Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Дзеці вайны. Леанід Шульгат, сын старасты вёскі часоў акупацыі, сябра Іллі Копыла.
Я і Андрэй па-ранейшаму хварэлі, калі да нас у Забар’е верхам на конях прыехалі некалькі партызан. Яны паведамілі, што трагічна загінуў мой самы старэйшы брат Мікалай. Як яны расказалі, Мікалайбыўу начным патрулі, аднёмухацеадпачываў. У гэты самы час другі партызан паставіў на падлогу кулямёт для праверкі, па неасцярожнасці націснуў на спускавы кручок і кулямётнай чаргой цяжка параніў соннага Мікалая. Брату ампутавалі нагу па пах. Ен памёр на аперацыйным стале, магчыма, ад страты крыві, магчыма, ад балявога шоку — аперацыю рабілі без абязбольвання. Перад смерцю ён папрасіў, каб не каралі віноўніка гэтага трагічнага здарэння.
Цела Мікалая партызаны чамусьці не прывезлі. За ім паехалі дзве маіх стрыечных сястры: Аня, якая зараз жыве ў Мінску, і Марыля, якая жыла ў Малдове, але ў 2011 годзе памёрла. Бацька не паехаў сам, таму што трэба было зрабіць труну і выкапаць магілу, а ў час вайны гэта было зрабіць вельмі складана. Прывезлі цела Мікалая ў суправаджэнні партызан. Памятаю, як яны занеслі цела ў хату і паклалі на падрыхтаваную лаву. Бацька запытаў: «А дзе ампутаваная нага?» Партызаны збянтэжыліся, але паабяцялі прывезці яе. Слова сваё яны стрымалі. Праз нейкі
час к дому прыскакалі два вершнікі, паклалі на ганак пакунак з нагой і ўскакалі. Калі абмывалі цела, з яго выпадалі кулі. Труну з нябожчыкам паставілі ў тым жа пакоі, у якім стаяў ложак, дзе ляжалі хворыя я і мой брат Андрэй, толькі ў супрацьлеглай сцяны.
Мы былі так знясілены хваробай, што не маглі самастойна стаяць на нагах. Нас, падрымліваючы пад рукі, па чарзе падвялі да труны для развітання. He ведаю, што адчуваў Андрэй (яго ўжо няма ў жывых, трагічна загінуў у 1984 годзе), што ж тычыцца мяне, то ў маім сэрцы, на маёй душы было пуста. Я быў не ў стане ўсвядоміць трагічнасць моманту, таго, што я болып ніколі не ўбачу свайго брата. У мяне нават не навярнуліся на вачах слёзы. Я быў так дакананы хваробай, так ёй прыгнечаны, што мне хацелася аднаго — хутчэй вярнуцца ў свой ложак. Толькі мама горка плакала. У хату сабралася шмат знаёмых і незнаёмых людзей. Пахаванне адбылося ціха, на змярканні, каб пазбегнуць абстрэлу. Пахавалі Мікалая ў Вітунічах побач з тым месцам, дзе яшчэ нядаўна стаяла царква, якую спалілі партызаны ў лістападзе 1942 года. Царква праіснавана нядоўга, была адчынена пры немцах у ліпені 1941 года, а да той пары служыла калгасным зернасховішчам.
Калі я ўжо быў афіцэрам і прыязджаў на адпачынак у сваю вёску Нябышына, абавязкова наведваўся ў Вітунічы на магілу брата. Аднойчы я прыйшоў туды, але магілы брата не адшукаў. Зніклі ўсе магілы (там было некалькі пахаванняў). Я ўбачыў толькі роўнае месца. Мама мне патлумачыла, што перад нейкай чарговай гадавінай Перамогі ўсе магілы ўскрылі і парэшткі загінуўшых перазахавалі ў агульную магілу, на якой паставілі помнік. Калі быць дакладным — мама сказала, што на новай магіле паставілі бетонны слуп. Я бачыў той помнік, на ім напісана некалькі прозвішчаў, але прозвішча Мікалая Копыла там не значылася.
Калі мама памерла, я доўгі час не наведваўся ў сваю вёску, бо служыў вельмі далёка, у Кіраўскай вобласці. Пасля звальнення з арміі я вярнуўся на сваю Радзіму ў Беларусь і праз некаторы час узяўся за справу, каб вярнуць імя брата на помнік, які ўсталяваны на брацкай магіле ў Вітунічах. У савецкі час усе пытанні вырашала КПСС. Таму я адаслаў свой ліст у Докшыцкі райкам КПБ. Атрымаўшы адмоўны адказ, накіраваў другі ліст. Я ўказаў канкрэтна, у якім партызанскім атрадзе знаходзіўся мой брат. Мая дзіцячая памяць спрацавала, што і дапамагло ў пошуках. На гэты раз у архіве знайшліся звесткі пра майго брата-партызана. На
помніку з’явілася імя Мікалая: «Копыл Н.Ф.». Цяпер у мяне ёсць месца, куды пакласці кветкі.
