Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Цікава атрымліваецца, мы ведаем дату нараджэння і дату смерці Аляксандра Македонскага, які жыў 2360 гадоў таму назад, ведаем імёны яго жонак і дзяцей, а вось што адбывалася ўсяго 70 год таму назад ваўласнай краіне, не памятаем. Памяць адбіла.
Мной заўважана яшчэ адна заканамернасць, якая сведчыць не на карысць партызан — гэта размеркаванне знішчэння беларускіх вёсак па гадах. Штогод, калі надыходзіць 9 мая, дзень Перамогі, чыноўнікі з высокіх трыбун у сваіх «дзяжурных» прамовах лямантуюць, што нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 9200 беларускіх вёсак. У 4667 вёсках ад гэтай колькасці часткова знішчана насельніцтва. 628 вёсак знішчаны цалкам з насельніцтвам. А зараз паглядзім, як знішчаныя вёскі размеркаваны па гадам акупацыі:
— 1941 год — знішчана 3 %
— 1942 год —знішчана 16 %
— 1943 год — знішчана 63 %
1944год —знішчана 18 %.
Усё гэта ад агульнай колькасці спаленых вёсак.
А зараз зірнём на гэтыя лібчы болып удумліва. 1941 год нам паказвае, іпто немцы не планавалі знішчаць беларускія вёскі і беларусаў. 3 % — гэта тыя вёскі, якія апынуліся ў зоне баёў. Арганізаваных партызанскіх атрадаў яшчэ не было. Нсшматлікія групоўкі, накшталт Міная Шмырова, хоць і наносілі шкоду насельніцтву, але яе было яшчэ нешмат. Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання № 0428: разбураць і паліць усё дашчэнту ўтыле нямецкіх войск, выйшаўтолькі 17.11.1941 года.
1942 год стаў ужо больш трывожным. Менавіта ў гэтым годзе на тэрыторыю акупаванай Беларусі былі перакінуты дзесяткі тэрарыстычных груп НКВД, такіх, як група Ваўпшасава. Яны былі надзелены шырокімі паўнамоцтвамі — выносіць пакаранні па свайму вырашэнню. Дзякуючы ім, банды чырвонаармейцаў і партработнікаў, якія блыталіся па лясах, болып-менш былі арганізаваны ў атрады і падлічаны. К канцу 1942 года партызан налічвалася 12 тысяч. Гэта дало свой плён — за год ужо было знішчана 16% ад агульнай колькасці знішчаных вёсак.
1943 год для Беларусі і беларусаў стаў найболып трагічным. 3 восені 1942 года ў акупаваную Беларусь з савецкай тэрыторыі праз лінію фронта пачалі масава перапраўляць рэгулярныя вайсковыя часткі, падрыхтаваныя для правядзення дыверсій і вядзення партызанскай вайны. К канцу 1943 года колькасць такіх «партызан» дасягнула свайго піка 153 тысячы чалавек. Якраз на гэты перыяд прыпадаюць самыя вялікія страты, якія панесла Беларусь. За 1943 год знішчана 63 % вёсак ад колькасці знішчаных. Савецкая прапаганда заяўляла, а сучасная прапаганда працягвае заяўляць, што на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі былі створаны партызанскія зоны, дзе была адноўлена савецкая ўлада. Але якую карысць атрымала ад гэтага Беларусь? Падумалася, а што засталося б ад Беларусі, калі б тут было не 153 тысячы партызан, а тысяч 600? У Беларусі, магчыма, не засталося б ніводнай жывой душы.
1944 год — год вызвалення. За апошнія 7 месяцаў акупацыі было знішчана 18 % ад агульнай колькасці знішчаных вёсак. У 1944 годзе колькасць партызан рэзка ўзрасла — да 374 тысяч чалавек. I справа тут не ва ўсенародным уздыме. К гэтаму часу ў беларускіх вёсках засталіся толькі бабы і дзеці. Проста для так званай «рэльсавай вайны» пры правядзенні вайсковай аперацыі «Баграціён» на тэрыторыю Беларусі ў нямецкі тыл дадаткова было перакінута 220 тысяч чырвонаармейцаў (!). Простаўкаман-
давання фронтам не было спадзявання на тых партызан, якія тут адчувалі сябе ўтульна з 1942 года, хаваючыся ад вайны.
