Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл

Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Брыгада Ф. Маркава бязлітасна тэрарызавала насельніцтва Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Вось іпто сведчыць жыхарка Пастаўскага раёна Адэля К. (блогер Gienek): уначы да нас у дом уварваліся партызаны і ў грубай форме, карыстаючыся нецэнзурнымі выразамі, патрабавалі выдаць веласіпед. Калі я сказала, што веласіпеда ў нас няма, то камандзір стукнуў мяне рукаяткай пісталета па галаве. Кроўю заліло мне ўвесь твар. Другі партызан вынуў з вінтоўкі шомпал і пачаў біць мяне па спіне. Пасля збіцця зрабілі ператрус. Забралі прадукты, каштоўнасці, жаночую споднюю бялізну, адзенне, адрэзы тканіны.
Вось яшчэ адно сведчанне жыхара вёскі Руда Пастаўскага раёна Францішака Драгуна:
X «Бальшавіцкія партызаны вельмі народ прыгняталі. Прыходзілі п’яныя, усіх выганялі на двор, ставілі да сцяны, а самі што хацелі, тое і забіралі нават апошнюю свінню ці курыцу, не кажучы ўжо пра карову ці каня. Пагражалі нам, білі і здзекаваліся. Потым, калі яны ўхадзілі, забіралі бацьку і нас і загадвалі перайсці чыгунку на другі бок. Пасля нас яны пераходзілі самі. Партызаны баяліся падарвацца на міне ці натыкнуцца на нямецкую засаду».
Партызанам было не да немцаў. Пакуль насельніцтва ламала галаву, як выжыць, партызаны п’янствавалі, вялі разгульнае жыццё. Мала таго, што яны пры налётах на вёскі гвалцілі жанчын, дык яны яшчэ праводзілі «мабілізацыю» дзяўчат у свае шэрагі ці проста іх сілком уводзілі ў лес. Так у атрадзе Ф. Маркава было 116 маладых жанчын, прычым толькі 9 з іх мелі нейкія пасады. Астатнія вымушаны былі служыць уцехай для партызанскай вярхушкі. На сучаснай мове гэта азначае, што дзяўчаты, маладыя жанчыны павінны былі даваць сексуальныя паслугі. Штосьці перападала і шэраговым партызанам. Сам Фёдар Маркаў сумесна пражываў з няпоўнагадовай дзяўчынай. Ёй, можна сказаць, пашанцавала, таму што Ф. Маркаў меў прыемны выгляд. А што адчувалі жанчыны, якія былі вымушаны быць сужыцелькамі камісара 1-га атрада брыгады «Жалязняк» Спірыдона Барздыкі. У яго была на рэдкасць брыдкая морда, жахлівей не прыдумаць. Я асабіста сам яго бачыў.
Партызанскае бязмежжа настолькі стала распаўсюджаным, што нават «галоўны партызан» Панцеляймон Панамарэнка ў сваёй чарговай справаздачы Сталіну паведаміў пра «марадзёрства, неабгрунтаваныя расстрэлы і рэпрэсіі ў адносінах да насельніцтва, непрыстойныя адносіны да жанчын ў вёсках, працяглае адседжванне, імкненне пазбегнуць сустрэч з праціўнікам».
Нягледзячы на гэта партызаны атрымлівалі званні Герояў Савецкага Саюза, за два-тры гады вырасталі ад лейтэнанта да палкоўніка ці нават генерала.
6.	Ці дачакаемся мы праўды?
Гісторыя Другой сусветнай вайны ў савецкай інтэрпрэтацыі — суцэльная хлусня. Патрабуецца дэталёвая інвентарызацыя. Гісторыкі савецкага накірунку лямантуюць: не дазволім перапісваць гісторыю вайны! Але ж яе спачатку трэба праўдзіва
напісаць, вярнуць яе нам. Трэба аддзяліць усялякае мемуарнае шалупінне і пакінуць праўду, якой бы горкай яна ні была.
На першым з’ездзе беларусаў свету акадэмік Радзім Гарэцкі сказаўу сваім дакладзе:
X «...Болып усебаковай і аб’ектыўнай ацэнкі патрабуе партызанскі рух Беларусі ў час Другой сусветнай вайны. Ен заключыў у сабе не толькі гераічнае, што ўсяляк высвечваецца, а і трагічнае, што ўсё яшчэ зацямняецца, проста замоўчваецца. Так, ён мала выконваў адзін з важнейшых абавязкаў, а менавіта — бараніць насельніцтва Беларусі ад вынішчэння рознага роду карнікамі, а ў шэрагу выпадкаў нават садзейнічаў гэтаму».
