Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Ілля Копыл

Памер: 288с.
Мінск 2014
76.37 МБ
Пасля выхаду з друку Іта выдання маіх успамінаў некаторыя чытачы выказалі нязгоду са мной, што я занадта ідэалізую радзіёнаўцаў. Яны сцвярджалі, што брыгада актыўна ўдзельнічала ў карных аперацыях супраць насельніцтва. Але падцверджанняў гэтага я не знайшоў. Гэта пры тым, што партызаны і падпольшчыкі пратакаліравалі ўсе карныя дзеянні акупантаў супраць насельніцтва.
Авоськрыніцы.уякіхрадзіёнаўцыхарактарызуюццастаноўча, ёсць. Так, былы сакратар Мінскага падпольнага абкама партыі і камандзір партызанскага злучэння Раман Мачульскі ў сваіх мемуарах напісаў, што ў траўні—чэрвені 1943 года «1-я Руская нацыянальная брыгада» была прыцягнута нямецкім камандаваннем да буйной карнай аперацыі супраць партызан у паўночных раёнах Мінскай вобласці. Партызаны былі акружаны, аднак прарвалі
* Уладзімір Гіль-Радзіёнаў (1906—1944) у 1941 г. быў падпалкоўнік, начальнік штаба 229-й стралковай дывізіі РСЧА. Паранены трапіў у палон. 3 1942 да 15.08.1943 узначальваў «дружыну», полк, брыгаду так зв. Рускай нацыянальнай народнай арміі, якую немцы сфарміравалі з ваеннапалонных. 16 жніўня 1943 г. гэтая брыгада перайшла на бок партызан. Праз месяц Гіль-Радзіёнаў быў узнагарожданы ордэнам Чырвонай Зоркі і атрымаў чын палкоўніка. У красавіку — траўні 1944 г. немцы ў ходзе апераыці «Веснавое свята» разбілі брыгаду, Гіль-Радзіёнаў памёр ад ран 14 траўня. — Рэд.
акружэнне на ўчастку брыгады Гіль-Радзіёнава. Я мяркую, што ён проста даў магчымасць партызанам выйсці з акружэння. Мачульскі звяртае ўвагу на тое, што як у час блакады, так і пасля яе салдаты і афіцэры брыгады Гіль-Радзіёнава лаяльна ставіліся да мясцовага насельніцтва. Я поўнасцю далучаюся да слоў Р. Мачульскага, як сведка тых падзей. Аб гэтым жа піша і Анатоль Бурдо ў сваёй працы «Лёс камбрыга В. Гіль-Радзіёнава».
4.	Структуры грамадзянскай адміністрацыі ва ўмовах акупацыі
Пра нямецкую грамадзянскую адміністрацыю на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў сваіх разважаннях вышэй я ўжо прыпамінаў. Нейкія паралельныя структуры кіравання з прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва ці з эмігрантаў, якія сталі вяртацца ў Беларусь пасля яе акупацыі. немцы ў першыя месяцы вайны ствараць не спяшаліся. Яны спадзяваліся на паспяховае завяршэнне «бліцкрыгу» і адкладвалі вырашэнне гэтага пытання на канец вайны з СССР. Калі стала зразумела, што «бліцкрыг» не адбыўся, у Беларусі былі створаны розныя структуры, якія займалі нішу паміж нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй і мірным насельніцтвам. Гэта такія структуры, як БНС, БСА, СБМ, БЦР ды іншыя. Трэба адзначыць, што ўсіх тых грамадзян, хто супрацоўнічаў з немцамі, з акупацыйнай уладай савецкая прапаганда аб’явіла здраднікамі. На гэтых людзей партызаны і падпольшчыкі распачалі паляванне, забівалі іх без суда і следства. Зараз замест слова «здраднік» часцей ужываецца слова «калабарант», на французскі манер. Звесткі пра дзейнасць вышэйназваных структур да маёй вёскі, вёскі Нябыпіына, не дайшлі, таму пра іх мы нічога не ведалі. Пра БНС, БСА, СБМ, БЦР я ўпершыню даведаўся напрыканцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі прачытаў кнігу В. Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынствах», выдавецтва «Беларусь», 1964 год. Змест кнігі ад пачатку да канца пранізаны лютай нянавісцю да ўсіх тых беларусаў, якія нейкім чынам прымусова ці добраахвотна, супрацоўнічалі з акупацыйнай адміністрацыяй, ці проста ўладкаваліся на працу, каб выжыць. «Стаўленнікі акупантаў...», «гітлераўскія найміты...», «нікчэмныя лакеі фашызму...», так гэтых людзей характарызуе аўтар кнігі, выконваючы заказ савецкай прапаганды.
