Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл

Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
3 1,5 мільёна беларусаў якія ваявалі ў складзе Чырвонай Арміі, загінуў 1 мільён, у іх ліку і мой бацька. Гэта вельмі шмат 66,3%. Масавая гібель чырвонаармейцаў-беларусаў прыпадае на 1944 год. Прычына гэтага вядома.
Цёмнай ці белай плямай з’яўляецца савецка-фінская вайна. Гэта кавалак Другой сусветнай вайны. Колькі беларусаў удзельнічала ў гэтай вайне, колькі загінула, колькі замёрзла ў карэла-фінскіх лясах і балотах? Ніякіх звестак пра гэта я не знайшоў.
Калі падлічыць, падсумаваць усе ахвяры Другой сусветнай вайны, то, магчыма, высветліцца, што загінуў не кожны чацвёрты, не кожны трэці, а кожны другі беларус. А можа, наадварот, усяго толькі шосты ці дзесяты.
Беларусь панесла і вялізарныя матэрыяльныя страты. Пра спаленыя вёскі я ўжо прыпамінаў. Разбурана 209 гарадоў і пасёлкаў гарадского тыпу, знішчана 1.2 мільёна будынкаў. Акупанты разрабавалі болып за 10 тысяч фабрык і заводаў, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такія звесткі можна адшукаць у афіцыйных паведамленнях. Там можна прачытаць, што Мінск, Віцебск, Магілёў і іншыя буйныя гарады былі разбураны акупантамі на 80%. Падлічаныя страты склалі 75 млрд рублёў у коштах 1941 г. Але афіцыйныя крыніцы не дагаварваюць да канца, замоўчваюць той факт, што разбурэнні здзяйснялі не толькі немцы, а і савецкія сілавыя структуры. Дзеянні апошніх былі больш эфектыўнымі. I рабілася гэта не стыхійна, а па загаду зверху. Яшчэ раз напомню некаторыя тыя загады:
— Дырэктыва Саўнаркама ад 20 ліпеня 1941 года: «Не оставлять протнвннку нн кнлограмма хлеба, нн каплн горючего»;
Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання ад 17 лістапада 1941 года, які загадаў «разрушать н сжнгать дотла все населённые пункты в тылу немецкгіх войск...»
Вось чаму партызаны і «клапаціліся» (правакавалі немцаў), каб тыя 9200 вёсак згарэлі. А савецкая авіяцыя метадычна бамбавала Мінск і іншыя гарады. Асабліва жорсткімі былі бамбаванні, прысвечаныя святочным датам: 8-е сакавіка, 1-е мая, 7-е лістапада. Самыя маштабныя з іх адбыліся 8.03.1942 г. і 1—2.05.1943 г., у выніку якіх былі вялікія разбурэнні, загінулі сотні людзей. Асабліва ўчасціліся бамбаванні ў 1944 годзе. Трэба ўлічваць і тое, іпто са-
вецкая авіяцыя бамбавала не адміністрацыйныя будынкі, а жылыя кварталы.
У пацверджанне вышэйсказанага хачу прывесці словы доктара гістарычных навук Захара Шыбекі:
X «Перад адступленнем Чырвонай Арміі органы ўнутранай бяспекі і вынішчальныя атрады падпальвалі будынкі, каб нічога не пакінуць немцам. Таму пажары пачаліся не толькі ад нямецкіх налётаў, але і ў выніку дзейнасці бальшавікоў. Падчас акупацыі Мінск цярпеў ад бамбардзіровак з савецкай тэрыторыі. Потым гэтыя разбурэнні былі залічаны на рахунак нацыстаў»
(tut.by, КастусьЛашкевіч, 10.09.2010).
Афіцыйныя крыніцы прыводзяць такія факты, што за часы акупацыі насельніцтва не далічылася 61 % коней, 69% кароў, 89 % свіней, 78% авечак. Куды ж яны падзяваліся? У маёй вёсцы Нябышына немцы не забралі ніводнага каня, ніводнай каровы. Так, частка пагалоўя свіней, авечак ішла на падаткі немцам. Але размер падатку быў ад 20 % да 30 % у залежнасці ад колькасці жывёлін у гаспадарцы. Усё, што засталося ад немцаў, з’елі партызаны, яны не цырымоніліся.