Гэта было сказана ў 1993 годзе. Я ўдзячны акадэміку. 3 яго вуснаў я пачуў тое, што доўгія гады выношваў у сабе. Мне тады падумалася, што лёд крануўся, што высновы акадэміка Гарэцкага падхопяць і працягнуць іншыя. Але заварушыліся, паднялі галовы былыя партызанскія функцыянеры, рынуліся бараніць свой міт аб заступніцтве за простых, мірных беларусаў.
Знішчаны школьныя падручнікі па гісторыі, выдадзеныя ў першай палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У апошні час распачата беспардонная спекуляцыя тэмай вайны і перамогі. Слухаеіп некаторыя афіцыйныя прамовы і складаецца ўражанне, што прамоўца кіраваўдывізіямі, арміямі, франтамі, распрацоўваў вайсковыя аперацыі, натхняў войскі на подзвігі. браў Берлін. Узнікае жаданне зняць ордэн Перамогі з помніка Перамогі і пачапіць яго на грудзі прамоўцы.
Пачалася новая хваля прыватызацыі перамогі. Так, мы пранеслі на сваіх плячах цяжар вайны, перацярпелі шмат пакут, панеслі вялікія страты. Але не трэба пераболыпваць унёсак Беларусі ў справу разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чырвоная Армія болып чым напалову складалася з цёмнаскурых і вузкавокіх салдат. Тыя беларусы, якіх мабілізавалі ў 1944 годзе, загінулі на працягу 1-2 месяцаў. Іх ледзь хапіла на некалькі разведак боем. Перамога над Германіяй дасягнута агульнымі намаганнямі ўсіх краін свету. Брэсцкую цытадэль, якой мы так ганарымся, абаранялі воіны розных нацыянальнасцяў, там загінула 300—350 чэчэнцаў, пра якіх сёння не ўспамінаюць.
Чырвоная Армія вызваліла краіны Усходняй Еўропы ад фаіпызму, для народаў вызваленых краін гэта была вялікая радасць, але яна была нядоўтай. На змену карычневай чуме прыйшла чыр-
вона-карычневая. Васіль Быкаў у артыкуле «Горкі смак Перамогі» («Народная газета» ад 07.03.1995) пісаў:
X «Мы меркавалі, што вызваляем еўрапейскія народы ад фашызму, не падумаўшы, што нясём ім новае зняволенне...»
Савецкая акупацыя праіснавала 45 гадоў. Толькі гарбачоўская перабудова і галоснасць паспрыялі вызваленню. Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў варты таго, каб яму пры жыцці ў гэтых краінах былі ўсталяваны помнікі, як цару-вызваліцелю.
Чым болып аддаляе нас час ад Другой сусветнай вайны, ад дня Перамогі, тым болып падымаюцца новыя хвалі хлусні. У дзяржаўных СМІ толькі і чуеш напышлівую балбатню пра ўсенародны ўздым на барацьбу супраць ворага, пра самаахвярнасць, пра суцэльны гераізм на фронце і ў тыле. Але давайце зірнём праўдзе ў вочы. Які ж гэта гераізм, калі за першы год і асабліва за першыя месяцы вайны ў нямецкі палон трапіла 3,7 мільёна савецкіх салдат і афіцэраў? Чаму такая процьма не засланіла сабой краіну? Калі быў у гады вайны суцэльны ўздым, гераізм, патрыятызм, дык як тады мог з’явіцца загад стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандвання № 270, які аб’яўляў здраднікамі не толькі салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія трапілі ў нямецкі палон, але і чальцоў іх сем’яў? Калі лічыць, што кожная сям’я складалася з 4-5 чалавек, дык атрымліваецца, што ў СССР аказалася ў час вайны ад 25 млн да 30 млн здраднікаў! Што ж гэта была за дзяржава, у якой мы жылі?
Калі быў у гады вайны ўсенародны ўздым, патрыятызм, гераізм, то як мог з’явіцца на свет загад наркама абароны СССР I. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня 1942 года, які атрымаў назву «Ні кроку назад!». Гэты загад прадпісваў стварыць заградатрады НКВД, узброеныя кулямётамі, аўтаматамі і іншай зброяй. Атрады размяшчаліся ў тыле часцей, прызначаных для атакі. Пры спробе адступіць заградатрады адкрывалі агонь па сваіх. Акрамя таго, загад даваў санкцыі на стварэнне штрафных рот і батальёнаў. Загад прадпісваў расстрэльваць перад строем трусаў і панікёраў. У адпаведнасці з загадам № 227 такіх было расстраляна (слабанервовых прашу не чытаць, перагарніце старонку) 954 тысячы савецкіх салдат і афіцэраў!
