Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Калі гэтыя мае ўспаміны друкаваліся ў газеце «Народная воля», мне патэлефанаваў адзін чытач газеты, ураджэнец вёскі Гняздзілава. Ён памятае партызанскага камісара Спірыдона Барздыку і расказаў мне, што той прыкмеціў з гэтай вёскі маладую адзінокую жанчыну і зрабіў яе сваёй сужыцелькай. Трэба адзначыць, што Барздыка з твару выглядаў непрыемна, нават брыдка. Але яна не магла адмовіцца ад такой прапановы — гэта ж партызанскі камісар, ідзе вайна. Невядома, чым бы ўсё закончылася, калі б яна стала супраціўляцца. Барздыка асеў у нашай мясцовасці на нашу бяду. Савецкай уладзе патрэбны былі надзейныя кадры на ўсіх кіруючых пасадах. Сярод мясцовых беларусаў такіх не адшукалася, усе, хто жыў ва ўмовах акупацыі, траплялі пад падазрэнне, ім не ыло даверу.
Параўняўшыся з намі, Барздыка спыніў сваю брычку. Ён ездзіў, як пан, на брычцы, і стаў крычаць на нас, што мы раскрадальнікі дзяржаўнай маёмасці, што нас чакае Калыма. Ён адабраў у нас цялежку з цэглай і спіхнуў яе з моста на самае глыброкае месца ракі Поні. Пасля гэтага ён нас адпусціў. Мы ішлі дадому з пустымі рукамі. Было крыўдна. Мама плакала, а мне хацелася яму адпомсціць. Я нават уявіў сабе, як кідаюся на яго з кулакамі. Потым мой брат Андрэй нейкім чынам дастаў цялежку з дна ракі.
Наступіла першае верасня 1945 года. У другі клас я пайшоў з хаты дзядзькі Лаўрэна.
37. Гуманітарка
Дзіва, але і ў нашу вёску даходзіла амерыканская гуманітарная дапамога. Аднойчы старшыня калгаса Міша Кузьміч уручыў мне ватоўку, якую зараз бы назвалі курткай. Яна была светла-жоўтага колеру, велікаватая, але цёплая. Я яе насіў некалькі гадоў. Потым брат Андрэй прынёс мне боты. Яны былі карычневага колеру, халявы брызентавыя, а ніз скураны. Некалькі разоў нам даставаліся кардонныя каробкі з харчовымі наборамі. Сярод харчовых прадуктаў, якія мне запомніліся, была бляшанка павідла, бляшанка салёных арэшкаў, 3-кілаграмовая бляшанка гарохавай (а можа, соевай) мукі, яечны парашок, аскарбінавая кіслата і кава ў аднаразовых пакеціках з фальгі. Атрыманне гуманітаркі было радаснай падзеяй.
38. Весці з Манчжурыі
Вайна працягвалася. Мой бацька змагаўся з японцамі ў далёкай Манчжурыі. Мы атрымлівалі ад яго рэдкія лісты. Пасля ўрокаў я наведваўся да дзядзькі Сцяпана, ён выпісваў газету «Советская Белоруссня». У першую чаргу я знаёміўся з паведамленнем «От Советского Ннформбюро». 3 верасня 1945 года Японія капітулявала. Мы радаваліся, аднак у сярэдзіне верасня атрымалі ліст з Манчжурыі ад незнаёмага нам афіцэра, які паведаміў, што наш бацька загінуў 19 жніўня 1945 года пад горадам Мукдэнам. Праз нейкі час мы атрымалі і «пахавальную».
Памятаю, як мама нават пасварылася з дзядзькам Лаўрэнам. Яна палічыла, што калі б ён на тым сходзе не выказаўся так адмоўна супраць калгаса, то Піліп застаўся б старшынёй, і яго б не забралі на фронт. Дзядзька Лаўрэн прамаўчаў. Ен мог сказаць вострае слова, але быўдобрым чалавекам. На абвінавачванне з боку мамы ён не звярнуўувагі. Мы па-ранейшаму пражывалі ў яго хаце.
Смерць бацькі асабліва цяжка ўспрыняла мама. Кожны дзень пасля працы ў калгасе яна ішла к аселіцам, дзе быў наш агарод ,і там давала волю слязам. Яна плакала па сыне Мікалаю, па сыне Сяргею, па мужу. Слухаць яе плач было нязносна. Гэта быў не проста плач — яна вымаўляла сказ за сказам, атрымлівалася бясконцая жалобная песня, якая брала за душу. Некалькі разоў я падкрадаўся да яе і, хаваючыся за кустамі, слухаў. Але ў мяне не хапала рашучасці, каб падысці да мамы і штосьці сказаць суцяшальнае. Здаецца, яна выплакала ўсе свае слёзы.
