Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Вясной 1943 года немцы ачапілі і спалілі разам з людзьмі вёску Шуняўку, што знаходзілася ў 4 кіламетрах ад нашай вёскі. Я добра памятаю, як мой бацька абураўся гэтым. У злачынстве ён абвінавачваў як немцаў, так і партызан. Адбылося ўсё наступным чынам. Партызаны з засады побач з вёскай у 4 гадзіны раніцы абстралялі нямецкую машыну. Я дакладна не ведаю, якую шкоду яны нанеслі немцам, але партызаны ў немцаў на віду ўцяклі ў бок вёскі і там іх след знік. Вёска ў гэты час безмяцежна спала, не ведаючы, што жыць ёй засталося апошнюю гадзіну. Недарэчнасць бяла яшчэ і ў тым, што партызаны для засады пераапрануліся ў ся-
лянскую вопратку. Немцыбыліўпэўнены, што засада —справарук жыхароў вёскі, і выклікалі з Докшыц падмогу. Праз паўгадзіны да Шуняўкі пад’ехалі карнікі, ачапілі яе і знішчылі разам з жыхарамі.
Па такім сцэнарыі была прадпрынята спроба знішчыць суседнюю з намі вёску Вітунічы, што ў двух кіламетрах, толькі з другога боку ад ракі Поні. Зноў такая ж засада, у той жа час, сялянская вопратка, абстрэл і бегства на вачах у немцаў у бок вёскі. Але на гэты раз карнікі трохі прыпазніліся. Вёска ўжо прачнулася, і людзі своечасова ўбачылі небяспеку, схаваліся ў бліжэйшым лесе. Вёску спалілі разам з жыхарамі, якія прамарудзілі, не здолелі ўцячы. Загінула больш за 120 чалавек. Зараз Вітунічы адбудаваны, а макет Шуняўкі ўстаноўлены на мемарыяле Хатынь. Зараз мы дакладна ведаем, што і Хатынь знішчана па такім жа д’ябальскім сцэнарыі.
Пасля тых трагічных падзей да майго бацькі прайшлі стараста і яшчэ некалькі мужчын. Яны доўга размаўлялі, абмяркоўвалі пытанне, як уратаваць жыхароў вёскі ад знішчэння як з боку немцаў, так і з боку партызан. Гэтыя мудрыя мужыкі ўжо тады прыйшлі да высновы, што ў злачынствах супраць насельніцтва ў часы акупацыі партызаны адыгрывалі не апошнюю, а можа, галоўную ролю.
15. Стараста
Як я ўжо казаў, старастай нашай вёскі прызначылі самага сціплага, бяскрыўднага чалавека Кастуся Шульгата. Немцам спадабалася яго ўнушальная камплекцыя. У яго не хапіла смеласці і рашучасці, каб паспрабаваць адмовіцца ад пасады. Ды і хто б рызыкнуў спрачацца з акупантамі? Пасля гэтага ён рэдка выходзіў на вуліцу, каб менш сустракацца з людзьмі. Пасада прыгнятала яго. Можа, ён адчуваў нейкую віну перад людзьмі? Але ў чым тут была яго віна? На яго месцы мог апынуцца любы вясковец.
Стараста шмат турбот дастаўляў майму бацьку. Калі да старасты прыязджалі прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі, каб вырашыць якое-небудзь пытанне, напрыклад, атрымаць справаздачу па падатках ці арганізаваць выдзяленне падвод для гаспадарчых работ, Кастусь Шульгат так хваляваўся, што нічога не мог патлумачыць. Тады адзін з яго сыноў бег да майго бацькі і той ішоў яго выручаць. Добра, што немцы хоць і выказвалі незадавальненне, але старасту не білі. Дый наведваліся яны да нас у вёску не часта.
Больш жахліва і складана было, калі наступала ноч. У хату старасты ўрываліся партызаны і пачыналі над ім здзекавацца. Яны збівалі яго прыкладамі, кулакамі, нагамі, называлі яго здраднікам, нямецкім прыслужнікам. Яго сыны, Леанід ці Мікалай, беглі па начной вуліцы данас, грукаліўдзверы і крычалі: «Дзядзька Піліп, тату партызаны забіваюць!» Дзядзька Піліп, гэта мой бацька, хутка апранаўся і бег ноччу ратаваць старасту ад партызан. Усю вайну з твара старасты не сыходзілі сінякі, гузакі, кровапацёкі. Па яго твары можна было даведацца, былі ноччу партызаны ці не. Ратуючы старасту, мой бацька падвяргаў небяспецы і сябе. He аднойчы партызаны чапляліся і да яго Але паступіць інакш ён не мог.
