Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Трэці этап партызанскага руху: снежань 1943 — ліпень 1944 года. Колькасць партызан узрасла да 374 тысяч чалавек. За якіхнебудзь паўгода колькасць партызан у параўнанні з 2-м этапам узрасла болып чым у два разы. Адкуль жа такі бурны рост? За кошт насельніцтва зрабіць гэта ўжо было немагчыма. Засталіся толькі жанчыны, дзеці ды састарэлыя мужчыны. Дык адкуль рост? Адказ вельмі просты. Чырвоная Армія ад Сталінграда і Масквы чарапашымі крокамі нарэшце дапаўзла да межаў Беларусі. Рыхтавалася так званая аперацыя «Баграціён». Праз лінію фронту на тэрыторыю Беларусі ў нямецкі тыл масава перапраўляліся рэгулярныя вайсковыя часткі. Называць іх партызанамі — вялікая памылка.
А зараз давайце пазнаёмімся бліжэй з партызанскімі камандзірамі, паглядзім, якія яны беларусы... Вышэй я ўжо ўзгадваў пра Ціткова Івана Піліпавіча, камандзіра партызанскай брыгады «Жалязняк», якая базіравалася на тэрыторыі Бягомльскага раёна.
Ціткоў І.П. — ураджэнец Тульскай вобласці. Па нацыянальнасці рускі. У 1936 годзе закончыў Тамбоўскае ваеннаінжынернае вучылішча. У чэрвені 1942 года капітан Ціткоў адкліканы з фронту і накіраваны ў распараджэнне Штаба партызанскага руху Заходняга фронту. Закончыў курсы партызанскай вайны ў Барысаве і перапраўлены цераз лінію фронту на тэрыторыю Беларусі. Так што называць яго беларускім партызанам не даводзіцца. Ціткоў І.П. даслужыўся да палкоўніка. Пасля вайны служыў у КДБ, пражываў у Маскве. У яго біяграфіі ёсць цікавы момант ён выступіў супраць уводу савецкіх войск на тэрыторыю Венгрыі ў 1956 годзе, за што быў звольнены з шэрагаў КДБ.
Яшчэ адзін «беларускі» партызан Данукалаў Аляксей Фёдаравіч. Ураджэнец Саратаўскай вобласці, па нацыянальнасці ўкраінец. Яго бацькі запарожскія казакі-перасяленцы. У 1936 годзе закончыў тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Быў накіраваны ў горад Омск на пасаду начальніка майстэрань МТС. У 1937 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, займаў пасаду памочніка палітрука. У часы службы ўзнікла жаданне стаць кадравым ваенным. У сакавіку 1940 года накіраваны на курсы ў Іркуцкае ваенна-палітычнае вучылішча. Пасля вучобы быў празначаны палітруком палка ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дывізію, у якой служыў Данукалаў, перакінулі на Заходні фронт. Удзельнічаў у баях пад Лепелем, Воршай. Пад Смаленскам папаў у акружэнне. Змог аб’яднаць некалькі груп салдат і стварыць з іх партызанскі атрад «Родмна», які сам і ўзначаліў. Атрад дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай вобласці. У сакавіку 1942 года кіраўніцтва Заходняга фронту пераправіла атрад Данукалава на тэрыторыю Ліозненскага раёна Віцебскай вобласці. Вось так палітрук Данукалаў зрабіўся «беларускім» партызанам, вось так павялічвалася колькасць партызан на тэрыторыі Беларусі.
Яшчэ адзін прыклад таго, хто партызаніў на тэрыторыі Беларусі. Гэта Флегантаў Аляксей Кандзіевіч, ураджэнец Чыцінскай вобласці, казак. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандаваў дывізіяй. Пасля падзення Далёка-Усходняй рэспу-
блікі ўдзельнічаў у партызанскай вайне. У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны камандаваў партызанскім атрадам у Падмаскоўі. У 1942 годзе генерала Флегантава прызначылі камандаваць атрадам НКУС СССР, які пераправілі на тэрыторыю Беларусі. Вось як апісаў гэты атрад Лівенцаў які ў той час ужо быў камандзірам іншага партызанскага атрада: «без малого полтораста конннков в армейской форме, с положеннымм знакамн разлнчня рейдовый кавалернйскіш отряд». Атрад меў у сваім складзе 127 добраўзброеных вершнікаў. Ён здзяйсняў рэйды па Чэрвенскаму, Пухавіцкаму, Асіповіцкаму, Бабруйскаму, Маларыцкаму, Дзвінскаму раёнах Беларусі і па некаторых раёнам Украіны. Які крывавы, разбуральны след аставіў за сабой гэты атрад — справа даследчыкаў.