Пад «шумок» вайны і СССР абрабаваў Беларусь — на тэрыторыю Расіі былі вывезены амаль усе культурныя і мастацкія каштоўнасці. Пасля вайны назад нічога не вярнулася. Тое, што не паспелі вывезці ў Расію, немцы вывезлі ў Германію. Доктар філалагічных навук прафесар Адам Мальдзіс у газеце «Нзвестня» ад 29.09.2000 года з болем у сэрцы расказаў што ўсяго ад 1 % да 5 % нашых (беларускіх) культурных, мастацкіх і духоўных каштоўнасцяў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. У першыя дні вайны ў Расію вывезена калекцыя слуцкіх паясоў, крыж Еўфрасінні Полацкай, выданні Францішка Скарыны, царкоўныя рэліквіі.
Дадатак. Ужо паставіў апошнюю кропку пад сваімі разважаннямі, але на вочы папалася прозвішча яшчэ аднаго з тысяч партызанскага камандзіра, Луніна. Ён мяне зацікавіў і я стаў шукаць пра яго звесткі.
Барыс Мікалаевіч Лунін — ураджэнец Саратаўскай вобласці. На фронце з ліпеня 1941 года. У жніўні 1941 года папаўу нямецкі палон. Утрымліваўся ў канцлагеры ў Драздах недалёка ад Мінску. У сакавіку 1942 года яму ўдалося здзейсніць уцёкі. 3 такіх жа, як і сам, Лунін арганізаваў невялікі партызанскі атрад. 3 цягам часу
на базе атрада была створана партызанская брыгада «Штурмавая». Яе камандзірам быў прызначаны Барыс Лунін. Брыгада дзейнічала на тэрыторыі Мінскай і Вілейскай абласцей. Я не стаўлю перад сабой мэту распавядаць тут пра «подзвігі» брыгады, толькі скажу, што 1 студзеня 1944 года Барысу Луніну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны стане вядома, што з сябе ўяўляе гэты партызанскі камбрыг, якія подзвігі ён здзейсніў. Ён не вярнуўся на сваю радзіму ў Саратаўскую вобласць. Гэта быў цэнны кадр на кіруючую пасаду ў пасляваеннай Беларусі. Ён быўпрызначаны памочнікам міністрааўтамабільнага транспарту БССР. Праз нейкі час ён пераехаў на сталае месцажыхарства ў Краснадарскі край.
22 ліпеня 1957 года Лунін быў асуджаны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі па арт. 180 і арт. 214 ч. 2 УК БССР к 7 гадам пазбаўлення волі. У тэксце прыгавора сказана, што «Лунін як камандзір партызанскай брыгады і яго падначалены Белік як начальнік асобага аддзела гэтай брыгады пры асабліва ацягчаючых абставінах... злоўжывалі сваім службовым становішчам і з-за асабістай зацікаўленасці незаконна расстрэльвалі і забівалі многіх савецкіх людзей, а Белік, у тым ліку, і няпоўнагадовых дзяцей. Дзеянні Луніна і Беліка выклікалі абурэнне партызан і мясцовага насельніцтва».
Цікава, што следства было распачата адразу пасля вызвалення Мінска па заяве падполыпчыкаў у КДБ. Калі аб гэтым даведаўся Сталін, то ён сказаў: «Подумаешь, кого-то партнзаны расстрелялн. На то онн н партнзаны». Справу прыпынілі. Пасля смерці Сталіна справу аднавілі і давялі яе да канца. Акрамя гэтага суд звярнуўся з хадайніцтвам у Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР аб пазбаўленні Луніна Б.М. звання Героя Савецкага Саюза і ўсіх узнагарод. Лунін Барыс Мікалаевіч Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 26 лістапада 1957 года пазбаўлены звання Героя Савецкага Саюза і ўсіх дзяржаўных узнагарод у сувязі з асуджэннем за воінскія злачынствы.
Што тут сказаць? На маю думку, не толькі Луніна, але амал ь кожнага партызанскага камандзіра можна прыцягнуць да адказнасці за злачынствы, здзейсненыя супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі. I нават не варта ўдакладпяць, кім тэрыторыя акупавана. Часам у так званых партызанскіх зонах насельніцтва адчувала сябе значна небяспечней, чым пад немцамі. Такія прыклады я ўжо прыводзіў. Менавіта таму, калі БНС, а потым БЦР
фарміравалі БСА і БКА, самае значнае папаўненне паступіла за кошт насельніцтва з партызанскіх зон. Так людзі ратаваліся ад партызанскага «вызвалення», ад партызанскага бязмежжа.