Такі «патрыятызм» у страшным сне не мог прысніцца. Што ж гэта за дзяржава такая? Што ж гэта за кіраўнікі дзяржавы, што аддавалі такія бесчалавечныя загады? Гэта нелюдзі. Любога сал-
дата, які замарудзіуся і апошнім падняуся у атаку, расстрэльвалі, каб запалохаць іншых. Загад з’явіўся ў канцы ліпеня 1942 года. Вайна працягвалася ўжо больш за год, быў назапашаны вялікі вопыт яе вядзення. Але патрыятызму, запалу ў арміі не было. Што ж гэта за армія, якую ў атаку, у наступленне трэба падымаць і гнаць наперад пры дапамозе заградатрадаў?
Кожнаму военачальніку і шараговаму салдату вядома, што армія, якая наступае, нясе значна болыпыя страты, чым тая, якая трымае абарону. А што адбывалася на самай справе? Чырвоная Армія, якая трымала абарону, у баях за кожны горад несла незлічоныя страты. Звычайна армія пакідае горад ці тэрыторыю, каб зберагчы сваю жывую сілу і тэхніку, перагрупавацца і чакаць праціўніка на новых рубяжах абароны. Але тут нават гаворка не ішла, каб берагчы жыццё сваіх салдат і афіцэраў для будучых баёў. Абараняючы Смаленск, Чырвоная Армія згубіла 1,5 мільёна чалавек. Пад Ржэвам і Вязьмай яшчэ 1,5 мільёна. У баях за Маскву загінула каля мільёна чалавек. К восені 1941 года ад той часці Чырвонай Арміі, якая была выстаўлена супраць немцаў, засталося 7 % асабовага складу. Аднак і немцам патрэбна была перадышка. Становішча Чырвонай Арміі пад Масквой палепшылася, калі з Далёкага Усходу сюды прыбылі свежыя арміі, якія трымалі там на выпадак агрэсіі з боку Японіі.
He трэба скідваць з шаляў вялікую бескарыслівую дапамогу, якую аказалі СССР Злучаныя Штаты Амерыкі. Чырвоная Армія мела шматкратную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы над нямецкай арміяй. Па віне бяздарнага кіраўніцтва гэта перавага была згублена ў першыя месяцы вайны. Калі мы вядзём размову пра дапамогу, то прыпамінаем толькі амерыканскія аўтамабілі «Студабекеры». Але ж ЗІПА бесперабойна пастаўляла для СССР танкі, самалёты, іншае ўзбраенне, выбуховыя рэчывы. Я не буду называць канкрэтныя лічбы дапамогі, скажу толькі, што яны астранамічныя.
Акрамя таго, ЗША пастаўлялі ў СССР прадукты харчавання. Чырвоная Армія галадала. Мой стрыечны брат Аляксандр Капылоў пачаў вайну сувязістам. Ён мне расказваў, што кармілі іх вельмі кепска раз у двое сутак. Усе думкі былі накіраваны на тое, дзе і як знайсці ежу, хадзілі з працягнутай рукой, а бывала, і рабавалі мясцовае насельніцтва. Прэзідэнт Рузвельт, сенат і ўрад ЗТТТА прынялі ў той час пастанову абмежаваць у забеспячэнні прадуктамі ўласны народ, каб за кошт гэтага арганізаваць пастаўкі для СССР. Я не магу назваць лічбу, колькі мільёнаў тон прадуктаў харчавання было пастаўлена, але ў СМІ прагучала інфармацыя,
што гэтага хапіла б, каб паўнавартасна карміць 3-мільённую армію на працягу трох гадоў. На жаль, факт амерыканскай дапамогі замоўчваецца.
На абарону Масквы былі перакінуты вайсковыя фарміраванні з Сярэдняй Азіі. Там былі размешчаны вялікія сілы, бо Сталін баяўся, каб Сярэдне-Азіяцкія рэспублікі не паспрабавалі аддзяліцца, выкарыстаўшы цяжкае становішча СССР. Унутраныя ворагі для Крамля былі небяспечней вонквых. Толькі з 1929 года супраць савецкай улады адбылося 730 паўстанняў, у тым ліку і ў арміі. Салдаты-сяляне адкрыта заяўлялі, што ў выпадку вайны яны не будуць абараняць СССР. Пра гэта гаварылася ў перадачы «Особая папка» на канале ТВЦ 22.03.2004 года.