Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
А вось у надпісу на абеліску ў Трасцянцы зусім іншая лічба: «Тут, в районе деревнн Тростенец, немецко-фашнстскне захватчнкн расстрелялл, замучллл, сожглл 201500 человек млрных граждан, партлзан, военнопленных Советской Армлл в 1941— 1944 гг. » Што, аўтары абеліску правялі дадатковыя даследаванні і ўдакладнілі лічбы, абвешчаныя камісіяй, а потым Панамарэнкам? Хутчэй за ўсё гэта памылка, якую не палічылі патрэбным выпраўляць. Панамарэнка паменшыў лічбу загінуўшых у Трасцянцы, прадстаўленую яму камісіяй, на 339500 чалавек, а тут згубілі ўсяго 5 тысяч. Ці варта звяртаць увагу на такую дробязь? I заўважце, у надпісу на абеліску пра яўрэяў ні слова.
Для татальнага знішчэння яўрэяў, цыган і іншых, па вызначэнню фашыстаў, «расава непаўнацэнных» народаў, былі створаны спецыяльныя Айнзатцгрупы. Упершыню яны з’явіліся нават
у 1938 годзе, калі Аўстрыя была далучана да Германіі. Гітлер, магчыма, лічыў, што аўстрыйцы гэта тыя ж немцы і трэба было ачысціць новую тэрыторыю ад «расава непаўнацэнных». У самой Германіі нацысты пазбаўляліся ад яўрэяў болып-менш без вялікай крыві. Яшчэ ў верасні 1935 года яны прынялі «Закон аб грамадзянстве Рэйха». На аснове гэтага Закона яўрэі былі пазбаўлены права займаць шэраг пасад, пазбаўляліся маёмасці, увадзіліся іншыя абмежавані. Ім нічога не заставалася, як пакідаць краіну.
У 1939 годзе Айнзатцгрупа была створана для дзеянняў на тэрыторыі акупаванай Польшчы.
Перад нападам на СССР, у траўні 1941 года былі створаны яшчэ 4 новых групы. Айнзатцгрупа-В была прызначана для дзеянняў у Беларусі. Яе штаб у розны час размяшчаўся ў Ваўкавыску, Слоніме, Мінску, Смаленску. У складзе групы налічвалася 655 чалавек. Большасць складалі ваеннаслужачыя СС, якіх налічвалася не менш як 220 чалавек. Галоўным відам транспарту ў іх былі матацыклы, 100—110 адзінак. Акрамя гэтага ў склад айнзатцгрупы ўваходзіла каля 20 чалавек ад службы СД, 20-25 чалавек ад крымінальнай паліцыі, 60 чалавек ад гестапа, 50—60 — дапаможная паліцыя, 90—95 чалавек — паліцыя парадку. У склад групы ўваходзілі перакладчыкі, тэлеграфісты, радысты, ды іншыя спецыялісты. Айнзатцгрупа-В у сваю чаргу складалася з 7 больш дробных адзінак па 70-120 чалавек: 3 зондэркаманды і 2 айнзатцкаманды. Зондэркаманды дзейнічалі ў прыфрантавой паласе і рухаліся следам за наступаючай на Маскву групай арміі «Цэнтр». У верасні 1941 года яны ўжо былі за межамі Беларусі. Так, зондэркаманда-7а размяшчалася ў Смаленскай вобласці, зондэркаманда-7в у горадзе Арле і зондэркаманда-7с прызначалася для працы ў Маскве. Такім чынам, ад айнзатцгрупы-В непасрэдна на тэрыторыі Беларусі заставалася ўсяго дзве каманды: айнзатцкаманда-8 у горадзе Магілёве і айнзатцкаманда-9 у горадзе Віцебску. Каманды, у сваю чаргу, падзяляліся на падкаманды па 20-30 чалавек. Чаму я столькі ўвагі ўдзяляю гэтым камандам? Як я сказаў вышэй, айнзатцгрупы былі створаны для татальнага знішчэння яўрэяў. Але на тэрыторыі Беларусі немцы пакінулі ўсяго дзве раздробленыя каманды агульнай колькасцю каля 200 чалавек. Знішчыць такую колькасць насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, а гэта больш за два мільёны чалавек, у тым ліку ад 600 тысяч да 940 тысяч яўрэяў, яны проста фізічна не маглі. Яны, хутчэй за ўсё, дзейнічалі так, як зараз дзейнічае
АМАП. Гэта мабільныя каманды, іх накіроўваюць туды, дзе штосьці здараецца. Я хачу, каб чытачы мяне зразумелі — я не абяляю нацыстаў акупантаў. Я проста разважаю, імкнуся расставіць усё на свае месцы. Мне пашанцавала азнаёміцца з адным нямецкім дакументам таго часу. Яны добрасумленна фіксавалі ўсё, што рабілі, дзень за днём. Вось вытрымкі з «Данясення аб паліцэйскай дзейнасці Айнзатцгрупы-В з 9 па 16 ліпеня 1941 года для камандавання групы армій «Цэнтр»: «...у Беластоку былі арыштаваны і ліквідаваны 37 чалавек. Гэта былі: 4 камісары РККА, 7 рускіх за камуністычную агітацыю, 3 беларуса — члены кампартыі, 8 палякаў за камуністычную дзейнасць і марадзёрства, 12 яўрэяў за камуністычную дзейнасць і варожыя к немцам адносіны, 3 палякі беглыя зняволеныя за марадзёрства. У Гродна мясцовая айнзатцкаманда арыштавала 16 яўрэяў, якія пры саветах працавалі ў органах НКУС... Пошуку такіх асоб перашкаджае думка насельніцтва, што гарады, якія ў руках немцаў, могуць быць узяты назад Чырвонай Арміяй. Але насельніцтва агітуецца да супраціўніцтва. Даносы, якія паступілі, дэманструюць, што беларусы ўжо пачалі ўдзельнічаць у пошуку функцыянераў». Як сказаў адзін «класік» палітычнага жанру: «Працэс пайшоў».
