Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
пабудаваць, каб гэта надоўга запомнілася людзям. Ідэя ўзнікла хутка. Як былому партызану тэма акупацыі была яму блізкай. Так усплыла на паверхню забытая, як і ўсе спаленыя вёскі, Хатынь. Праз два гады пасля заступлення на пасаду, у сакавіку 1967 года было аб’яўлена аб будаўніцтве мемарыяла, a 5 ліпеня 1969 года адбылося адкрыццё гэтай дзіўнай пабудовы. Але, як высветлілася, пад мемарыялам была закладзена міна запаволеннага дзеяння. У любы момант магла адкрыцца праўда пра Хатынь, што яе разам з людзьмі спалілі не немцы, a 118-ты карны паліцэйскі ўкраінскі батальён. Ён фарміраваўся пад Кіевам, а потым перакінуты на сталае месца дыслакацыі ў беларускі горад Навагрудак. Партыйным уладам Украіны і Беларусі ўдалося дамовіцца, каб скрыць праўду пра Хатынь. Але калі наступіла Гарбачоўская перабудова і галоснасць, праўда адкрылася. Галоўным злачынцам і віноўнікам у знішчэнні Хатыні аб’яўлены Рыгор Васюра, былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, хоць ён быў начальнікам штаба батальёна, а не камандзірам. Як жа склаўся далейшы лёс Рыгора Васюры? У 1952 годзе ён быў асуджаны трыбуналам да 25 гадоў пазбаўлення волі, але праз 3 гады ў верасні 1955 года па амністыі выйшаў на свабоду. Пасля гэтага ён доўгі час працаваў намеснікам дырэктара саўгаса на Кіеўшчыне. У красавіку 1984 года ўзнагароджаны медалём «Ветэран працы». Часта выступаў у школах перад піянерамі, расказваў, як ваяваў на фронце. Нават быў ганаровым курсантам Кіеўскага вышэйшага ваенна-інжынернага вучылішча сувязі. Але КДБ знайшоў новыя ўлікі. Рыгора Васюру арыштавалі і ў снежні 1986 года асудзілі да расстрэлу. Суд адбыўся ў Мінску. Яшчэ адзін фігурант тых падзей, камандзір узвода 118-га паліцэйскага ўкраінскага батальёна, былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка ў 1975 годзе быў асуджаны да расстрэлу.
Савецкай уладзе не надта хацелася прызнаваць той факт, што на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР існавалі паліцэйскія роты, батальёны, эскадроны. палкі, брыгады і складаліся яны з савецкіх грамадзян. Таму ў пасляваенны час савецкая прапаганда распаўсюджвала інфармацыю, што паліцаямі, здраднікамі, нямецкімі прыслужнікамі былі адзінкі гэта крымінальнікі і дэградзіраваныя элементы. Я асабіста сам прысутнічаў на такіх прапагандысцкіхлекцыях, слухаўвыступы, чытаўтакія артыкулы і мастацкія творы, глядзеў фільмы пра вайну. Але я, як чалавек, перажыўшы акупацыю, ведаў, што гэта не зусім так. На тэрыторыі акупаванай Беларусі акрамя 118-га паліцэйскага ўкраінскага
батальёна дыслацыраваліся: 51-ты паліцэйскі ўкраінскі батальён у мястэчку Валожыне, 54-ты і 102-гі паліцэйскія ўкраінскія батальёны ў горадзе Барысаве, 57-мы паліцэйскі ўкраінскі батальён у горадзе Баранавічы, 115-ты ўкраінскі паліцэйскі батальён у Слоніме. Акрамя ўкраінцаў у Слоніме размяшчаўся 3-ці літоўскі паліцэйскі батальён. 12-ты і 15-ты літоўскія паліцэйскія батальёны дыслацыраваліся ў горадзе Ліда. У горадзе Слуцку размяшчаўся 271-шы латышскі паліцэйскі батальён. I гэта яшчэ не ўсё. На тэрыторыі Беларусі дзейнічаў 633-ці Усходні батальён, які камплектаваўся з палонных чырвонаармейцаў — выхадцаў з сярэднеазіяцкіх рэспублік СССР. Быў яшчэ 600-ты казацкі полк. Пра брыгаду палкоўніка Гіля-Радзіёнава я падрабязна расказаў вышэй у сваіх успамінах. Трэба дадаць, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 2-гі і 31-шы паліцэйскія палкі, у складзе якіх былі нямецкія, аўстрыйскія, французскія, венгерскія ды іншыя роты. Вось такі расклад. Але з гэтай колькасці паліцэйскіх фарміраванняў на слыху былі толькі 118-ты ўкраінскі паліцэйскі батальён, яго начальнік штаба Рыгор Васюра і батальён Дзірлевангера. Усе яны засвяціліся пры знішчэнні вёскі Хатынь. Калі на месцы спаленай вёскі ўзнік мемарыял, то нават пасля гэтага савецкая ўлада не адважылася назваць сапраўдных злачынцаў. Вышэй я ўжо казаў, што аб гэтым стала вядома толькі ў часы Гарбачоўскай перабудовы і галоснасці. Адной з прычын, што ўсё гэта трымалася ў тайне, было тое, каб не нашкодзіць «дружбе» народаў СССР.
