• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    Разам з немцамі ў калоне быў каржакаваты мужчына, апрануты па-вясковаму. На яго спіне была вялікая скрынка. У наш бок ён прамовіў: «Усыпаць бы вам па спіне бізуном». «За што?» — не ўстрымалася цётка Анэта. «А каб не ўцякалі, не блыталіся па лясах і балотах», адказаў ён на нашай беларускай мове. Немцы пайшлі далей, а мы засталіся сядзець на балотных купінах. Нас неяк раптам пакінуў страх, я ў сваім целе адчуў расслабленасць і спакой. He надта далёка страляў нямецкі 6-ствольны мінамёт. Мы яго называлі «шараваркай» за своеасаблівы працяглы гук выстрала. Калі вярнуліся мой бацька, дзядзька Сідар і ўсе астатнія, мы, паверыўшы немцам, вярнуліся ў Забар’е. Нас сустрэла гаспадыня хаты. У вёсцы панаваў спакой. Больш мы ўжо не бачылі ні немцаў, ні партызан, не чуваць было страляніны, перасталі лётаць самалёты.
    25.	Вызваленне
    Дакладна не магу сказаць, колькі часу мы жылі вольна — без немцаў і без партызан можа, тыдзень, можа, два, а можа, і больш. Я ўжо поўнасцю ачуняў ад хваробы і выходзіў гуляць на
    вуліцу. Часта я бегаў к маяку, які знаходзіўся ў лесе з паўкіламетра ад Забар’я. Зараз я назваў бы яго геадэзічным пунктам. У вышыню ён дасягаў 20—25 метраў. Упершыню я ўбачыў яго яшчэ зімой, а потым адшукаў яго. Маяк знаходзіўся на ўзгорку. Ен стаяў на 4 апорах, к верху звужаўся, меў выгляд піраміды і меў некалькі пляцовак на рознай вышыні. Між сабой яны былі злучаны лесвіцамі. Я ўзлазіў на самую верхнюю пляцоўку і захапляўся цудоўным краявідам. Я часова забываўся пра тое, што ідзе вайна, дзесці гараць вёскі, гінуць людзі, ды і мне самому пагражае небяспека. Пра тое, што я бегаю к маяку і залажу на яго, я нікому не хваліўся — ні сабрам, ні старэйшаму брату Андрэю, ні бацькам. Інакш маю свабоду бацькі маглі абмежаваць. Гэта была мая тайна.
    У адзін ясны цёплы дзень у вёску Забар’е ўвайшла часць ЧырвонайАрміі. Былошматсалдатаў, аўтамабілі-«студэбекеры», гарматы, кацюшы і некалькі танкаў. Дзякуй Богу, вёску не абстрэльвалі, вызваліцелі ўвайшлі ціха і мірна. За ўвесь час акупацыі ў Забар’і не згарэў ніводзін дом. Жыхары вёскі сустракалі Чырвоную Армію стрымана. Я не бачыў, каб людзі кідаліся да вызваліцеляў у абдымкі з пацалункамі, каб кідалі на браню букеты палявых кветак, каб выходзілі насустрач з чыгунком гарачай бульбы ці збанком малака. Ды і не было з чым сустракаць. Партызаны выграблі ўсё да апошняга кураняці, да апошняга зерня.
    Людзі моўчкі глядзелі на ваенную калону цераз платы сваіх двароў. Калона прайшла праз вёску Забар’е і спынілася перад вёскай Туменцы, да якой было ўсяго з паўкіламетра. Мне вельмі хацелася паглядзець на кацюшы зблізку, і я пабег туды. У лічаныя хвіліны ля ваеннай тэхнікі сабраліся падлеткі дзвюх суседніх вёсак. Нам пашанцавала. 3 адной устаноўкі салдаты знялі брызентавы чахол і сталі рыхтавацца зрабіць залп у бок Вітуніч і Нябышына. Потым камандзіры параіліся паміж сабой і залп адмянілі. Устаноўку зачахлілі, і калона рушыла далей.
    Вось такім я запомніў дзень нашага вызвалення.
    Магчыма дзесьці было інакш, больш урачыста. Такое магло быць там, дзе акупацыя не была такой працяглай, як у нас, дзе людзі не іспыталі, што азначае быць адначасова і пад немцамі, і пад партызанамі, не былі такімі замардаванымі, як мы.
    Людзі, якія не бачылі вайны, судзяць аб ёй па мастацкім фільмам, якіх багата створана пасля вайны і ставараецца ў наш час.
    Чым далей час аддаляе нас ад той вайны, тым болып з’яўляецца мітаў і няпраўды аб ёй.
