• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    Вось што расказаў Клоп, калі вярнуўся дадому з вайны: нашу мясцовасць Чырвоная Армія вызваліла ў першыя дні ліпеня 1944 года. Партызаны свае функцыі вычарпалі, засталіся без працы. Яны спадзяваліся, што іх распусцяць па дамах, асабліва мясцовыя, сярод якіх было шмат 16-17-гадовых падлеткаў і людзей сталагаўзросту. Многія не ведалі, што з іх сем’ямі.
    Але спадзяванні былі марнымі. Прыбылі прадстаўнікі СМЕРШа, і ўсё стала на свае месцы. Паводзілі яны сябе вельмі нахабна. Уражанне было такое, быццам бы ўчарашнія партызаны, якія мелі неабмежаваную ўладу над насельніцтвам, pan-
    там папалі у палон к ворагу. Партызан пастроілі і абяззброілі. Вакол стаялі байцы СМЕРШа, аўтаматы трымалі напагатове. Партызанскія начальнікі і камісары кудысьці зніклі. Шараговых партызан падзялілі на дзве часткі. Адна частка — тутэйшыя, другая — усе астатнія. На тутэйшых склалі спісы і пад канвоем накіравалі на фронт. Нашых землякоў на перадавой лініі нават не перапранулі ў ваенную форму, не кожнаму выдалі зброю. 3 іх сфарміравалі батальён і правялі разведку боем. Для гэтай мэты, як правіла, выкарыстоўваліся штрафныя батальёны. Разведка боем праводзіцца для таго, каб выявіць агнявыя пункты праціўніка. 3 такога бою жывымі не вяртаюцца. Клоп закончыў свой расказ, яго чакалі гаспадарчыя справы.
    Такім чынам, савецкая камандаванне пераўтварыла нашых землякоў у гарматнае мяса аднаразовага карыстання. Мусіць, таму дзень перамогі (я наўмысна пішу з малой літары) для многіх жыхароў нашай вёскі хутчэй за ўсё стаўся днём смутку. Дый на дзяржаўным узроўні гэты дзень не ўпамінаецца як свята. Упершыню пра яго гучна напомнілі толькі 9 мая 1965 года. Гэта было зроблена пад асобу Л.І. Брэжнева, якога 14 кастрычніка 1964 года абралі Першым сакратаром ЦК КПСС. Трэба было тэрмінова паказаць яго вядучую роль у Вялікай айчыннай вайне.
    Што тычыцца нашай сям’і, то мы шчыра радаваліся перамозе. Мы лічылі дні, калі вернецца з вайны наш бацька. Але не дачакаліся.
    35.	Я трапляю ў лагер
    Не палохайцеся, у піянерскі. У канцы мая 1945 года я закончыў першы клас з Пахвальнай граматай. Загад аб гэтым зачытаў дырэктар іпколы Шылоў. Але тую грамату мне не ўручылі. Шылоў сказаў, што ён адвязе ведамасць паспяховасці ў раённы аддзел народнай адукацыі. а пасля я атрымаю Пахвальную грамату на рукі. Але дырэктара забілі, было не да граматы, пра яе забылі.
    На пачатку летніх школьных канікул у нашу вёску на некалькі дзён завітала жанчына праведаць сваіх сваякоў. Гэта была малодшая сястра Марылі Кузьміч, жонкі старшыні калгаса. Яна дзесьці працавала настаўніцай, а на час летніх канікул яе прызначылі на пасаду начальніка піянерскага лагера. Яна сустрэлася з маёй мамай і сказала, што забярэ мянеўлагер на першую змену. Зірнуўшы
    на мяне, яна параіла, каб я змяніў гэтыя «фрыцаўскія» штаны на іншыя. Але іншых штаноў у мяне не было. Я адразу пабег да сваёй хроснай мамы і расказаў ёй пра праблему. Яна хутка адшукала прыдатны кавалак тканіны, з якога атрымаліся кароткія штанішкі на лямках. Калі падышоў да заканчэння тэрмін пабыўкі ў нашай вёсцы начальніка піянерскага лагера, раніцай мы пакінулі Нябышына. Да лагера было 30 км. Першыя 15 км да Бягомля мы пераадолелі лёгка і хутка. Дарэчы, наш раённы цэнтр да вайны людзі называлі па-рознаму: хто — Бягамля, хто — Бягомля. Пасля вайны гэта ўжо быў Бягомль. Далей я буду карыстацца новай назвай.
