Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Барыкін Емяльян Ігнатавіч, ураджэнец Бранскай вобласці, рускі. Служыў у чыгуначным палку Чырвонай Арміі ў горадзе Гомеле. Пасля службы закончыў курсы памочніка начальніка станцыі ў горадзе Курску. 3 1937 года Барыкін на партыйнай працы, яго прызначылі сакратаром парткама Беларускай чыгункі. 3 сакавіка 1941 года ён сакратар Гомельскага гаркама партыі. Калі пачалася вайна, ён становіцца камісарам партызанскага атрада «Бальшавік». I тут я не знайшоў нічога беларускага. Барыкін, па нацыянальнасці рускі, у Беларусі пражываў часова, яго сюды прызначылі на працу. Яго прызначэнне прыпадае на 1937 год. Магчыма, беларускія кадры былі расстраляны балыпавікамі, а на іх месца прыбывалі кадры з Расіі. Гэта адна з форм русіфікацыі.
Адзін мой знаёмы нагадаў мне пра Варанянскага, што ён наш, беларус, і вуліца ў Мінску носіць яго імя. Насамрэч, як жа я яго выпусціў з віду? Шукаю звесткі пра яго. I вось што я знайшоў: Васіль Трафімавіч Варанянскі нарадзіўся ў вёсцы Дзіканькі Палтаўскай вобласці. Да гэтага часу я лічыў, што «Дзіканькі» гэта прыдумка Гогаля, а яны існуюць на самай справе. У Чырвонай Арміі Варанянскі з 1919 года. Напярэдадні вайны камандаваў батальёнам сувязі ў горадзе Магілёве. Калі пачалася вайна, ён з групай салдат папаў у акружэнне. Паспрабавалі дагнаць фронт, але фронт каціўся к Смаленску і к Маскве значна хутчэй за іх, таму што карыстаўся дарогамі. Акружэнцы ж ішлі лясамі. К верасню дайшлі да Лагойска. Ісці далей не было ні сэнсу ні сіл. Хаваліся ў мясцовых лясах. Як яны выжывалі, судзіце самі. Як я ўжо вышэй сказаў, на пачатку 1942 года на акупаваную Беларусь было перакінута безліч груп і атрадаў НКУС СССР. Адной з іх задач было аб’яднанне акружэнцаўу партызанскія атрады. Так і з групы Варанянскага быў створаны партызанскі атрад «Мстнтель», а яго прызначылі камандзірам. Толькі вось каму яны помсцілі? Як
бачыце, і Варанянскі не беларус. Па волі лёсу ён часова апынуўся на тэрыторыі Беларусі.
У мяне апусціліся рукі. Няўжо я не змагу знайсці камандзіра партызанскага атрада, беларуса? He партыйнага функцыянера, а простага, кемлівага беларуса. I зноў мяне выручыў мой знаёмы, ён нагадаў мне пра Заслонава. Як жа я сам не здагадаўся? Я чытаў тоўсты раман пра Заслонава, які напісаў знакаміты беларускі пісьменнік. Твор напісаны таленавіта. Адчуваецца, што пісьменнік ставіцца да свайго героя з цеплынёй і павагай, як да сапраўднага сына сваёй Айчыны. Стаў шукаць звесткі пра Заслонава і я. Вось што ўдалося знайсці. Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч ураджэнец горада Асташкаў Цвярской вобласці. Яго бацька Сяргей Гаўрылавіч з горада Невеля Пскоўскай вобласці, маці Ганна з горада Асташкава. У 1924 годзе Канстанцін Заслонаў закончыў школу у горадзе Невелі. У 1927 годзе паступіў у прафцехшколу чыгуначнага транспарту ў Вялікіх Луках, якую закончыў у сакавіку 1930 года. Прызначаны на працу ў дэпо чыгуначнага вакзала горада Віцебска. Тут ён у 1933 годзе ажаніўся на дачцэ гаспадыні, у якой ён кватараваў. У 1935 годзе Заслонава накіравалі ў Новасібірск на пасаду памочніка начальніка паравознага дэпо чыгуначнай станцыі. Хто ж ён такі гэты Канстанцін Заслонаў? Чаму менавіта яго з Віцебска накіравалі за 3960 км у Новасібірск? Прычым на такую нязначную пасаду. Магчыма, яму было дадзена нейкае заданне, выканаўшы якое, ён вярнуўся ў Віцебск.
