Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл

Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Якая колькасць людзей загінула ў блакадным Ленінградзе, дакладна невядома. Да вайны ў горадзе прыжывала 3 мільёны чалавек. На момант ліквідацыі блакады засталося ўсяго 500 тысяч.
Эвакуіравана людзей з Ленінграда было не надта многа. Гэта быў у асноўным персанал навукова-даследчых устаноў. У Ленінград рынулі бежанцы. Па розных ацэнках, іх колькасць складала ад 2 да 3 мільёнаў чалавек. Яны і сталі паміраць першымі. Бо былі без дакументаў, без месца працы, ім не выдаваліся картачкі на атрыманне пайкоў. Блакаду можна было зняць на год раней.
Чаму я так падрабязна пішу пра блакадны Л енінград? Таму што ў гэтым пекле памёр мой родны брат Сяргей. Дзе яго магіла невядома. Крэмль не спяшаўся з дапамогай блакаднаму Ленінграду
Разам з «рукой дапамогі» СССР вырашаў свае далёка ідучыя планы. А калі здаралася, што насамрэч акупаваным народам была патрэбна хуткая дапамога і яны яе прасілі, СССР не спяшаўся яе аказаць. Так здарылася з Варшаўскім паўстаннем. Камандаванне Чырвонай Арміі, якая была ўжо побач з Варшавай, раўнадушна назіралаў біноклі, як немцы распраўляліся з паўстанцамі.
Як вызвалялася сталіца Чэхаславакіі Прага гэта цэлая захапляльная гісторыя, у якой замешана Руская вызваленчая армія (РВА) генерала Уласава.
13 сакавіка 1945 года 1-ю рускую дывізію гэтай арміі пад камандаваннем генерал-маёра Сяргея Бунячэнкі нямецкае камандаванне перакінула да Берліна, дзе ішлі кровапралітныя баі. Але генерал Бунячэнка адмовіўся выконваць загады нямецкага камандавання, аб чым 13 красавіка аб’явіўусяму асабоваму складу сваёй дывізіі. Прывітанне «Хайль Гітлер» было заменена на звычайнае прыкладанне рукі да галаўнога ўбору. Дывізію, а разам з Уласавым і ўсю армію, генерал Бунячэнка павёў на поўдзень. 2 мая дывізія спынілася на прывал у 50 км ад Прагі. У той жа дзень у штаб дывізіі прыбыла чэшская дэлегацыя і праінфармавалаУласава і Бунячэнку, што ў Празе рыхтуецца паўстанне супраць нямецкіх акупантаў, прасілі дапамогі. Паміж Уласавым і Бунячэнкам па гэтым пытанні спачатку паразумення не было. 3 мая 1945 года дывізія займалася раззбраеннем нямецкіх гарнізонаў. Немцы ўласаўцам супраціву не аказвалі. Нямецкія салдаты і унтэрафіцэры адразу былі адпушчаны, а афіцэраў адпусцілі на наступны дзень. 4 мая амерыканская армія па прыказу генерала Эйзенхаўэра пачала наступленне ў Чэхаславакіі. Да Прагі было не надта далёка.
Спадзеючыся на амерыканцаў, у 11 гадзін 5 мая пачалося Пражскае паўстанне. Немцы пачалі жорстка яго падаўляць. Да Прагі пачалі рухацца эсэсаўскія часці. Паўстанне сцякала кры-
вёй. ЧНС Чэшскі нацыянальны савет зноў звярнуўся за дапамогай да Уласава. Амерыканцы гатовы былі аказаць дапамогу, але савецкае камандаванне забараніла ім гэта рабіць. Ялцінскімі пагадненнямі была вызначана мяжа, на якой саюзнікі павінны былі спыніцца. Чырвоная Армія была далёка і дапамагаць паўстанцам яна, як звычайна, не збіралася. На гэты раз генералы Уласаў і Бунячэнка прыйшлі да высновы, што паўстанцам трэба тэрмінова аказаць дапамогу. Армія рушыла на Прагу. 5 мая рыдыё паўстанцаў перадала: «Абаронцы Прагі! Мужна трымайцеся, напружце апошнія сілы! Нам на дапамогу рухаецца армія генерала Уласава!» Напрыканцы дня армія ўвайшла ў Прагу. За 6 і 7 мая армія ачысціла Прагу ад немцаў, спыніла моцныя часці эсэсаўцаў, якія наступалі на Прагу. Прага была вызвалена. Уласаўцаў радасна сустракала насельніцтва. На танках уласаўцаў было напісана: «Смерць Сталіну, смерць Гітлеру».