Праз нейкі час з вайны вярнуўся Клоп жыхар суседняй вёскі Старое Запонне, які служыў з маім бацькам у адным і тым жа тылавым падраздзяленні. Ен расказаў што наш бацька загінуў ад выпадковай кулі, якая папала яму ў галаву. Ужо некалькі дзён ніякіх баявых дзеянняў не адбывалася, стаяла цішыня. Яшчэ 14 жніўня 1945 года Японія афіцыйна прыняла ўмовы капітуляцыі, якія прадыктавалі ЗША. I вось 19 жніўня прагучаў адзіночны стрэл, і мой бацька загінуў. Хто страляў, не высветлена.
Пасля таго як гэтыя мае ўспаміны апублікавала газета «Народная воля», і ў адрас рэдакцыі і асабіста мне прыйшло шмат лістоў ад чытачоў. Вось адзін з іх ад Канстанціна Сярдзюка з Бабруйска:
«Я успел повндать многое, даже страшные лагеря в Комй. II по своему опыту могу сказать, что когда прнзывалн на войну
такнх людей, как ваш отец, то ставнлн в лнчной карточке такую закорючку, по которой любой военный оператнвнпк знал, что этот человек жпвым вернуться не должен.
Ваш отец выжнл в войне с немцамн. Вотуже н с японцамн всё ндёт к окончанню, а он жнвой, пуля его не берёт. й тогда задачу по его устраненню берёт на себя оператнвннк СМЕРШа. Такова была звернная логнка той властн. Любой нормальный человек вызывал у неё подозренне н реакцню на уннчтоженне».
Хутчэй за ўсё так яно і было: віной майго бацькі было тое, што ён адмовіўся ад пасады старшыні калгаса, за гэта яго і забілі.
Тут я стаўлю кропку пад сваімі ўспамінамі. Перада мной стаяла мэта асвятліць тыя падзеі Другой сусветнай вайны, якія тычыліся мяне асабіста і маёй сям’і. Лічу, што гэта я выканаў.
Далей я крыху паразважаю, выкладу свае меркаванні аб Другой сусветнай вайне.
Частка 2.
РАЗВАЖАННІ
1. Беларусы ў Другой сусветнай вайне
Гэта ўжо не ўспаміны, а мае меркаванні, мае высновы, мой погляд на падзеі Другой сусветнай вайны. Гэта маё ўласнае, можа павярхоўнае, можа, у чымсьці недакладнае, але ўсё ж такі даследаванне.
У першую чаргу трэба адзначыць, што беларусы ўступілі ў Другую сусветную вайну 1 верасня 1939 года, калі на Польшчу, у склад якой уваходзіла значная частка Беларусі, напала гітлераўская Германія. A 17 верасня на Полыпчу напаў СССР, хаўруснік Германіі. У складзе польскай арміі было шмат беларусаў. Беларусы змагаліся і за Полыпчу і за Беларусь. Германія і СССР у аднолькавай меры з’яўляюцца вінаватымі ў распальванні самай крывавай, самай бесчалавечнай вайны XX стагоддзя. 22 верасня 1939 года ў Брэсце адбыўся сумесны ваенны парад савецкіх і нямецкіх войскаў, прысвечаны разгрому і падзелу Польшчы. Парад прымалі з нямецкага боку генерал Гудэрыян, з савецкага боку камбрыг Крывашэін. Яны абмяняліся сцягамі. Гудэрыян уручыў Крывашэіну фашысці сцяг, аўзамен атрымаў савецкі сцяг. Цікава, у якіх музеях зараз знаходзяцца гэтыя «рэліквіі»? Пасля параду палонных палякаў і беларусаў накіравалі ў савецкія канцлагеры, а потым расстралялі ў Катыні і іншых месцах.
Пасля савецкай акупацыі заходніх абласцей Беларусі, супраць заходніх беларусаў пачаліся поўнамаштабныя масавыя рэпрэсіі. У газеце «Народная воля» за 4.08.1998 г. прыведзены наступныя даныя: 3 верасня 1939 года па 22 чэрвеня 1941 года з Заходняй Беларусі на савецкую тэрыторыю (у Сібір, на Поўнач, у Казахстан) было дэпартавана:
— ваеннапалонных — 46 тысяч;
грамадзян (мужчын), абвінавачаных органамі савецкай улады — 250 тысяч;
іншых грамадзян, сем’яў абвінавачаных, людзей, папаўшых пад падазрэнне — 990 тысяч.
