Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Разам з паліцаямі рабаўніцтвам займалася і адна жанчына. Людзі, якія рызыкнулі і засталіся ў сваіх сховішчах побач з вёскай, здалёк пазналі яе. Гэта была наша нябышынская жанчына Надзя Прахаронак. Да вайны яна пайшла замуж у вёску з недалёкай Заходняй Беларусі. Яе муж якраз і быў начальнікам гэтай паліцэйскай каманды. Жанчына добра ведала хаты, у якіх можна было добра пажывіцца. Людзі, убачыўшы яе, асмялелі: гэта ж наша жанчына! Яны павылазілі са сваіх сховішчаў і накіраваліся да яе, як да выратавальніцы. Яны папрасілі спыніць рабаўніцтва, не здагадваючыся, што падпісваюць тым самым сабе смяротны прыгавор. Надзя была ўпэўнена, што вёска пустая, і гэта сустрэча з людзьмі была для яе нечаканай і непажаданай. Менавіта яна, Надзя Прахаронак, параіла свайму мужу-паліцаю зрабіць так, каб у вёсцы не засталося ніводнага сведкі. Паліцаі абшукалі вёску і яе наваколле. Усіх, каго злавілі, загналі ў пуню. Такіх было не менш 30 чалавек. Потым у пуню кінулі гранату і падпалілі. 3 пуні чуліся крыкі і плач. Кажуць, што Надзя Прахаронак не пашкадавала і сваіх бацькоў, яны загінулі ў той жа пуні. Хто спрабаваў збегчы, таго застрэлілі. Старых і хворых забівалі на месцы. Такі лёс напаткаў і маю бабулю. У пуні згарэў і стрыечны брат са сваёй няроднай маці. Яму было ўсяго 5 гадоў, ён хварэў. Жанчына засталася з ім, каб даглядаць, і загінула разам. Яе муж Іван Стуль-
бёнак па прозвішчы Ананіч са сваімі сынамі Міхаілам і Мікалаем уратаваўся.
Дарэчы, Прахаронак — гэта таксама не прозвішча, а мянушка. Дзеда звалі Прохарам. Старэйшы брат Надзі, Аляксандр, загінуў у партызанах. Пахаваны ён на могілках у нашай вёсцы Нябышына. Памятаю, як труну з нябожчыкам перапраўлялі цераз раку Поня на чаўне, таму мост быў спалены. На яго магіле быў усталёваны замест крыжа слупок з пяціканцовай зоркай зверху. Калі я вучыўся ў школе, мы, вучні, разам з настаўнікамі даглядалі яго магілу. Але школу даўно зачынілі і нават будынак разабралі. Зараз, калі я пісаў гэтыя свае ўспаміны, паехаўу вёску, каб яшчэ раз пабачыць тое месца, удакладніць нейкія дэталі. Але магілу я не знайшоў. Ніхто з жыхароў вёскі таксама не змаглі ўспомніць, дзе тое месца. Восьтакая «памяць» аб канкрэтным партызане Вялікай Айчыннай вайны. Тут назіраецца абыякавасць як жыхароў вёскі, так і мясцовай адміністрацыі.
Другі брат Надзі Прахаронак, Пётра пасля вайны з’ехаў да сваякоў на Украіну. Памятаю, ён называў і горад — Каменскае. Вось такая была вайна: часам свае былі жахлівей, чым немцы. Пра Надзю я болып нічога не чуў, нават не ведаю, ці шукалі яе і яе мужа-паліцая пасля вайны, каб аддаць іх пад суд. Якое ж было маё здзіўленне, калі я пачуў ад аднавяскоўцаў, што Надзя Прахаронак пасля вайны працавала ў леспрамгасе, жыла ў вагончыку разам з лесарубамі і дажыла да глыбокай старасці ў вёсцы Далёкае. Дарэчы, у гэтай вёсцы нарадзіўся і вырас бацька трохразовага алімпійскага чэмпіёна ў веславанні Уладзіміра Парфяновіча. Яго гэтак сама завуць Уладзімір Парфяновіч. Я з ім сябраваў і правучыўся разам з ім у адной і той жа школе з 1-га па 7-ы клас.
Зараз вёска Далёкае ўжо не існуе.
20.	Канец блакады
Блакада працягвалася тыдзень, а можа, крыху больш. Увесь гэты час мы хаваліся на балоце. Кожны дзень мы перахадзілі на новае месца. Усе рашэнні на гэта прымаў мой бацька, ён вельмі добра арыентаваўся на балоце. У нашай групе было 13 чалавек: двое мужчын, пяць жанчын, шэсць дзяцей, з якіх самаму малодшаму было 8 гадоў. Мы пілі ваду з ручаёў. Харчы заканчваліся.
Калі «рама» перастала лётаць, мы сталі распальваць агонь. Шукалі птушыныя гнёзды і варылі птушанят.