Можна меркаваць, што ўсе гэтыя затрыманні і ліквідацыі адбываліся па даносах нашых суайчыннікаў. Паспяхова сталі стварацца паліцэйскія роты і батальёны з мясцовых жыхароў. Яны і ўзялі на сябе галоўны цяжар па масаваму знішчэнню яўрэяў. Немцы ахвотна перадавалі ім свае крывавыя функцыі. Але знішчыць такую масу людзей адным беларускім паліцэйскім фарміраванням было не пад сілу. I тут своечасова на дапамогу прыйшлі рускія і ўкраінскія паліцэйскія батальёны. Яны ўшчыльную ўключыліся ў працэс знішчэння яўрэяў на тэрыторыі Беларусі. Таксама дапамагалі рабіць гэтую крывавую справу літоўскія і латышскія паліцэскія батальёны. Можна знайсці шмат крыніц, у якіх усё гэта задакументавана. Так, сотні беларускіх паліцэйскіх знішчалі яўрэяў у гета Баранавічаў, Мінска, Карэлічаў Нароўлі, Зембіна і ў іншых месцах. Доктар гістарычных навук Л. Смілавіцкі адзначае, што роль беларускай паліцыі ў масавых забойствах стала асабліва заметнай з лютага-сакавіка 1942 года, калі паліцэйскія структуры былі ўкамплектаваны, а нямецкія фарміраванні былі адпраўлены на фронт.
У знішчэнні яўрэяў усходняй часткі Беларусі прымалі ўдзел рускія калабаранты з Рускай нацыянальнай народнай арміі
(РННА). Яе штаб у сакавіку 1942 года знаходзіўся ў пасёлку Асінторф Дубровенскага раёна. Рота гэтай арміі, колькасцю 100—150 чалавек, 2 красавіка 1942 года ў мястэчку Ляды Дубровенскага раёна забілі каля 2000 яўрэяў. У пачатку 1942 года пад кіраўніцтвам начальніка рускай паліцыі Андрэя Сямёнава была праведзена акцыя па знішчэнні яўрэяў у вёсцы Палынкавічы Магілёўскай вобласці. 3 20 па 22 кастрычніка 1941 года батальён рускіх паліцэйскіх колькасцю 200 чалавек расстралялі 7 тысяч яўрэяў Барысаўскага гета з 9 тысяч, якія тут утрымліваліся. Самым бязлітасным быў паліцай Канстанцін Панін, ленінградзец. He адставалі ад яго Архіп Арлоў, Пётр Арцёмаў, Генадзь Васільеў, Леанід Глазаў, Уладзімір Гарбуноў, Уладзімір Карасёў, Рыгор Конанаў ды іншыя. Увогуле, рускае прозвішча Конанаў нейкае злавеснае. Паліцай Рыгор Конанаў забіваў яўрэяў у горадзе Барысаве, а партызан Васіль Конанаў забіваў мірных людзей, у тым ліку і цяжарную жанчыну, у латвійскім хутары Малыя Баты.