Да гэтага трэба дадаць, што за той жа перыяд было расстраляна 135 тысяч чалавек. Як можна, узважыўшы ўсё гэта, лічыць дзень 17 верасня днём вызвалення заходніх беларусаў ад польскага прыгнёту?! Наадварот, пасля «пераможнага» параду, супраць нашых суайчыннікаў працягвалася поўнамаштабная вайна. 19 чэрвеня 1941 года, усяго за тры дні да нападу Германіі на СССР, з Беларусі на Усход была адпраўлена апошняя партыя беларусаў колькасцю 22 тысячы чалавек. Іэта болып за 300 бітком напоўненых вагонаў-цялятнікаў, каля 20 эшалонаў. Толькі 22 чэрвеня 1941 года спынілася тое бязмежжа з боку савецкага рэжыму.
Пачалася так званая Вялікая Айчынная вайна. Паняцце «айчынная» спрэчнае. Так, беларусы змагаліся за сваю Айчыну. Але за яе змагаліся і тыя, хто быў на баку Чырвонай Арміі, і тыя, хто быў на баку немцаў. Апошнія наіўна спадзяваліся, што з рук немцаў можна было атрымаць незалежнасць сваёй Айчыны Беларусі. Яны ў другі раз наступілі на адны і тыя ж граблі. Так на пачатку XIX стагоддзя нашы продкі таксама спадзяваліся, што Напалеон падорыць ім на сподачку незалежнае ВКЛ. Тады таксама беларусы былі і ў войску Напалеона і ў войску Кутузава.
Які ўнёсак зрабілі беларусы ў ход Другой сусветнай і Вялікай Айчынай вайны? Калі нас вызваліла Чырвоная Армія з-пад акупацыі, мой бацька сказаў, што нас можна лічыць героямі, пераможцамі. Мы перамаглі, перахітрылі смерць. На нас была накіравана зброя з двух бакоў з боку немцаў і з боку партызан. Мы лавіравалі між імі і ім назло выжылі ў неверагодных умовах. Можа, мой бацька меў рацыю, што Беларусь існуе ў першую чаргу дзякуючы той частцы насельніцтва, якая здолела выжыць ва ўмовах акупацыі.
Па даных дзяржаўных СМІ, у складзе Чырвонай Арміі змагалася ад 1,3 мільёна да 1,5 мільёна беларусаў. Загінула ад гэтай колькасці ад 800 тысяч да аднаго мільёна чалавек, сярод іх і мой бацька. Чаму такія вялікія страты, гэтае пытанне я ўжо вышэй закранаў.
Беларусы не надта імкнуліся ваяваць. У архіве Генеральнага сакратара ЦК КПСС (Асобая папка), які быў рассакрэчаны першым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, захоўваецца даклад Панамарэнкі Сталіну. Сталін трымаў Беларусь пад асобым кантролем. Ен добра ведаў гісторыю, ведаў, як беларусы ліхаманілі
імперыю: паўстанне Тадэвуша Касцюшкі 1794-1795 гадоў, паўстанне 1830—1831 гадоў, паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863— 1864 гадоў.
Сталін не мог дараваць беларусам утварэнне БНР і Слуцкае паўстанне. Калі немцы акупавалі Беларусь, Сталін выклікаў Панамарэнку і загадаў яму падрыхтаваць даклад пра становішча ў Беларусі. Гэты даклад лёг на стол Сталіну ў верасні ці кастрычніку 1941 года. 3 даклада можна даведацца, што з 3,335 мільёна чырвонаармейцаў, якія здаліся ў нямецкі палон у першыя месяцы вайны, беларусы складаюць 1,5 мільёна, ці 40 адсоткаў. (Усяго ў нямецкі палон за 1941—1945 г. папала 5,754 мільёна чырвонаармейцаў.) Далей з даклада Панамарэнкі можна даведацца, што эшалоны з мабілізаванымі беларусамі, якіх везлі на ўсход для фарміравання і папаўнення воінскіх часцей, па дарозе разбягаліся, і эшалоны на месцы прызначэння прыбывалі амаль пустымі. Колькі было такіх эшалонаў, колькі было такіх уцекачоў, нашых землякоў — мне невядома. Безумоўна, архіўныя дакументы з «Асобай папкі» генсека асабіста я сам не чытаў, у сваіх руках яе не трымаў, не гартаў яе выцвілыя старонкі. Аб усім гэтым я даведаўся з тэлеперадачы журналіста, гісторыка Леаніда Млечына на тэлеканале ТВЦ. 50-хвілінная перадача, прысвечаная падзеям на Беларусі 1941 года, была паказана 28.06.2004 года.