Яшчэ адзін «беларускі» партызан, Радзіён Ахоцін, ураджэнец рэспублікі Марый Эл. Хто тут толькі не партызаніў. Перад вайной старшы лейтэнант Ахоцін служыў у Беларусі недалёка ад Полацка. Калі пачалася вайна, ён пападае ў акружэнне. 3 акружэнцаў Ахоцін арганізаваў партызанскі атрад. Можна адшукаць крыніцы, у якіх сказана, што атрад нанёс ворагу вялікія страты. Якія гэта страты? Чытаем: знішчана 672 шпіёны і здраднікі. Што гэта за здраднікі? Няцяжка здагадацца, што гэта сем’і паліцэйскіх, у тым ліку і дзеці, сем’і стараст і ўсе тыя, хто ўладкаваўся к немцам на працу, ды іншыя. Гэта яшчэ адзін доказ, што галоўнай мішэнню для партызан было мірнае насельніцтва.
На сайте westki.info нарэшце ўбачыў матэрыял пра партызанскага камандзіра, выхадца з Беларусі. Падумалася, вось яна светлая пляма сярод партызанскага бязмежжа. Ну як жа пра яго не расказаць.
Фёдар Маркаў, а менавіта пра яго ідзе гаворка, нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Качанішкі Пастаўскага раёна. Навучаўся ў настаўніцкай гімназіі ў Свянцянах. У 1934 годзе ўступіў у КПЗБ. У1936 годзе арыштаваны польскай паліцыяй за антыдзяржаўную дзейнасць.Турэмнытэрмінадбываўулагеры«БярозаКартузская», У верасні 1939 года вызвалены Чырвонай Арміяй. Савецкая ўлада, якая прыйшла ў Заходнюю Беларусь, прызначыла Фёдара Маркава на пасаду старшыні Свянцянскага райвыканкама. Пасля 22 чэрвеня 1941 года ўцякаў на ўсход разам з Чырвонай Арміяй. У раёне Бранска яго спынілі і накіравалі ў школу НКВД на курсы дыверсантаў. Пасля заканчэння курсаў яго ў складзе групы пераправілі праз лінію фронта на тэрыторыю Пастаўскага раёна. Чытачы, мяркую, ужо зразумелі, што гэта такі ж самы, як і ўсе, прамаскоўскі партызан.
Група пад кіраўніцтвам Фёдара Маркава здзейсніла шэраг дыверсій. Самай гучнай была дыверсія, ад якой уздрыгнуўся ўвесь Пастаўскі раён, якая адбылася 20 мая 1942 года каля вёскі Лынтупы. Дыверсанты з засады абстралялі нямецкую легкавую машыну. У выніку загінулі два высокапастаўленыя нямецкія афіцэры. Акупанты ўзялі ў закладнікі ні ў чым не вінаватых 200 жыхароў вёсак Шудоўцы і Лынтупы, якія былі бліжэй к месту засады. Немцы паабяцалі адпусціць закладнікаў, калі будуць
выдадзены злачынцы, якія забілі нямецкіх афіцэраў. Але ж Фёдар Маркаў і зладзіў засаду для таго, каб справакаваць немцаў на рэпрэсіі супраць насельніцтва. Немцы чакалі выдачы злачынцаў, а злачынцы ў гэты самы час распівалі самагонку, абмывалі поспех. Былы курсант школы НКВД Раманаў у сваіх успамінах напісаў: «Нас обучалн провоцпровать немцев, чтобы онн совершалн более жестокне репрессші н такнм образом увелнчнвалн колнчество партмзан». У выніку немцы расстралялі 200 чалавек мясцовага насельніцтва.
За забойства двух нямецкіх афіцэраў і знішчэнне 200 чалавек мірнага насельніцтва Ф. Маркаў атрымаў узнагароду. Яго група была пераўтворана ў партызанскі атрад імя Суворава, камандзірам якога ён стаў. 3 цягам часу на базе атрада была створана партызанская брыгада імя Варашылава. Яе камандзірам быў прызначаны Фёдар Маркаў.
У 1943 годзе Цэнтральны штаб партызанскага руху аддаў загад сваім партызанам прыступіць к раззбраенню польскіх партызан АК. У гэты працэс уключылася і партызанская брыгада імя Варашылава. Колькі ўсяго польскіх атрадаў АК абяззброіў камбрыг Маркаў такой лічбы не знайшоў. Але ёсць звесткі, як ён абыпюўся з першым такім атрадам. Гэта адбылося 26.08.1943 года. Пасля здачы зброі камбрыг Ф. Маркаў звярнуўся к палякам (магчыма, гэта былі заходнія беларусы) са словамі: «Ннкому нз вас ннчего не будет. Я вам даю слово честн советского офнцера». Чаго варта тое «слово честн...» стане вядома вельмі хутка. Ужо на наступны дзень 50 чалавек польскіх партызан — салдат і афіцэраў былі расстраляны. Потым было расстраляна яшчэ 30 чалавек. Астатнія не сталі чакаць трагічнага канца, уцяклі.