Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Трэба адзначыць, што нямецкая акупацыйная ўлада пакінула ў Мінску савецкія парадкі. Дзве палітычныя сістэмы — савецкая і нацысцкая былі настолькі падобны адна на адну, што нават можна было нічога не мяняць. Каб не ваенныя дзеянні, не разбурэнні, насельніцтва нічога не заўважыла б. Дзейнічалі савецкія пашпарты, прапіска, аплата камунальных паслуг, аплата лістоў непрацаздольнасці, тыя ж самыя памеры заробкаў і пенсій, тыя ж кошты на тавары першай неабходнасці. Савецкія грошы хадзілі нароўні з акупацыйнымі дойч-маркамі. Працавалі прадпрыемствы і ўстановы, людзі як і раней хадзілі на працу. Мая стрыечная сястра Копыл Ніна, дачка дзядзькі Банэдыка, перад вайной працавала ў 5-м паштовым аддзяленні горада Мінска, на тым жа месцы працавала і ў гады акупацыі, а потым і пасля вайны да выхада на пенсію.
Праўда, у маёй вёсцы Нябышына змены адбыліся: падзялілі калгас на дробныя гаспадаркі. Але шмат якія крыніцы сведчаць, што немцы ў некаторых мясцовасцях калгасы збераглі.
БСА Беларуская ссшаахова
Ідэя стварэння БСА належала кіраўніку БНС Івану Ермачэнку. Ен уваходзіў у бліжэйшае атачэнне Гаўляйтэра Беларусі, таму і Вільгельм Кубэ захапіўся гэтай ідэяй. He пярэчыў гэтаму і Карл Цэнер кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. 29 чэрвеня 1942 года на паседжанні рады БНС Вільгельм Кубэ абвясціў аб стварэнні Беларускага корпуса самааховы. Ён падкрэсліў, што задача БСА барацьба з партызанамі. 3 гэтай нагоды быў падрыхтаваны Зварот да беларускага народа, пад якім паставілі свае подпісы Іван Ермачэнка, Вінцэнт Гадлеўскі, Вацлаў Іваноўскі ды іншыя. Кіраўніком БСА быў прызначаны Ермачэнка, які меў ваенную падрыхтоўку, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войн, а начальнікам штаба падпалкоўнік Я. Гуцько. Для непас-
рэднай арганізацыі БСА была створана спецыяльная камісія. У яе складувайшлі Іван Ермачэнка, Юліян Саковіч, Іван Касяк, Франц Кушаль ды іншыя. Праект арганізацыі БСА распрацаваў дэталёва і прафесійна беларускі ваенны дзеяч Франц Кушаль. Па яго плану першапачаткова самаахова павінна была складацца з 3 дывізій з іх дыслакацыяй у Мінску, Баранавічах і Вілейцы. Фактычна Іван Ермачэнка, кіраўніцтва БНС пры падтрымцы Вільгельма Кубэ падрыхтавалі ўмовы для стварэння Беларускай арміі. Але нямецкія спецслужбы напалохаліся канцэнтрацыі беларускіх узброеных фарміраванняў у адным месцы і кардынальна змянілі праект Франц Кушаля. Было дазволена трымаць у кожным павеце ўзброеныя падраздзяленні БСА ад роты да батальёна. Пачаўся набор добраахвотнікаў. За кароткі тэрмін было сфарміравана 20 батальёнаў, у якіх налічвалася ад 15 тысяч да 20 тысяч чалавек. У Мінску былі адчынены афіцэрскія курсы, у якіх прайшлі навучанне 270 афіцэраў. Усе яны беларсы. Таксама было падрыхтавана некалькі тысяч унтэр-афіцэраў з беларусаў.
Кіраўнікі БНС, БСА Іван Ермачэнка, Вацлаў Іваноўскі, Франц Кушаль, Барыс Рагуля і іншыя імкнуліся стварыць сапраўдную, моцную, нацыянальную армію, якая была б патрэбна для будучай незалежнай Беларусі. Асабіста ў мяне не павернецца язык, каб называць гэтых людзей здраднікамі, нямецкімі прыслужнікамі, калабарантамі. На маю думку, гэта патрыёты. Яны як маглі ў тых складаных умовах змагаліся за Беларусь, за беларускае насельніцтва. I калі ў сакавіку 1943 года на з’ездзе БНС было прынята патрабаванне аб самастойнасці Беларусі, немцы ўбачылі ў гэтым пагрозу сваім інтарэсам. А праз месяц ад нямецкіх улад паступіў загад аб расфарміраванні БСА. Усе падраздзяленні Беларускай самааховы былі перападпарадкаваны іншым ведамствам.