Пытанне чацвёртае: Якая колькасць беларускага насельніцтва знішчанаўласна немцамі і паліцаямі? На іх совесці ляжыць забойства 715 тысяч беларускіх яўрэяў, гэта бясспрэчна. А вось забойства 604 тысяч беларусаў, якое прыпісалі немцам, я б на іх вешаць поўнасцю не стаў. Гэта агульная партызанска-нямецкая віна.
Пытанні, пытанні, пытанні... Але адказаў на іх няма.
Вышэй я расказаў пра тыя ахвяры, якія панесла мірнае насельніцтва на акупаванай тэрыторыі. Але ж нашы землякі гінулі не толькі там. Хачу нагадаць яшчэ раз, што Другая сусветная вайнадля Беларусі, для беларусаў пачалася не 22 чэрвеня 1941 года, a 1 верасня 1939 года. Таму зноў узнікае шмат пытанняў, на якія хацелася б атрымаць адказы і тлумачэнні. Напрыклад, колькі беларусаў, якія былі ў складзе польскай арміі, загінула ў барацьбе супраць нямецка-савецкіх захопнікаўз 1 па 22 верасня 1939 года? Як мы ведаем, у гэты дзень адбыўся ганебны сумесны парад дзвюх «брацкіх» армій нямецкай і савецкай.
Сярод жаўнераў, якія трапілі ў нямецкі палон, было 70 тысяч беларусаў. Яны былі інтэрніраваны ў СССР у абмен на палякаў, трапіўшых у савецкі палон. Каму з іх ад гэтага абмену пашанцавала больш? Пытанне цынічнае. Дарэчы, савецкае кіраўніцтва ашукала немцаў, яно перадала ім толькі невялікую частку палонных палякаў, астатніх чакалі турмы, расстрэлы, ГУЛАГ. 46 тысяч палонных беларусаў выселілі ў Казахстан. Колькі ўсяго палякаў і беларусаў было ў савецкім палоне, дакладнай лічбы я не знайшоў. Пасля параду 22 верасня 1939 года савецкіх і нямецкіх войск у г. Брэсце, прысвечанага захопу і падзелу Польшчы, вайна супраць заходніх беларусаў не спынілася і працягвалася да 22 чэрвеня 1941 года. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся жорсткія карныя аперацыі. У выніку гэтых аперацый з Заходняй Беларусі ў Сібір, на Поўнач, у Казахстан было дэпартавана, як напісала газета «Народная Воля» (за 4.08.1998 г.), 250 тысяч асуджаных і 990 тысяч чалавек, проста папаўшых пад падазрэнне ўлады. Часам людзей высылалі цэлымі сем’ямі.
За той жа перыяд, як сцвярджае Сымон Струменскі ў сваім зборніку «Страты Беларусі», было расстраляна 135 тысяч грамадзян Беларусі. У гэтай колькасці не ўлічаны палонныя беларусы, якія расстраляны разам з палякамі ў адпаведнасці з Пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) «Аб расстрэле ваеннапалонных польскіх
афіцэраў, чыноўнікаў, памешчыкаў, асаднікаў» ад 05.03.1940 года. Расстрэлы адбыліся ў красавіку 1940 года ў Катынскім лесе пад Смаленскам, у Старабельскім лагеры пад Харкавам, у Асташкаўскім лагеры Калінінскай вобласці, у ваколіцах Мінска — Курапаты, Дражня, Лошыца, парк Чалюскінцаў і ў іншых месцах. Колькі ўсяго беларусаў расстраляна ў адпаведнасці з гэтай жахлівай пастановай, невядома.
Чаму мы адракаемся ад нашых суайчынікаў, загінуўшых ад рук нкусаўцаў, спрабуем выкінуць із з народнай памяці? Няўжо да нашага часу баімся называць савецкую ўладу злачыннай, бандыцкай, антычалавечай? Пытанняў шмат, а адказаў няма.
Вядома, што на працу ў Нямеччыну было вывезена 377 776 грамадзян Беларусі. Але эта самае можна выказаць крыху інакш: усяго толькі 377 776 грамадзян Беларусі было вывезена на працу ў Нямеччыну. Такое магло адбыцца дзякуючы таму, што ва ўмовах акупацыі такія ўнікальныя аўтарытэтныя структуры, як Беларуская народная самадапамога (БНС), як Саюз беларускай моладзі (СБМ), як Беларуская цэнтральная рада (БЦР) ды іншыя, якія рабілі ўсё магчымае, каб аблегчыць долю насельніцтву ва ўмовах акупацыі. 3 гэтымі структурамі лічылася акупацыйная грамадзянская адміністрацыя. Генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ спрыяў беларусам і часам пярэчыў органам СС і СД у пытаннях вярбоўкі беларускай моладзі на працу ў Нямеччыну. Ён лічыў, што беларускую моладзь наперадзе чакае шмат важных спраў у будучай незалежнай Беларусі.
