Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Але ж беларусы змагаліся, і змагаліся не толькі ў складзе Чырвонай Арміі і прамаскоўскіх партызан. Шмат беларусаў змагалася ў партызанскіх атрадах Арміі Краёвай, якія дзейнічалі як на тэрыторыі Польшчы, так і на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Беларусы змагаліся і ў складзе Арміі Краёвай пад камандаваннем польскага генерала Андэрса, якая дзейнічала на тэрыторыі Італіі ў Паўночнай Афрыцы. У бітве за Монтэ-Касіна загінула 264 беларусы, за Балонію 287 беларусаў, за Ларэту — 234. Атулам у Паўночнай Афрыцы і ў Італіі загінула 1583 беларуса ці ўраджэнца Беларусі. Болып падрабязна аб гэтым можна азнаёміццаў часопісе «Беларускі гістарычны зборнік» № 17.
Шмат беларусаў было ў складзе польскіх фарміраванняў пад брытанскім камандаваннем. Яны ваявалі ў Францыі, Бельгіі, Галандыі, Нарвегіі, Нямеччыне і ў іншых краінах. Усяго ў войску саюзнікаў змагалася ад 24,5 тысячы да 35 тысяч беларусаў.
У арміі Андэрса ў Італіі змагаўся і наш знакаміты зямляк Пётра Конюх. На прывалах паміж баямі ён для жаўнераў спяваў беларускія песні. Пры бітве за Монтэ-Касіна быў паранены ў бя-
дро вайна для яго закончылася. Ён атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Акадэміі мастацтваў Італіі, якую бліскуча закончыў. Пётра Конюх стаў сусветна вядомым спеваком.
У заключэнне хачу сказаць, што сцвярджаць, быццам бы Беларусь адыграла вядучую ролю ў разгроме фашысцкай Германіі і вызваленні Еўропы з-пад акупацыі, я б не стаў. У той час Беларусь не была самастойнай дзяржавай, не мела ўласнай арміі. Яна была прыдаткам СССР і сама нічога не вырашала. Другая справа, што Беларусь, нароўні з Польшчай, найболып пацярпела ад вайны, панесла вялікія разбурэнні і страты. Але тыя разбурэнні і страты Беларусь панесла як па віне нямецкіх захопнікаў, так і па віне савецкага рэжыму.
Хачу адзначыць, што і мы, тая частка насельніцтва, якая апынулася пад нямецкай акупацыяй — героі. Героі таму, што ў неверагодна складаных умовах змаглі выжыць. Кожны пражыты дзень, асабліва пачынаючы з 1943 года, калі пачалося партызанскае бязмежжа подзвіг. Але савецкая ўлада гэтага не ацаніла мы сталі нядобранадзейнай часткай насельніцтва.
2. Міты пра партызанскі рух у Беларусі
Пра партызан, пра партызанскі рух складзена, прыдумана шмат мітаў. Тыя міты прыдумалі самі ж партызанскія начальнікі і камісары. Потым гэтыя міты падхапілі, выказваючыся сённяшнім жаргонам, «чэсныя» журналісты і прыдворныя пісьменнікі.
Mini першы, быццам бы партызаны нанеслі немцам велізарны ўрон. Насамрэч, калі страты і былі нанесены, дык хутчэй за ўсё не немцам, а мірнаму насельніцтву. Я ўжо прыпамінаў мост цераз раку Поню. А такіх жа мастоў і масткоў у Беларусі была не адна тысяча. Разбуры кладкі цераз ручэй і адсылай наверх данясенне, што знішчаны яшчэ адзін стратэгічны аб’ект. Прачытаў неяк мемуары камбрыга Ціткова «Брыгада Жалязняк». 3 іх я даведаўся, што партызаны ў маёй роднай вёсцы двойчы разграмілі нямецкі гарнізон. Але ж у вёсцы Нябышына за ўсю вайну ніколі не было нямецкага гарнізона. Немцы ў нас не прыпыняліся нават на некалькі гадзін. Як можна двойчы разграміць тое, чаго ўвогуле не існавала. Часова ў нас размяшчаліся «радзіёнаўцы», але супраць іх партызаны нават пікнуць баяліся.
Міт другі, быццам бы партызаны абаранялі насельніцтва ад немцаў. На маю думку, гэта хлусня. Калі немцы і паліцаі забівалі людзей у вёсках Шуняўка, Вітунічы. Нябышына, партызаны спакойна назіралі са сваіх сховішчаў, як праходзіць працэс. Яны пальцам аб палец не ўдарылі, каб абараніць людзей. Ніхто з іх не праявіў геройства і самаахвярнасці, не выступіў са зброяй у абарону вёсак і іх насельніцтва. А ведалі ж. што вось-вось адбудзецца трагедыя, інфармаваныя былі раней за немцаў. Ды і задачы такой — абараняць насельніцтва — перад імі ніхто не ставіў. На маю думку, самай надзейнай абаронай мясцовага насельніцтва ад акупантаў было б тое, каб партызан увогуле не было. Яны сваёй прысутнасцю стваралі небяспечныя ўмовы для існавання акупаваных вёсак і жыцця іх жыхароў і, магчыма, стваралі іх свядома і наўмысна. Калі гэта так, то партызан можна лічыць саўдзельнікамі ў злачынствах. Але самі яны спраўна складалі акты і пратаколы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў і адпраўлялі іх у Маскву Аб гэтым больш падрабязна я скажу ніжэй.
Міт трэці, быццам бы партызанскі рух у Беларусі быў масавым, усенародным. I тут, мякка кажучы, да праўды вельмі далёка. Раблю такую выснову з прыкладу сваёй вёскі. Як гэтыя масавасць і ўсенароднасць забяспечваліся, аб гэтым таксама скажу.
Першы этап партызанскага руху
На мой погляд, ён ахоплівае перыяд з чэрвеня 1941 года па снежань 1942 года. За гэты час з нашай вёскі ніводзін чалавек не пайшоў у партызаны. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя паступіла прадбачліва, дазволіла сялянам трымаць паўнавартасную гаспадарку. Вёска добра памятала здзекі савецкай улады, калі людзей сілком заганялі ў калгасы, раскулачвалі, арыштоўвалі, высылалі на поўнач, у Сібір і Казахстан. Наша вёска звычайная, такая ж, як і большасць вёсак Усходняй Беларусі. Першым партызанам з наіпай вёскі стаў паліцай, адзіны паліцай — наш аднавясковец. Я не ведаю, што падштурхнула гэтага 18тадовага хлопца стаць паліцаем. Можа, права мець у сваіх руках зброю? Але ж тую зброю ён ні разу не прымяніў. Ён блытаўся па вуліцы з вінтоўкай на плячы, як непрыкаяны, ніхто на яго не звяртаў увагі. Часам ён заходзіў да каго-небудзь у хату, у тым ліку і да нас. Ён не пытаўся ў гаспадароў дазволу, каб увайсці, не вітаўся. садзіўся на лаву, прысланяў да сцяны вінтоўку і сядзеў
моўчкі. Гэта магло працягвацца 1-2 гадзіны. Аб чым ён думаў, што ў яго было на душы, сказаць цяжка. Як толькі здарылася магчымасць, ён са зброяй, якую яму ўручылі немцы, падаўся да партызан. Але партызаны не ацанілі яго «патрыятычны» ўчынак, хутка яго знайшлі забітым у патыліцу. Першыя так званыя партызаны былі чужынцамі на нашай тэрыторыі. Яны маглі існаваць толькі за кошт рабаўніцтва мясцовага насельніцтва. А мясцовы жыхар, якім быў наш аднавясковец-паліцай, мог замінаць ім рабаваць, мог быць сведкай іх злачынстваў, таму яго і забілі.
Першыя партызаны, якімі былі брадзячыя групы адстаўшых ад фронту чырвонаармейцаў, не былі арганізацыйна аб’яднаны і таму надвор’я не стваралі. Як я ўжо казаў, яны па начах рабавалі і мардавалі насельніцтва, а сустрэч з немцамі пазбягалі. Яны мелі нейкую стралковую зброю, але боепрыпасаў у іх не хапала. Акрамя чырвонаармейцаў у лясах хаваліся партыйныя функцыянеры і чыноўнікі раённага маштабу. Па дадзеных мемуараў нкусаўца Ваўпшасава і камбрыга брыгады «Жалязняк» Ціткова на канец 1942 года (заўважце, што вайна ўжо працягваецца цэлых паўтара года) у лясах Бягомльскага раёна хавалася некалькі груп такіх вось псеўдапартызан агульнай колькасцю ўсяго толькі 122 чалавекі. Магчыма, такі ж самы малюнак назіраўся і ў іншых раёнах Беларусі. Надзеі Крамля на ўсенародны супраціў ворагу на акупаванай тэрыторыі не спраўдзіўся.
