Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
Каб прадухіліць крах СССР, Сталін, ратуючы сваю скуру, вёў перамовы з Гітлерам аб спыненні вайны. Пасярэднікам перамоў была хаўрусніца Гітлера — Балгарыя. За спыненне вайны Сталін даў згоду добраахвотна аддаць Германіі Украіну, Беларусь, Прыбалтыку, Бесарабію, Букавіну, Карэльскі перашыек (гл. кнігу ваеннага гісторыка Д. Валкагонава «Ленін»). Дарэчы, сатрап Ленін, ратуючы сваю ўладу, у 1918 годзе ўжо здаваў нас немцам па Брэсцкім міры. I вось зноў усё магло паўтарыцца.
Але Гітлер адхіліў прапанову Сталіна. Гэтыя тэрыторыі і так ужо былі пад нямецкай акупацыяй. А калі б Гітлер пагадзіўся? Як бы склалася гісторыя Беларусі, у якім бы накірунку яна развівалася? I што казалі б нам сёння ветэраны? I ці ведалі б мы тады па волі Сталіна, якога яны ўхваляюць, саміх ветэранаў?
У апошні час беларускія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны паднялі лямант вакол помніка маршалу Жукаву. Ім не церпіцца ўсталяваць яго ў цэнтры Мінска. Але якія адносіны мае Жукаў да Беларусі? Так, ён служыў на нашай тэрыторыі ў якасці камандзіра палка. Ну і што? Такіх камандзіраў праз Беларускую ваенную акругу прайшлі тысячы, можна натыкаць помнікаў на кожным квадратным метры. Жукаў нарадзіўся ў Калужскай вобласці. Калі яго землякам патрэбны такі помнік, няхай яны і ставяць. А мы павінны шанаваць сваіх знатных землякоў, у тым ліку военачальнікаў.
Hi ў Мінску, ні ўвогуле на тэрыторыі Беларусі ўсталёўваць помнік Жукаву не варта. Беларусь была здана немцам за месяц, а сталіца рэспублікі горад Мінск на шосты дзень вайны. Вызвалялі Беларусь доўгіх 3 гады 1 месяц і 5 дзён. Маршал Жукаў ваяваў не розумам, а колькасцю. Ен заваліў нямецкія траншэі трупамі савецкіх салдат. На аднаго забітага нямецкага салдата прыпадае (па афіцыйных дадзеных) 10 савецкіх. Але гэта
не дакладная, а значна заніжаная лічба. Перад 60-годдзем Дня Перамогі, якое пампезна адсвяткавалі ў Расіі і Беларусі, у адной з тэлеперадач было сказана, што да нашага часу лічацца без вестак зніклымі больш 6 (шасці) мільёнаў салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі! Куды ж яны дзеліся? Яны загінулі, іх проста ніхто не лічыў. Магчыма, гэта быў злосны намер. Сем’ям без вестак зніклых салдат і афіцэраў не плацілі пенсій, пазбаўлялі іх ільгот. Гэта ж астранамічная эканомія для бюджэту краіны...
У мяне няма намеру пакрыўдзіць ветэранаў ВАВ, абразіць іх пачуцці, адносіны да мінулага, для іх гераічнага. Яны мужныя людзі, ім пашчасціла выжыцьу той мясарубцы. Здароўя ім, няхай жывуць доўга! Я ўсяго толькі іх заклікаю зірнуць праўдзе ў вочы. Новыя пакаленні нашых людзей маюць права і павінны ведаць усю праўду пра Другую сусветную вайну, якой бы тая праўда горкай ні была. Калі мы нашу моладзь будзем выхоўваць на хлусні, то яна, моладзь, будзе наступаць на тыя ж самыя граблі.
Памятаю, як па расійскім тэлеканале ТБ 23.06.2000 года паказалі дакументальную кінастужку «Перамога. Адна на ўсіх». Сталін арганізаваў паміж Жукавым і Коневым спаборніцтва, хто першым увойдзе ў Берлін. Савецкіх маршалаў у пагоні за славай нішто не магло спыніць. Кожная пядзя зямлі на подступах да Берліна прапітана крывёю савецкіх салдат. На шляху адной з дывізій да Берліна сустрэўся дот, у якім знаходзіўся кулямётны разлік з двух нямецкіх салдат. Гэтую перашкоду можна было абысці з флангаў, каб не трапіць пад кулямётны агонь, і наступаць далей. Разумны камандзір так бы і зрабіў. Але паступіў безагаворачны загад — захапіць дот. Батальёны, палкі па некалькі разоў падымалі ў атаку і кідалі на дот, але нямецкі кулямёт працаваў безадказна. Мясцовасць перад амбразурай была завалена трупамі салдат. Ад гэтага жудаснага відовішча нямецкі кулямётчык звар'яцеў, кулямёт замоўк. Але і ў атаку падымаць ужо не было каго, падраздзяленне амаль усё загінула. Вось такія «таленавітыя» камандзіры былі ў Чырвонай Арміі.