Калі нашу вёску вызваліла Чырвоная Армія, адразу прыехалі з Бягомля нкусаўцы, каб арыштаваць старасту. I зноў мой бацька яго абараніў. Ен сказаў нкусаўцам: «Тады бярыце і мяне, я ўсю акупацыю падтрымліваў старасту і дапамагаў яму». Больш Шульгата не чапалі, ён спакойна пражыў да глыбокай старасці. Калі я, ужо будучы дарослым, прыязджаў у сваю вёску на адпачынак, яго сыны, пры сустрэчы са мной, дзякавалі мне за добрыя, смелыя ўчынкі майго бацькі. 3 малодшым сынам Кастуся Леанідам мы былі аднагодкамі і сябравалі.
16. Аперацыя «Котбус»
Мы, жыхары вёскі Нябышына, гэту вайсковую аперацыю немцаў супраць партызан называлі першай нямецкай блакадай.
Я пісаўужо, што на працягу 1941—1942 гадоў мы немцаў амаль не бачылі. Пачынаючы з 1943 года, калі з’явіліся партызаны, у нашай вёсцы было наладжана патруляванне. Так склалася, што адзін тыдзень патрулявалі немцы. Яны праязджалі цераз вёску на трохкалёсным матацыкле. Іх было 2—3 чалавекі. Яны, як правіла, не спыняліся і адразу паварочвалі на Докшыцы. Рэдка, але бывалі выпадкі, калі яны спыняліся і заходзілі да каго-небудзь у хату с пытаннем: «Матка, яйка?»
Наступны тыдзень вёску патрулявалі партызаны. Дакладней, гэта быў адзін партызан, і ён нёс службу нязменна. У яго таксама быў транспарт — веласіпед. У нашай вёсцы гэтага партызана ведалі ўсе. Яго прозвішча было — Звераў. Старэйшыя жыхары яго памятаюць і зараз. У нас склалася такое ўражанне, што графік
патрулявання немцы і партызаны распрацоўвалі сумесна.
На пачатку траўня 1943 года і немцы і партызаны патруляванне раптам спынілі. Мы гадалі: «Чаму?» Ад няяснасці стала неспакойна. А ў гэты час немцы рыхтаваліся да правядзення вайсковай аперацыі супраць партызан, якая называлася «Котбус». У гэты самы час партызаны рыхтавалі для сябе сховішчаў непралазных балотах і лясах, пакінуўшы каля вёсак невялікія групы, пераапранутыя ў вясковае адзенне. Іх галоўная мэта — збор інфармацыі аб дзеяннях немцаў і мясцовага насельніцтва. Падсвядома мы разумелі, што аперацыя супраць партызан патрэбна. Яны актыўна сталі правакаваць немцаў, каб падштурхнуць іх на карныя дзеянні супраць мірнага насельніцтва. Трагедыя
Дзеці вайны.
Мікалай Копыл, родны брат Іллі. Загінуў у партызанах у сакавіку 1944 г.
ўжо накрыла Шуняўку і Вііунічы. Якая вёска ў партызан на чарзе, мы не ведалі, жылі як на гарачым вуголлі. Таму мы жадалі, каб партызаны былі як мага далей адсунуты ад нашай вёскі. Але мы не ведалі, як будуць ставіцца немцы да насельніцтва ў час правядзення вайсковай аперацыі. Мой бацька і болынасць жыхароў вёскі вырашылі не рызыкаваць, а ратавацца.
Зразумела, што вяскоўцы не валодалі інфармацыяй пра блакаду. Партызаны не папярэдзілі нас, што набліжаецца небяспека, у мяне засталося ўражанне, што гэта было не ў іх інтарэсах. Наадварот, яны ўвесь час нас «падстаўлялі». Ва ўсялякім выпадку так атрымлівалася. Гэта пазней, у пасляваенных кінастужках, мастацкіх творах, нам сталі расказваць байкі, быццам партызаны баранілі насельніцтва ад захопнікаў.