(Перапіска дадаецца) 	
Секретарю Докшнцкого райкама КПБ.
от Копыла йльн Фнлішповііча, чл. КПСС с 1961 г., прожнваюіцего по адресу:
г. Мннск, ул. Л. Беды 19—36
Заявленне
Мой родной брат Копыл Ннколай Фнлнпповнч во время Велнкой Отечественной войны был партазаном. Погнб весной 1944 года. Похоронен в дер. Вмтуннчн, где было несколько партнзанскнх могнл. В конце 60-х годов могіілы былн вскрыты н все останкн перезахоронены в братскую могнлу, но фамнлші моего брата на памятннке не значнтся.
Прошу Вас оказать содействне в восстановленші фаміілнн н нменн моего брата на памятннке, установленном на братской могнле в дер. Внтунпчп.
С уваженнем, Копыл.
	 ‘	18.12.1984 г.
Гр-ну Копылу БІлье Фнлнпповнчу г. Мннск, ул. Л. Беды, д. 19, кв. 36.
Докшнцкнй райкам КП Белоруссші сообіцает, что в спнсках партнзанской брмгады «Железняк», нмеюіцнхся в Бегомльском музее народной славы, п пменном спнске захороненных вопнов п партнзан, погнбпшх в Велнкой Отечественной войне 1941—1945 гг., в братской могнле, находяіцейся в деревне Внтуннчн Березковского сельского Совета, Копыл Н.Ф. не чнслнтся. Прн установленші факта участня Копыла Н.Ф. в партнзанском двнженнн надпнсь на братской могнле будет дополнена. По этому вопросу сделан запрос в партархнв ЦК КПБ.
Секретарь Докшнцкого райкама КПБ Н. Устан
Hex. № 11 п
13 января 1985 года.
Отп. 3 экз.
Экз. № 1 — адресату. Экз. № 2 — в дело
	Е*-
Секретарю Докшнцкого райкама партнн Здравствуйте, уважаемый товарніц Устнн.
На Ваш ответ на моё заявленне от 18.12.84 г. дополннтельно сообіцаю следуюіцее: Мой брат Копыл Ннколай Фнлнпповнч нахо-
дмлся в 3-м отряде партнзанской брнгады «Железняк». Может этн сведення помогут найтн следы моего брата в архнвах.
Суваженнем, Копыл 16.01.85 г.
	
Гр-ну Копылу II.Ф. — 220040, г.
Мннск,
ул. Л. Беды, д. 19, кВ. 36
Докшнцкнй райкам КП Белорусснн сообіцает, что действнтельно по учетным данным партархнва Копыл Ннколай Фнлнпповнч с мая 1943 года по 23 мая 1944 года чнслнтся рядовым партнзаном 3-го отряда брнгады «Железняк». В марте т.г. нменной спнсок захороненных воннов н партнзан, погнбшнх в годы Велпкой Отечественной войны, на братской могнле в деревне Внтуннчн Березковского сельсовета дополнен фамнлней Копыл Н.Ф.
Секретарь Докшпцкого райкама КПБ Н. Устнн
Отп. 2 экз. Экз. 1 — адресату. Экз. № 2 — в дело.
14сх. № 11
27 марта 1985 года 	
24.	Зноў блакада
Чырвоная Армія наступала вельмі марудна. Толькі на пачатку 1944 года да нас дайшлі чуткі, што яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі.
Я і мой брат Андрэй пайшлі на папраўку, хвароба адступала сама па сабе. Я ўжо самастойна выходзіў на вуліцу, садзіўся на прызбу і грэўся на сонцы. Але і ў Забар’і стала жыць неспакойна. Немцы пачалі дзейнічаць болып актыўна, каб засцерагчы ад партызан свае тылы ў прыфрантавой паласе, бамбілі навакольныя лясы. Дзякуй Богу, вёску яны не чапалі. Калі і прылятаў над вёскай самалёт, то не вельмі часта.
Аднойчы я сядзеў на прызбе сваёй хаты, калі над вёскай з’явіўся нямецкі самалёт. Ён ляцеў не надта высока, таму што неба было хмарнае. Зрабіўшы над вёскай круг, на другім заходзе ён скінуў бомбу. Я бачыў, яку яна падала, не вертыкальна ўніз, а пад нахілам у напрамку палёта самалёта. Бомба ўдарыла ў прасценак паміж вокнаў суседняй хаты і ўпала побач на зямлю. Выбух не адбыўся. Партызаны тую бомбу адвезлі кудысьці за вёску. Гаспадарамі па-
цярпелай, і ў той жа час шчаслівай (бомба не выбухнула), хаты былі Фаміны. Яны прытулілі ў сябе сям’ю Сідара Маскалейчыка з нашай вёскі Нябышына, неразлучнага сябра майго бацькі. 3 яго сынам Мішам сябраваў і я, але хадзіць да Фаміных баяўся. У іх хаце быў на пастоі нейкі партызанскі чын, па прозвішчы Аксючыц. Ён меў вельмі непрыемны выгляд, заўсёды быў п’яны, даўсіх чапляўся, пагражаў пісталетам. Усе насельнікі хаты жылі ў страху і небяспецы. Асабліва пакутавалі дачка Фаміных і старэйшая дачка дзядзькі Сідара. Таму не я да Мішы, а Міша да мяне прыходзіў гуляць. Калі я захварэў, Мішу да мяне перасталі пускаць, каб не заразіўся тыфам. Зараз мне падумалася, што калі б тая бомба выбухнула, маглі б загінуць адразу дзве сям’і і ў тым ліку мой сябра Міша.
Mae бацькі некалькі разоў таемнымі сцежкамі хадзілі ў Нябышына, каб пасадзіць агарод. Мяне і Андрэя яны адводзілі ў лес за Забар’е і там астаўлялі на ўвесь дзень. Вярталіся яны позна вечарам і забіралі нас. Нашы бацькі маглі не вярнуцца назад, маглі апынуцца ў руках немцаў ці паліцаяў, маглі загінуць. Я з жахам думаю, што было б тады з намі — са мной і Андрэем. Аднойчы той лес, у якім нас пакінулі бацькі, сталі бамбіць нямецкія самалёты. Мы схаваліся ў яму, якая на шчасце была побач. Калі бамбёжка скончылася, мы не здолелі выбрацца з той ямы, не хапіла моцы. Сцямнела. 3 ямы мы бачылі кавалак неба, на якім ужо ззялі зоркі. Нарэшце з’явіўся бацька і выцягнуў нас. У вёсцы было бяспечней, але бацькі нас адводзілі ў лес на выпадак, калі раптам у іх адсутнасць вёску Забар’е займуць немцы.
Сталі распаўсюджвацца слухі, што немцы рыхтуюць чарговую блакаду. Аднойчы мы заўважылі, што з вёскі Забар’е зніклі апошнія партызаны. Мясцовыя жыхары адчулі палёгку, а мы, бежанцы, наадварот, адчулі небяспеку: раз партызаны ўцяклі, то гэта прамы сігнал, што вельмі хутка тут будуць немцы. Як звычайна, партызаны нас пра небяспеку не папярэдзілі. Мой бацька вырашыў перажыць чарговую блакаду ў лесе і на балоце. Мясцовыя ж жыхары не прыдалі значэння небяспецы, засталіся ў вёсцы, угаворвалі і нас застацца. Але ў нас ужо быў вопыт: у першую блакаду ўсе, хто пакінуў вёску, засталіся ў жывых, а хто застаўся ў ей загінулі.
У адзін з дзён мы пакінулі Забар’е, а на насіупны дзень прыйшлі немцы. He знайшоўшы ў вёсцы партызан, яны пайшлі
далей, вяскоўцаў не чапалі, ніхто не пацярпеў, і вёску не спалілі. А мы забраліся ў глыб балота, спадзеючыся, што там нас ніхто не знойдзе. Усяго ў нашай групе было 15—20 чалавек. Магчыма, на трэці дзень нашага блукання мы сядзелі на балотных купінах, адпачывалі, як раптам убачылі немцаў. Мужчыны і старэйшыя падлеткі непрыкметна кінуліся ў непралазны хмызняк. Немцы гэтага не заўважылі. Жанчыны і дзеці засталіся на месцы. Мы сядзелі ціха без мітусні, чакалі, што будзе. Немцы рухаліся ў калонах па аднаму, між калонамі была шарэнга. Колькі было тых калон — не злічыць. Калі немцы дайшлі да нас, то прыпынілся. Яны паводзілі сябе спакойна. Цераз перакладчыка афіцэр запытаўся ў жанчын, дзе зараз іх мужы? Усе дружна адказалі, што мужчыны на вайне. Потым ён паказаў на майго брата Андрэя і запытаўся, колькі яму гадоў. Мама адказала, што яму споўнілася 11. Насамрэч яму было 15 гадоў, але пасля хваробы ён меў выгляд, варты жалю. Як выглядаў я — не ведаю, не было люстэрка, каб паглядзецца. Потым перакладчык сказаў, каб мы вярталіся ў сваю вёску, ніхто там нас не кране, там больш бяспечна, там няма страляніны. Перакладчык быў у чырвонаармейскай форме без пагон.