БНС Беларуская народная самапомач
Гэта самая першая арганізацыя, якая стала дзейнічаць на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Яе дзейнасць пачалася ў кастрычніку 1941 года. Першым яе кіраўніком быў Іван Ермачэнка. В. Раманоўскі ў сваёй кнізе «Саўдзельнікі ў злачынствах» называе Ермачэнку «махровым белагвардзейцам», закаранелым агентам германскага фашызму, заклятым ворагам беларускага народа. Мяне зацікавіла гэтая асоба і я стаў шукаць хоць якія-небудзь звесткі. Я не буду спыняцца на падрабязнасцях біяграфіі Івана Ермачэнкі, а прывяду толькі асноўныя вехі яго жыцця. Нарадзіўся ён 13 траўня 1894 года ў вёсцы Капачэўка Барысаўскага павета Мінскай губерніі, у сялянскай сям’і. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе скончыў школу прапаршчыкаў. У часы грамадзянскай вайны ў Расіі знаходзіўся ў белай арміі, у гушчы падзей — быў ад’ютантам генерала Врангеля. Ратуючыся ад крывавай разні, якую ў Крыму падрыхтавалі балыпавікі і Міхаіл Фрунзэ, Бела Кун і Разалія Зямлячка, Ермачэнка іміграваў у Турцыю. I зрабіў ён гэта своечасова. Разам з Чырвонай Арміяй у Крым прыйпюў «красный террор».
У Турцыі Іван Ермачэнка далучыўся да беларускіх суполак. К гэтаму часу ён ужо насіў пагоны палкоўніка. У 1921 годзе ўрад БНР прызначае яго сваім прадстаўніком у Канстанцінопалі, а потым і генеральным консулам на Балканах. Яго намаганнямі былі заснаваны консульствы БНР у Балгарыі і Югаславіі. У 1922 годзе Ермачэнку прызначаюць на пасаду намесніка міністра замежных спраў БНР урад якой месціўся ў Коўне. Пасля пераезду ў Прагу Ерамачэнка паступае, а ў 1929 годзе заканчвае медычны факультэт Карлава ўніверсітэту. Тут ён знаходзіць час, каб удзельнічаць у выданні часопісу «Іскры Скарыны» і працуе ў палітычных партыях. У 1938 годзе Іван Ермачэнка арганізуе беларуска-нямецкае супрацоўніцтва. Нічога кепскага ў гэтым я не бачу, з немцамі супрацоўнічаў і савецкі ўрад. Як мы зараз ведаем, СССР і Германія разам развязалі Другую сусветную вайну, як заклятыя хаўруснікі.
Як я вышэй ужо сказаў у кастрычніку 1941 года Ермачэнка ўзначаліў БНС на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Гэта дабрачынная арганізацыя, перад якой была мэта аказваць дапамогу тым беларусам, што пацярпелі ад ваенных дзеянняў і таксама ад панавання савецкага і польскага рэжымаў. Гэтым дзейнасць БНС не абмяжоўвалася. Планавалася дапамога, і яна аказвала-
ся, у адбудове нашай краіны, зруйнаванай чужынцамі, у развіцці і пашырэнні беларускай культуры. Трэба адзначыць, што БНС узнікла не на пустым месцы. На тэрыторыі Германіі знаходзілася 70 тысяч беларусаў. Гэта тыя беларусы, якія служылі ў польскім войску і ў верасні 1939 года папалі ў нямецкі палон. На маю думку, немцы праявілі да іх гуманнасць, што не перадалі іх савецкаму боку пасля падзелу Полыпчы. Інакш бы савецкае НКВД у адпаведнасці з пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 5.03.1940 года расстраляла б у Катыні не 21857 чалавек, як сведчаць архівы, а на 70 тысяч болып. Рэжым утрымання палонных беларусаў быў не надта жорсткім, што давала магчымасць наладзіць для іх дапамогу ў пытаннях аб’яднання і ўладкавання на працу. На гэта адгукнуліся эмігранты першай хвалі, якія пражылі ў Германіі ўжо па 15—20 гадоў. Іх намаганнямі ў лістападзе 1939 года ў Берліне было адчынена Беларускае прадстаўніцтва. А ў сярэдзіне 1940 года Мікола Шкялёнак, які па адукацыі быў юрыстам, дамогся дазволу ад Берліна на заснаванне БКС Беларускага камітэта самапомачы. Першапачаткова планавалася назваць арганізацыю Беларускім нацыянальным камітэтам. Але нямецкія ўлады такую назву забаранілі, таму што гэта магло нашкодзіць савецканямецкай дружбе. Суполкі БКС былі створаны як на тэрыторыі Германіі, так і ў акупаваных немцамі краінах.