Аднойчы з вёскі Восава да дзядзькі Сцяпана, хата якога стаяла побач з нашай, прыбег сваяк, хлапчук, мой аднагодка. Яго звалі Уладзік. Ён расказаў, што ў іх вёску прыехала шмат немцаў і паліцаяў. Акрамя машын у іх з сабой маюцца танкі і гарматы. Хутка яны пойдуць цераз Нябышына ў бок Бягомля лавіць і знішчаць партызан. Так мы даведаліся, што блакада вось-вось пачнецца і з гэтага часу, як кажуць, сядзелі на чамаданах. Мы падрыхтавалі
ўзяць з сабой самае неабходнае: харч, адзенне, сярнічкі, сякеру ды іпшае. Наша была размеркавана на кожнага. Мне дастаўся школьны ранец з сухарамі і нямецкі тэрмас з малаком. Увесь дамашні скарб мы ноччу закапалі ў ямы, каб ніхто не бачыў. Спалі ў вопратцы. Мужчыны па чарзе вартавалі вёску, сачылі за дарогай. Мой самы старэйшы брат Мікалай, 1922 года нараджэння, і ініпыя хлопцы, нават непаўналетнія, яшчэ раней падаліся да партызан — інакш ім пагражала адпраўка на працу ў нямеччыну.
Бабуля Наста, маці майго таты, была ўжо старэнькая і ісці разам з намі не магла. Для яе за аселіцамі ў забалочаным хмызняку бацька збудаваў шалаш, спадзеючыся, што яна там перажыве блакаду. Раніцай, перш чым пакінуць сваю хату, мама ў апошні раз падаіла карову, потым мы ўсю сваю скаціну выгналі ў поле, вароты ў двор зачынілі, каб жывёла не змагла вярнуцца назад. Дзверы ў хаты (у нас было дзве хаты: старая — дзедаўская і новая) мы на замкі не запіралі, каб іх не зламалі. Усё гэта рабілася без спешкі, быццам мы збіраліся на адпачынак на прыроду.
Мы пакідалі вёску, а немцы ў вёску ўваходзілі. Тактыка вяскоўцаў была такой: аб’яднанне ў групы па 3-5 сямей, і потым кожная група самастойна павінна ісці сваім маршрутам у лясы і Лобацкія балоты. Мы не сталі перапраўляцца цераз раку Поню побач з вёскай, а загадзя выбралі брод у 2 кіламетрах ад яе ўніз па цячэнні. На беразе ракі ў зараслях трысця метраў 300 ад броду яшчэ напярэдадні быў падрыхтаваны тайнік для дзядзькі Сцяпана, роднага брата майго бацькі. Ен быў інвалід, замест ног у яго былі пратэзы. На гэтым месцы ён без прыгод і перасядзеў усю блакаду. Другі родны брат майго бацькі дзядзька Іван застаўся ў вёсцы ён сам і яго жонка Юстына былі хранічна хворыя. Таму яны схаваліся ў хмызняку побач з вёскай.
Нам тэрмінова трэба было рухацца як мага хутчэй далей, але адбылася замінка. Я ўспомніў, што дома застаўся мой зусім маленькі сабачка, шчаня. Яго падарыў мне наш сусед дзед Барыс. У Барыса была ўласная сабака, звалі яе Мурза, я яе вельмі баяўся. Аднойчы яна мяне так напалохала, што я нават захварэў. I вось сусед, каб загладзіць сваю віну і каб я болып сабак не баяўся, падарыў мне шчаня.
Я скінуў з плячэй ранец, крыкнуў пра сабачку, і бацькі не ўспелі апамятацца, як я ўжо быў на другім баку ракі. Яны крычалі, каб я вярнуўся назад, але я ўжо ні на што не звяртаў швагі. Адлегласць у 2 кіламетры я пераадолеў вельмі хутка. Мне ўжо было
амаль 9 гадоў, і бегаў я добра. Вуліца вёскі была пустая, я нікога не сустрэў. Але наша хата, пуня і ўсе іншыя пабудовы былі ўжо ахоплены полымем. Такое відовішча назіраць было жахліва. Нават на вуліцы, далёка ад пабудоў было горача. Гарэлі хаты дзядзькі
Дарога з Нябышына ў вёску Далёкае. Туту 1943 годзе партызаны з брыгады Шляхтунова абстралялі немцаў
Сцяпана, дзядзькі Івана і Нікіфара. Гэта была расплата немцаў за страляніну з нашага двара партызан Шляхтунова.
Я куляй кінуўся назад з вёскі і зноў нікога ў ёй не сустрэў. Відаць ,я апынуўся ў ёй, калі немцы ўжо зрабілі сваю справу і пайшлі далей, а паліцаі яшчэ не прыйшлі. Гэта мяне і выратавала. Я так нёсся назад да родных, што аж вецер у вушах стаяў. He збаўляючы хуткасці, кінуўся ў раку і неўзабаве далучыўся да нашай групы. Я думаў, што зараз усе на мяне будуць сварыцца, але бацька проста сказаў: «Ну што, усе ў зборы? Пайшлі за мной». У мяне нават ніхто не запытаўся, што я бачыў у вёсцы, і я пакуль што не сказаў, што наша і яшчэ тры хаты згарэлі.