Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
Я ў той час служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСП), меў званне капітана. Раніцай звычайна ракетны полк строілі для разводу на заняткі. Але ў гэты дзень было па-іншаму. Адрозненне было ў тым, што на пляц вывелі аркестр. Такое адбывалася толькі ў дні дзяржаўных свят. А гэта ж быў звычайны дзень, сярэдзіна тыдня. Пастраеннем палка займаўся начальнік штаба, прозвішча яго ўжо не памятаю. Бачым: да пляцу набліжаецца камандзір палка палкоўнік Палуэктаў. У двух кроках
за ім, крыху лявей, ідзе нампаліт маёр Ігін. Начальнік штаба падаў адпаведныя каманды і пад аркестр пайшоў насустрач. Камандзір выслухаў даклад, выйшаў на сярэдзіну перад строем і гучна прамовіў: «Здравствуйте, товарпіцн!» Мы, як гэтага патрабаваў статут, дружна адказалі на прывітанне. Далей камандзір палка прамовіў: «Віншую вас са святам — 30-й гадавінай нападу гітлераўцаў Германіі на Савецкі Саюз!» Мы спачатку разгубіліся ад нечаканага віншавання, але потым дружна адказалі трохкратным «Ура!».
Сэнс віншавання, нарэшце, дайшоў да нампаліта. Ен ухапіўся за рукаў кіцеля камандзіра і ўзрушана кажа: «Таварыш палкоўнік, апамятайцеся. 3 чым гэта вы віншуеце?» Нам усё гэта чуваць. Камандзір абурана адкінуў руку маёра Ігіна і ўзвышана дадаў: «Так, так, я не абмовіўся. Калі б Германія не напала на Савецкі Саюз, мы б яе не перамаглі і ў нас не было б свята Дня Перамогі». Потым мы ў гонар дня нападу Германіі на Савецкі Саюз пад аркестр прайшлі ўрачыстым маршам. Гэты анекдатычны выпадак, відавочцам і ўдзельнікам якога я быў, з вуснаў у вусны распаўсюдзіўся па ўсёй дывізіі і выйшаў за яе межы. Калі мы збіраліся ў курыльні або за сталом, хто-небудзь успамінаў: «А памятаеце, як палкоўнік Палуэктаў?..» — і пачынаўся рогат.
3 маёрам Ігіным я жыў па суседстве на адной лесвічнай пляцоўцы. Аднойчы я запытаўся ў яго, ці быў працяг таго віншавання? Ен адказаў, што непрыемнасці былі, справай займаліся і палітаддзел, і асобы аддзел. Хутка маёр Ігін атрымаў чын падпалкоўніка. Палкоўніка Палуэктава перавялі ў Маскву, ён стаў генералам.
30-годдзе зДня Перамогі
Mae прыгоды, звязаныя з вайной, працягваліся. Напярэдадні 30-годдзя Дня Перамогі палітработнікі прыдумлялі шэраг мерапрыемстваў на ваенна-патрыятычную тэматыку. Нампаліт вайсковай часці, у якой я нёс службу, даведаўся, што ў часы вайны я жыўу акупацыі. Ён запытаўся ў мяне, ці сустракаўся я з немцамі, што я ведаю пра партызанскі рух. Я адказаў, што шмат ведаю і пра тых, і пра тых. Нампаліт запланаваў маё выступленне на гэтую тэму перад салдатамі. У межах адведзенага мне часу я расказаў сваю праўду пра вайну, пра немцаў, пра жыццё ва ўмовах акупацыі. Змест майго выступлення хтосьці данёс нампаліту, і ён запрасіў
мяне ў свой кабінет. Трэба сказаць, што нампаліт быў прыстойны чалавек, і ён тактычна, нават па-бацькоўску, параіў мне быць больпі асцярожным у сваіх выказваннях, праўда ў некаторых выпадках можа нанесці шкоду. Гэта быў 1975 год.
Да 30-годдзя з Дня Перамогі высокім камандаваннем было загадана ў кожнай казарме зрабіць стэнд. на якім адлюстраваць удзел у Вялікай Айчыннай вайне бацькоў тых салдат, якія праходзяць службу ў гэтай казарме. 3 гэтай прапановай я звярнуўся да салдат, і шмат хто з іх адклікнуўся на маю просьбу. Малодшы сяржант Жальскіх сказаў, што яго бацька змагаўся супраць немцаў у шэрагах французскага Супраціўлення і ў яго ёсць фатаграфіі. Каб сэканоміць час, я здолеў арганізаваць яму тэлефонную размову з бацькам. Хутка малодшы сяржант Жальскіх атрымаў з дому пакет. Фатаграфіі былі не любіцельскія, а прафесійныя, і, што самае галоўнае, яны былі каляровыя. На здымку быў вельмі статны мужчына, апрануты ў французскую ваенную форму, на грудзях красаваліся французскіяўзнагароды ордэны і медалі. Мой стэнд атрымаўся на славу. На стэндзе былі планшэты з фотаздымкамі сваякоў іншых салдат. Перад святам Перамогі камандаванне правяло агляд казарм.