Часта даводзіцца чуць меркаванне, што яўрэі ў час Другой сусветнай вайны не праяўлялі намаганняў, каб ратаваць сваё жыццё. Але гэта не зусім так. Беларусы таксама нічога не прадпрымалі, каб ратавацца, сядзелі ў сваіх хатах і чакалі, што будзе далей. Я гэта сцвярджаю, таму што маю досвед, як усё адбывалася ў маёй вёсцы Нябышына. Беларусам усё ж было лягчэй — іх не заганялі ў гета і не знішчалі, як гэта рабілі з яўрэямі. I ўсё ж яўрэйскі супраціў нацыстам існаваў, аб гэтым сведчыць шэраг дакументаў. I супраціў яўрэяў у Беларусі ўзнік раней, чым яўрэйскае паўстанне ў варшаўскім гета. У шмат якіх гета існавалі падпольныя арганізацыі.
У верасні 1942 года ў мястэчку Лахва Лунінецкага раёну адбылося першае выступленне яўрэяў у ходзе Другой сусветнай вайны. Яўрэяў прывялі да месца расстрэла, але па сігналу яны разам накінуліся на канвой і разбегліся. У выніку каля 600 чалавек схаваліся ў лесе, але каля 2000 чалавек загінула. Такое ж адбылося і ў мястэчку Радунь, якое знаходзіцца ў Воранаўскім раёне. У траўні 1943 года групу яўрэяў прывялі на расстрэл, але яны кінуліся на ўцёкі. Выратавалася 160 чалавек, 20 загінула. У жніўні 1943 года адбылося паўстанне ў Глыбоцкім гета, частка яўрэяў вырвалася на волю. Такія ж выступы адбыліся ў Клецкім, Нясвіжскім, Капыльскім гета і ў іншых месцах. Акрамя гэтага, на тэрыторыі Беларусі існавалі яўрэйскія партызанскія атрады, якія не ўпісваліся ў сістэму прамаскоўскіх партызан. У той час,
калі прамаскоўскія партызаны правакавалі немцаў на знішчэнне мірнага насельніцтва, яўрэйскія партызаны ратавалі людзей.
Адным з самых вядомых партызанскіх яўрэйскіх атрадаў быў атрад братоў Бельскіх. Калі пачаліся масавыя расстрэлы яўрэяў, браты Бельскія — Туўя, Асаэль і Зусь — сабралі сваіх сваякоў і ў снежні 1941 года скрытна вывелі іх у лес. Недалёка ад сваёй вёскі Станкевічы, што паміж Лідай і Навагрудкам, яны абсталявалі месца, дзе можна было б схавацца. Напачатку іх налічвалася ўсяго 17 чалавек, а зброя адзін пісталет і некалькі патронаў. Гэта яшчэ нельга было назваць партызанскім атрадам. К жніўню 1942 года ў атрадзе налічвалася 250 чалавек, ён папоўніўся за кошт тых яўрэяў, якія вырваліся з Навагрудскага гета. Атрад пачаў дзейнічаць. Гэта адчулі немцы і заўважылі савецкія партызаны. Але галоўнай мэтай Туўя Бельскі лічыў не змаганне супраць немцаў, а ратаванне яўрэяў. У атрад прымаліся ўсе: і жанчыны, і дзеці, і старыкі, і хворыя. Туўя казаў, што лепш выратаваць адну бабульку-яўрэйку, чым забіць дзесяць нямецкіх салдат. Вось за гэта асабіста я з павагай стаўлюся да партызанаў — братоў Бельскіх.
На маю думку, толькі яўрэйскія атрады на тэрыторыі акупаванай Беларусі можна лічыць сапраўднымі партызанамі. Яны дзейнічалі на карысць беларускім яўрэям, а гэта азначае, на карысць Беларусі. Прамаскоўскія партызаны — гэта дыверсанты і правакатары, якія нанеслі Беларусі, беларускаму насельніцтву вялікую шкоду. У весну 1943 года атрад Бельскіх ужо налічваў 750 чалавек, а к чэрвеню 1944 года атрад дасягнуў 1230 чалавек. Але трэба заўважыць, што ўзброеных байцоў было ад 350 да 500 чалавек, а астатнія — мірнае насельніцтва. Галоўнай задачай узброеных байцоў была абарона мірнага насельніцтва, а не цкаванне немцаў.
Меў вядомасць і партызанскі яўрэйскі атрад, якім камандаваў Шалом Зорын. У ім налічвалася 600 чалавек, у тым ліку 137 узброеных байцоў. Існавалі і іншыя партызанскія яўрэйскія атрады. Становішча яўрэў на акупаванай немцамі тэрыторыі было значна горшым, чым у іншага насельніцтва, яшчэ і таму, што ў СССР, як і ў фашысцкай Германіі, квітнеў антысемітызм. Беларусь не была выключэннем. «Талерантныя», «гасцінныя» беларусы-паліцаі былі болып бязлітаснымі, чым немцы. На гэта іх падштурхоўваў шэраг прычын. Тут і той жа антысемітызм, і спроба паказаць немцам сваю ім адданасць, і ап’яненне ўладай, і жаданне атрымаць ад