Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
Немцы да нас у вёску амаль не наведваліся. Мы — дзеці не адчувалі таго, што жывём пад акупацыяй. У вёсцы быўусяго адзін паліцай, 18-гадовы хлопец з мясцовых, бяскрыўдны. Калі немцы і прыязджалі ў вёску, то да старасты. Але такое здаралася не так і часта. У часы акупцыі нам, дзецям, для гульні заставалася менш часу: калі хочаш заможна жыць, трэба шмат працаваць. I мы, падлеткі, таксама ўключыліся ў працу. Бацька браў мяне ў поле. Я ў 7-8-гадовым узросце навучыўся ўпраўляцца з канём і нават
умеў баранаваць ворыва. Таксама я збіраў камяні на сваіх палетках, утварылася цэлая крушня з тых камянёў.
Так мы адносна спакойна пражылі да канца 1941 года, увесь 1942 год. Ужо з канца 1942 года сталі распаўсюджвацца чуткі пра партызан, адна трывожней другой. Мы заставаліся ў сваёй вёсцы да жніўня 1943 года.
10. Начны візіт
У снежаньскую ноч 1942 года мы пачулі грукат у шыбу, а затым у дзверы. Бацька запаліў лямпу, запытаў: «Хто там?», «Свае, адчыняй», — пачулася з вуліцы. У хату ўвайшло 10—12 чалавек, іх выгляд быў бандыцкі. Я напалохаўся і пачаў моцна плакаць. «Заткніце яму рот!» закрычаў адзін з іх. Потым яны запыталіся, ці ёсць у вёсцы немцы. Бацька адказаў, што іх няма і не бывае, можа адзін-два разы на месяц прыедзе патруль у дзённы час і ўсё. Старэйшы сказаў: «Нам патрэбна адзенне, абутак, харч». Мама хутка падрыхтавала яешню, парэзала сала, каўбасу, хлеб, паставіла на стол салёныя грыбы, капусту — усё, што было. Ці то ў жарт, ці ўсур’ёз адзін запытаўся: «А дзе самагонка?» Але самагонкі ў нас не было. Пасля «трапезы» бацька аддаў ім боты, ватоўку, штосьці яшчэ. Але партызанам гэтага было мала: убачылі бацькаў кажух — забралі, сушыліся каля печкі валёнкі — забралі. Бацька ўпрошваў не забіраць кажух і валёнкі, селяніну без іх зімой вельмі цяжка пражыць. Старэйшы са злосцю прамовіў: «Зараз я цябе прыстрэлю, і не патрэбны табе будуць ні кажух, ні валёнкі».
Настрой у партызан сапсаваўся. «Дзе харчы?» звярнуўся да мамы адзін з партызан. «Дык я ж вас пакарміла», адказала яна. Пачуўшы гэты. як ім здалося, наіўны адказ, партызаны раз’юшыліся. Яны патрабавалі адчыніць клець, забралі сала, каўбасы, кумпякі — усё, што можна было несці і колькі можна было панесці. Гэта было звычайнае рабаўніцтва.
Нам пашчасціла, што ў іх не было транспарту і нават рэчавых мяшкоў. У нас засталося збожжа, бульба, у хляве стаяла жывёла. Пасля гэтага здарэння прадукты харчавання мы трымалі ў розных месцах, у тайніках. I вопратку на віду не трымалі. Мой бацька вельмі шкадаваў кажух і валёнкі.
Для параўнання хачу сказаць, што за ўвесь час акупацыі ў нашу хату ўсяго аднойчы зайшоў немец. Гэта было ў студзені 1942 года. Ен пераступіў парог і прамовіў: «Матка, яйка», — і чакаў, стоячы на палавіку ля дзвярэй. Са спалоху мама схапіла кошык з яйкамі і паднесла немцу. «Найн, найн», сказаўён і паказаў пяць пальцаў. Мама паклала на яго далонь 5 яек, ён сказаў: «Данке», — і выйшаў з хаты.
Праўда, у верасні 1941 года цераз нашу вёску ішла румынская часць. Яна прыпынілася на кароткі адпачынак. Румыны распалілі паходную кухню, але, відаць, у іх не было чаго закінуць у кацёл. Яны хадзілі па дварах і, не зважаючы ўвагі на гаспадароў лавілі курэй. Курынае кудахтанне раздавалася па ўсёй вёсцы. Я і мая бабуля Наста сядзелі ў гэты час на прызбе сваёй хаты і назіралі за гэтым спектаклем. Бабуля ціха абуралася, а мне было смешна. Некалькі кур не далічыліся і мы.
Пасля начнога візіту партызан спакойнае жыццё скончылася. Кожную наступную ноч мы сустракалі з трывогай.