Мой стэнд быў прызнаны лепшым, і я нават атрымаў падзяку. Пасля свята да мяне ў казарму наведаўся прадстаўнік асобага аддзела маёр Фёдараў. Да мяне ён прыехаў упершыню, што мяне здзівіла і насцярожыла. Ад штаба нашай вайсковай часці ды майго падраздзялення было 43 кіламетры. Мы прывіталіся. Фёдараў прайшоўся па казарме і прыпыніўся каля стэнда, прысвечанага Дню Перамогі, паглядзеўфотаздымкі, прачытаўтэкст, сказаў, што зроблена добра, і развітаўся са мной. Праз 3—4 дні ў маё падраздзяленне нечакана заявілася камісія ў складзе двух падпалкоўнікаў якіх суправаджалі сакратар парткама маёр Дзмітрый Пахучы і той жа «асабняк» маёр Фёдараў. Як потым высветлілася, маёр Фёдараў зрабіў запыт у архівы КДБ, каб адіпукаць «справу» на грамадзяніна Жальскіх. Звесткі з архіва паступілі ў асобы аддзел дывізіі. А звесткі былі наступныя: чырвонаармеец Жальскіх трапіў у нямецкі палон. Калі з’явілася магчымасць, ён уступіў у Рускую вызваленчую армію, якую фарміраваў генерал Уласаў. Асабіста я «справу» Жальскіх не чытаў, таму ўсіх падрабязнасцяў не ведаю. Пра ўсё гэта я кажу са слоў маёра Пахучага.
Праз нейкі час Жальскіх уцёк з арміі Уласава і ўступіў у французскае Супраціўленне. Французы яго прынялі прыязна. У шэ-
рагах французскага Супраціўлення ён праявіў сябе як мужны, храбры, знаходлівы воін, што бачна па яго шматлікіх узнагародах, якія ён атрымаў ад Францыі. У 1946 годзе ён добраахвотна вярнуўся на радзіму ў СССР. Радзіма з ім абышлася крута, прамым ходам накіравала ў ГУЛАГ. дзе ён правёў доўгіх 8 гадоў. Яго вызвалілі ў 1954 годзе. Вось такі лёс напаткаў бацьку малодшага сяржанта Жальскіх.
Таму камісія і прыбыла ў маё падраздзяленне. Асабліва актыўнічалі падпалкоўнікі. Я так і не зразумеў, ці яны былі з КДБ, ці проста палітработнікі. Яны не назваліся, а я не мог патрабаваць ад іх паказаць пасведчанні, бо яны прыбылі ў суправаджэнні прадстаўніка нашай вайсковай часці. Пачалася разборка. Адзін з іх сказаў у мой бок, якую сувязь я ўбачыў паміж французскім Супраціўленнем і Днём Перамогі, якое дачыненне ўвогуле мае Францыя да гэтага нашага святога дня? Я адказаў, што Францыя і шмат іншых краін былі нашымі саюзнікамі. Навату складзе Чырвонай Арміі існавала французскае авіяпадраздзяленне «Нармандыя-Нёман». Маёр Пахучы прыклаў палец да сваіх вуснаў, падаў мне знак, каб я як можна менш размаўляў, а больш ківаў галавой у знак згоды з камісіяй. На мяне пасыпаліся абвінавачванні: як я мог такое дапусціць уласаўца выдаваць за героя, што я згубіў рэвалюцыйную пільнасць, дапусціў палітычную блізарукасць, апалітычнасць — стандартны набор абвінавачванняў для таго часу.
Было сумна і смешна. Але трэбы было рабіць сур’ёзны выгляд і слухаць гэтую бязглуздзіцу, паказваючы ім кукіш у кішэні. Потым у мяне запатрабавалі «Кнігу ўліку асабовага складу падраздзялення». Сталі яе правяраць. Мы тую кнігу называлі «Кніга штатнага раскладу». У ёй былі пералічаны ўсе пасады і асобы, якія іх займалі, з кароткімі біяграфічнымі данымі. I вось падпалкоўнік натыкнуўся на салдата, нацыянальнасць якога была немец.