Але большасць у ЧНС складалі прамаскоўскія камуністы. Яны былі напалоханы тым, што супрацоўніцтва з уласаўцамі скампраметуе іх перад СССР. 7 мая яны прынялі рэзалюцыю, каб уласаўцы пакінулі горад. Вось так функцыянеры ЧНС аддзякавалі ўласаўцам за вызваленне сталіцы ад немцаў. Раніцай 8 мая дывізія ў апошні раз прайшла па вуліцах Прагі, пакідаючы яе. Людзі плакалі, прасілі ўласаўцаў не пакідаць горад. Прагу зноў адразу занялі фашысты. ЧНС ім не перашкаджаў, хаця насельніцтва, дзякуючы Уласаву, было ўжо добра ўзброена. Чэхі вызвалілі палонных немцаў, якіх у палон захапілі ўласаўцы. Па дамоўленасці з ЧНС, немцы папоўнілі свае запасы зброі, харчавання і ў гэты дзень, 8 мая, пакінулі горад. 9 мая 1945 года ў свабодную Прагу ўвайшла Чырвоная Армія. Савецкае камандаванне было абурана тым, што чэхі далі магчымасць пакінуць горад спачатку ўласаўцам, а потым немцам. Савецкія военачальнікі прывыклі браць гарады, заваліўшы іх трупамі сваіх салдат і мірнага насельніцтва, пакінуўшы пасля сябе руіны. Вінаватых знайшлі хутка. Былі арыштаваны кіраўнікі паўстання і ЧНС. У поўным складзе каго расстралялі, каго адправілі ў ГУЛАГ. А многія нашы ветэраны і зараз носяць медаль «За взятне Прагн».
Уласаўцы шукалі паратунку ў амерыканцаў, але тыя не прапусцілі іх у сваю зону. Дзень 17 мая стаў апошнім днём арміі Уласава. Амерыканцы далі магчымасць савецкім часцям акружыць яе. Пачалася крывавая расправа. Чэхі-сведкі расказвалі і пісалі ў сваіх успамінах, што расправа над уласаўцамі самае жахлівае, самае жудаснае, што ім давялося бачыць за гады Другой
сусветнай вайны. Генерала Уласава і Бунячэнку адвезлі ў Маскву, дзе вынеслі смяротны прысуд.
У савецкай зоне акупацыі Германіі фашысцкія канцлагеры працягвалі дзейнічаць. Ва ўласнасць НКУС ад гестапа перайшло 11 канцлагераў. Аднак гэтага было недастаткова, адчыніліся новыя. Нават працягвалі дзейнічаць канцлеры з такімі злавеснымі назвамі, як Бухенвальд і Заксенхаўзен, іх зачынілі самымі апошнімі ў 1950 годзе. Вязні заставаліся там тыя ж самыя. што і пры Гітлеры — антыфашысты.
Да 1945 года яны сядзелі ў нацысцкім Бухенвальдзе, а пасля 1945 года у савецкім Бухенвальдзе. Вонкавую ахову неслі савецкія салдаты, унутраная ахова складалася з шараговых эсэсаўцаў, начальнікамі аховы былі афіцэры СС. Савецкі рэжым ведаў, на каго цалкам можна абаперціся. Савецкім вязнем канцлагера Фюнфайхен быў Эвальд Пік, родны брат будучага прэзідэнта ГДР Вільгельма Піка. Пасля перамогі па ўсёй Германіі ішлі арышты. Асаблівае паляванне пачалося на падлеткаў. Тысячы нямецкіх падлеткаў ад 12 да 18 гадоў былі кінуты ў канцлагеры. Арыштоўвалі цалкам школьныя класы. Допыт арыштанта працягваўся 1—2 хвіліны. Для прыкладу, следчы задае арыштанту пытанне: «Газеты чытаеш, радыё слухаеш?» «Ja,ja», — адказвае напалоханы арыштант. Следчы запісвае ў пратакол: «Арыпітаваны сцвярджае, што займаўся нацысцкай прапагандай».
Яшчэ прыклад. Следчы пытаецца ў чарговай ахвяры, на якой пасадзе той працуе. «Эсбанфюрэр», чуецца адказ. А пра «фюрэр» — дарога ў канцлагер. Следчы не стаў удакладняць, што эсбанфюрэр — гэта ўсяго толькі кіроўца трамвая.
Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць у «Московскмх новостях» за 06.06.1993 года.
У нямецкае рабства было прымусова вывезена каля 380 тысяч беларусаў. Нямецкі бок ужо ў наш час прызнаў сваю віну і нават усім пацярпелым выплаціў кампенсацыю. Хацелася б даведацца, колькі тысяч ці мільёнаў немцаў было вывезена на працу ў СССР пасля акупацыі Германіі? Можа, хтосьці скажа, што такога не было і быць не магло? Было. За 1945—1946 гады на працу ў СССР было прымусова вывезена каля мільёна нямецкіх жанчын. Колькі іх выжыла ў савецкіх умовах і вярнулася ў Германію? Колькі было вывезена мужчынскага насельніцтва? Гэта і сёння таямніца.