Колькі беларусаў загінула на працы ў Нямеччыне — невядома. Яны гінулі ад амерыканскіх і англійскіх налётаў авіяцыі. Справа ў тым, што шмат беларусаў працавала на заводах канцэрна «Юнкерс». А менавіта гэтыя заводы падвяргаліся самаму жорсткаму бамбаванню.
Колькі беларусаў пасля нямецкай капітуляцыі адмовіліся вяртацца на радзіму і з’ехалі ў Англію, Канаду, ЗША, Аўстралію і іншыя краіны? Ёсць звесткі, што такіх 260 тысяч, гэта 68,8% ад колькасці ад’ехаўшых на працу ў Нямеччыну. А гэта ж таксама нашы страты ў вайну. Хаця з якога боку на гэту справу паглядзець. Магчыма, наадварот, гэта нашы набыткі. З’ехаўшы ў іншыя краіны, нашы землякі сталі вартымі грамадзянамі тых краін, сталі знакамітымі асобамі. Асабіста для мяне не мае значэння, якім чынам яны апынуліся за мяжой, на чыім баку яны былі ў часы Другой сусветнай вайны. Так ці інакш яны — прадстаўнікі нашага
народа за мяжой, дзякуючы ім пра нас там ведаюць. Мы павінны ганарыцца імі. Калі б яны вярнуліся на Радзіму пасля 9 мая 1945 года ці засталіся б на Радзіме пасля вызвалення Беларусі, то яны на доўгія гады сталі б вязнямі савецкага ГУЛАГу і зніклі б у ім. Добра, што ў іх хапіла розуму своечасова ад’ехаць у замежжа.
Пасля 22 чэрвеня 1941 года ў першыя дні вайны нкусаўцы праявілі масавыя расстрэлы вязняў, якія знаходзіліся ў савецкіх іурмах на тэрыторыі Беларусі. Такія факты прывёў Сымон Струменскі ў зборніку матэрыялаў «Страты Беларусі...»:
— 25 чэрвеня 1941 г. Расстрэл калоны зняволеных Менскай турмы ва ўрочышчы Благоўшчына каля вёскі Трасцянец. Забіта каля 2 тысяч чалавек.
- 26—28 чэрвеня 1941 г. Службоўцы ворганаў НКУС расстралялі каля 2 тысяч палітычных зняволеных, прыгнаных з Менскай ды іншых суседніх турмаў, каля г.п. Чэрвень, ва ўрочышчы Цагельня.
— 6 ліпеня 1941 г. Перад надыходам немцаў ахоўнікі Бярэзінскай турмы НКУС расстралялі яе вязняў (большасць з іх былі сяляне, асуджаныя за крадзеж у калгасе).
— Ліпень 1941 г. Адступаючы з Віцебска пад націскам нямецкіх войскаў ахоўнікі тамтэйшай турмы, дзе былі палітвязні, аблілі яе бензінам і спалілі разам са зняволеннымі. (Канец цытавання).
-ss
Гэта ўсё нашы страты. Колькі людзей было знішчана вось такім метадам, невядома. Як падлічаны гэтыя ахвяры, на каго ўскладзены? Няўжо ўсё на тых жа немцаў?
Беларусы змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у складзе армій іншых краін у англійскай, амерыканскай, канадскай, французскай і іншых. Колькі іх там усяго было, колькі загінула, дзе іх пахаванні, ці ўскладаюць кветкі на іх магілы супрацоўнікі нашых амбасад у тых краінах хаця б раз на год? Вядома, што ў складзе арміі польскага генерала Андэрса змагалася больш за 50 тысяч беларусаў. Армія вызваляла ад немцаў Італію, пры гэтым загінула 1270 нашых землякоў. Якім чынам яны ўлічаны ў агульнанацыянальных стратах Беларусі? Невядома, якія людскія страты панесла Беларусь ад выканання загада Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання № 270, які ваеннапалон-
ных чырвонаармейцаў аб’яўляў здраднікамі і дазваляў арышты іх сем’яў.