• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    У сярэдзіне жніўня 1943 года брыгада Гіль-Радзіёнава перайшла на бок партызан. Як і чаму гэта адбылося, што гэтаму папярэднічала, я не ведаю. Радзіёнаўцы назаўсёды пакінулі нашу вёску. Без іх мы зноў сталі безабароннымі. Мы зноў апынуліся між молатам і кувалдай між партызанамі і немцамі. Заставацца ў нашай вёсцы стала небяспечна. Мы не сталі чакаць, калі нас пасцігне лёс Шуняўкі ці Вітуніч, і перабраліся на правы бок Поні ў лясную вёску Забор'е, якая знаходзіцца ў 5-6 кіламетрах ад Нябышына. Нам здавалася, што там будзе жыць спакойней, бяспечней. У Забор’і былі раскватараваны партызаны. Я спадзяваўся убачыць тут і радзіёнаўцаў, але дарэмна. Я спрабаваў што-небудзь высветліць пра іх у тутэйшых партызан, але яны адмахнуліся ад мяне, як ад назойлівай мухі.
    Калі закончылася вайна, у вёску вярнуўся прымак Фёдар (я пра яго ўзгадваў). Ён на пачатку 1943 года пайпюўу партызаны, а пасля вызвалення апынуўся ў Чырвонай Арміі. I вось у канцы ліпеня ці пачатку жніўня 1945 года ён вярнуўся ў Нябышына. Я адразу пабег да яго. Мы не бачыліся два з паловай гады. Фёдар абрадаваўся
    сустрэчы, а я тым болып. Мне ўжо споўнілася 11 гадоў, я лічыў сябе дарослым. Нездарма ж кажуць, што адзін год вайны залічваецца за тры. Галоўнае пытанне, якое я яму збіраўся задаць — што ён ведае пра далейшы лёс народнікаў-радзіёнаўцаў пасля пераходу іх на бок партызан? Далей распавядаю са слоў Фёдара.
    Калі была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе радзіёнаўцаў на бок партызан, прызначаны дзень, час і месца сустрэчы, партызанскае кіраўніцтва высунула ўмовы — расфарміраваць брыгаду, а асабовы склад размеркаваць па розных партызанскіх атрадах. Палкоўнік Гіль-Радзіёнаў рашуча адхіліў гэтыя прапановы як непрымальныя і высунуў свае: брыгаду як баявую адзінку захаваць у тым жа складзе; даць гарантыі бяспекі кожнаму салдату і афіцэру брыгады; вызначыць раён дыслакацыі брыгады. Але якія гарантыі мог даць камандзір партызанскага атрада? «Пакуль вы будзеце прымаць рашэнне, сказаў Гіль-Радзіёнаў, мне трэба вярнуцца ў Докшыцы, пакуль дзейнічае сённяшні пароль, забраць штабную дакументацыю і развітацца з начальнікам нямецкага гарнізона». На самай справе ён рашыў разграміць нямецкія гарнізоны ў Докшыцах і ў Круляўшчызне. Свой пераход на бок партызан ён увянчаў бліскучай перамогай над немцамі.
    Пакуль Гіль-Радзіёнаў граміў нямецкія гарнізоны, Берыя аддаў загад Цанаве радзіёнаўцаў абяззброіць і пусціць у расход — расстраляць. Месцам для правядзення злачыннай акцыі была выбрана лясная паляна побач з Бягомльскім партызанскім аэрадромам. Фёдар сказаў, што там ужо рылі катлаваны для масавых пахаванняў. Толькі і па сёння незразумела, як збіраліся апрычнікі Берыі абяззброіць узброеную да зубоў, добра абучаную, зладжаную баявую адзінку, якая налічвала 2800 чалавек.
    Ціткоў, камандзір партызанскай брыгады «Жалязняк», якая дзейнічала ў Бягомльскім раёне, меў сустрэчы з Гіль-Радзіёнавым і такога павароту падзей не чакаў. Ён тэрмінова адправіў радыёграму Панамарэнку, які ў сваю чаргу падрыхтаваў данясенне Сталіну і запрасіўся на прыём к гаспадару Крамля. На тым данясенні Сталін уласнаручна напісаў рэзалюцыю: ГільРадзіёнаву прысвоіць званне Героя Савецкага Саюза, увесь асабовы склад брыгады ўзнагародзіць баявымі ордэнамі, брыгаду захавацьу тым жа складзе, як самастойную баявую адзінку. Берыя і Цанава часова адступілі.