    26.	Вяртанне дадому
    На наступны дзень пасля прыходу Чырвонай Арміі мы адправіліся ў сваю вёску. Ад Забар’я да Нябышына гадзіна хадзьбы. Маёмасці ў нас амаль не было, усе рэчы мы няслі ў руках. Нам здавалася, што ў мінулым засталіся ўсе пакуты акупацыі, жыццё на балоце, партызанскае і паліцэйскае рабаўніцтва, голад, холад, хваробы, страты блізкіх людзей. Як жа мы памыляліся.
    Мы падышлі да берага ракі Поні і ўбачылі роднае Нябышына. Яно было спалена да тла. Увосень 1943 года мы пакінулі вёску цэлай. У першую блакаду немцы спалілі 4 крайнія хаты, у тым ліку і нашу за тое, іпто з нашага двара партызаны адкрылі страляніну ў іх бок. Хто на гэты раз спаліўусю вёску, ці немцы, ці партызаны, невядома. Людзі нават спрачаліся, хто з іх здзейсніў тое злачынства. Вёска мела стратэгічнае значэнне для немцаў, ім было выгадна, каб яна заставалася цэлай. Пад прыкрыццём вёскі, яны маглі ўшчыльную наблізіцца да ракі Поні з боку Докшыц, пераправіцца на правы бераг і стварыць прамую пагрозу партызанам. Партызаны добра ведалі пра гэту небяспеку. Каб засцерагчыся, ім было выгадна спаліць вёску. Гэтым самым далягляд для іх пашыраўся да 2 км. Немцы ў гэтым выпадку ўжо не маглі падысці непрыкметна да ракі.
    Нарэшце мы прыйшлі на сваё папялішча. Яно ўжо зарасло травой. Мы паставілі свае рэчы і самі прыселі на зямлю. Бацька сказаў: «Нічога, адбудуемся. Галоўнае — мы жывыя, хоць і не ўсе». Ён меў на ўвазе смерць Мікалая. Пра лёс Сяргея мы яшчэ нічога не ведалі. Гэта быў мой сярэдні брат. «Я паставіў перад сабой мэту выжыць і вас зберагчы. I мы гэтага дасягнулі, прадоўжыў свой маналог бацька. — Гэта болыпае геройства і мужнасць, чым абстраляць з засады нямецкую машыну ці забіць немца з-за вугла».
    Потым, ужо будучы дарослым, калі я ўспамінаў гэтыя бацькоўскія словы, я пагаджаўся з імі. Мне, напрыклад, не зусім зразумела, для чаго было тамуж Аляксандру Матросаву закрываць амбразурусваім целам. Каб падавіцьагнявы пунктпраціўніка, ёсць шмат іншых метадаў. Але самы каштоўны герой — гэта мёртвы герой. На яго прыкладзе палітработнікі выхоўвалі сотні, а можа,
    тысячы новых смяротнікаў з асяроддзя піянераў і камсамольцаў, учорашніх школьнікаў і студэнтаў. Дарэчы, такіх смяротнікаў, як Аляксандр Матросаў, і да яго і пасля яго было шмат, але не кожны з іх станавіўся героем — то прозвішча не падыходзіць, то не той нацыянальнасці, то не тая партыйная або класавая прыналежнасць.
    Але вернемся да папялішча. Бацька азірнуўся наўкола, а потым бадзёра прамовіў: «Хопіць марнаваць час, пачынаем будаваць жыллё». Ен узяў у рукі сякеру і высек некалькі жардзін, лес быў побач. На гумне ў нас цудам уцалела капешка саломы. Да канца дня мы пабудавалі прасторны, утульны шалаш. Вечарам да нас завітаў мой стрыечны брат Міша Стульбёнак. Калі быць дакладней — Міша Ананіч, Стульбёнак — гэта вясковая мянушка, яе паходжанне мне невядома. Мішу мы з ахвотай прынялі ў свой шалаш, месцахапілаўсім. Ен прыйшоўда нас з непустымі рукамі. На правым плячы ў яго вісеў нямецкі карабін, а на левым — вялікая торба з патронамі. Той карабін нас здорава выручаў, Міша вельмі хутка стаў трапным стралком. Ен страляў птушак, забіваў зайцоў і нават пры дапамозе стрэлаў глушыў рыбу. Я збіраў шчаўе ці свірэпу, і з усяго гэтага мама варыла вельмі смачную ежу. Міша і мяне навучыў, як абыходзіцца са зброяй і метка страляць. Дарэчы, Мішу ўтой час было 14—15 гадоў.