3 1937 года ён працуе начальнікам паравознага дэпо чыгуначнай станцыі Раслаўль Смаленскай вобласці, а з 1939 года — начальнікам дэпо чыгуначнай станцыі Орша. Пры набліжэнні немцаў да Оршы Канстанцін Заслонаў эвакуіраваўся ў Маскву, дзе працаваў у адным з маскоўскіх чыгуначных дэпо. У верасні 1941 года ў Маскве быў сфарміраваны спецыяльны атрад з чыгуначнікаў і нкусаўцаў колькасцю 41 чалавек. Камадзірам атрада прызначаны Канстанцін Заслонаў. У кастрычніку цераз лінію фронта атрад пераправілі на тэрыторыю акупаванай Беларусі для арганізацыі дыверсій. У лістападзе 1941 года Заслонаў паступіў на працу ў аршанскае чыгуначнае дэпо начальнікам рускіх паравозных брыгад. Была створана падпольная група.
Далей ва ўсіх крыніцах, якія я змог знайсці, дадзены звесткі проста непраўдападобныя. Падпольная група дзейнічала ўсяго тры месяцы. Але за гэты час, калі верыць афіцыйным крыніцам,
група ажыццявіла каля сотні крушэнняў цягнікоў, падарвала 93 паравозы, вывела са строю сотні вагонаў і цыстэрнаў. I ўсё гэта здзейснена пры дапамозе самаробных мін, замаскіраваных пад вугаль. Трэба дадаць, што Заслонаў прывёў з сабой у Оршу ўсяго 7 чалавек з 41. Астатнія загінулі, памерлі ад хвароб, ці адсталі абяссіленыя. Каб здзейсніць столькі дыверсій, колькі іх здзейсніла група Заслонава за тры месяцы, трэба было кожную ноч рабіць па 4—6 дыверсій, што немагчыма фізічна. Па-перпіае, і чыгуначнае дэпо і персанал, які там працаваў, знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх спецслужб. Па-другое, падпольная група Заслонава была малаколькаснай. Па-трэцяе, самаробныя, замаскіраваныя пад вугаль міны хутчэй заўсё былі маламоцнымі. Магчыма, феномен Заслонава гэта міт, створаны партызанскім кіраўніцтвам, ваеннымі журналістамі, пісьменнікамі, кінематографам, прапагандыстамі.
Хачу нагадаць яшчэ пра адну дэталь, пра якую распавядаецца ў некаторых крыніцах. Справа вось у чым: група Заслонава дзейнічала ў начны час, калі адбываліся налёты савецкай авіяцыі на чыгуначную станцыю Орша. У такое можа паверыць толькі наіўнае дзіця. Налёт авіяцыі, бамбёжка — гэта адзін з самых жахлівых відаў бою. Падчас яго любы чалавек, у тым ліку і салдат і камандзір забывае пра ўсё, толькі б знайсці любое месца, каб укрыцца. А вось для падпольшчыкаў групы Заслонава налёт авіяцыі, выбухі бомб — гэта як святочны феерверк. He ведаючы страху, яны кідаюццаўсамае пекла. У кішэні самаробная вугальная міна велічынёй з бульбіну, пры дапамозе якой быццам бы можна падарваць паравоз. А раніцай пасля такой цяжкай і небяспечнай ночы падпольшчыкі, як ні ў чым не бывала, прыбывалі к акупантам на працу і рыхтавалі паравозы для адпраўкі к фронту цягнікоў з тэхнікай і папаўненнем для нямецкіх дывізій.
А зараз давайце на хвіліну ўявім сабе, што тыя «каля сотні цягнікоў і 93 паравозы» на самай справе былі пушчаны пад адхон ці ўзарваны. Узнікае пытанне, які лёс напаткаў паравозныя брыгады? Я не чыгуначнік, магу памыляцца, але мяркую, што ў склад паравознай брыгады ўваходзіла 5-6 чалавек: машыніст, яго памочнікі, качагары, слесары... А гэта азначае, што ў выніку дыверсій, здзейсненых падпольнай групай Заслонава, загінула каля тысячы, а можа і больш, ні ў чым не павінных людзей, пераважна беларусаў, вопытных чыгуначнікаў якіх так не хапала пасля вайны. Трэбададаць, што, магчыма, пасля кожнай дыверсіі
акупацыйная адміністрацыя шукала вінаватых і расстрэльвала людзей, якія да гэтага не мелі ніякага дачынення. Хтосьці лічыць. што вось такія дыверсіі — гэта подзвіг, геройства падполыпчыкаў. А на маю думку, мякка кажучы, гэта неабдуманыя дзеянні. Калі сказаць прама, гэта злачынства супраць мірнага насельніцтва. Дзень вызвалення не наблізілі, а людзей пагубілі.