    Брыгада паспяхова пачала змагацца супраць немцаў. Яе не аднойчы кідалі на самыя небяспечныя ўчасткі. Калі Чырво-
    ная Армія стала набліжацца да межаў Беларусі, брыгаду ГільРадзіёнава перакінулі ў раён возера Палік у 30 кіламетрах на поўнач ад горада Барысава. Там брыгада ўвязла ў цяжкія працяглыя баі. Трагедыя заключалася ў тым, што на гэтым участку фронту Чырвоная Армія спыніла сваё наступленне і стала рыхтавацца да аперацыі «Баграціён». Гэта дало магчымасць немцам зняць з фронту некалькі дывізій і кінуць іх супраць Радзіёнава. Немцы добра ведалі, з кім маюць справу, некаторыя іх камдзівы ведалі яго асабіста, сустракаліся на розных нарадах. Супраць брыгады дзейнічала нямецкая авіяцыя. Радзіёнаву чакаць дапамогі было неадкуль. Камандаванне Чырвонай Арміі і партызанскага руху раўнадушна назіралі, як гіне брыгада. «Тое, што Берыі і Цанаве не ўдалося зрабіць уласнымі рукамі, было зроблена рукамі немцаў. Брыгада нанесла немцам вялікі ўрон, але і сама панесла незлічоныя страты. У адным з баёў, каб ім было зручней кіраваць, Радзіёнаў высунуў свой назіральны пункт (НП) на лёд возера. Ад разрыву снарада лёд праламаўся. Па словах Фёдара, цяжка паранены камбрыг пайшоў пад лёд. Гэта адбылося ў сакавіку 1944 года.
    Пасля гібелі свайго камандзіра радзіёнаўцы працягвалі змагацца. Ніхто ў палон не здаўся. Колькі дзён, тыдняў працягвалася гэта крывавае пабоішча. Фёдар не сказаў. Калі, нарэшце, прыйшла дапамога, у жывых заставалася каля 800 чалавек, загінула больш за 2000. Усіх, хто застаўся ў жывых, абяззброілі і пад канвоем адправілі на Калыму. Што яны адчувалі, можна толькі гадаць.
    Такім быў трагічны лёс радзіёнаўцаў і іх мужнага камандзіра палкоўніка Уладзіміра Гіля са слоў капітана Цімафеева і прымака Фёдара. Ці ёсць у свеце такая асоба, якая мае дзве вышэйшыя ўзнагароды ад Гітлера і дзве вышэйшыя ўзнагароды і званне Героя Савецкага Саюза ад Сталіна? Я такой асобы не ведаю.
    I апошняе. Магчыма, Уладзімір Гіль наш зямляк, беларус? Гіль — прозвішча беларускае.
    Калі гэта кніжка выйшла з друку, да мяне звярталіся чытачы і расказвалі мне аб тым, што Уладзімір Гіль быў не зусім такім, якім яго намаляваў я, што ён прымаў удзел у карных аперацыях і праяўляў жорсткасць да мірнага насельніцтва. Але я не стану дапаўняць свае ўспаміны новымі звесткамі, інакш гэта будуць ужо не мае ўспаміны. Я пішу толькі аб тым, што бачыў на свае вочы
    і пра што пачуў у той час. Аб тым, што засталося па-за межамі «Успамінаў», я паспрабую расказаць у сваіх «разважаннях».
    23.	У нашу сям’ю прыйшла бяда
    Як я ўжо сказаў пасля пераходу радзіёнаўцаў на бок партызан мы перабраліся ў вёску Забар’е. Там нас прытулілі добрыя людзі, яны пачалі называць нас бежанцамі.
    Гэта была восень 1943 года. У Забар’і размяшчалася рота аўтаматчыкаў (так яны называлі сябе самі) 3-га партызанскага атрада брыгады «Жалязняк». Асноўная частка атрада разам з камандаваннем размяшчалася ў вёсцы Будзілаўка. Там служыў і мой старэйшы брат Мікалай. Рота аўтаматчыкаў складалася з добра абучаных байцоў Чырвонай Арміі. Хутчэй за ўсё ўсе яны былі рускія, так выглядалі. Праўда, сярод іх быў адзін смуглы баец.
    У Забар’і партызаны паводзілі сябе добра. Мы з імі суіснавалі побач, як кажуць, жылі адной сям’ёй. У хаце, дзе пражывалі мы, разам з намі было і трое партызан. 1-2 разы на тыдзень партызаны хадзілі на заданне. Вёску яны пакідалі, калі змяркалася. Назад вярталіся на досвітку і прыводзілі 2—3 каровы. Пасля вяртання снедалі, потым адпачывалі. Ежу рыхтавалі ў іншай хаце адразу на ўсю роту. Міска супу з іх стала даставалася і мне. Ён быў вельмі смачны, з аўсяных круп, і костачка, на якой было шмат мяса.