Толькі што я ўпамінаў Лівенцава, камандзіра партызанскага атрада. Падумалася, што, можа, з ім мне пашанцуе, што, можа, ён сапраўдны беларускі партызан. Стаў шукаць звесткі пра яго, і вось штоўдалосязнайсці. ЛівенцаўВіктар Ілліч, 1918годанараджэння, рускі, ураджэнец Варонежскай вобласці, па прафесіі настаўнік. У1938 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, служыў на тэрыторыі Беларусі. У 1941 годзе закончыў Гродзенскае ваенна-палітычнае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня. ГІапаў у акружэнне ў горадзе Бабруйску. 3 акружэнцаў арганізаваў партызанскі атрад, які ў 1943 годзе быў пераўтвораны ў 1-ю Бабруйскую партызанскую брыгаду.
Калі ў ліпені 1944 года Беларусь была вызвалена ад нямецкай акупацыі, беларусаў у масавым парадку мабілізавалі і адправілі на фронт. А вось для кадравага ваеннага 26-гадовага Віктара Лівенцава знайшлася праца больш важная. Для Беларусі тэрмінова патрабаваліся спецыялісты па русіфікацыі. На Беларусі трэба было тэрмінова ліквідаваць спадчыну, якую пакінуў тут «кат» беларускага народа гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Галоўнае яго злачынства закл ючалася ў тым, што ён усяляк спрыяў беларусізацыі Беларусі. I, дзякуючы гэтаму, за часы акупацыі ўдалося шмат чаго зрабіць. Навучанне ў школах вялося на роднай беларускай мове, людзі размаўлялі па-беларуску, выпускаліся беларускія газеты і часопісы і шмат чаго іншага. Для маскоўскіх акупантаў, якія вярнуліся на змену нямецкім, такое становішча было недапушчальным. Таму пасля вызвалення ў Беларусі ўсе кіруючыя пасады ад верху да самага нізу занялі партызанскія камандзіры і камісары, беларусаў сярод якіх было няшмат. Што
тычыцца Лівенцава, то з 1944 года ён займаў пасаду 2-га сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі.
Прывяду яшчэ некалькі прыкладаў, хто ж партызаніў на тэрыторыі Беларусі.
Няклюдаў Валянцін Леанідавіч, ураджэнец горада Омска, супрацоўнік органаў бяспекі. Напрыканцы чэрвеня 1941 года капітана Няклюдава залічылі ў Брыгаду асобага прызначэння НКУС СССР. Пасля спецыяльнай падрыхтоўкі быў сфарміраваны атрад, які ў лютым 1942 года цераз лінію фронта быў перапраўлены на тэрыторыю Беларусі для вядзення дыверсійнай, разведвальнай і спецыяльнай дзейнасці на акупаванай тэрыторыі. Ужо маёр Няклюдаў быў камісарам атрада, а з ліпеня 1942 года яго камандзірам. Атрад здзяйсняў рэйды па Віцебскай вобласці і па Літве. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе гэтага бясцэннага кадра безумоўна на фронт не накіравалі, яго прызначылі ў органы дзяржбяспекі БССР. He беларусам жа даручаць «бяспеку» БССР. Ураджэнец Омска для Крамля больш надзейны, чым беларус. Трэба адзначыць, што атрад фарміраваўся ў Маскве і першым яго камандзірам быў ст. лейтэнант Гарачаў. Але камісар атрада Няклюдаў зрабіў на яго данос, а потым заняў яго месца.
Галушкін Барыс камандзір спецатрада НКДБ СССР, дзейнічаўнатэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей. Галушкін Барыс Лаўрэнцьевіч ураджэнец горада Шахты Растоўскай вобласці. Потым пражываў у горадзе Грозным. Па нацыянальнасці рускі. 3 1937 па 1941 год навучаўся ў Маскоўскім інстытуце фізкультуры і спорту. Ваяваў на Ленінградскім фронце. I вось у 1942 годзе перакінуты на тэрыторыю акупаванай Беларусі для выканання спецыяльнага задання. Спецатрад НКДБ, які ён узначальваў, называўся «Помоіць». Якія ён выконваў спецыяльныя заданні на нашай тэрыторыі і якую і каму аказваў «помоіць», можна толькі здагадвацца.