Ерамачэнка быў заснавал ьнікам і кіраўніком БКС у Празе. Калі немцы акупавалі тэрыторыю Беларусі, ён прыступіў да стварэння такой арганізацыі і тут. Ен быў мэтанакіраваным, палітычна незалежным чалавекам, карыстаўся аўтарытэтам сярод эміграцыі, меў добрыя стасункі з уплывовымі асобамі Берліна. Пасля перамоў рэйхсміністр усходніх акупаваных тэрыторый Розенберг даў згоду на дзейнасць БНС на тэрыторыі Беларусі, а Ермачэнку прызначыў яе кіраўніком. Дарэчы, сам Альфрэд Розенберг нарадзіўся 12 студзеня 1893 года ў горадзе Рэвеле Расійскай імперыі. Зараз гэта горад Талін, Эстонія. Увосень 1910 г. паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу горада Рыгі. Але закончыць вучобу не паспеў, у 1915 годзе разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскву. Ішла 1-я сусветная вайна і нямецкі фронт наблізіўся да Рыгі. Тут працягнуў вучобу, увосень 1917 года закончыў МВТУ з дыпломам інжынера-архітэктара. Прыхільна ставіўся да балыпавікоў. У лютым 1918 года вярнуўся ў Рэвель, дзе хацеў уступіць у нямецкую армію, але яго не прынялі, як рускага. Розенберг пераехаў у Германію. I вось ён — рэйхсміністр.
Але я адхіліўся ад галоўнай тэмы, прашу прабачэння ў чытачоў. Вернемся ў акупаваную Беларусь. Ермачэнка распачаў актыўную дзейнасць. БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных сродкаў, прадуктаў харчавання, зімовай вопраткі і абутку. Аргіназацыя, акрамя аказання матэрыяльнай дапамогі пацярпелым ад вайны, займалася ўстановамі аховы здароўя. I што вельмі важна, БНС спрыяла і дапамагала выдавецкай справе, дастаўляла і распаўсюджвала друкаваную прадукцыю па ўсёй Беларусі. Гэта былі кнігі, часопісы, газеты на роднай беларускай мове.
Хацелася б болын падрабязна расказаць пра дзейнасць БНС, але я паставіў перад сабой іншую мэту. Я проста імкнуся выказаць свае адносіны, сваё асабістае стаўленне да падзей таго часу і да асоб — удзельнікаў тых падзей.
Ермачэнка на з’яўляўся аднаасобным кіраўніком БНС. Была створана рада, у склад якой уваходзілі такія вядомы асобы, як Ян Станкевіч намеснік кіраўніка, Вінцэнт Гадлеўскі, Радаслаў Астроўскі, Вацлаў Іваноўскі, Антон Адамовіч, Уладзіслаў Казлоўскі, Надзея Абрамава, Франц Кушаль ды іншыя.
Непасрэднай працай займаліся спецыяльна створаныя аддзелы, якіх было 12. Вось некаторыя з іх: адміністрацыйны, сацыяльнай дапамогі, аховы здароўя, школьніцтва, жыллёвы, жаночы, дзіцячы, культуры, прапаганды, судовы, ваенны... Нават гэты няпоўны пералік аддзелаў паказвае, наколькі разнастайнай была дзейнасць БНС. Для вырашэння важных маштабных пытанняў праводзіліся з’езды. Так, на пачатку 1942 года адбыўся з’езд усіх лекараў Беларусі. На ім была прынята пастанова стварыць лекарскую прафесійную арганізацыю прафсаюз, адчыніць беларускі медыцынскі ўніверсітэт, арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам.
БНС утрымлівала шмат шпіталяў, займалася рассяленнем людзей, якія не мелі жылля, арганізоўвала прытулкі для дзяцей, якіх вайна пазбавіла бацькоў. Было ўладкавана да 10 тысяч такіх дзяцей.