Абвінавачваць у неапраўданых стратах камандзіраў сярэдняга і ніжэйшага звяна несправядліва. Яны не мелі права ўносіць змены ў загады камандзіраў больш высокага рангу. Для прыкладу. Перад фронтам дывізіі была добраўмацаваная вышыня з шматлікімі агнявымі пунктамі. За вышынёй вёска, у якой размяшчаліся немцы. Немцы не збіраліся здаваць ні вышыню, ні вёску. Батальёны і палкі дывізіі некалькі разоў кідаліся на штурм, хадзілі ў атаку, але безвынікова. Гінулі і салдаты, і камандзіры. I вось на
7 гадзін раніцы наступнага дня быў прызначаны чарговы штурм. Камандзір палка паставіў задачу захапіць вышыню нядаўна прызначанаму на пасаду камандзіру батальёна. Атака — пасля 15-хвіліннай артылерыйскай падрыхтоўкі.
Але камандзір батальёна ўсё вырашыў па-свойму. Пад покрывам ночы батальён непрыкметна падкраўся да вёскі. Часавых ліквідавалі ціха. Потым па сігналу байцы адначасова ўварваліся ў хаты. Сонныя немцы былі знішчаны без адзінага выстралу. Савецкіх байцоў уразіла тое, што немцы, знаходзячыся на перадавой, спалі на чыстай бялізне. Пакончыўшы з немцамі ў вёсцы, батальён з тылу атакаваў вышыню і без асаблівага шуму захапіў яе. Усе агнявыя пункты немцаў былі падаўлены. У 6 гадзін раніцы, за гадзіну да атакі, камандзір батальёна далажыў камандзіру палка аб захопе вышыні і вёскі. Вы думаеце, што камандзір батальёна за праяўленую ініцыятыву атрымаў узнагароду? Як бы не так. Батальёну было загадана пакінуць выіпыню і вёску, вярнуцца на зыходныя пазіцыі і чакаць, як было запланавана, сігналу для атакі. Камандзіра батальёна адхілілі ад пасады, пазбавілі афіцэрскага звання і накіравалі ў штрафную роту. Гэта шараговы выпадак, якіх было вельмі многа...
Пасля таго як Германія капітулявала, адбылася сустрэча паміж маршалам Жукавым, фельдмаршалам Мантгомеры (Англія) і генералам арміі Эйзенхаўэрам (ЗША). У размове Эйзенхаўэр запытаўся ў Жукава, як яму так хутка ўдалося захапіць Берлін. Вакол Берліна, на далёкіх і блізкіх подступах да яго суцэльныя мінныя палі, на якіх падарвалася некалькі амерыканскіх салдат. Саюзнікі спынілі наступленне. Вельмі крыўдна гінуць, калі восьвось закончыцца вайна. Так думалі і шараговыя амерыканскія салдаты, і генералы, і галоўнакамандуючы генерал арміі Эйзенхаўэр, і прэзідэнт 3HLA. Але ў нас было ўсё па-іншаму
Маршал Жукаў адказаў Эйзенхаўэру, што які сэнс жалець салдат, калі ведаеш, што гэта апошні штурм. Жукаў на міннае поле, на верную смерць кінуў мотастралковую дывізію. У жывых ад дывізіі засталіся адзінкі... Так быў пракладзены праход праз міннае поле. Там, дзе прайшла дывізія, на зямлі засталіся ляжаць тысячы забітых і сцякаючых крывёю, параненых салдат і афіцэраў. Параненым, пакалечаным, каніужаным медыцынскай дапамогі ніхто не аказваў, не было часу. У пракладзены мінны праход адразу пайшлі танкі. Яны давялі справу да канца, гусеніцамі перамалолі косці і мёртвых і жывых і змяшалі іх з зямлёй. Магчыма, усе яны
папалі ў спіс без вестак прапаўшых. Для маршала Жукава жыццё салдата, афіцэра, генерала было нішто.
За ўсю Другую сусветную вайну загінула 307 тысяч англійскіх салдат і афіцэраў. Гэта ў тры разы меней, чым іх страты ў Першую сусветную вайну. Страты амерыканскай арміі ў Другой сусветнай вайне склалі 250 тысяч салдат і афіцэраў. Страты савецкай арміі незлічоныя. Па афіцыйных дадзеных спачатку яны склалі 7 мільёнаў чалавек, потым — 8 мільёнаў, зараз абвяшчаецца, што ваенныя страты Чырвонай Арміі склалі каля 10 мільёнаў чалавек. Але і гэта лічба значна заніжана. Толькі ў баях за Берлін загінула каля мільёна савецкіх салдат і афіцэраў. Такі ж самы малюнак назіраўся ў баях за іншыя гарады.
Гледзячы на тыя падзеі з пазіцыі сённяшняга дня, мне не зразумела, для чаго Сталін, Жукаў, Конеў так напіналіся, каб першымі захапіць Берлін. Па-першае, амерыканцы не збіраліся яго браць штурмам, бо яны пазбягалі вялікіх неапраўданых страт. Па-другое, захапіўшы Берлін, савецкае кіраўніцтва ўсё роўна вымушана падзяліла горад на 4 часткі акупацыі паміж саюзнікамі, паднесла ім яго на сподачку.