Падпольная група Заслонава дзейнічала нядоўга. На пачатку сакавіка 1942 года з-за пагрозы арышту падполыпчыкі ўцяклі ў лес. Гэта і было пачаткам стварэння партызанскага атрада. 14 лістапада 1942 года Канстанцін Заслонаў загінуў. 7 сакавіка 1943 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.
Канстанцін Заслонаў—адзін з самых вядомых падпольшчыкаў, камандзіраў партызанскіх атрадаў. Адразу пасля вайны пра яго напісаны раманы, аповесці, п’есы. У 1949 годзе на экраны кінатэатраў выйшаў мастацкі фільм «Канстанцін Заслонаў», у галоўнай ролі якога здымаўся папулярны кінаартыст Уладзімір Дружнікаў. Савецкія людзі вывучалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны па мастацкіх творах. Фантазіі пісьменнікаў, журналістаў, кінарэжысёраў яны ўспрымалі як рэальныя падзеі. Імя Героя Савецкага Саюза і кінагероя Канстанціна Заслонава стала масава прысвойвацца чыгуначным станцыям, навучальным установам, вуліцам. Так, я знайшоў 26 гарадоў Расіі, 17 гарадоў Украіны, 9 гарадоў Беларусі, у якіх вуліцам прысвоена імя Канстанціна Заслонава. I гэта добра. Сваімі героямі трэба ганарыцца. Але трэба памятаць, што адна і тая асоба для адной часткі насельніцтва можа быць героем, для другой злачынцам.
Вышэй я назваў некалькі прозвішчаў камандзіраў партызанскіх атрадаў. Я іх не выбіраў спецыяльна, браў адвольна. I сярод іх ніводнага беларуса. Амаль усе яны і іх атрады закінуты на тэрыторыю акупаванай Беларусі па аднаму і таму сцэнарыю. Партызанскі рух на Беларусі гэта з’ява не беларуская, яна навязана звонку. У кнізе Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг.» я знайшоў такія звесткі: «Савецкія партызаны дзейнічалі таксама і за межамі тэрыторыі СССР. Каля 25 тысяч іх змагалася ў Польшчы і Чэхаславацкай Рэспубліцы, дзе яны падтрымлівалі камуністычнае падполле...» Я не думаю, што палякі, чэхі, славакі гэтых савецкіх партызан лічылі польскімі, чэшскімі, славацкімі. Так і ў нас маюцца ўсе падставы, каб не лічыць савецкіх партызан беларускімі.
Сяргей Захарэвіч у сваёй кнізе «Партызаны СССР. Ад мітаў да рэальнасці» паставіў тры галоўных пытанні і даў адказы на іх:
«Пытанне 1-е. Ці з’яўляецца партызанскі рух усенароднай з’явай? Адказ: не». Я поўнасцю згодзен з гэтым. I гэта добра разумеюць нават тыя, хто спрабуе даказаць адваротнае. Але яны не здольны адмовіцца ад мітаў, якія самі для сябе стварылі.
«Пытанне 2-е. Ці быў партызанскі рух эфектыўным з ваеннастратэгічнага пункту гледжання? Адказ: не». Тут я хацеў бы паспрачацца з Сяргеем Захарэвічам. Мой адказ на яго 2-е пытанне:
«I не і так». Каб адказаць адназначна, трэба ўдакладніць, якая задача ставілася Крамлём перад савецкімі партызанамі. Калі дапусціць, што перад імі стаяла задача змагацца з акупантамі, то я згодзен з Сяргеем Захарэвічам гэтая мэта не дасягнута. А калі дапусціць, што перад партызанамі была пастаўлена задача змагацца супраць мірнага насельніцтва, то тут яны дасягнулі вялікіх поспехаў. Гэта падцвярджае і сам Сяргей Захарэвіч сваім 3-м пытаннем: «Чым увогуле быў партызанскі рух для акупаваных рэгіёнаў?» I ён жа дае адказ: «Працягам даваеннай рэпрэсіўнай палітыкі савецкай улады».