Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
На ўзлесках, уздоўж дарог мы збіралі адзенне і абутак, кінуты чырвонаармейцамі ці немцамі, нават драныя, без падэшвы. Падэшвы мы высякалі і выстругвалі з асінавых чурак па форме і размеру ног і цвікамі прыбівалі да халяваў. У такім абутку хадзіць было нязручна, але іншага выйсця не было. Трэба дадаць, што абутак мы адзявалі на босую нагу, шкарпэтак не было. Аднойчы Міша Сідарчук, Сяргей Ціт, я і Віця Цяпкоўскі ў чарговы раз абшуквалі наваколле вёскі. Я і Віця былі аднагодкі, a Міша і Capreft — на два гады старэйшыя.
Тут трэба патлумачыць — Міша, мой лепшы сябра, быў сынам Сідара Маскалейчыка і маёй хроснай маці Юстыны. 3-за імя бацькі ён атрымаў мянушку Сідарчук. Тое ж самае атрымалася з Сяргеем. Яго прозвішча Кукуля, а Ціт гэта імя яго бацькі. Ціт быў кепскі гаспадар, яго сям’я жыла бедна. Але пры савецкай уладзе такія людзі былі ў пашане. Я лічыў, што ў нашай вёсцы не было ніводнага камуніста, але вяскоўцы мяне запэўнілі, што Ціт быў камуністам. Партыйнасць яго не ўратавала, яго арыштавала НКВД у 30-х гадах мінулага стагоддзя, адвезлі ў Мінск і там яго сляды зніклі назаўсёды.
Самым спрытным і кемлівым сярод нас быў Віця. Ён прапанаваў схадзіць на балота, паглядзець, ці паспелі журавіны. На балоце нас чакала незвычайная знаходка, мы знайшлі парашут. У Віці быў кішэнны нож, мы парашут разрэзалі на 4 часткі. Нашы маці пашылі з іх блузы, кофты, фіранкі.
31. Другі раз у першы клас
Наступіла 1 верасня 1944 года і я пайшоў у першы клас Нябышынскай сямігадовай школы, пайшоў у першы клас другі раз. Мне споўнілася 10 гадоў. У першым класе мне рабіць было нечага, я ўжо ўмеў лічыць, пісаць і чытаць. Яшчэ да вайны мне бацька купіў дзіцячую кніжку «Казкі дзядзечкі Рымуса». Кніжка была невялікая, 20-25 кароткіх казак, якія лёгка чыталіся і запаміналіся. Да мяне прыходзілі мае аднагодкі, і я для іх чытаўуслых. Але ў нашай школе ў першы пасляваенны год былі створаны толькі 1-ы і 4-ы класы. Іншых класаў не было, так распарадзілася
Дзеці вайны. Пасля заканчэння Нябышынскай сямігадовай школы (1951 г.). Злева направа, першы рад: Аляксандар Каляга, Леанід Русаковіч, Андрэй Копыл. Другі рад: Уладзімір Парфяновіч, Ілля Копыл, Віктар Астапенка, Пётр Шышла.
вайна. Потым с кожным годам колькасць класаў павялічвалася, і к 1947 году школа была ўкамплектавана.
У школу я пайшоў з шалаша. He было ні зэдліка, ні стала. Школу размясцілі ў хаце Аляксея Ляўко. Замест парт ён з дошак змайстраваў доўтія сталы і такія ж лавы. На лаве нас умяшчалася 6—8 чалавек. Першакласнікаў налічвалася 25—30 чалавек, а вучняў 4та класа 10-12 чалавек. На ўвесь наш клас было два ці тры буквары, таму мы карысталіся імі па чарзе. Два класы вучыла адна настаўніца, звалі яе Вера Барысаўна. У 4-м класе таксама былі цяжкасці з падручнікамі. Так, увогуле не было хрэстаматыі па рускай літаратуры. Таму вучні чыталі на ўроках аповесць Леаніда Салаўёва «Йван Ннкулнн — русскнй матрос». Чыталі па чарзе і ўслых, таму і мы запаміналі змест гэтага твора.
Быў у нас і дырэктар школы па прозвішчы Шылоў. Ен быў дырэктарам нашай школы да вайны і зараз разгарнуў дзейнасць, каб пабудаваць у Нябышыне новую прасторную школу. I ён свайго дасягнуў, будаўніцтва пачалося. Школы яшчэ не было, а мы ўжо па перыметры школьнай тэрыторыі пасадзілі дрэвы, якія растуць там і зараз. Школу пабудавалі. Яе адчынілі на першае верасня 1949 года. Але дырэктар школы Шылоў гэтага не дачакаўся. Яго забілі ў канцы мая 1945 года. Як нам казалі, забойства здзейснілі «зялёныя», ці «лясныя браты» — змагары супраць савецкай улады. Дырэктара пахавалі ў Бягомлі. Мы, школьнікі, у пахаванні не ўдзельнічалі, бо ад нашай вёскі Нябышына да Бягомля 15 км. Аўтобусы ў той час не хадзілі.
