• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    Станіслаў Ваўпшасаў — аўтар ілжівых успамінаў «На разгневанной земле», «Партнзанская хроннка», «На тревожных перекрестках». — Рэд.
    справа. Яна працягвалася шмат дзён. Трэба было ўсё ўлічыць, нікога не пакрыўдзіць. 3 гэтай задачай мой бацька справіўся паспяхова, бо ніхто з вяскоўцаў не паскардзіўся на яго новай уладзе.
    Куды падзяваліся каровы, свінні, авечкі, не памятаю, прашляпіў. Хутчэй за ўсё цалкам забралі немцы. Калі надышоў час дзяліць калгасных коней, бацька ўзяў з сабой і мяне. Дзялілі па жэрабі. Спачатку ўсталявалі чаргу. Калі падышла чарга майго бацькі цягнуць жэрабя, ён даручыў гэта мне. Бацька разгарнуў скручаную паперку, якую я выцягнуў, і з радасці пачаў скакаць.
    Нам выпаў самы лепшы калгасны конь. Ён быў малады, але ўжо аб’езджаны, белай масці. Нам зайздросцілі, а я вельмі ганарыўся. Бацька адзеў на Бялька аброць, перадаў павадок у мае рукі і прамовіў: «Ну, гаспадар, вядзі каня дадому». У вёсцы той выпадак памятаюць і зараз. У лютым месяцы 1942 года ў нас каня ўкралі. Бацька аднёс заяву ў нямецкую камендатуру ў Докшыцы. Праз два дні немцы каня знайшлі і вярнулі яго нам.
    5.	Першая сустрэча з немцамі
    У адзін з ліпеньскіх дзён, на пачатку месяца, мы, вясковыя падлеткі, купаліся і загаралі на пясчаным беразе ракі Поні ў 100 метрах ад моста. Нечакана мы ўбачылі, што з боку Докшыц рухаецца аўтамабільная калона, машын 10—15. Яна мінавала вёску і накіравалася ў наш бок да моста. На першай машыне справа спераду над кабінай развяваўся чырвоны сцяг. Хтосьці крыкнуў: «Нашы!» і цераз мост мы пабеглі насустрач.
    Перад мостам калона спынілася. Мы ўбачылі, што гэта немцы. Яны выйшлі з пярэдняй машыны і са словамі: «Гут, гут», — пасяброўску хлопалі далонямі на нашых голых спінах. Мы асмялелі, палезлі на падножкі машыны, адчынілі кабіну, націскалі на клаксон, сігналілі. Такія велізарныя машыны мы бачылі ўпершыню. У нашым калгасе была ўсяго адна грузавая машына ГАЗ-АА палутарка. Немцы не сварыліся на нас, з цікавасцю нас разглядалі, сталі частаваць шакаладам, які мы таксама бачылі ўпершыню. Я быў менш баявіты, апынуўся ў хвасце і мне шакаладу не дасталося. Было крыўдна, на вачах накаціліся слёзы. Убачыўшы гэта, адзін немец дастаў з кішэні губны гармонік і падарыў мне. Потым немцы паказалі рукамі, каб мы вярталіся назад на бераг ракі: «Шнэль, шнэль». Мы пабеглі, а калона прадоўжыла рух у бок Бягомля.
    6.	Хрышчэнне
    Хтосьці распусціў чуткі, што немцы будуць караць тых, хто не хрышчаны. У нашай вёсцы няхрышчанымі былі ўсе дзеці. Я нават не ведаю, ці была да вайны хоць адна дзеючая царква ў Бягомльскім райне. Хачу сказаць, што на самай справе немцы не займаліся высвятленнем, хто хрышчаны, а хто не. Аднак, далей ад ліха, мой бацька праявіў ініцыятыву і прывёз з Докшыц святара. Усіх нас, нехрысцяў, сабралі ў хаце Іллюка Спічонка і пахрысцілі.
    Я памятаю, як той абрад адбываўся. На падлозе ў цэнтры хаты паставілі кадку з калодзежнай вадой. На дне кадкі ляжаў крыж. Нас групамі ставілі вакол кадкі. Святар чытаў малітву, макаў пальцы ў ваду, а потым кожнага з нас мазаў па лбе. Нарэшце ён абмакнуў у ваду венік і пабрызгаў на нас. Нацельных крыжыкаў нам не далі. Прыкмет, хрышчоны ты ці не, у нас не засталося. Але ў мяне з’явілася хросная мама. Неўзабаве ў суседняй вёсцы Вітунічы адчынілася царква. Раней у яе памяшканні было збожжасховішча. Аднойчы мама ўзяла з сабой у царкву і мяне.