11. Аперацыя «Мост»
Уздоўж нашай вёскі працякае рака Поня. Цераз раку быў пабудаваны драўляны мост, вышыня якога над вадою была 2—2,5 метра. Немцы шашой Докшыцы-Бягомль, якая праходзіць цераз гэты мост, карысталіся рэдка. Шаша грунтовая, разбітая, лясная, зімой на ёй было шмат снежных заносаў. Але мост быў вяскоўцам патрэбны: для нарыхтоўкі дроў, сена, сувязі с суседнімі вёскамі. I трэба ж, аднойчы ноччу партызаны мост спалілі. Для нашай і навакольных вёсак гэта была калі не трагедыя, дык вялікая нязручнасць. Спаліць яго партызаны маглі бесперашкодна і днём немцаў і паліцаяўу вёсцы не было, мост не вартаваўся. Каб яго спаліць, не трэба было праяўляць гераізм. Партызаны нанеслі шкоду не немцам, а нам, вяскоўцам. Ды партызанам гэтага не патлумачыш, невядома, дзе іх было шукаць. Пасля таго як мост згарэў, стараста паехаў у Докшыцы на паклон да немцаў. Яны прыслалі спецыяліста і тэхніку. Для адбудовы моста прыйшлі ўсе працаздольныя мужчыны. Толькі ўсё было дарэмна, што вяскоўцы днём будавалі, партазаны ноччу знішчалі. Нарэшце немцы плюнулі на гэтую справу, зімой мы ездзілі па лёдзе, а летам, калі рака мялела, — у брод.
Аў галоўны партызанскі штаб партызаны, відаць, адпраўлялі данясенні, што на акупаванай немцамі тэрыторыі знішчаны «стратэгічны» мост, спынены рух нямецкай тэхнікі на ўсход — рух, якога не было.
На маю думку, так у асноўным праваявалі партызаны ўсю вайну.
12. Першая ахвяра вайны
Наступіў 1943 год. Ён прынёс нам пакуты і небяспеку. Яна чакала нас як з боку немцаў, так і з боку партызан. Напрыканцы лютага 1943 года ў нашу вёску Нябышына нечакана, адкрыта днём, увайшоў партызанскі атрад. Ен рухаўся па шашы з боку Бягомля. Гэта быў унушальны санны абоз. Партызаны былі адзеты ўсе як адзін у новыя белыя кажухі (гэтым партазанам кажух майго бацькі быў бы не патрэбны). Усе яны былі ў аднолькавых зімовых шапках, пад кажухамі віднелася новая ваенная форма. У гэтых партызан адчувалася ваенная выпраўка. Яны былі ўзброены аўтаматамі, кулямётамі, мелі радыёстанцыі. Наватдзіцяці было зразумела, што гэта была добраўкамплектаваная армейская часць. Што ў Докшыцах, усяго ў 12 кіламетрах ад Нябышына, знаходзіўся моцны нямецкі гарнізон, іх не хвалявала. Убачыўшы такую моц, мы яшчэ не ўсвядомілі, ці нам радавацца, ці непакоіцца. Калі партызан лічыць нашымі абаронцамі, то абараняць нас на той час патрэбы не было. 3 1941 па 1943 год немцы нас пальцам не кранулі (я маю наўвазе нашу вёску).
Камандзірам гэтага атрада быў нехта Мядзведзеў цёзка па прозвішчы таго легендарнага Мядзведзева, які быў закінуты для арганізацыі партызанскага руху ва Украіне. Атрад прыпыніўся на адпачынак у нашай вёсцы на некалькі дзён. У кожнай хаце размясціліся па некалькі чалавек. А ўсяго вёска, як я сказаў, налічвала 120 двароў. Пракарміць такую колькасць партызан было цяжкавата, давялося рэзаць авечак, цялят, курэй. Сам Мядзведзеў жыўу нашай хаце. Па-першае, наша хата была самая новая, мы яе пабудавалі ў 1940 годзе; па-другое, для партызан мой бацька заставаўся старіпынёй калгаса. Менавіта яму аддаваліся загады, каб забяспечыць партызан усім неабходным. Першае, аб чым мой бацька папрасіў Мядзведзева, каб партызаны не чапалі старасту. 3 гэтай просьбай яму даводзілася звяртацца не аднойчы.