Але што гэта я ўсё пра ўкраінцаў, літоўцаў, латышоў... Пара сказаць і пра нашых землякоў — беларусаў. Летам 1942 года пачалося фарміраванне 49-га беларускага паліцэйскага батальёна ў Астрашыцкім Гарадку. Батальён дасягнуў колькасці да 2000 чалавек. Спачатку камандзірамі былі немцы. Беларусы не ведалі нямецкай мовы, таму паявіліся непаразуменні. На гэтай глебе пачалося дэзерцірства. Тады нямецкіх камандзіраў замянілі эстонцамі, якія ведалі рускую мову. Але для беларусаў эстонцы, як і немцы, былі чужынцамі, і руская мова была чужой. Тады сталі шукаць афіцэраў-беларусаў. Іх вельмі хутка знайшлі і дэзерцірства спынілася. У 1943 годзе пачалося фарміраванне яшчэ некалькіх батальёнаў. Так у вёсцы Урэчча Слуцкага раёна быў сфарміраваны 36-ты паліцэйскі беларускі полк. Потым яго перавялі ў мястэчка Валожын. У Баранавічах у той жа самы час быў сфарміраваны 60-ты паліцэйскі батальён. Калі пачалося фарміраванне 48-га
паліцэйскага беларускага батальёна ў Слоніме, то за кароткі тэрмін прыбыло 5 тысяч добраахвотнікаў. Нават немцы былі здзіўлены такой актыўнасцю. Акрамя гэтага ў Баранавічах быў сфарміраваны ахоўны паліцэйскі беларускі батальён.
На пачатку 1943 года пачалося фарміраваннеў горадзе Мінску 13-га беларускага паліцэйскага батальёна СД. Яго фарміраваннем займаўся Францішак Кушэль. Ен адразу паставіў перад немцамі шэраг умоў:
— Камандны склад батальёна павінен быць беларускім.
— Каманды павінны давацца на беларускай мове.
— Бытавая мова зносін — беларуская.
— Выхаванне і прапаганду праводзяць беларускія спецыялісты.
— Узбраенне, форма, забеспячэнне па нямецкім ваенным нормам.
— Знакі адрознення на мундзірах — беларускія.
— Батальён павінен дзейнічаць толькі ў Беларусі і толькі супраць савецкіх партызан.
За кароткі тэрмін з добраахвотнікаў было сфарміравана дзве роты па 200 чалавек. Людзі прыбывалі, і хутка ў батальёне налічвалася каля 1000 чалавек, усяго пяць рот. Праз нейкі час батальён перавялі ў Вілейку He ведаю, усе ці не, але ўмовы, высунутыя Кушэлем, немцы выконвалі. Так, прапагандыстам батальёна быў беларус лейтэнант Чабатарэвіч. Беларусы Бураўка, Мазур, Орсіч, Хмяльніцкі, Якубёнак былі камандзірамі рот. Дарэчы, камандзіры-беларусы клапаціліся аб сваіх падначаленых, адстойвалі іх правы. Напрыклад, камандзір 2-й роты Мазур паводзіў сябе настолькі смела і незалежна, што немцы вымушаны былі яго арыштаваць. Ён загінуў у засценках СД. Дык хто ён? Здраднік ці герой? Пытанне спрэчнае.
Акрамя гэтага на тэрыторыі Беларусі быў створаны паліцэйскі батальён чыгуначнай аховы. Роты батальёна былі размешчаны ў Мінску, Полацку, Баранавічах, Лідзе, Круляўшчызне, Стоўбцах і нават на тэрыторыі Расіі. Беларускія паліцэйскія батальёны на баку немцаў змагаліся ўсюды. Так, 100-ты паліцэйскі беларускі батальён вёў баявыя дзеянні ў Італіі. У Аўстрыі гэтаксама была створана беларуская брыгада. Адзін батальён брыгады прымаў удзел у баявых дзеяннях пад Монтэ-Касіна. Там жа змагаліся жаўнеры Слонімскага беларускага паліцэйскага батальёна. Так што пад
Монтэ-Касіна беларусы змагаліся супраць беларусаў. Трэба дадаць, што ў Еўропе дзейнічала Грэнадзёрская штурмавая брыгада СС «Беларусь». Колькі загінула беларусаў, якія змагаліся на баку немцаў невядома. Але на нямецкіх могілках у Італіі на помніках шмат беларускіх прозвішчаў.
Мірнае насельніцтва на акупаванай тэрыторыі
У мяне няма даных, якая колькасць насельніцтва Беларусі была эвакуіравана ва ўсходнія раёны СССР. Я думаю, няшмат. Беларусь была акупавана немцамі маланкава. Сталіца рэспублікі горад Мінск быў заняты немцамі на шосты дзень вайны. Ва ўмовах такой скарацечнасці падзей аб эвакуацыі не магло быць нават гаворкі. Кіраўніцтва рэспублікі і абласцей так мітусліва ўцякала, што на сталах іх кабінетаў засталіся ляжаць сакрэтныя, зусім сакрэтныя, асобай і дзяржаўнай важнасці дакументы, якія вельмі дапамаглі немцам усталяваць на захопленай тэрыторыі свой, з элементамі савецкага, парадак. Магчыма, гарадское насельніцтва з усходніх абласцей рэспублікі часткова было эвакуіравана. Напрыклад, сям’я майго будучага цесця, жыхара горада Оршы, была эвакуіравана ва Ульянаўскую вобласць. Стыхійныя гурты бежанцаў, якія рухаліся па дарогах на ўсход, вымушаны былі вяртацца назад, паколькі нямецкая армія наступала значна хутчэй і абганяла іх. Сельскае насельніцтва хутчэй за ўсё цалкам засталося на акупаванай тэрыторыі.
У сваіх успамінах і разважаннях я кіруюся досведам са сваёй вёскі Нябышына. На пачатку вайны, апынуўшыся ў акупацыі, мы і ў думках не мелі, каб уцякаць са сваёй вёскі, са сваёй хаты, дзесьці хавацца. Мы не адчувалі небяспекі. Тым больш, мы і ў думках не мелі змагацца з акупантамі. У нас не было зброі, і ніхто не імкнуўся, каб яе набыць. Гэтым можна было наклікаць бяду не толькі на сваю сям’ю, але і на ўсю вёску. У нас было адзінае памкненне выжыць. Мая вёска Нябышына была звычайнай вёскай, як і ўсе вёскі Беларусі, у якіх пражывалі такія ж самыя мірныя людзі. Я не чуў, каб хоць у адной з навакольных вёсак людзі ўзялі ў рукі зброю і выступілі адкрыта супраць акупантаў. Калі з’явілася чужая для нас партызанская навала, мая маці малілася Богу, каб у гэтую ноч партызаны абмінулі нашу хату. Выжыць ва ўмовах акупацыі было вельмі цяжка. На маю думку, кожны чалавек, які выжыў ва ўмовах акупацыі — гэта болып, чым герой. Шукаючы
інфармацыю, я натыкнуўся на дакумент — «Партызанскую прысягу». Вось адзін пункт прысягі: «Я клянусь, што хутчэй загіну ў жорсткім баі з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям’ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму». Сказана моцна, але гэта пустыя словы. Насамрэч, нічога не рабілася для абароны насельніцтва.
Яскравы прыклад дзеянні невялікага партызанскага атрада «Бацькі Міная», камандзірам якога быў Мінай Шмыроў. Дарэчы, гэта быў прыроджаны баец. Ён служыў у царскай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, узнагароджаны 3-ма Георгіеўскімі крыжамі. 3 1918 па 1920 год удзельнік Грамадзянскай вайны. 3 1921 года па 1923 год Мінай Шмыроў камандзір атрада па барацьбе з «бандытызмам» на Віцебшчыне. Слова бандытызм я ўзяў у двукоссе таму, што, на маю думку, тыя «бандыты» — гэта нашы землякі, гэта тыя беларусы, якія першымі зразумелі, што нясе нам бальшавіцкая савецкая ўлада. Яны змагаліся з ёй, як маглі. Яны — патрыёты нашай Айчыны. А Мінай Шмыроў арганізоўваў і ўзначальваў асабіста сам карныя аперацыі супраць нашых землякоў, жорстка распраўляўся з імі, забіваў. I вось гэты былы карнік, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, клянецца, што хутчэй загіне «ў жорсткім баі з ворагамі, чым аддасць сябе, сваю сям’ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму». Трэба адзначыць, што ён адзін з першых, ужо ў ліпені 1941 года, стварыў партызанскі атрад. У склад атрада ўваходзілі партыйныя актывісты і службоўцы кардоннай фабрыкі, дырэктарам якой перад вайной і з’яўляўся Мінай Шмыроў. Таму стварыць партызанскі атрад у яго складанасці не было, гэтыя людзі залежалі ад яго. Усяго ў атрадзе было 25 чалавек. 3 цягам часу колькасць вагалася адны людзі атрад пакідалі, іншыя далучаліся. Атрад «Бацькі Міная» нападаў на невялікія групы немцаў, разбураў нязначныя драўляныя масты. Памятаецца, тое ж самае адбывалася вакол маёй вёскі Нябышына. Урон немцам быў нанесены нязначны. Але сваімі неабдуманымі правакацыйнымі дзеяннямі супраць немцаў Мінай Шмыроў стварыў нязносныя ўмовы для выжывання, смяротную небяспеку для мясцовага насельніцтва.