Некалькі слоў аб тым, як падпісваўся акт аб капітуляцыі Германіі. Ён быў падпісаны 7 мая 1945 года. 3 амерыканскага боку акт падпісаў генерал Сміт, з боку СССР — генерал Суслапараў, з боку павержанай Германіі генерал Йодль. Акт уступіў у сілу ў ноч з 7 на 8 мая. 8 мая радаваўся ўвесь свет. Звесткі дайшлі да Крамля. Там абурыліся. Хто пасмеўсвавольнічаць?! Амерыканцы, каб уцешыць Жукава, каб не дражніць звера, не сталі пярэчыць супраць яшчэ аднаго падпісання акта аб капітуляцыі Германіі. 3 боку СССР падпісаў надменны маршал Жукаў, з боку Германіі фельдмаршал Кейтэль. Але гэта падзея ўжо не іграла ніякай ролі, ніхто ў свеце, акрамя СССР яе не заўважыў.
Трэба адзначыць, што Сталін не выказаў асаблівай радасці, што ў вайне з Германіяй пастаўлена апошняя кропка. Ён быў не супраць паваяваць яшчэ, бо вайна з самага пачатку ішла не па яго сцэнарыі. Ён збіраўся першым знянацку, без аб’яўлення вайны напасці на Германію і за кароткі тэрмін дайсці да Берліна. Жукаў і Цімашэнка падрыхтавалі план вядзення вайны. СССР меў шматкратную перавагу над Германіяй у жывой сіле і ва ўзбраенні. Але атрымалася ўсё наадварот. «Лепшы сябра» Сталіна папярэдзіў падзеі, напаў першым і вельмі хутка дайшоў да Масквы.
Пасля параду перамогі, які адбыўся ў Маскве ў дажджлівы дзень 24 чэрвеня 1945 года, пра Дзень ІІерамогі не ўспаміналі
20 гадоў да 9 мая 1965 года. 3 гэтага моманту галоўнай дзеючай асобай у Вялікай Айчыннай вайне стаў чарговы генсек ЦК КПСС Леанід Брэжнеў. На яго грудзях з маўклівай згоды сённяшніх ветэранаў пачапілі ордэн Перамогі. Цяпер ужо самай галоўнай вайсковай аперацыяй стаў не штурм Берліна, а высадка дэсанта на бераг Цэмескай бухты каля Новарасійска і захоп там невялікага плацдарма плошчай у 30 кв. км. Плацдарм некалькі разоў наведаў начальнік палітаддзела 18-й арміі палкоўнік Брэжнеў. Як пачалі пісаць гісторыкі, менавіта тая аперацыя была лёсавызначальнай для далейшага ходу вайны!
Як з цягам часу ўсё мяняецца! Бо зараз нам даводзяць, што паваротным пунктам у ходзе вайны была бітва на «Лініі Сталіна» пад горадам Заслаўем на подступах да Мінска, бітва якой не было.
Які эпізод вайны ні возьмеш — усюды хлусня. Возьмем, прыкладам, блакаду Ленінграда. He для людской памяці, а па ідэалагічных меркаваннях, для турыстаў як нейкую выставу, пабудавалі Піскароўскія могілкі. А на тым месцы, дзе праводзіліся самыя масавыя пахаванні, пасля вайны заклалі парк Перамогі. Кроны дрэўу ім разрасліся, трава на газонах сакавітая, квітнеюць клумбы — зямля ўгноена... Нашчадкі памерлых і выжыўшых прагульваюцца па алеях парка і, магчыма, не падазраюць, што пад іх нагамі сотні тысяч людскіх парэшткаў. Улада рабіла і працягвае рабіцьусё, каб сцерці вялікія страты з памяці. У Ленінградзе ёсць яшчэ адно змрочнапамятнае месца — цагельны завод. У часы блакады ён працаваў як крэматорый. Спачатку ў пячах завода штодзённа спальвалі па 800 цел. Потым, па загадзе першага сакратара Ленінградскага абкама КПСС Жданава, норму спальвання давялі да 1500 трупаў за суткі. Попел з печаў вывозілі ваганеткамі і выгружалі ў катлаван, з якога да блакады здабывалі гліну. Катлаван, ці кар’ер, меў вельмі ўнушальныя размеры. Пасля вайны яго запоўнілі вадой, уладкавалі бераг, пабудавалі пляжы, зоны адпачынку — атрымалася прыгожае возера. Зараз там адпачываюць, купаюцца, загараюць, п’юць піва пецярбуржцы. Няўжо ім невядома, што дно гэтага возера пакрыта тоўстым слоем святога попелу? На тым месцы, дзе стаяў цагельны завод, пабудавана станцыя метро «Парк Перамогі». Уваход у метро знаходзіцца якраз там, дзе стаялі печы.