Мой бацька часам адлучаўся, каб разведаць, што адбываецца ў вёсцы. Гэта было небяспечна, ён мог напароцца на засаду і назад не вярнуцца. Аднойчы, вярнуўшыся з разведкі, бацька сказаў: «Пара дадому, хопіць бадзяцца». Вось тутя і сказаў, што наша хата згарэла. Але бацька ўжо ведаў пра тое. Мы выйшлі з лесу, убачылі сваю вёску. Яна ўцалела амаль уся. I хоць наша хата згарэла, у нас павысіўся настрой. Мы забыліся пра пільнасць і са спазненнем убачылі на ўскрайку вёскі ўзброеных людзей. Да плоту былі прывязаны коні. Уцякаць было позна. Незнаёмцы падалі рукамі знак, каб мы падышлі да іх. Бацька спыніў групу і пайшоў адзін. Следам за ім, быццам хвост, увязаўся і я. Як высветлілася, гэта былі партызаны і сярод іх камісар 1-га атрада брыгады «Жалязняк» Спірыдон Барздыка (пасля вайны я з ім сустрэўся яшчэ раз). Мы падышлі бліжэй. Перад намі адкрылася жудасная карціна: папялішча, на якім ляжала 15—20 абгарэлых чалавечых цел. Мяне апанаваў страх, стала мутарна і я схаваўся за спінай бацькі.
Барздыка складаў «Пратакол аб злачынствах нямецкафапіысцкіх захопнікаўу вёсцы Нябышына». Ен сам і ўсе астатнія падпісаліся пад пратаколам. Мой бацька ўдакладніў, што гэта злачынства здзейснілі не немцы, а паліцаі. «Якая розніца», — сказаў Барздыка. Калі нас партызаны адпусцілі, мой бацька ідучы сказаў: «Адкуль яны так хутка з’явіліся і дзе яны былі, калі гэтых людзей забівалі?» Зараз на тым месцы няма ні помніка, ні памятнага знака. Так воддаль ад вялікіх гарадоў «ушаноўваецца» памяць ахвяр вайны.
21.	У Нямеччыне
Як я ўжо казаў, частку нашых вяскоўцаў (іх набралася не надта многа) адправілі на працу ў Нямеччыну. Такі лёс напаткаў і сям’ю маёй роднай цёткі Алёшы. Яны схаваліся ў замаскіраванай зямлянцы паблізу вёскі. Калі іх сусед патрапіў у рукі немцаў, то і прывёў іх да гэтай зямлянкі. Лічу, што сям’і цёткі пашанцавала: калі б яны трапілі к паліцаям, іх лёс быў бы трагічным. Разам з цёткай Алёшай у Нямеччыну адправілі яе мужа — дзядзьку Тумаша і дзвюх дачок Веру і Лізу. Дзве другія дачкі, Марыля і непаўналетняя Аня, за некалькі хвілін да гэтага пакінулі зямлян-
ку і накіраваліся ў бліжэйшы лес, што іх і выратавала ад палону. Непаўналетні цётчын сын Ваня, калі пачалася блакада, прымкнуў да партызан, дзе яго сляды і згубіліся. Вось так вайна раскідала сям’ю на тры часткі.
Дзеці удзельнікі партызанскага руху... Я не ведаю, як да гэтага ставіцца, але мушу сказаць, што гэта бесчалавечна. Дзеці павінны быць разам з бацькамі. He я першы аб гэтым кажу, што
Вёска Нябышына, сучасны выгляд.
дзяцей, падлеткаў партызаны выкарыстоўвалі як разведчыкаў. Іх пасылалі ў вёскі і мястэчкі, каб дабыць для партызан неабходныя весткі. Разлік быў на тое, што немцы ці паліцаі на дзяцей не звернуць увагі. Хутчэй за ўсё такіх падлеткаў партызанскае кіраўніцтва не заўсёды заносіла ў спісачны склад сваіх атрадаў. Таму, калі яны гінулі, не вярталіся, знікалі, іх ніхто не шукаў. Менавіта так здарылася і з Ваней, сынам цёткі Алёшы. Калі пасля вайны паспрабавалі Ваню знайсці, то высветлілася, што ён нідзе не лічыцца. Ён проста растварыўся.
Дарэчы, хачу расказаць яшчэ пра адзін выпадак, які здарыўся ў час блакады ў вёсцы Нябышына. 1 Ітадовы Міша Бычок адстаў ад бацькоў і, калі немцы ўжо ўвайшлі ў вёску, кінуўся на ўцёкі ў бок ракі Поні. Немцы, убачыўшы, што гэта падлетак, страляць не сталі. Міша не ўмеў плаваць, хоць і быў на 4 гады старэйшы за мяне. Ён дабег да берага ракі і спыніўся. Тут немцы яго і ўзялі.