    На наступны дзень да нашага шалаша прыехала раённае начальства з Бягомля. Чыны загадалі майму бацьку: «Прыступай да працы, падымай калгас, цябе ад пасады старшыні калгаса ніхто не адхіляў». Як мне помніцца, размаўлялі злосна, у адказ нічога не далі сказаць. Але як калгас падымаць? Няма ні мужчын, ні коней, ні інвентару, ні насення. Замест хат і гаспадарчых будынкаў засталіся адны папялішчы. Як толькі чыноўнікі з’ехалі, адразу да нас прыбег мой сябра Лёня, сын старасты Кастуся Шульгата, і разгублена звярнуўся да майго бацькі: «Дзядзька Піліп, прыехалі нкусаўцы забіраць нашага тату». Мой бацька пабег яго ратаваць. Пра гэта я ўжо вышэй пісаў.
    У той жа дзень мой бацька сабраў людзей, каб параіцца з імі, што рабіць далей, як падымаць калгас. Я быў разам з ім. На вуліцы ляжала тоўстае бервяно, і людзі садзіліся на яго. Каму не хапіла месца, сядзелі на траве. Тут былі старыя людзі, калекі. 3 тых, каго я запомніў, сярод іх былі Нікіфар, дзядзька Лаўрэн, Салянка Цімафей, Пётра і Міша Кузьмічы, Сідар і Змітрок Маскалейчыкі, Мікіта, Косця Паўловіч, дзед Барыс, Бычок Мікалай, Спічонак
    Іллюк, Ляўко Аляксей, Іллюк Нямы. Ён на самой справе быў нямы, таму ў яго і была такая мянушка. Як яго разумелі людзі і як ён іх разумеў — не ведаю. Працаваў ён нараўне зусімі. У яго была вельмі прыемная жонка,уіх нарадзіліся нармальныя дзеці. Быўтутяшчэ Бікмулін, яго імя не памятаю. Усе яго звалі — Куба, але гэта хутчэй за ўсё — мянушка. 3 яго сынам, Наілём, я вучыўся ў школе ў адным класе. Гэта была адзіная ў вёсцы татарская сям'я, якая пражывала тут спрадвеку. Прыйшло сюды шмат жанчын. Мой бацька расказаў людзям пра візіт раённага начальства. Выслухаўшы яго, людзі абурыліся. Дзядзька Лаўрэн сказаў: «Піліп, няўжо зноўу нас будзе гэты ненавісны калгас, зноў галеча? Мы нават пры немцах жылі лепш, пакуль не з’явілася гэта партызанская нечысць». Усе разам загаманілі. Гэтыя жорсткія словы вырашылі лёс майго бацькі.
    27.	Мой бацька пайшоў на фронт
    Пад уражаннем размовы з вяскоўцамі мой бацька на наступны дзень пайшоў у Бягомль да першага сакратара райкама партыі Манковіча. Яны добра ведалі адзін аднаго. Да вайны не аднойчы сустракаліся на раённых нарадах. У час акупацыі Манковіч быў камісарам партызанскай брыгады «Жалязняк». Вярнуўшыся з Бягомля, бацька расказаў, як прайшла сустрэча. Мы сядзелі каля вогнішча і слухалі. Я прывяду ўрывак з яго аповеду, які мне найболыіі запомніўся.
    	н-
    Бацька (прывітаўшыся). Сцяпан Сцяпанавіч, я зайшоў да Вас, каб сказаць, што адмаўляюся ад пасады старшыні калгаса. Буду працаваць іпараговым калгаснікам.
    Манковіч. Мы тут не ў цацкі гуляем. Партыя загадала...
    Бацыса (перабівае). Прабачце, я — беспартыйны.
    Манковіч. Скажы дзякуй, што ты да мяне зайшоў, што я цябе добра ведаю, мог бы загрымець...
    Бацька. Сцяпан Сцяпанавіч, не будзем марнаваць час, я для сябе прыняу цвёрдае рашэнне, я настойваю на сваім.
    Манковіч (стукнуўшы далонню па стамў На фронт пойдзеш!
    Бацька. Я не прыгодзен для службы па стане здароўя. (На Першай сусветнай вайне яго кантузіла, таму ў яго быў дрэнны слых).
    Манковіч. Гэта мы будзем вырашаць, годзен ты да службы ці не.
    Бацька. Мой узрост не прызыўны.
    Манковіч. I з узростам разбярэмся. Людзі за радзіму кроў праліваюць, змагаюцца з фашызмам, а ты прыкрываешся станам здароўя, узростам. Заўтра ў 12.00 быць у райваенкамаце. Я туды патэлефаную.