Вечарам партызаны ладзілі танцы. Аднойчы адзін з гэтых партызан, будучы п’яным, запрасіў на танец дзяўчыну, Фаню Пашэвіч. Яна адмовіла яму, сказала: «Я з п’янымі — не танцую», «Сука! — закрычаў ён. — А з п’янымі немцамі ты танцуеш?!» «Я іх ні разу не бачыла, немцы ў нас танцы ніколі не ладзілі», спакойна адказала Фаня. Звар’яцелы партызан выхапіў пісталет і два разы стрэліў у Фаню. Гэта адбылося ў хаце Іллюка Спічонка на вачах вяскоўцаў і іншых партызан. Праз некалькі гадзін яна памерла. Фаня была самая прыгожая дзяўчына нашай вёскі, і гэта была першая ахвяра вайны ў нашай вёсцы. I адкрылі крывавы лік партызаны. Злачынцу не пакаралі. «Гэта мой лепшы кулямётчык», сказаў камандзір атрада Мядзведзеў. I дадаў: «На вайне ахвяры непазбежны». Але ж гордую дзяўчыну Фаню забілі не ў баі. А мы вельмі востра адчулі, якую небяспеку нам нясуць партызаны.
13. Зноў партызаны
Ледзь скончылася прабыванне ў нашай вёсцы атрада Мядзведзева, як у красавіку 1943 года ў нашай вёсцы нечакана з’явіўся партызанскі атрад Шляхіунова. Гэта была вышкаленая вайсковая часць, якая выглядала болып грозна, чым нават атрад Мядзведзева. Гэтыя «партызаны» таксама былі апрануты ў новую форму. У іх мелася зброя: аўтаматы, кулямёты, супрацьтанкавыя ружжы і нават лёгкія пераносныя мінамёты. Частка атрада была на падводах, частка — верхам.
Шляхтуноўцы стаялі ў нашай вёсцы некалькі дзён. Для мясцовых жыхароў гэта было няпростае выпрабаванне. Маім бацькам адносна пашчасціла, мы ўтрымлівалі аднаго чалавека — камандзіра. Шляхтуноў, як і раней Мядзведзеў, абраў для сябе нашу хату, а наша сям’я, акрамя мяне, часова перабралася ў старую хату. Я заставаўся ў новай разам з камандзірам атрада. Ён адпачываў на ложку, а я на палку за грубкай. Раніцай прыходзіла мама і рыхтавала госцю сняданак. Днём на падлозе я распачынаў нейкія гульні, але ні Мядзведзеў, ні Шляхтуноў на мяне так і не звярнулі ўвагі. Для мяне гэта было крыўдна.
Аднойчы некалькі партызан сядзелі за хатай, грэліся на сонцы, як на дарозе з боку вёскі Далёкае стала бачна група ўзброеных людзей. Гэта маглі быць ці немцы, ці паліцаі, разгледзець было немагчыма, адлегласць да іх была болып за кіламетр. Партызаны
ў іх бок далі некалькі аўтаматных чэрг. Мой бацька кінуўся да партызан з крыкам: «Што вы нарабілі, навошта стралялі? Заўтра вы пакінеце вёску на волю лёсу, а паслязаўтра немцы спаляць маю хату». Так яно і здарылася, нашу хату спалілі цераз 20—25 дзён.
Шляхтуноў павёў свой атрад на захад у бок Докшыц. Нам гэта было незразумела, там жа моцны нямецкі гарнізон? У той жа дзень да нашай хаты прыскакалі 20—30 вершнікаў на чале з камбрыгам Дуброўскім. Ён хацеў сустрэцца з Шляхтуновым для нейкіх перамоў, але спазніўся. На нашым гумне яны спешыліся і прыселі на траву адпачыць. Я быў з бацькам у хаце, калі да нас увайшоў партызан, відаць, афіцэр, яго прозвішча — Андрыянаў. Ён прычапіўся да майго бацькі, схапіў за грудкі, стаў пагражаць пісталетам і крычаць, чаму бацька не ў партызанах, чаму яго не забілі немцы, як старшыню калгаса? Я напалохаўся і стаў крычаць. Праз адчыненае акно мой крык пачулі. У хату прыбеглі іншыя партызаны і ўтаймавалі раз’юшанага ваяку. Так я ўратаваў свайго бацьку. Вось так і жылі мы кожны дзень пад страхам.
14. Запылалі вёскі
Такім чынам у нашай вёсцы пабывалі партызаны Мядзведева і Шляхтунова. Яны пайшлі далей у Заходнюю Беларусь. Перад імі стаялі канкрэтныя задачы. Якія? Аб гэтым раскажу напрыканцы сваіх успамінаў. Але ж у нас былі і партызаны, замацаваныя за Бягомльскім раёнам — партызанская брыгада «Жалязняк». Што цікава, яны ні разу не наведалі нашу вёску днём, баяліся. Звычайна гэта рабілі ноччу, каб паздзекавацца над старастай і абрабаваць 2—3 хаты. Хутка нам стала зразумела, якую страшную небяспекуўяўляюць партызаны.