Каб высветліць, якое становішча склалася на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі і Украіны, пад Масквой сталі тэрмінова фарміраваць «Асобую мотастралковую брыгаду асобага назначэння НКУС СССР». Як бачыце, назва вельмі ўнушальная. Брыгада складалася з некалькіх батальёнаў Там рыхтаваліся высакакласныя спецыялісты шырокага профілю. Пасля падрыхтоўкі фарміраваліся групы па 30—40 чалавек і перапраўляліся на акупаваную немцамі тэрыторыю. Групы добра экіпіраваны ўсім неабходным, былі добраўзброены. У іх складуваходзіла па некалькі чалавек, падрыхтаваных на пасады камандзіраў партызанскіх атрадаў. Кожная група мела свой маршрут і замацаваную за ёй тэрыторыю ў тыле немцаў. Задачы груп: пашырэнне партызанскага руху, разведка, дыверсіі, іншыя асобыя задачы расправа над тымі, хто працаўладкаваўся ў немцаў, каб неяк пракарміць свае сем’і. А гэта былі лекары, настаўнікі, артысты, журналісты, інжынерна-тэхнічныя спецыялісты, чыгуначнікі, дробныя служачыя і іншыя.
Адной з такіх груп з неабмежаванымі паўнамоцтвамі кіраваў нкусавец Ваўпшасов. Яны шукалі дробныя бадзяжныя групы чырвонаармейцаў, каб аб’яднаць іх у партызанскія атрады. У выпадку непадпарадкавання расстрэл на месцы. Па начах група Ваўпшасава наводзіла жах на мірнае насельніцтва ў вёсках, карала «здраднікаў». Але колькасць партызан ад гэтага не павялічвалася, а наадварот, узрасла нянавісць да іх.
Сам Ваўпшасаў — гэта мацёры тэрарыст. Чаму менавіта яго накіравалі на тэрыторыю Беларусі? У даваенныя часы ён служыў тут у нкусаўскіх часцях і добра ведаў мясцовасць. У сваю чаргу ён падбіраў людзей такіх жа, як і сам, нкусаўцаў-тэрарыстаў з ліку камуністаў і камсамольцаў. Галоўным патрабаваннем к складу групы, акрамя фізічнай і прафесійнай падрыхтоўкі, было — воля і гатоўнасць забіваць, падрываць, падпальваць. Група Ваўпшасава перайшла лінію фронту ў сакавіку 1942 года.
Дарэчы, тут варта прыпомніць яшчэ аднаго савецкага тэрарыста — Кірыла Арлоўскага, ураджэнца вёскі Мышковічы Магілёўскай вобласці. Ён, пачынаючы з 1918 года, прайшоў усе ўніверсітэты тэрора: ЧК. ВЧК, ОГПУ, НКВД... Лічу вялікай памылкай, што гэтыя словы, жудасныя словы, перакладаюцца на беларускую мову. Ад перакладу яны губляюць свой злавесны сэнс. НКВД, КГБ... гэтыя словы гучаць аднолькава на ўсіх мовах свету і наводзяць жах. Кірыл Арлоўскі гэта высокапрафесійны тэрарыст, мацёры, халаднакроўны забойца. 3 1920 года па 1925 год ён «партызаніў» на тэрыторыі Польшчы ў Заходняй Беларусі: узрываў масты, захопліваў чыгуначныя станцыі, мястэчкі, памешчыцкія сядзібы, спыняў пасажырскія цягнікі. I ўсё гэта суправаждалася забойствамі людзей.
Кабчытачынепалічылі. штоябезпадстаўнаабгаварыўдвойчы героя Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, старшыню перадавога калгаса «Рассвет» Магілёўскай вобласці Кірыла Арлоўскага, прывяду вытрымку з яго аўтабіяграфіі, якую ён напісаўуласнаручна 10 лютага 1941 года: «За однн только 1924 год по моей ннііцнатнве н лнчно мной было убнто больше 100 человек жандармов п помеіцнков». Але ж у 1924 годзе СССР і Польшча паміж сабой не ваявалі, у 1921 годзе была падпісана рыжская мірная дамова. Можа НКВД (НКУС) і Арлоўскі пра гэта не ведалі?
Як прафесіянала, у студзені 1937 года Арлоўскага накіравалі ў Іспанію, каб дапамагчы іспанцам у братазабойчай вайне. Якой