    Пасля Бягомля мы павярнулі па шашы на Лепель. Другая частка дарогі далася цяжэй. Прыпякала сонца. Аўтобусы ў той час не хадзілі. Папутныя машыны нас не падабралі. Адлегласць у 30 км мы прайшлі за 7—8 гадзін. Трэба адзначыць, што я быў босы, падэшва ног смылела. Летняга абутку ў мяне ўвогуле не было. У той час мы ўсе як толькі сыходзіў снег і да восеньскіх маразоў хадзілі басанож.
    Лагер мне не надта спадабаўся. Размясцілі нас у актавай зале школы. Там ужо былі расстаўлены жалезныя салдацкія ложкі. Пасцельны камплект быў такі: сяннік, напханы саломай, такая ж падушка, старая байкавая каўдра, вафельны ручнік. Прасцін і навалачак не было. Спалі мы ў верхняй вопратцы, паколькі на нас не было сподняй бялізны — ні маек, ні трусоў. Усе мы былі босыя, ногі нашы былі каравыя. За тры тыдні нас ні разу не вадзілі ў лазню, ні разу не вадзілі на рэчку. У нас не было ні мыла, ні зубных вічотак, ні зубнога парашку. На плоце вісела некалькі рукамыйнікаў. Вось і ўся гігіена. У адным і тым жа памяшканні спалі і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Паколькі мы спалі ў верхнім адзенні, то не бачылі палавых адрозненняў і не праяўлялі цікаўнасці да іншага полу. Пра іншыя забавы і казаць няма чаго: ні кіно, ні радыё, ні кніг, ні гульняў, ні спаборніцтваў. Праўда, адзін раз нас звадзілі на экскурсію на мясцовы піваварны завод.
    Кармілі нас кожны дзень аднолькава: раніцай і вечарам манная каша, прыгатаваная на вадзе, гарбата, кавалачак чорнага і кавалачак белага хлеба, два кавалачкі цукру. На полуднік бацвінне, каша ячная, кампот ці кісель, два кавалачкі хлеба. Мы з’ядалі ўсё, на талерках нічога не заставалася. Харчаваліся мы ў звычайнай вясковай хаце ў тры змены. Вёска даваенная, вайна
    яе не закранула. Магчыма, гэта была зона, свабодная ад партызан. Абслугоўвала нас гаспадыня хаты. Сам гаспадар быў хворы, ён не размаўляў, а мычаў. Калі нас прыводзілі на прыём ежы, ён заўсёды стаяў у двары, трымаючыся за тын, сустракаў нас. Ен быў апрануты ў сподняе адзенне. 3 яго рота на кашулю цякла сліна. Гэта нам вельмі моцна «падымала» апетыт. 3 цягам часу мы да яго прызвычаіліся.
    Арганізацыйна мы былі раздзелены на тры атрады. Атрад складаўся з трох звён. На чале звяна стаяў звеннявы, на чале атрада — камандзір і начальнік штаба. Мая зямлячка (начальнік лагера) надзяліла пасадай начальніка штаба і мяне. Але я гэтаму не абрадаваўся. У мае абавязкі ўваходзіла строіць атрад, раніцай далажыць піянерважатай або начальніку лагера, што ўсе дзеці на месцы, у страі, здарэнняў не адбылося. Акрамя гэтага мы штодзённа па чарзе падымалі сцяг на флагшток.
    Складанасць была ў тым, што ў нас, дзяцей з аслабленымі вайной арганізмамі, амаль ва ўсіх назіралася начное нетрыманне мачы. Так як мы спалі не распранаючыся, то раніцай на нашых штанах красаваліся мокрыя плямы. Я і мой камандзір атрада спалі побач, і мы дамовіліся, што свае няхітрыя абавязкі, такія ,як пастраенне атрада. даклад, пад’ём сцяга будзе выконваць той з нас, каму пашчасціць прачнуцца раніцай сухім. Але часцей выбару не было, мы абодва прачыналіся мокрымі. Было сорамна, але што зробіш. У такім жа становішчы былі і дзяўчынкі.
    Трэба адзначыць, што за ўвесь час лагернага жыцця паміж намі, дзецьмі, ніводнага разу не ўзнікалі канфлікты. Мы мірна суіснавалі. He было насмешак над тымі, хто па начах мачыўся пад сябе.
    Нарэшце лагерны тэрмін закончыўся. Успаміны ад лагера засталіся адмоўнымі. Трэба было неяк дабірацца дадому.