Пра далейшы лёс Мішы Бычка я нічога не ведаў. Я палічыў, што яго накіравалі на працу ў Нямеччыну. Але ўжо ў наш час, калі нямецкі ўрад стаў выдаваць беларускім грамадзянам кампенсацыю за прымусовую працу ў Нямеччыне ў часы Другой сусветнай вайны, Міша Бычок гэтай кампенсацыі не атрымаў пра гэта мне сказала мая стрыечная сястра Вера Салянка. Узнікае пытанне, дзе Міша адсутнічаў з траўня 1943 года да канца акупацыі. Высветліць гэта ў яго самога ў мяне не атрымалася. У дзяцінстве я з ім не сябраваў, ён быў старэйшы за мяне, таму і зараз у мяне з ім няма ніякіх адносін. Бываючы ў сваёй вёсцы, я сустракаўся з Мішам Бычком, але гэтыя сустрэчы былі кароткія. Запытацца пра тое, што мяне цікавіць, рашучасці не хапіла. Я разумеў, што ўспаміны пра мінулае не заўсёды прыемныя.
Нечакана тайна Мішы Бычка перастала быць для мяне загадкай. У адной з перадач Радыё Свабода гісторык Сяргей Ёрш расказаў, што жыхар вёскі Нябышына падлетак Міша Бычок у час блакады папаўу рукі немцаў, але немцы адразу перадалі яго ў эскадрон Барыса Рагулі. Там да яго ставіліся вельмі добра, ён лічыўся сынам эскадрона. У эскадроне ён прабыў да канца вайны. Магчыма, дзякуючы гэтаму Міша Бычок і застаўся ў жывых. У адрозненне ад партызан Барыс Рагуля ні разу не пасылаў падлетка ў партызанскі тыл, каб дабыць разведдадзеныя, не падвяргаў яго небяспецы.
Былаў Нямеччыне яшчэ адна мая стрыечная сястра, Вера Салянка, дачка дзядзькі Лаўрэна. У час блакады яна адстала ад нашай групы, заблудзілася і трапіла да немцаў.
У 2004 годзе на Вялікдзень я быў у Нябышыне і на некалькі гадзін завітаў да Веры. Яна ўжо зусім старэнькая 84 гады, дрэнны зрок і амаль не выходзіць на вуліцу. Вера сама завяла гаворку пра Нямеччыну. Яна атрымала кампенсацыю ад нямецкага ўрада і запыталася ў мяне, ці бачыў я «еўра»? Трэба адзначыць, што Вера была прыгожай дзяўчынай, але з нараджэння мела фізічны недахоп, як і яе бацька яна гарбатая. Працавала Вера ў баўэра хатняй работніцай. Вялікая сям’я гаспадара ставілася да яе з павагай. Яе ні разу не пакрыўдзілі нават словам. Харчавалася яна за адным сталом з гаспадарамі. На святы яны дарылі ёй нейкія падарункі. Часам бралі яе з сабой у тэатр і кіно. У Веры быў свой пакойчык. Спецыяльна для яе наймалі краўчыху, каб пашыць адзенне, якое б рабіла яе горб не надта прыкметным.
У яе не было адчування, што яна знаходзіццаў няволі. Праўда, быў смутак па дому, па родных мясцінах. Было вялікае жаданне ўбачыцца з бацькамі, братамі, сёстрамі яна не ведала, які лёс іх напаткаў, як яны перажылі тую блакаду. Ёй хацелася схадзіць у свой лес па ягады і грыбы, выкупацца ў Поні. Яна кажа, што калі б была магчымасць у той час наведацца ў Нябышына да бацькоў, пасля пабыўкі яна б добраахвотна вярнулася ў Нямеччыну да сваіх гаспадароў, можа, не назаўсёды, але вярнулася б.
Тую мясцовасць, дзе была Вера, занялі амерыканцы. Пра амерыканцаў яна ўспамінае з захапленнем. «Усе яны такія пекныя, ветлівыя, далікатныя», кажа яна. Вераўпершыню ўбачыла «чорненькіх» салдат. Яе вельмі здзівіла і абрадавала, што сярод амерыканскіх салдат было некалькі беларусаў, было з кім паразмаўляць. Яна некалькі разоў сустракалася з імі. Жонка баўэра ўгаворвала Веру застацца ў іх на нейкі час, пакуль у свеце не стане больш стабільнае становішча. Але Вера рашыла вяртацца дадому. Разам з усімі такімі ж, як і яна. У дзень ад’езду яе праводзіла ўся сям’я баўэра, прыйшлі і яе новыя знаёмыя амерыканскія салдаты. Пры развітанні былі абдымкі, пацалункі, слёзы. «Я ніколечкі не шкадую, што папала ў Нямеччыну. Хоць пабачыла свет, пабачыла, як жывуць людзі ў іншых краінах», падвяла рысу пад нашай размовай мая стрыечная сястра Вера. «Ну і дзе людзі жылі лепш, там ці ў нас?» — запытаў я. «Не задавай бязглуздых пытанняў», — паставіла мяне Вера на месца.