    Некалькі разоў у часы адпачынку партызаны збіраліся ў хаце, у якой пражывалі мы. Яны прыносілі з сабой мяса, бульбу і прасілі маму, каб яна ўсё гэта пасмажыла. Потым ссоўвалі разам два сталы, мама ставіла на іх патэльню са смажанінай; партызаны садзіліся на лавы, даставалі з кішэняў бутэльку з самагонкай і пачынаўся баль. Самагонку разлівалі ў конаўкі, стаканаў не было, і пілі па чарзе. Потым яны пачыналі спяваць. Песні былі сумныя, жаласлівыя. У мамы цяклі слёзы. Я імкнуўся запомніць словы песень. Песні былі вельмі доўгія. I хоць у мяне адсутнічае музычны слых, я іх спяваў, калі заставаўся ў хаце адзін.
    Аднойчы, ужо пасля вайны адну з тых песень я праспяваў на ўроку спеваў, калі навучаўся у 4-м класе. Каб выставіць адзнакі за чвэрць, настаўнік выклікаў кожнага вучня праспяваць. Дайшла чарга і да мяне. Я сказаў, што буду спяваць «Кацюшу». Але настаўнік не ведаў, што гэта зусім іншая «Кацюша». Каб чыта-
    чы ведалі, якія песш мы спявалі пасля ванны, прывяду некалькі куплетаў:
    Новая Катюша
    Расцветалй яблонй й грушй, Сад цветёт, белеет как в снегу. Ну-ка выйдй, мйлая Катюша, УДнепра постой на берегу. Спой мне песню «Новую Катюшу» Н прйпомнй старую свою.
    За тебя сражался, был контужен Я под Берлйном в яростном бою. Я окреп в московском лазарете М опять я в бой йдтй готов, Драться там за Родйну Советов М громйть проклятых немчуров. Я узнал, й больно было слушать, Что любовь мою не сберегла.
    От кого ты, подлая Катюша, От кого ты дочку родйла f
    Калі настаўнік пачуў апошнія два радкі «Кацюшы», ён вельмі моцна крыкнуў: «Хопіць!!!» — і так ляснуў указкай па сталу, што яна разляцелася на кавалачкі. Я так напалохаўся, што ўсе куплеты песні, якія я не паспеў праспяваць, вылецелі з галавы. Я іх не памятаю.
    Але зноў вернемся ў Забар’е. Калі ў партызан мяса заканчвалася, яны зноў ішлі на заданне. Наколькі мне вядома, за ўвесь час, што мы былі ў Забар'і, партызаны асобых страт не панеслі. I толькі аднойчы, калі яны вярнуліся з задання, мы ўбачылі, што сярод іх няма нацмена. Партызаны сказалі, што ён загінуў. Як гэта адбылося і дзе яго пахавалі, яны нам нічога не сказалі.
    Праўда, быў яшчэ адзін выпадак, пра які раней я не ўпамінаў. У роту прыслалі нейкую цывільную асобу. Гэты грамадзянін неяк не ўпісваўся ў партызанскае асяроддзе. Ен адзіны быў апрануты не па форме. На ім было чорнае паліто, кепка (гэта зімой), хромавыя боты. Аўтамата ў яго не было. Часам і ён хадзіў на заданне. Было зразумела, што ён чужак сярод партызан. Я ні разу не бачыў, каб ён з кім-небудзь размаўляў. Сяброў у яго не было . Дык вось, аднойчы і ён з задання не вярнуўся. Партызаны гэта ніяк не патлумачылі. Хадзілі чуткі, што яны самі і забілі яго стрэлам у патыліцу.
    У сакавіку 1944 года я і мой родны братАндрэй, які быўстарэйшы за мяне на 5 гадоў, адначасова захварэлі тыфам. Наш бацька паспрабаваў звярнуцца па медыцынскую дапамогу да партызан. Ён добра ведаў партызанскага лекара Сырнікава, які да вайны працаваў у Бягомлі. Але партызанскае кіраўніцтва ў дапамозе адмовіла. Я і Андрэй удвух ляжалі на адным ложку без лекаў, без медыцынскай дапамогі. Цікава, што акрамя нас двух у хаце пражывала яшчэ чацьвёра дарослых, 3-гадовая дзяўчынка і плюс трое партызан, але больш ніхто не захварэў. Праўда, партызаны з нашай хаты ў момант перабраліся ў іншае месца. Зараз я нават здзіўляюся, як мы выкарабкаліся з той хваробы.