СБМ Саюз беларускай моладзі
У маёй вёсцы Нябышына такой арганізацыі не існавала, хоць моладзі было шмат. Кожная сям’я, за выключэннем нямногіх, мела па трое-чацвёра дзяцей. Да нас нават не дайшлі чуткі пра СБМ. Таму ўласнага досведу пра гэты Саюз не маю, прышлося шукаць звесткі ў даступных крыніцах. Чытаць савецкія прапагандысцкія дакументы бессэнсоўна, там мала праўды, там болып злосці і абразы. Вось цытата з кнігі «Саўдзельнікі ў злачын-
ствах», аўтар В. Раманоўскі, выдавецтва «Беларусь», Мінск, 1964 год:
X «Акупанты і іх памагатыя спрабавалі стварыць антысавецкую нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю, так званы «Саюз беларускай моладзі» («СБМ»). Гэты «саюз», па задуме гітлераўцаў, павенін быў аб’яднаць маладых людзей з тым, каб выхаваць іх у фашысцкім духу, а пасля прыцягнуць да ўзброенай барацьбы супраць Савецкай краіны. Захопнікі пры дапамозе гэтай арганізацыі спадзяваліся папоўніць свае воінскія і ахоўныя фармірванні...»
СБМ заснавана ў чэрвеі 1943 года. Дзейнічала арганізацыя легальна з дазволу і пры падтрымцы акупацыйных улад. Сябрамі СБМ была моладзь ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. Савецкая прапаганда залічыла ўсіх сяброў СБМ у здраднікі. Мне здаецца, што і зараз нічога не змянілася. Вельмі дзіўна, як гэта можна 10-гадовага падлетка і тым больш дзяўчынку лічыць здраднікам? Я перагартаў шмат крыніц пра гэту арганізацыю, але не знайшоў пацвярджэння, што моладзь выхоўвалася ў фашысцкім духу. Такая мэта перад СБМ не стаяла. Выхаванне ў антыбальшавіцкім духу тут можна было б пагадзіцца. Але ж і гэта не насаджалася. Магчыма, немцы глядзелі на моладзь СБМ, як на будучых сваіх прыхільнікаў і памочнікаў. Аднак трэба ўлічваць тое, што СБМ стваралі не немцы, а беларускія дзеячы, якія знаходзіліся як у Нямеччыне, так і ў Беларусі. Яны ставілі мэту, каб праца СБМ была накіравана на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў моладзі і патрыятычнага пачуцця адказнасці за сваю Айчыну. Моладзь СБМ вучылі любіць Беларусь, яе мову, культуру. Вось знайшоў у інтэрнэце дакумент СБМ, які называецца: «Дзесяць запаветаў юнака і юначкі». Прывяду некалькі вытрымак з гэтага дакумента:
►
Любі свой народ і родны край...
Вывучай слаўную мінуўшчыну свайго народа...
Шануй сваю родную мову, родныя песні і казкі і дбай аб развіцці і пашырэнні беларускай культуры.
Дбай аб здароўі і чысціні свайго цела і сцеражыся п’янства, курэння і разбэшчанасці...
Шануй і любі працу...
Будзь мужным і гордым змагаром за свае ідэалы...
Трымай высока свой гонар...
Шануй старэйшых...
...Памятай, што ты будучы грамадзянін, вучыся сумленна жыць, шчыра працаваць і мужна змагацца...
Памятай, што шчасце, гонар і слава Бацькаўчыны вышэй і даражэй за дабрабыт і жыццё адзінкі і хто памірае за Бацькаўшчыну, той вечна жыве ў яе народзе!
(Часопіс «Жыве Беларусь!», № 1 1943 г.)
У гэтых Запаветах я не ўбачыў ні здрады. ні фашызму. Я упэўнены, што стваральнікі «маральнага кодэксу будаўніка камунізму» трымалі ў сябе на стале «Дзесяць запаветаў юнака і юначкі».
Колькі ўсяго было сяброў СБМ, дакладнай лічбы я не знайшоў. Розныя крыніцы называюць іх колькасць ад некалькіх дзесяткаў тысяч да 100 тысяч. У мяне болып даверу да лічбы, якую назвала Вераніка Катковіч, адна з кіраўніц юначак СБМ — гэта 45 тысяч чалавек.
Сябры СБМ падзяліліся на тры групы паўзросту:
— ад 10 да 14 год малодшыя юнакі і юначкі;
— ад 15 да 18 год — юнакі і юначкі;
— ад 19 да 20 год — старэйшыя юнакі і юначкі.