    36.	Нам будуюць хату
    Да Бягомля набралася цэлая група дзяцей. Нас падабрала папутная грузавая машына маркі «ЗЙС-21». Яна прыпынілася, каб дазаправіцца. Дазапраўка гэта шафёр проста закідваў бярозавыя цуркі ў газагенератар. Пасля вайны на Бягомлыпчыне было шмат аўтамашын з рухавікамі, якія працавалі не на бензіне, а на драўнінных цурках. Знешне такія грузавікі выглядалі як
    і «ЗНС-5». Ад Бягомля да Нябышына я дабіраўся пешшу. Дома мяне чакала прыемная навіна нам пачалі будаваць хату. А справа пачалася наступным чынам. Яшчэўкастрычніку 1944 годаўнашу вёску прыбыў з Мінска ўпаўнаважаны, каб пракантраляваць,
    Хата сям’і Копылаў, якую пабудавалі ў Нябышыне у 1946 г
    як ідуць справы ў калгасе. Тут нічога дзіўнага няма. Такія ўпаўнаважаныя наязджалі і да вайны кантраляваць сяўбу, жніво, малацьбу і асабліва нарыхтоўку збожжа для дзяржавы. Збожжа адразу паля арфавання насыпалі ў мяхі і на падводах вязлі ў Бягомльу «закрома Роднны». Але так здарылася, што на гэты раз упаўнаважаным быў мой стрыечны брат Аляксандр Венядзіктавіч Капылоў. Яго бацька і мой — родныя браты. Аляксандр быў старэйшы за мяне на 25 гадоў. Ен быў на фронце з першага дня вайны, атрымаў званне маёра, быў паранены і ў 1944 годзе звольнены з арміі. Аляксандр зазірнуў у зямлянку, дзе мы жылі. Нас там было, як селядцоўу бочцы. Ён паразмаўляў з маёй мамай, паабяцаў дапамагчы і адбыў у Бягомль. Што адбылося ў Бягомлі, Аляксандр мне расказаў амаль праз 40 гадоў, пры нашай сустрэчы ў 1983 годзе пасля майго выхада на пенсію. Я вярнуўся ў Мінск
    на пастаяннае месцапражыванне, і пасля ўладкавання наведаў брата.
    Пабываўшы ў нас у зямлянцы і ўбачыўшы наша жабрацкае становішча, ён сустрэўся з 1-м сакратаром райкама партыі Манковічам — з тым самым, які адправіў майго бацьку на фронт. А потым, будучы камісарам брыгады «Жалязняк», натхняў партызан на тэрор супраць мірнага насельніцтва і сам удзельнічаў у такіх аперацыях. Пасля вызвалення раёна Чырвонай Арміяй ён знгоў заняў пасаду 1-га сакратара райкама Бягомльскага раёна. Але мой стрыечны брат Аляксандр такіх падрабязнасцяў не ведаў. Пры сустрэчы з Манковічам ён сказаў: «Як вам не сорамна, сям'я франтавіка, нязменнага даваеннага старшыні калгаса жыве ў нязносных умовах. Трэба ім дапамагчы. Кіраўніцтва вобласці будзе трымаць гэта пытанне на кантролі».
    Яго папярэджанне спрацавала. Уіады раёна знайшлі дзесьці стары хлеў, разабралі яго і перавезлі на наша гумно. У нас з'явілася надзея, што хутка ў нас будзе свая хата. Будаўніцтва хоць і марудна, але рухалася. Талакой склалі зруб. Да восеньскіх дажджоў паставілі страху. Важным атрыбутам хаты з’яўляецца печ. Пра печ у мяне засталіся самыя цёплыя ўспаміны з дзяцінства. Прыдзсш з вуліцы, з марозу, і адразу туды, яна заўсёды была цёплая, утульная.
    Для яе пабудовы патрэбна цэгла. Яе мы навучыліся вырабляць самі. Побач з вёскай ёсць залежы гліны. Яе мы здабывалі ўручную, добра размешвалі, фармавалі і гатовую цэглу раскладвалі на спецыяльны насціл для прасушкі. Але для такіх элементаў печы, як под і скляпенне (неба), патрэбна была вогнетрывалая цэгла. Рабіць яе мы не ўмелі. Я з мамай узялі ручную цялежку і пайшлі ў Вітунічы. Там на папялішчы спаленай школы набралі такой цэглы і пацягнулі яе дадому. Ад Вітуніч да Нябышына 2 км. Праз кожныя 100—200 м мы прыпыняліся, каб адпачыць. Мы выбіваліся з сіл. Нарэшце мы дабраліся да моста цераз Поню. I тут нам не пашанцавала. Якраз на сярэдзіне моста нам сустрэўся старшыня сельсавета Спірыдон Барздыка, той самы Барздыка, які быў камісарам 1-га атрада партызанскай брыгады «Жалязняк». Ураджэнец свярдлоўскай вобласці, рускі, адукацыя пачатковая, але камуніст. Дома яго чакала жонка, сям’я, але ў Беларусі яму было лепш. чым на Урале.