У канцы верасня 1944 года пасля ранення вярнуўся з вайны наш сусед Змітра Маскалейчык. Да вайны ён працаваў калгасным шафёрам. Ён разумеў, што да наступлення халадоў пабудаваць хату немагчыма, мала часу, а перазімаваць неяк трэба. Тады ён сабраў больш-менш працаздольных суседзяў і агульнымі намаганнямі за 2-3 дні быў выкапаны катлаван глыбінёй не менш за метр і плошчай 10—12 кв.м. Працавалі з натхненнем усе — і жанчыны і старэйшыя падлеткі, як мой брат Андрэй. Трэба дадаць, што гэтым яны займаліся, адпрацаваўшы ўвесь дзень у калгасе. Яшчэ праз некалькі дзён на гэтым месцы з’явілася зямлянка. Змітра добра ведаў гэтую справу, на вайне яму не аднойчы даводзілася будаваць зямлянкі. У зямлянцы размясцілася некалькі сем’яў, у тым ліку і наша. 3 шалашом я развітаўся. У зямлянцы было цяплей, не капала зверху, не прадуваў вецер, але па-ранейшаму не было элементарных умоў, каб падрыхтаваць урокі. У такіх
жа ўмовах знаходзіліся і дзеці Змітры Валодзя, мой аднагодка і Валя, малодшая на два гады. Мы разам хадзілі ў першы клас. Спалі ўсе разам на саломе, не распранаючыся. Адным словам, пакуты працягваліся.
Напрыканцы кастрычніка, а можа, на пачатку лістапада, дзядзька Лаўрэн закончыў будаўніцтва сваёй хаты. Гэта была не хата, а хатка, і ўсё ж лепш, чым зямлянка. Дзядзька Лаўрэн прытуліў у сябе некалькі сем’яў, у тым ліку і нашу. Мы спалі на глінабітнай падлозе на саломе, усе былі хранічна прастуджанымі. Асабліва пакутаваў Пеця, сын дзядзькі Лаўрэна. У яго на целе з’явіліся скулы. На дзень салому ўбіралі. Мы па-ранейшаму спалі ў верхнім адзенні. Сподняй бялізны не было, як не было і прасцін. Але для мяне самым галоўным было тое, што ў мяне з’явілася магчымасць рабіць урокі за сталом. Акрамя таго, у хаце была печ, ля якой можна было пагрэцца. Вёска пакрысе будавалася, і хутка ў дзядзькі Лаўрэна засталіся толькі мы. Дзядзька Лаўрэн змайстраваў двухпавярховыя нары палаці, і больш на падлозе ніхто не спаў. Тая хацінка стаіць і зараз, там дажывала свой век дачка Лаўрэна, мая стрыечная сястра Вера. Яна памёрла ў студзені 2007 года, ей споўнілася 87 гадоў.
У снежні 1944 года ў нас з’явіўся яшчэ адзін настаўнік — Пётр Аляксандравіч Бобрык. Ен вярнуўся з вайны інвалідам, не было нагі вышэй калена. Пакуль яму рабілі пратэз, мы кожны дзень вазілі яго ў школу на працу на саначках і пасля заняткаў дадому. Бывала, саначкі перакульваліся, але ён за гэта на нас не крыўдзіўся.
32. Хвароба за хваробай
Вайна тым часам адсунулася далёка на захад за межы нашай краіны. Пасля таго як Чырвоная Армія вызваліла нас ад нямецкай акупацыі, паліцайскага і партызанскага самадурства і бязмежжа, мы неяк расслабіліся. Тут і насунулася на нас новая навала хваробы. Першай хваробай, якая напала на дзяцей, была свінка. На нашых тварах ад вуха да вуха цераз падбародак утварылася ці нейкая пухліна, ці ацёк. Магчыма, хвароба перадавалася ад аднаго да другога. Але нікога гэта не хвалявала: ні настаўнікаў, ні бацькоў. Ніякай медыцынскай дапамогі мы не атрымлівалі. Мы мелі непрыемны выгляд, адчувалі недамаганне, але хадзілі ў шко-
лу. Праз тыдзень я выздаравеў He паспелі мы ачуняць ад адной хваробы, як прыйшла новая. На гэты раз шмат дзяцей, у тым ліку і я, перахварэлі на адзёр. У мяне твар і ўсё цела пакрылася чырвонымі плямамі, тэмпература высокая, я адчуваў сябе кепска. Два тыдні я не хадзіў у школу. I зноў ніякай медыцынскай дапамогі не аказвалася. Шмат хтоўвёсцы перахварэў малярыяй,утым ліку і мой брат Андрэй. Ён змог атрымаць медыцынскую дапамогу. Яму ўжо споўнілася 15 гадоў і ён самастойна схадзіў ў Бягомль за 15 км, каб наведацца ў паліклініку да доктара. Яму прапісалі прымаць пілюлі хіны. Мама нават пафарбавала хінай у жоўты колер фіранкі на вокны з парашутнага шоўку.