«Якім гэта чынам у асобарэжымным падраздзяленні апынуўся немец?» — уставіўся на мяне правяральшчык. «Яго да нас не з ФРГ заслалі, гэта наш савецкі немец з Казахстана», — адказаў я. «Вы тут мне не жартуйце, ён, магчыма, з паволжскіх немцаў, высланых у Казахстан. Ніхто не ведае, што там у яго галаве», — абурана сказаў падпалкоўнік.
«Прэтэнзіі не да мяне. He я вырашаю, дзе каму служыць. Мне прыслалі салдата, мая задача навучыць яго воінскай прафесіі, якой бы нацыянальнасці ён ні быў. Дарэчы, гэта лепшы салдат
падраздзялення», — не здаваўся я. Падпалкоўнік па «Кнізе ўліку...» працягваў знаёміцца з маімі падначаленымі. Раптам ён падскочыў са стула, быццам яму ў задніцу пырнулі шылам. «Да тут асінае гняздо!» — закрычаў ён, натыкнуўшыся на запіс: «Камандзір аддзялення малодшы сяржант Кох». Я не магу ведаць, якія асацыяцыі і фантазіі ўзніклі ў галовах гэтых правяралыпчыкаў. Магчыма, ім прыпомніўся Эрых Кох, стаўленік Гітлера, гаўляйтар Украіны, кат украінскага народа. Раптам гэты малодшы сяржант Кох сваяк таго Коха? Магчыма, ён у гэтай казарме стварыў таемную камеру катаванняў і па начах катуе салдат. Якраз тады ў арміі квітнела дзедаўшчына.
Падпалкоўнікі, перабіваючы адзін аднаго, няслі ўсялякую бязглуздзіцу. Я іх не слухаў, а чакаў, калі гэты цырк скончыцца. Калі іх слоўны запас быў вычарпаны і яны нарэшце спыніліся, я ім патлумачыў што малодшы сяржант Кох — украінец. Чалавек не вінаваты, што яму дасталася такое прозвішча. Камісія забрала планшэт са стэнда з фотаздымкамі «ўласаўцаў» і ад’ехала.
На наступны дзень паступіў загад: малодшага сяржанта Жальскіх і шараговага салдата (немца, прозвішча не памятаю) адправіць для праходжання службы ў іншую вайсковую часць. Я пазбавіўся самага лепшага свайго салдата. Малодшы сяржант Кох застаўся на месцы. Вось такім чынам для мяне абярнулася святкаванне 30-й гадавіны Перамогі. Трэба адзначыць, што з боку камандавання часці па гэтым выпадку ў мой адрас папрокаў не прагучала.
’qx Частка 3.
IРЭЗАНАНС
Кніга выйшла з друку
Трымаю ў руках асобнік кнігі «Нябышына. Вайна», аўтарам якой з’яўляюся я сам. Гэта неверагодна, такое немагчыма сабе ўявіць. Выдавец Віктар Хурсік, журналіст і краязнаўца, паціснуў маю далонь і павіншаваў з выхадам першай кнігі, пажадаў творчых поспехаў. Я падарыў яму кнігу са сваім аўтографам. Гэта мой першы аўтограф. Віктар Хурсік запытаўся, ці чытаў я яго кнігу «Кроў і попел Дражна». Было сорамна прызнавацца, але на той момант я гэтую кнігу яшчэ не чытаў, яе немагчыма было знайсці.
3 вокладкі на мяне глядзіць мой бацька. Фотаздымак вельмі ўдалы. Такое ўражанне, што ён у тым далёкім 1944 годзе сфатаграфаваўся спецыяльна для гэтай кнігі. Вочы адкрытыя, добрыя. Позірк упэўнены, накіраваны на мяне, быццам хваліць, што я ўвекавечыў яго гэтай кнігай, гэтай вокладкай. Падумалася, ці адчуваў мой бацька, што знаходзіцца пад пільным наглядам СМЕРШа, што яго чакае смерць?
Як стваралася кніга? Якузнікла ідэя яе напісаць? Такія пытанні не аднойчы мне задавалі чытачы.
На сайце Рыдыё Свабода ўбачыў матэрыял Галіны Абакунчык за 14 красавіка 2010 года «Ці трэба адмаўляцца ад штампу “Усенародная вайна”?» Яна распавядала, што
X «...напярэдадні 65-годдзя перамогі над фашызмам у Другой сусветнай вайне навукоўцы заяўляюць пра неабходнасць пераацэнкі і праўдзівага асвятлення падзеяў таго часу. Адначасова яны перасцерагаюць ад новых спробаў, нібыта, перапісвання і скажэння гістарычных звестак.