    7.	Першы раз у першы клас
    2 жніўня 1941 года мне споўнілася 7 гадоў, трэба было рыхтавацца да школы. Бацькі, не толькі мае, непакоіліся, ці будуць працаваць піколы ва ўмовах акупацыі. Але ўсё склалася найлепшым чынам. У жніўні ў нашу вёску наведаліся дзве жанчыны з валасной управы і ўзялі на ўлік усіх дзяцей школьнага ўзросту. Мой бацька яшчэ да вайны набыў мне буквар, сшыткі, алоўкі.
    Як я ўжо згадваў, наша школа згарэла ў студзені 1940 года, у самыя моцныя маразы. Для малодшых класаў пабудавалі хатупяцісценку. Астатнія дзеці хадзілі ў школу за 2 кіламетры ў суседнюю вёску Вітунічы. Такі ж парадак застаўся і пры немцах.
    1 верасня 1941 года я пайшоўу першы клас. Ніякай нацысцкай прапаганды ў школе не вялося. Настаўніца ні разу не называла ўслых прозвішчы фашысціх правадыроўГітлера, Гебельса, Герынга. Яна нас проста вучыла чытаць, пісаць і лічыць. Прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі ні разу не наведалі школу, каб пракантраляваць навучальны працэс.
    Але вучыцца нам давялося нядоўга. У лістападзе (зямля ўжо была падмарожана, але снег яшчэ не выпаў) да школы падышла
    група ўзброеных людзей. Школа стаяла асобна, крыху ў баку ад вёскі, і падысці да яе можна было непрыкметна з боку могілак. Гэта былі чырвонаармейцы, адстаўшыя ад фронту. Іх шмат блыталася ў навакольных лясах. Яны былі брудныя, абадраныя, няголеныя, навялі на нас жах. Магчыма, яны шукалі ежу. У клас увайшлі трое, астатнія засталіся на вуліцы. Яны былі вельмі здзіўлены ідзе вайна, немцы ўжо пад Масквою, а тут, як ні ў чым не бывала, у школе ідуць заняткі. Такое дапусціць нельга. Адзін з іх, магчыма, старэйшы, схапіў настаўніцу і закрычаў ёй у твар: «Ты фашысцкая прыслужніца, здрадніца!» — і штосьці яшчэ.
    Потым ён успомніў пра нас і па-драпежніцку закрычаў: «А вы, фашысцкія ўблюдкі, марш дадому і каб вашага духу тут болып не было!» Яны размаўлялі па-руску. Можна сказаць, што гэта быў для нас першы ўрок рускай мовы і апошні ўрок заняткаўу школе. Мы, напалоханыя, пабеглі дадому, кінуўшы ў школе сваё адзенне, буквары, пісьмовыя прылады. Больш мы ў школу не пайшлі, было небяспечна. Што здарылася з настаўніцай — не ведаю.
    У Вітунічах школа працавала да канца вучэбнага года.
    8.	Прымакі
    «Пайшоў у прымы», — так у нашай вёсцы казалі пра мужчыну, які пасля шлюбу ішоў жыць у хату жонкі, ці ў хату бацькоў жонкі. Але я хачу расказаць зусім пра іншы, нечаканы выпадак.
    У жніўні 1941 года праз нашу вёску ў бок Докшыц немцы гналі невялікую калону палонных чырвонаармейцаў, чалавек сто. У вёсцы яны прыпыніліся на гадзіну, каб адпачыць. Палонныя і канваіры размясціліся на зялёным лужку школьнай тэрыторыі. Навіна гэта абляцела вёску, і хутка сюды сабралася шмат вяскоўцаў, прынеслі з сабой ежу, у каго што было на той момант. Людзі спакойна раздавалі палонным хлеб, вараную бульбу, сала, сыр, малако, яйкі, гародніну. Хтосьці прынёс вядро вады і конаўку. Гэтым жа самым частавалі і немцаў-канваіраў. Што цікава, немцы нікога не штурхалі, не праганялі, не крычалі, як гэта я неаднойчы бачыў у савецкіх пасляваенных кінастужках. У канваіраў нават аўчарак не было.
    Калі адпачынак закончыўся, палонных пастроілі, нямецкі афіцэр звярнуўся да жыхароў вёскі: «Каму для ўласнай гаспадаркі патрэбны работнікі, можаце браць палонных у свае сем’і». Але
    мае аднавяскоўцы не рынуліся ратаваць палонных. Я не ведаю, як гэта патлумачыць. Магчыма, у першы год вайны мы яшчэ не ўбачылі, не адчулі яе жахаў і лічылі, што палонным нічога не пагражае. Гэтаксама лічылі і самі палонныя. А можа, людзі не забыліся, як пры савецкай уладзе тых, хто карыстаўся працай батракоў, выслалі ў Сібір, і таму зараз праявілі асцярожнасць?
    I толькі тры ці чатыры незамужнія, а можа, удовыя жанчыны спрактыкаваным вокам выбралі сабе мужыкоў. Прывяла да сябе ў хату мужыка-прымака і наша суседка Наста Калмацкая. Ен быў прыгожы, статны мужчына. Яго звалі Фёдарам, родам з Украіны. Я пабег з ім знаёміцца, ён размаўляў са мной, як з дарослым. Адзін раз на месяц Федзя хадзіў у воласць адзначацца. У вёсцы прымакі пражылі да 1943 года. Калі партызаны зрабілі наша жыццё нязносным, усе яны пайшлі ў партызаны, а затым — у Чырвоную Армію.
    Пасля вайны яны вярнуліся ў Нябышына, каб забраць на Украіну сваіх выратавальніц. Але толькі Фёдар увёз з сабой нашу суседку Насту. Яна прыслала з Украіны некалькі пісем. Фёдар пабудаваў для яе хату побач са сваёй. Сам ён быў жанаты, але яго жонка прыняла нашу зямлячку сардэчна, яны сталі сяброўкамі.
    9.	Наша вёска ва ўмовах акупацыі
    Як я ўжо сказаў, наш калгас перастаў існаваць. Да гэтага ён праіснаваў гадоў 10—12. Яшчэ свежай была памяць людзей, як іх раскулачылі, сілком загналі ў калгас, а некаторых выслалі ў Сібір. Былі рэпрэсаваны Бобрык Дзяніс, Бобрык Аляксандр. Цецяронак Іван, Цецяронак Змітрок, Маскалейчык Даніла. Быў рэпрэсаваны і змагар за калгасы Кукуля Ціт. 3 яго сынам Сяргеем я сябраваў. Ніхто з іх назад не вярнуўся, сляды іх згубіліся дзесьці ў турэмных падвалах. Пашанцавала толькі Бобрыку Мірону, які вярнуўся з высылкі дадому.
    I вось зноў, цяпер ужо з рук акупантаў, людзі атрымалі зямлю ў сваю ўласнасць, сталі гаспадарамі. Немцы абклалі ўсе двары цвёрдым падаткам у выглядзе здачы збожжа, жывёлы, фуражу Мы своечасова ўбралі ўраджай 1941 года. Трэба адзначыць, што гэта быў ураджай калгасны, усіх тонкасцяў яго падзелу не ведаю. Нам дастаўся вялікі палетак жыта, а таксама па некалькі сотак ячменю, аўсу, гароху. Здаецца, бульбу, грэчку і лён не дзялілі, магчыма, ўсё гэта немцы забралі цалкам.
    Маці аўтара, Еўдакія Кузьмінічна Копыл.
    Але бульба ў нас была свая. Перад вайной прысядзібныя ўчасткі былі па 60 сотак, і мы іх звычайна засявалі бульбай. Я дакладна не ведаю памер падаткаў, якія здаваў мой бацька немцам, але добра памятаю, што для сябе заставалася значна больш, падаткі нельга было назваць рабаўніцкімі. Памятаю, як аднойчы бацька запрэг каня, закінуў на павозку трох авечак, папярэдне звязаўшы ім ногі, і павёз іх здаваць у Докшыцы. Я вельмі абрадаваўся, калі ён мяне ўзяў з сабой. На прыёмным пункце нам выдалі квітанцыю і нават грошы за здадзеных авечак. Грошы мой бацька браць адмаўляўся, таму што гэта былі савецкія купюры. Ён палічыў, што
    над ім пажартавалі. Загадчык прыёмнага пункту запэўніваў, што савецкія грошы ў хаду нараўне з акупацыйнымі маркамі, і параіў нам зайсці ў краму. Насамрэч, мы купілі соль, цукар, крупы і штосьці яшчэ, неабходнае ў гаспадарцы. Усё гэта мы пагрузілі на воз і паехалі дадому. Пасля гэтага людзі сталі даставаць савецкія грошы са сваіх сховіш і смела імі карыстацца.
    Яшчэ мы здавалі немцам па кабану ў год, але акрамя гэтага была магчымасць і для сябе гадаваць па аднаму-два кабаны. Трэба прызнаць, што нямецкая адміністрацыя не кантралявала, якое ў гаспадарцы гадуецца пагалоўе жывёлы. Акрамя каровы, цяля, свіней мы гадавалі 15—20 авечак. Калі да акупацыі мы маглі дазволіць сабе мяса толькі па вялікіх святах: на Каляды, Вялікдзень, Тройцу, Дзяды то ва ўмовах акупацыі мы маглі дазволіць сабе мяса кожны дзень.