Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Савецкая сістэма воінскай службы была пастаўлена такім чынам, што прызыўнікі ніколі не служылі на сваёй Радзіме побач з месцамі свайго пражывання. Беларусы служылі на Каўказе, у Ся-
рэдняй Азіі, на Урале, Далёкім Усходзе, толькі не на тэрыторыі Беларусі. На Беларусі неслі службу ўраджэнцы Каўказа, Сярэдняй Азіі, хлопцы з расійскай глыбінкі. Вось тыя 810091 загінуўшых палонных і былі імі. Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці было больш за 300 чэчэнцаў. Залічваць усіх на баланс Беларусі не выпадае. Іх падлічыў Генеральны штаб Чырвонай Арміі і звесткі разаслаў у ваенкаматы па месцы жыхарства, так кожная рэспубліка СССР, кожная вобласць вяла падлік сваіх ахвяр. Магчыма, ў гэтай колькасці былі часткова і беларусы. Тады давайце разбярэмся, колькі іх было, і прыплюсуем нашых ахвяр. Я лічу, што 810091 загінуўшых палонных трэба мінусаваць ад агульнай колькасці загінуўшых нашых грамадзян. Гэта значыць, трэба ўжо прытрымлівацца лібчы загінуўшых у 1409 225 чалавек. Калі гэта не так, то трэба лічыць румынамі чырвонаармейцаў, загінуўшых пры вызваленні Венгрыі, і нават лічыць немцамі чырвонаармейцаў, загінуўшых у баях на тэрыторыі Германіі. Гэтыя абсурдныя прыклады можна працягваць далей.
Але мне здаецца, што і 1,4 млн чалавек — лібча завышаная. Сюды залічаны яўрэі, якіх эшалонамі везлі з акупаваных немцамі краін Еўропы ў Беларусь і тут знішчалі. Па дадзеных даследчыка Халакосту доктара гістарычных навук Эмануіла Іофэ такіх яўрэяў было 90 тысяч. He трэба іх залічваць у ахвяры Беларусі. Яны падлічаны ў тых краінах, адкуль іх вывезлі. Дык дзеля чаго нам двайная бухгалтэрыя? Можа, дзеля таго, каб выдаваць сябе яшчэ большымі пакутнікамі? Калі мінусаваць гэтыя 90 тысяч замежных яўрэяў, то застаецца 1319225 загінуўшых беларусаў. Доля знішчаных беларускіх яўрэяў ад гэтай колькасці, па падліках прафесара Эмануіла Іофэ, складае 715 тысяч чалавек. Узнікае пытанне: колькі беларускіх яўрэяў знішчылі савецкія партызаны? А тое, што партызаны, як і немцы, знішчалі яўрэяў — гэта факт. Прывяду для прыкладу вытрымку з працы расійскага гісторыка Барыса Сакалова:
«Как решалй “еврейскйй вопрос” советскйе партйзаны.
X «Не лучше относіілнсь к несчастным н партнзаны. Герой Советского Союза подполковннк госбезопасностл Кпрнлл Орловскнй, командовавшнй партнзанскнм отрядом нменп Берня в Беларусн в сентябре 1943 года, рассказывал сотрудннкам Ннстнтута нсторнн Белорусской компартмн:
X “Органнзовал я отряд нменн Кнрова нсключнтельно нз евреев, убежавшнх от гнтлеровского расстрела. Я знал, что передо мной стоят невероятные трудностл, но я не боялся этнх трудностей, пошёл на это лншь только потому, что все окружаюіцне нас партнзанскне отряды н партнзанскне соедннення Барановнчской н Пннской областей отказывалнсь от этнх людей. Былн случан убнйства нх. Напрнмер, «партнзаны»-антнсемнты отряда Цнганкова убнлн 11 человек евреев, крестьяне деревнп Раджалавнчн Пннской областнубнлн 17 человек евреев, партазаны отряда нменн ІЦорсаубнлн 7 человек евреев”.
Сярод забітых яўрэяў ёсць сваякі Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Вось што паведамляе сайт izrus:
X “В начале нюня Презндент Нзрапля Шнмон Перес получнл в подарок архнвный документ времён нацнстской оккупацнн Беларусн: расстрельный спнсок, в котором фнгурнруют нмена его родственннков н друзей. Это страшное свндетельство Холокоста вручнл ему премьер-мнннстр Беларусн Мнханл Мясннковнч, побывавшпй в йзранле с рабочнм внзнтом. Данный документ, составленный нацнстамн, содержнт спнсок уннчтоженных евреев, жнвшнх в Воложпнском районе. Средн ннх 22 родственннка роднтелей Переса. Презндент Нзраяля — уроженец беларускай деревнп Вншнёво”».
Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што яўрэяў знішчалі не толькі немцы і паліцаі, але і савецкія партызаны і нават мірныя «талерантныя» беларусы. Можа, таму і маўчала савецкая прапаганда? Можа, мэты адносна яўрэяў у фашысцкай Германіі і ў СССР часткова супадалі? Вось што аб гэтым піша доктар юрыдычных навук прафесар Аркадзій Лейзераў у сваёй працы: «Некаторыя аспекты адносін савецкага кіраўніцтва к Халакосту на Беларусі...»:
X «Як вядома, у часы Вялікай Айчыннай вайны савецкая афіцыйная прапаганда амаль поўнасцю замоўчвала генацыд яўрэяў на акупаваных немцамі тэрыторыях. Паведамленні савецкага Інфармбюро не ўтрымлівалі інфармацыі аб ставарэнні немцамі гета, аб масавых расстрэлах яўрэяў як у гета, так і ў ішых месцах. Калі штосьці і паведамлялася, то вельмі рэдка... У сводках 1942—43 гг. увогуле не было ніводнага паведамлення аб масавых расстрэлах яўрэяў. Менавіта ў гэтыя гады праводзілася татальнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва...»
А колькі загінула беларусаў без уліку яўрэяў? Атрымліваецца 604 225 чалавек. Яўрэяў нацысты знішчалі толькі за тое, што яны яўрэі, нежалежна ад краіны пражывання. Знішчаць беларусаў? Мне здаецца, такой мэты немцы перад сабой не ставілі. Напрыклад, у маёй вёсцы Нябышына непасрэдна ад рук немцаў ніхто не загінуў. Калі б у іх была мэта нас знішчыць, то яны б гэта зрабілі без усялякіх цяжкасцей. Большасць ахвяр маёй вёскі — ад рук паліцаяў і часткова ад рук партызан. Прашу прабачэння за паўтор, але я яшчэ раз нагадаю лічбы. Ад агульнай колькасці знішчанага мірнага насельніцтва Беларусі на долю яўрэяў прыходзіцца 715 000 ці прыкладна55 % (выжыла300—400 тысяч); на долю беларусаў прыходзіцца 604 225 чалавек, ці каля 45 % ад колькасці загінуўшых. Вось тут узнікае шэраг пытанняў к даследчыкам гісторыі акупацыі Беларусі, к прапагандыстам і ідэолагам, к высокім чыноўнікам, якія ўжо больш за 70 гадоў спекулююць лічбамі ахвяр вайны:
Пытанне першае: Якая колькасць насельніцтва загінула ў выніку баявых дзеянняў у прыфрантавой паласе?
А людзі гінулі. Яны аднолькава гінулі ад артылерыйскіх абстрэлаў, бамбёжак як нямецкіх, так і савецкіх. Прычым савецкае камандаванне знішчала мірнае насельніцтва, якое засталося ў нямецкім тыле, мэтанакіравана. Магчыма, я ўжо прыпамінаў Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання № 0428 ад 17.11.1941 года, у якім загадвалася: «Разбураць і паліць да шчэнту ўсе населеныя пункты ў тыле нямецкіх войск... Для знішчэння населеных пунктаў... кінуць неадкладна авіяцыю, шырока выкарыстаць артылерыйскі і мінамётны агонь, каманды разведчыкаў, лыжнікаў і партызанскія дыверсіённыя групы...» У такіх умовах мірнаму насельніцтву выжыць было проста немагчыма. На каго спісаны гэтыя ахвяры вайны? Безумоўна, на немцаў.
Пытанне другое: Якая колькасць насельніцтва забіта партызанамі? Партызаны не мелі права не забіваць, наадварот, ім ставілася задача забіваць мірных людзей. Аб гэтым прама сказана ў Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Сталіна «Аб задачах партызанскага руху» ад 5.09.1942 года. Адной з галоўных задач было: знішчэнне ідэйных ворагаў якімі былі нацыянальныя дзеячы, асобы, якія працавалі ў акупацыйных адміністрацыях, паліцаі, старасты. Ад партызан патрабавалася нават знішчаць сялян, якія здаюць падаткі акупантам.