Хачу закрануць яшчэ адно пытанне. За ўсю вайну ў маёй і ў навакольных вёсках немцы не згвалцілі ніводнай жанчыны. Пасля капітуляцыі Германіі маршал Жукаў дазволіў войску на некалькі
дзён разгул. Для немцаў гэта былі самыя жахлівыя, самыя цяжкія дні за ўсю вайну. Савецкія салдаты і афіцэры азвярэлі, забівалі мужчын і падлеткаў, гвалцілі жанчын і непаўналетніх дзяўчынак. Бязмежжа савецкіх салдат і афіцэраў набыло велізарны размах. Колькі адбылося згвалтаванняў, невядома, можна толькі здагадвацца. У другой палове 1945 года нямецкія жанчыны з Усходняй Германіі зрабілі больш за 800 тысяч абортаў. Яны не жадалі нараджаць дзяцей, зачатых гвалтоўна.
Паверце, я не імкнуся ў сваіх нататках паказаць савецкую армію ў цёмных фарбах. Я толькі хачу параўнаць паміж сабой тых і другіх. Калі ты асуджаеш злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, то, ступіўшы на іх зямлю, пакажы сябе з лепшага боку, пакажы свій хвалёны гуманізм, з павагай стаўся да жанчын. Яны ж ні ў чым не вінаватыя, з павагай стаўся да культуры краіны, якую вызваліў ад фашызму. Інакш які ж ты вызваліцель? Ты такі ж самы вандал, цемрашал, захопнік, садыст, кат. Папытайце нашых ветэранаў хто з іх гвалціў? Ніводны не прызнаецца, сорамна перад дзецьмі і ўнукамі.
Між тым, тыя 800 тысяч абортаў можна лічыць як афіцыйна зафіксаваную колькасць нямецкіх жанчын, згвалтаваных савецкімі ваякамі. Але гэта лічба недакладная. Тысячы немак не вытрымалі здзекаў, сораму, абразы, гвалту і скончылі жыццё самагубствам. Іншыя былі забітыя. Некаторыя, зразумела, не зацяжарылі. Можна меркаваць, што было згвалтавана болып за мільён нямецкіх жанчын. Былі выпадкі калектыўнага гвалтавання нямецкіх жанчын узводам, ротай. Каб спыніць урэшце гэта дзікунства, маршал Ракасоўскі аддаў загад гвалтаўнікоў, рабаўнікоў расстрэльваць перад строем вайсковых часцей. Пра ўсё гэта падрабязна і не аднойчы было расказана ў тэлеперадачах «Вайна стагоддзя», «Другая сусветная ў колеры», «Асвенцым», «Сталінград» і іншых на тэлеканале «History».
У нямецкім палоне былі англійскія, амерыканскія, французскія, канадскія, аўстралійскія і іншых краін ваеннаслужачыя. Кіраўніцтва гэтых краін дбала пра сваіх людзей, якія апынуліся ў бядзе. Усе дзяржавы, акрамя СССР, выконвалі Жэнеўскае пагадненне аб утрыманні ваеннапалонных. Ваеннапалонныя гэтых краін па лініі Чырвонага Крыжа рэгулярна атрымлівалі пасылкі, у якіх быў набор: сыр, каўбаса, тушонка мясная і ласасёвая, згушчанка, шакалад, кава, канцэнтрат сокаў і іншая дробязь. Што цікава, немцы не перашкаджалі супрацоўнікам Міжнароднага
Чырвонага крыжа пастаўляць пасылкі ваеннапалонным. Палонным афіцэрам дазвалялася насіць воінскія знакі адрознення.
А як адчувалі сябе нямецкія салдаты і афіцэры ў савецкім палоне? Цэласнага матэрыялу я не знайшоў. Трапляліся нейкія абрывачныя звесткі. Я не змог даведацца, колькі нямецкіх салдат і афіцэраў было агулам у савецкім палоне. Пад Сталінградам трапілаў савецкі палон, па звестках розных крыніц, ад 90 тысяч да 115 тысяч. 3 гэтай колькасці выжыла і вярнулася ў Германію ўсяго толькі 5 тысяч, ці ўсяго толькі ад 4,3% да 5,5%. У нямецкім жа палоне выжыла 63% савецкіх салдат. Няцяжка падлічыць, што смяротнасць у савецкіх канцлагерах была ў 12 разоў вышэй, чым у нямецкіх.