Нязносныя пакуты нам прычыняла кароста. Мы, карослівыя, сядзелі наўроках і ўвесь час чухаліся, сорамна было паказаць рукі, хавалі іх пад сталом. I зноў ніякай медыцынскай дапамогі і ніякіх парад. Выратаваў мяне дзядзька Лаўрэн, узяўшыся за маё лячэнне. Ён добра напаліў лазню. якую зусім нядаўна пабудаваў сваімі рукамі. Дарэчы сказаць, дзядзька Лаўрэн быў майстра на ўсе рукі. Ён мяне абстрыг нагала, я добра прапацеў і абмыўся. У лазні болып нікога не было. Маё чыстае цела з галавы да ног дзядзька Лаўрэн намазаў калёсным дзёгцем. Гадзіны дзве я прасядзеў у цёплай лазні, потым апрануўся ў самае горшае адзенне і два дні прасядзеў у хаце. Потым зноў была лазня. Я адмыўся ад дзёгця і выйшаў з лазні чысты — каросты як не было. Вось такім стаўся для мяне першы пасля вызвалення год. А вайна працягвалася.
33. Чакаем Сяргея
Заставаўся невядомым лёс майго старэйшага брата Сяргея, 1926 года нараджэння. Ён і яшчэ некалькі юнакоў з нашай вёскі пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1940 годзе па наборы паехалі ў Ленінград на вучобу ў ФЗУ. Там іх і застала вайна. Ііасля вайны ўсе хлопцы, акрамя нашага Сяргея, вярнуліся дадому. Адчувалася, што распавядаць пра блакаду ім было непрыемна. Мой стрыечны брат Валодзя, які таксама быў там, расказаў, што ён быў побач з Сяргеем, калі той паміраў. На пытанне мамы, дзе яго пахавалі, ці ёсць магіла, Валодзя адказаў, што не ведае, на наступны дзень труп забралі нейкія людзі і кудысці адвезлі. Яшчэ адзін вясковы юнак, Салянка Міша, які таксама навучаўся ў ФЗУ Ленінграда, сказаў нам, што Сяргей не вытрымаў, памёр з гола-
ду, таму што ён не змог есці не толькі чалавечыну, але нават сабак, кошак, пацукоў. Дзе ён пахаваны і ці пахаваны ўвогуле, Міша таксама не ведаў. He хацелася верыць, што Сяргея больш няма. Асабліва балюча гэта было для мамы.
34. Дзень Перамогі
Якім ён запомніўся? Справа ў тым, што я яго ўвогуле не памятаю. Мне зараз нават давялося пацікавіцца, які гэта быў дзень тыдня. 9 мая 1945 года была серада. У гэты дзень усе мы былі на занятках, але настаўнікі нам не абвясцілі, што мы нарэшце дачакаліся дня перамогі. Магчыма яны пра гэта не ведалі. Звесткі пра тое, што немцы капітулявалі, да нашай вёскі дайшлі значна пазней. У нас не было радыё, яно з’явіцца ў нашых хатах праз 10-15 гадоў. Звесткі пра перамогу, пра канец вайны наша вёска сустрэла без бачнага трыумфу. Да гэтага часу амаль кожная сям’я атрымала пахаронкі.
Калі нашу вёску вызваліла Чырвоная Армія, усіх вяскоўцаў, хто быўу партызанах, забралі на фронт, нават непаўналетніх. Відаць, камандаванне палічыла так, што калі падлетак партызаніў са зброяй у руках, то яго можна кідаць у бой без ваеннай падрыхтоўкі. У першым жа баі амаль усе яны загінулі. Аб гэтым расказаў жыхар суседняй вёскі Старое Запонне. Я сам чуў яго расказ. На жаль, яго імя не памятаю, а вось прозвішча забыць нельга: Клоп. 3 яго сынам Анатолем я вучыўся ў адным класе і некалькі разоў быў у іх хаце. Клоп выжыў на вайне. Ен быў сталага ўзросту і таму яго накіравалі ў тылавое падраздзяленне. Дарэчы, і мой бацька папаў у тое ж самае падраздзяленне. У мяне ёсць фатаграфія, на якой мой бацька і Клоп разам, разам яны прайшлі да канца вайны.