I партызаны стараліся дагадзіць сваім крамлёўскім гаспадарам, праяўлялі ініцыятыву. Усіх, хто ўладкаваўся к немцам на працу, каб пракарміцца, аб’явілі «пасобнікамі» акупантаў. Часам забівалі не толькі «пасобніка», а і ўсю яго сям’ю, уключаючы дзяцей. Шмат хто ведае, як партызаны ў вёсцы Дражна 14 красавіка 1943 года спалілі 37 дамоў і забілі 25 чалавек мірных жыхароў. Аб гэтым паведаў журналіст Віктар Хурсік у кнізе «Кроў і попел Дражна». На каго павешаны гэтыя ахвяры? Трэба меркаваць, што зноў жа на нямецкіх захопнікаў. I ці падлічаны гэтыя ахвяры?
Пытанне трэцяе: Колькі знішчана насельніцтва ў выніку карных нямецкіх аперацый, справакаваных партызанамі? Пры жаданні гэту колькасць можна падлічыць. Вёскі, спаленыя разам з людзьмі — вядомы. Спадзяюся. што вядомы. Хаця... я прагартаў шмат матэрыялаў пра мемарыял «Хатынь», шукаў спіс спаленых вёсак. Мяне цікавіла колькасць людзей, знішчаных у кожнай вёсцы і дата знішчэння. Але ўсе крыпіцы, з якімі я азнаёміўся, распавядаюць аб чым хочаш, асабліва пра зверствы нямецкафашысцкіх захопнікаў, і нічога канкрэтнага.
Аднойчы я прысутнічаў на мерапрыемстве, дзе паказалі фільм расійскага тэлежурналіста пра Хатынь. Фільм як фільм, нічога новага, спроба выклікаць у гледачоў спачуванне к гаротным беларусам, спроба разварушыць затухаючую нянавісць к нямецка-... Стоп! Пра немцаў у фільме нічога не сказана. Гледачам назойліва навязвалася думка, што Хатынь разам з жыхарамі спалена 118-м паліцэйскім украінскім батальёнам, што вінаватыя ў гэтым украінцы, праклятыя хахлы. У год паказу фільма прэзідэнтам Украіны быў Юшчанка, нелюбімы Масквой. К таму ж Віктар Юшчанка сябраваў з другім заклятым ворагам Масквы прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. У сваім змаганні з Кіевам маскоўскі Крэмль не грэбаваў нічым. Вось там і ўспомнілі пра Хатынь, каб з гэтага боку куснуць Украіну. У фільме нічога не сказана, што склад батальёна гэта былыя салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі, і гэта галоўнае. Але стваральнікі фільма падкрэслівалі тое, што камандзір батальёа і камандзір аднаго са ўзводаў украінцы і што 118-ы паліцэйскі батальён сфарміраваны на Украіне. На гэта мерапрыемства сабраліся адукаваныя людзі і шмат хто стаў абурацца зместам фільма, назвалі яго бруднай расійскай правакацыяй, каб пасварыць паміж сабой беларусаў і ўкраінцаў.
На паказ фільма быў запрошаны нейкі чыноўнік, які мае дачыненне да мемарыяла «Хатынь». Я запытаўся ў яго, ці ёсць
у музеі мемарыяла спіс спаленых вёсак з указаннем даты спалення і колькасці знічшаных людзей. У адказ я пачуў, што ў іх ёсць задумка скласці такі спіс, але гэта вельмі складаная праца, мала звестак, усё амаль забыта. Прыехалі... Падумаеш, сцёрлі з твару зямлі нейкіх 628 вёсак разам з людзьмі. Ці варта гэта памятаць? Для вас пабудавалі цацку — мемарыял «Хатынь», і будзьце задаволены.
Тады я задаў чыноўніку наступнае пытанне, ці ёсць на макетах спаленых вёсак, што ўсталёваны на мемарыяле, даты іх знішчэння і колькасць знішчаных людзей. Ен паглядзеў на мяне здзіўлена і прамовіў, што там няма ні дат ні колькасці забітых людзей, што гэты мемарыял чыста сімвалічны. Складаецца такое ўражанне, што савецкая ўлада рабілаўсё магчымае, каб трагедыя Беларусі часоў акупацыі была як мага хутчэй забыта, а сучасная ўлада гэту справу працягвае. Пасля партызанскага бязмежжа, 3 ліпеня 1944 года ўсе кіруючыя пасады ў БССР ад верху да самага нізу пазаймалі партызанскія кіраўнікі. А яны добра ведалі, што віна за спаленыя вёскі ляжыць як на немцах, так і на іх сумленні. Вось і патрабаваўся мемарыял, каб людзі ведалі толькі пра Хатынь, аўсё астатняе забылі.