая недарэчнасць».
Як бачыце, той факт, што Мінск бамбавала савецкая авіяцыя, калі немцы ўжо пакінулі горад, агучыў чыноўнік. Чыноўніку можна верыць. Гэта ж не выпадковы суразмоўца, а супрацоўнік Мінгарвыканкама, хоць і былы. У яго быў доступ к архіўным дакументам.
Ці дачакаемся мы праўды? Яшчэ ў 1967 годзе рэдактар «Военно-нсторнческого журнала», доктар гістарычных навук Мікалай Паўленка ў размове з начальнікам Галоўнага палітупраўлення СА і ВМФ Епішавым падняў пытанне аб праўдзе ў гістарычнай навуцы. На што Епішаў адказаў: «Кому нужна ваша правда, еслн она мешает нам жнть» (часопіс «Огонёк», 1989, №25).
Як бачыце, усё вельмі проста: праўда... праўда аб вайне, праўда аб партызанскім руху замінае жыць тым, хто трымае ў сваіх руках уладу і манапольна карыстаецца дабротамі жыцця.
Так, Германія вінавата. Але чаму працягваецца маўчанне пра вінаватасць СССР? Мы адзіная рэспубліка, зараз незалежная краіна, якая ў выніку Другой сусветнай вайны страціла значную частку сваёй тэрыторыі. Як мы ведаем, вайна пачалася 1 верасня 1939 года. Германія ў саюзе з СССР напала на Польшчу. Ускосна гэта быў напад і на Беларусь, паколькі значная частка беларускіх земляў знаходзілася па віне бальшавіцкай Расіі ў складзе Польшчы. Шмат беларусаў служыла ў польскім войску. 10 кастрычніка 1939 года СССР нанёс новы удар па Беларусі. Па распараджэнні Сталіна Літве былі перададзены старажытная сталіца Беларусі
Вільня і Віленскі край. У адпаведнасці з тым жа распараджэннем да Літвы адышлі Свянцянскі раён і часткі тэрыторый Відзаўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага, Свірскага і Радунскага раёнаў. Беларусь у адначассе згубіла 2750 кв. км сваёй тэрыторыі з насельніцтвам 457 500 чалавек.
3 прамоў на высокім узроўні часта можна пачуць, што Беларусь атрымала сваю дзяржаўнасць з утварэннем БССР. Але якая ж гэта дзяржаўнасць, калі, не пытаючыся ў гэтай дзяржавы, не пытаючыся ў яе вышэйшага органа ўлады Вярхоўнага Савета БССР, яе тэрыторыі звычайным распараджэннем дыктатара былі перарадзены іншай краіне? Гэта была самая звычайная вайна СССР супраць Беларусі. Пасля таго як і сама Літва апынулася пад савецкай акупацыяй, 25 жніўня 1940 года па распараджэнні з Крамля Вільня стала сталіцай Літоўскай ССР. Крэмль даў нам зразумець, што з Вільняй і Віленскім краем мы развіталіся назаўсёды. Бязлітасная вайна СССР супраць Беларусі на гэтым не спынілася. Настаў 1944 год. Да канца ліпеня Беларусь поўнасцю была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэба было б радавацца. Але 20 верасня 1944 года Сталін нанёс яшчэ адзін удар па Беларусі. Ён перадаў у склад Польшчы Беластоцкую вобласць і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Дык якія ж мы пераможцы? Ці ёсць тут чым ганарыцца? СССР разграміў Беларусь болып адчувальна, чым Германію.
7.	Рэха вайны (30 год пасля...)
Знарок не прыдумаеш
У савецкія часы дзень 22 чэрвеня 1941 года стараліся не ўзгадваць, надта непрыемныя ўспаміны савецкаму рэжыму навявала гэтая дата. 22 чэрвеня 1971 года ніхто ні па радыё, ні па тэлебачанні, ні ў газетах не напомніў, што гэта за дзень.