Яшчэ адзін прадстаўнік «партызанскага руху» ў Беларусі Булат Барыс Адамавіч. Ураджэнец горада Тулы, рускі. Закончыў Ваенную школу «ВЦНК РСФСР». Стаяў у каравуле ў Маўзалея на Чырвонай плошчы Масквы. У 1940 годзе закончыў Ваенную акадэмію імя М.В. Фрунзэ і быў накіраваны на службу ў Беларускую ваенную акругу. Калі пачалася вайна, Барыс Булатзнаходзіўся пад Беластокам. На пяты дзень вайны ён быў паранены і папаў у нямецкі палон. Праз нейкі час яму і яшчэ двум палонным удалося збегчы.
У часы вайны і асабліва пасля вайны савецкім ідэолагам і прапагандыстам вельмі хацелася паказаць, што на акупаванай Беларусі з першых дзён вайны сталі стыхійна ўзнікаць партызанскія атрады і што партызанскі рух пачынаўся знізу. I вось гэту тройцу (Булата Барыса і яго двух спадарожнікаў) гучна назвалі партызанскім атрадам. Як яны маглі выжыць загадка. Ну не маглі ж яны, абяссіленыя, без зброі нападаць на нямецкія харчовыя сховішчы, абозы ці палявыя кухні, каб дабыць харчаванне? Але група выжыла. Калі на пачатку 1942 года на тэрыторыю акупаванай Беларусі для арганізацыі партызанскага руху і іншых мэт сталі сотнямі закідваць спецыяльныя групы і атрады НКУС і НКДБ СССР, то Барыса Булата заўважылі. Яго як кадравага афіцэра з ваеннай акадэмічнай адукацыяй прызначылі камандзірам створанай партызанскай брыгады «Вперёд». Брыгада дзейнічала на тэрыторыі Мінскай і Баранавіцкай абласцей. У 1944 годзе ён быў паранены і эвакуіраваны на лячэнне ў Маскву Пасля лячэння кадравага афіцэра на фронт не накіравалі. Гэта чарговы каштоўны кадр на кіруючую пасаду для Беларусі. Як толькі Мінск быў вызвалены з-пад акупацыі, Барыса Булата прызначылі на пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога савета.
Вось так у партызанскіх атрадах, якія былі перапраўлены на тэрыторыю акупаванай Беларусі, рыхтаваліся кадры для пасляваеннай Беларусі. Камандзіры, камісары, начальнікі штабаў партызанскіх брыгад і атрадаў пасля вызвалення Беларусі сталі першымі і найлепшымі кандыдатурамі на кіруючыя пасады. Па афіцыйных звестках, на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 1256 партызанскіх атрадаў, якія часткова былі аб’яднаны ў 213 брыгад і палкоў. Гэта атрымліваецца 4407 кандыдатур. А калі сюды дабавіць сакратароў партыйных і камсамольскіх арганізацый? Колькі ж гэта атрымліваецца? I вось гэтыя партызанскія начальнікі, якія на працягу акупацыі, тры гады мардавалі мірнае насельніцтва, размаўлялі з насельніцтвам пры дапамозе маўзера, ППШ і кулака, пасля вызвалення засталіся тут кіраўнікамі. Я не згушчаю фарбы, гэта мой уласны досвід. Я ўсё гэта перажыў, бачыў уласнымі вачыма. Вышэй я ўжо прыпамінаў камісара 1-га атрада брыгады «Жалязняк» Спірыдона Барздыку.
Я прывёў некалькі прыкладаў, хто партызаніў на тэрыторыі Беларусі. Пакуль што ніводнага беларуса я не знайшоў. Так, я згодзен, ёсць шэраг прозвішчаў партыйных функцыянераў-
беларусаў, якія ці не паспелі эвакуіравацца, ці былі пакінуты для працы ў нямецкім тыле. Яны ж пасля вызвалення занялі вядучыя пасады. Хоць гэта і беларусы, але яны людзі Масквы. Прыйшлося звярнуцца за дапамогай да знаёмых. Першы тэлефонны званок я атрымаў з Гомеля. Мне сказалі, што ў Гомельскай вобласці з першых дзён вайны ўжо дзейнічаў мясцовы партызанскі атрад. Яго камандзірам быўЕмяльян Барыкін. Шукаю звесткі, і вось што я пра яго знайшоў: