Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Калі прасачыць, калі загінулі вёскі, якія пакояцца на тэрыторыі мемарыяла Хатынь, то можна ўбачыць, што іх знішчэнне па-
чалося з 1943 года, што супадае па часе з перакідкай прамаскоўскіх партызан на тэрыторыю Беларусі. He сакрэт, што амаль усе вёскі знішчаліся па адным і тым жа сцэнарыі, пра які я расказваў вышэй. Дэталі ўдакладняліся на месцах. Немцам даставалася завяршаючая крывавая фаза сцэнарыю. Але часцяком і яны даручалі гэту справу паліцаям.
Можна прыйсці да высновы, што за знішчэнне беларускага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны нясуць адказнасць як немцы, так і партызаны, як Нямеччына, так і СССР. Чыя віна болыпая, чыя меншая, судзіце самі. Людзі былі вымушаны кідаць свае хаты, сваю маёмасць і ўцякаць у лясы, каб не быць зажыва спаленымі ў сваіх хатах. Значная частка мужчын прымкнула да партызан. У Крамлі ад гэтага паціралі рукі — масавасць партызанскага руху ў Беларусі нарэшце дасягнута. Якім коштам іх не цікавіла.
Колькасць злачынстваў, здзейсненых немцамі па сцэнарыю партызанскага кіраўніцтва, з 1943 года стала рэзка ўзрастаць. Нарэшце наступіў пералом, якога так доўга чакаў Крэмль. З’явілася магчымасць паднімаць на ўвесь свет лямант пра злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў якія распачаліся на самай справе. Гэтым самым злачынствы савецкага рэжыму супраць уласнага народа адышлі на задні план. Сусветная супольнасць пераключыла сваю ўвагу з Катынскай трагедыі на трагедыю Хатыні.
Савецкая ўлада з самага пачатку вайны рыхтавалася выяўляць злачынствы нямецкіх акупантаў на савецкай тэрыторыі. Так, яшчэ 06.01.1942 года Савецкі ўрад заявіў, што савецкія органы вядуць падрабязны ўлік злачынстваў гітлераўскай арміі. Але злачынствы фашыстаў не былі масавымі. I толькі праз 10 месяцаў пасля гэтай заявы і праз 1 год 4 месяцы ад пачатку вайны, калі цераз лінію фронту былі перакінуты «партызанскія атрады» — падбухторшчыкі, а часам і выканаўцы злачынстваў, 2 лнстапада 1942 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была заснавана «Надзвычайная дзяржкамісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў». Членамі камісіі і сталі камісары і палітрукі партызанскіх атрадаў. Яны складалі пратаколы ці акты, вялі падлік нямецкіх злачынстваў. Весці той падлік цяжкасцяў не было.бо партызаны загадзя ведалі пра плануемыя фашыстамі злачынствы, самі ж іх і планавалі. У Надзвычайную дзяржкамісію на разгляд паступіла 304 тысячы пратаколаў і актаў аб нямецкіх злачынствах на акупаванай тэрыторыі.
Пад шумок была спроба спісаць на немцаў і злачынствы НКУС расстрэлы ў першыя дні вайны зняволеных савецкіх турмаў. Так, 25 чэрвеня 1941 года каля вёскі Трасцянец нкусаўцамі было забіта каля 2 тысяч вязняў мінскай турмы. 26-28 чэрвеня 1941 года ва ўрочышчы Цагельня каля г. п. Чэрвень нкусаўцы расстралялі 2 тысячы палітвязняў з мінскай і іншых турмаў. У ліпені 1941 года, адступаючы з Віцебска, нкусаўцы аблілі бензінам турму і спалілі яе разам з палітвязнямі. Гэтыя звесткі ўзяты з кнігі Сымона Струменскага «Страты Беларусі...». Напрыканцы 80-х і ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя Савецкая, а зараз і сённяшняя ўлады і КДБ імкнуліся «павесіць» на немцаў і Курапаты, шукалі там нямецкі след. Але рабіць гэта было бессэнсоўна. Калі на кожнае злачынства немцаў у самай глухой вёсцы партызанамі тут жа складаўся пратакол, то схаваць масавыя расстрэлы ў наваколлі Мінска было б проста немагчыма. Падпольшчыкі, калі яны існавалі, абавязкова склалі б такі пратакол. Можна працягваць гэту тэму бясконца.
Я тут нічога не згушчаю і ні ў якім разе не апраўдваю немцаў. Але пра нямецкія злачынствы напісана вельмі шмат, а партызаны застаюцца гэткімі чыстымі, пушыстымі. Пара сказаць праўду і пра іх.
3. Расклад сіл на акупаванай тэрыторыі Беларусі
Немцы
У часы акупацыі гэта была самая моцная ўзброеная сіла на нашай тэрыторыі. Колькі іх было, дакладнай лічбы я не знайшоў. Хутчэй за ўсё іх колькасць вагалася з цягам часу. Трэба ўлічваць і тое, што Беларусь у часы акупацыі не была адзінай адміністрацыйнай тэрыторыяй, яна была падзелена на некалькі частак.
У цэнтры вакол Мінска была створана Генеральная акруга «Беларусь». Генеральным камісарам акругі быў прызначаны Вільгельм Кубэ. У яе склад увайшло 68 з 200 раёнаў даваеннай Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек. Генеральная акруга «Беларусь» была падзелена на 9 больш дробных акруг — гэбітаў: Баранавіцкая, Вілейская, Ганцавіцкая, Глубоцкая, Лідская, Мінс-
кая, Наваградская, Слонімская, Слуцкая. Горад Мінск быў выдзелены як 10-я акруга.
У Тылавы раён групы армій «Цэнтр» увайшлі Віцебская і Магілёўская вобласці, болыпая частка Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай вобласці.
У склад Беластоцкай акругі ўвайшлі Беластоцкая вобласць і Паўночная частка Брэсцкай вобласці.
Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Пінскай і Палескай абласцей апынуліся ў складзе Рэйхскамісарыята «Украіна».
Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці і частка Баранавіцкай увайшлі ў Генеральную акругу «Літва».
Усё трагічнае, што адбывалася на акупаванай Беларусі, шмат якія гісторыкі—даследчыкі Другой сусветнай вайны, пісьменнікі, прапагандысты ды іншыя звязваюць з асобай Вільгельма Кубэ. Але як я сказаў вышэй, у Генеральную акругу «Беларусь», дзе ён быўГенеральным камісарам, уваходзілаўсяго68 раёнаўдаваеннай Беларусі, што складала ўсяго 34% ад агульнай іх колькасці. Трэба адзначыць і тое, што Генеральны камісарыят Беларусі на чале з Вільгельмам Кубэ быў органам грамадзянскай адміністрацыі. I гэты орган не яўляўся такім усемагутным, як нам спрабавала прадставіць савецкая прапаганда.
На акупаванай Беларусі існаваў самастойны ваенны апарат групы арміяў «Центр», які не падпарадкоўваўся Генеральнаму камісарыяту. У яго склад уваходзілі вайсковыя часці вермахта і СС, а таксама паліцыя і абвер.
Паралельна з ваеннымі ўладамі на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі і самастойныя органы СС, куды ўваходзілі вайсковыя часці СС, паліцыя бяспекі, жандармерыя. нямецкія паліцэйскія фарміраванні ды іншыя.
Як бачна з усяго сказанага, становішча на Беларусі было складанае. На яе тэрыторыі размяшчаліся разнашэрсныя фарміраванні, перад якімі стаялі свае задачы: ахова чыгункі, мастоў, складоў, бяспека руху эшалонаў з ваеннымі грузамі, падтрыманне парадку на акупаванай тэрыторыі ды шэраг іншых задач. Нямецкія гарнізоны і камендатуры размяшчаліся ў гарадах. раённых цэнтрах, на чыгуначных станцыях. Трымаць пад кантролем кожную вёску ў немцаў, магчыма, не хапала сіл і сродкаў. Ды і такой неабходнасці не было. Насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ніякага супраціву не аказвала. Дробныя, адстаўшыя ад фронту, групы чырвонаармейцаў і групы партыйных функцыянераў
і чыноўнікаў, якія хаваліся ў лясах, для немцаў ніякай пагрозы не складалі. Рэальная пагроза з іх боку была толькі нам, мірнаму насельніцтву.
Да 1943 года мы з немцамі суіснавалі мірна. Аб гэтым я сужу па становішчы, якое склалася ў маёй вёсцы Нябышына. Я магу пералічыць на пальцах адной рукі, колькі разоў я бачыў немцаў на працягуўсёй акупацыі.
Партызаны прамаскоўскія
Пра іх досыць падрабязна я ўжо расказаў у папярэдніх раздзелах. Але гэта быў мой уласны досвед, які я атрымаў за часы нямецкай акупацыі. Таму, рыхтуючы 2-е выданне, я вырашыў пашукаць звесткі пра партызанскі рух у афіцыйных крыніцах. Пры знаёмстве са шматлікімі энцыклапедычнымі даведнікамі і сайтамі па гэтай тэматыцы, я ўсялякі раз натыкаўся на адну і тую ж фразу, што партызанскі рух на Беларусі з першых дзён вайны меў масавы агульнанародны характар. Пры гэтым прыводзіцца лічба, што к канцу 1941 года колькасць партызан дасягнула 12 тысяч. Дык якая тут масавасць? Дзе тут агульнародны рух? 12 тысяч чалавек — гэта партыйныя функцыянеры і чыноўнікі, якія не паспелі эвакуіравацца і хаваліся ў лясах, гэта купкі адстаўшых ад фронту чырвонаармейцаў, гэта групы і атрады дыверсантаў і так званых арганізатараў, якіх за 1941 год было падрыхтавана 7200 чалавек і перакінута праз лінію фронта на тэрыторыю акупаванай Беларусі. У асноўным гэта былі нкусаўцы. Яны аргіназоўвалі ў партызанскія атрады самі сябе.
Калі і назіраўся масавы рух у першы год вайны, дык гэта масавы рух здачы Чырвонай Арміі ў нямецкі палон. Так з 22 чэрвеня 1941 года па снежань 1941 года ў нямецкі палон пайшло 3 335 000 чалавек! Вось гэта масавасць! Тыя 12 тысяч партызан проста варты жалю. Прычым у сваёй большасці гэта былі не беларусы.
Гісторыкі, даследчыкі вайны, партызанскі рух у Беларусі падзяляюць на тры этапы.
Перійы этап: чэрвень 1941 года лістапад 1942 года. За гэты перыяд колькасць партызан з 12 тысяч узрасла да 56 тысяч. Прычына росту крыецца ў тым, што на тэрыторыі Беларусі праз лінію фронта працягвалася перакідка вайсковых частак і падраздзяленняў, падрыхтаваных для вядзення партызанскай
вайны на акупаванай тэрыторыі. Вышэй я ўжо распавядаў, як стваралася партызанская брыгада «Жалязняк» на тэрыторыі Бягомльскага раёна. Такі ж малюнак назіраўся паўсюду. Так у красавіку 1942 года на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці былі створаны спецыяльныя курсы, на якіх рыхтавалі дыверсантаў і арганізатараў партызанскіх дзеянняў. Праз курсы прайшло 3000 чалавек. 3 іх былі створаны 14 партызанскіх атрадаў і 92 арганізатарскія групы. Усе яны былі перакінуты праз лінію фронту на тэрыторыю акупаванай Беларусі.
Другі эгпап партызанскага руху: лістапад 1942 года снежань 1943 года. За гэты час колькасць партызан на тэрыторыі Беларусі павялічылася да 153 тысяч чалавек. Рост адбываўся па дзвух прычынах. Па-першае, працягвалася перакідка цераз лінію фронту на акупаваную тэрыторыю новых вайсковых частак. Падругое, вясной—летам 1943 года немцы правялі шэраг карных аперацый супраць партызан, а цярпела ад гэтага насельніцтва. Для моладзі не было іншага выйсця, як папоўніць шэрагі партызан, інакш яе чакала адпраўка на працу ў Нямеччыну Савецкія гісторыкі, ідэёлагі, прапагандысты, ды й сучасныя гэтак сама, любяць агучваць спрэчны факт, што к канцу 1943 года партызаны кантралявалі 108 тысяч кв.км, што складала 58,4% тэрыторыі рэспублікі. Калі гэта было сапраўды так, тады ўзнікае законнае пытанне: чаму пры такой партызанскай моцы палалі вёскі, гінулі людзі, у тым ліку і на тэрыторыях, кантралюемых партызанамі? Прычым, трэба адзначыць, што масавае знішчэнне вёсак пачалося ўсё ў тым жа 1943 годзе, у самы бязмежны разгул партызаншчыны.