Штосьці нагадала мне, што падобны падзел існаваў пры савецкім ладзе. Толькі ў СССР муштраваць дзяцей пачыналі з дзіцячага садка. Потым акцябраты, піянеры, камсамольцы. У адрозненне ад СБМ, у камсамоле ўзрост знаходжання ад 14 да 28 год.
Даводзілася чуць і чытаць, быццам СБМ быў вярбоўшчыкам моладзі на працу ў Нямеччыну. Так, такая праблема існавала. Але калі з Берліна паступіла прапанова пераўтварыць СБМ у такога вярбоўшчыка, Кубэ не пагадзіўся з гэтым. Ён быў перакананы, што беларускую моладзь чакаюць больш важныя справы на Бацькаўшчыне. У гэтых юнакоў і дзяўчат былі самыя светлыя памкненні, патрыятычныя. Яны дбалі пра незалежнасць Беларусі і шчыра верылі, што такое магчыма ваўмовах нямецкай акупацыі. А як жа не верыць, калі гэтаму спрыяў сам Вільгельм Кубэ, генеральны камісар акругі «Беларусь». Гэтым самым былі выратаваны дзесяткі тысяч маладых беларусаў ад адпраўкі на працу ў Нямеччыну. Праўда, частка моладзі СБМ ад’ехала туды па вярбоўцы гэта, па розных крыніцах, ад адной да 5 тысяч чалавек. Для іх былі арганізаваны курсы па авалоданню новай, а можа
і першай у жыцці, прафесіяй. Пасля курсаў усіх размеркавалі на працу юнакоў у канцэрн «Юнкерс», а дзяўчат у войскі супрацьпаветранай абароны. Юнакі замянілі на заводах немцаў, якіх мабілізавалі на фронт. Трэба адзначыць, што над гэтымі нашымі суайчыннікамі не стаялі наглядчыкі з палкамі і пражывалі яны не ў бараках за калючым дротам. Пасля працоўнага дня ў іх быў вольны час, яны маглі збірацца разам. Тут таксама дзейнічалі структурныя СБМ, нават выпускаўся часопіс «Малады змагар».
Дарэчы, я яшчэ нічога не сказаў пра кіраўніцтва СБМ. Кіраўнікоў не проста прызначалі, а спачатку іх рыхтавалі ў вучэбных цэнтрах. Вышэйшае кіраўніцтва і кіраўнікі СБМ акруг праходзілі падрыхтоўку ў Берліне. На кіруючыя пасады маглі прызначацца асобы, старэйшыя за 20 гадоў.
Такім быў Міхась Ганько. Ён нарадзіўся 28 лютага 1918 года ў Маладзечанскім павеце. Скончыў Маладзечанскую гімназію. У1938 годзе паступіўу Віленскіўніверсітэтнамедыцынскі факультэт. Вучобу хутчэй за ўсё ён не закочыў, магчыма, перашкодзіла вайна. У 1939—1941 гадах працуе настаўнікам у Маладзечанскім раёне. У траўні 1941 года яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Калі пачалася вайна, ён з першых дзён на фронце. У ліпені 1941 года пад Псковам трапіў у нямецкі палон. Беларускія дзеячы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, у Нямеччыне і ў іншых акупаваных краінах Еўропы, наведвалі лагеры ваеннапалонных і, дзякуючы свайму аўтарытэту і сувязям, вызвалялі беларусаў з палону. Быў вызвалены з палону і Міхась Ганько, пастараўся ў гэтым актыўны дзеяч беларускай эміграцыі журналіст Акінчыц. Міхася Ганько накіравалі на вучобу ў школу прапагандыстаў. Пасля вучобы на пачатку 1942 года яго накіравалі ў Мінск на пасаду супрацоўніка аддзела прапаганды Генеральнага камісарыята. 22 чэрвеня 1943 года Міхась Ганько быў прызначаны кіраўніком СБМ. Ён быў вопытным прапагандыстам, умелым кіраўніком. У кароткі тэрмін ён арганізаваў кіруючы штаб СБМ і стварыў адпаведныя структуры ў акругах. Ім былі арганізаваны курсы падрыхтоўкі кадраў СБМ, ён сам кантраляваў вучэбны працэс, выступаў з лекцыямі. Міхась Ганько быў выдаўцом і рэдактарам часопіса «Жыве Беларусь!». У верасні 1944 года быў уключаны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. Міхась Ганько загінуўу маі 1945 годаў ЁІразе, пры якіх абставінах ён загінуў, звестак знайсці не ўдалося.