Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Другі кіраўнік СБМ Надзея Абрамава, яна займалася жаночай часткай арганізацыі. Нарадзілася ў 1907 годзе на Міншчыне. Закончыла Мінскі медыцынскі інстытут, навучалася на педагагічных курсах.
У часы нямецкай акупацыі працягвала працаваць лекарам. 3 сярэдзіны 1942 года працавала ў Беларускай народнай самадапамозе, узначальвала сектар дапамогі дзецям. 22 чэрвеня 1942 года прызначана галоўным кіраўніком жаночай часткі СБМ. Арганізавала курсы для кандыдатак на кіруючыя пасады, чытала лекцыі на тэмы маралі, здароўя, сям’і. Надзея Абрамава была супрацоўнікам часопіса «Жыве Беларусь!». 3 сярэдзіны 1943 года ўведзена ў склад Рады даверу. Удзельнічала ў працы Другога Усебеларускага кангрэсу, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 года. Дарэчы, Міхась Ганько выступаў з прамовай на гэтым кангрэсе.
Летам 1944 года Надзея Абрамава эвакуіравалася ў Нямеччыну. Працягвала займацца грамадскай працай, аднавіла кіруючы штаб СБМ. Выпускала часопіс «Вучэбны лісток». У верасні 1944 года ўвайшла ў склад БЦР.
Памерла 18 лютага 1979 годаўгорадзе Мюнхене, Нямеччына.
Пасля вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй ад нямецкіх захопнікаў лёс сябраў СБМ склаўся па-рознаму. Шмат хто з іх пакінуў Беларусь разам з немцамі, а потым эміграваўу ЗША. Канаду, Аўстралію ды ішпыя краіны і сталі там вартымі грамадзянамі тых краін. Многія засталіся ў Беларусі, змагаліся ў шэрагах Чырвонай Арміі. Але гэта іх не выратавала. Па іх следзе ішоў СМЕРШ, іх сустракаў ГУЛАГ. Частка СБМаўцаў пайшла ў лес, у падполле, працягвала змагацца з балыпавікамі за незалежнасць Беларусі.
СБМ, які на тэрыторыі Беларусі праіснаваў крыху болып года зрабіў вялікі ўплыў на беларускую моладзь. Моладзь зразумела што ў беларусаў была свая краіна, свая дзяржава, каб яе аднавіць, к гэтаму трэба рыхтавацца. Зноў прыпомнілася мая стрыечная сястра Ніна Саракалетава. Яна ўвесь час акупацыі жыла і працавала ў Мінску. Яна мне паведала. што да вайны ў Мінску немагчыма было пачуць беларускую мову. А калі хто і размаўляў, то ад такіх людзі кідаліся ўбок. А за часы акупацыі амаль усе загаварылі па-беларуску. Гэта заслуга СБМ і тых беларускіх дзеячаў, якія вярнуліся на Радзіму з прыходам акупацыі.
Калі 3 ліпеня 1944 года ў Мінску была адноўлена савецкая ўлада, то кіраўнікоў рэспублікі, партыйных функцыянераў, магчыма, ахапіў жах 25-гадовая праца ВКП(б)-НКВД была да-
рэмнай. Усяго за тры гады акупацыі Беларусь зноў стала беларускай. Трэба было штосьці рабіць. Але савецкая ўлада здольная толькі на правядзенне рэпрэсій. I рэпрэсіі ўзмацніліся. На сайце Радыё Свабода 31.07.2013 г. быў змешчаны матэрыял: «У 1944 годзе ў Беларусі пачалася маштабная аперацыя НКВД з мэтай ліквідацыі ў заходніх раёнах узброенага падполля. Усяго за год было арыштавана амаль 100 тысяч чалавек. Забіта пры супраціве 3200 змагароў з савецкай уладай». Тут жа змешчаны дакументальны фільм «Беларускі рэзыстанс». Я паглядзеў гэты фільм пра мужных людзей, сапраўдных патрыётаў Беларусі і быў вельмі ўзрушаны. I вайсковыя аперацыі супраць змагароў і змаганне супраць бальшавіцкай улады ў Беларусі працягваліся да пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Колькі ўсяго рэпрасавана пасля вайны «нямецкіх прыслужнікаў», колькі людзей забіта такой лічбы знайсці не ўдалося.
У інтэрнэце знайшоў звесткі, што наклад кнігі Юрыя Туронка «Людзі СБМ» быў канфіскаваны ў офісе адной грамадскай арганізацыі. Прайшло 68 год, як закончылася вайна, а ўлада да гэтага часу працягвае змагацца з 10—20-гадовымі дзяўчынкамі і юнакамі, палохаецца наватупамінання пра іх. Улада незалежнай Беларусі змагаецца з южнымі патрыётамі, якія ў гады акупацыі змагаліся за незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны.
Асабіста я нават думкі не дапускаю, каб сяброў СБМ залічыць у здраднікі. Яны былі адданымі патрыётамі сваёй краіны Беларусі. Мы імі павінны ганарыцца. Наша сённяшняя свядомая моладзь працягвае іх справу.
Беларуская цэнтральная Рада БЦР
Спачатку была створана Беларуская рада даверу. Гэта адбылося 27 чэрвеня 1943 года. Старшынёй Рады быў прызначаны бургамістр Мінска Вацлаў Іваноўскі. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі БНС А. Калубовіч і Ю. Сабалеўскі, прафсаюзны дзеяч К. Рабушка, ад СБМ М. Ганько і Н. Абрамава, а таксама па аднаму прадстаўніку ад кожнай акругі.
Дзейнасць Рады даверу заключалася ў актыўным удзеле яе членаў у нарадах і паседжаннях кіраўніцтва Генеральнага камісарыята Беларусі. Галоўнай мэтай Рады даверу было стварэнне больш-менш бяспечных умоў існавання насельніцтва ў часы акупацыі. Часам яны ўдзельнічалі ў распрацоўцы планаў
і метадаў правядзення аперацый супраць прамаскоўскіх партызан і падполыпчыкаў, якія значна ўскладнялі жыццё людзей ва ўмовах акупацыі. He выключаецца, што Рада даверу вяла антыбальшавіцкую прапаганду. Быў створаны шэраг газет і часопісаў як «Менская газета», «Беларуская газета», «Жыве Беларусь!» ды іншыя. Галоўнай мэтай Рады даверу было ўтварэнне беларускай дзяржавы. няхай гэта пакуль што пад пратэктаратам Германіі. Гэта быў бы значны падмурак на будучыню. Пры Радзе даверу было створана Навуковае таварыства на чале з Вацлавам Іваноўскім, мэтай якога было згуртаванне навукоўцаў дзеля адбудовы Бацькаўшчыны.
БЦР — Беларуская цэнтральная рада створана на базе Рады даверу ў снежні 1943 года. Прэзідэнтам БЦР быў Радаслаў Астроўскі. 1-м віцэ-прэзідэнтам быў Мікалай Шкялёнак, 2-м віцэпрэзідэнтам Юры Сабалеўскі. У падпарадкаванне БЦР былі перададзены: пікольныя справы. Беларускае навуковае таварыства, культура, сацыяльная апека, моладзевыя справы, ваенныя справы. Кіраўнікамі былі прызначаны: Францішак Кушаль ваенныя справы, С. Кандыбовіч фінансы, Аўген Калубовіч культура, А. Сакрат школа, Міхась Ганько і Надзея Абрамава моладзевыя справы, Павел Свірыд юрыдычныя і рэлігійныя справы.
Беларускія дзеячы і Рады даверу і БЦР у часы акупацыі адыгралі станоўчую роль. Яны спадзяваліся, што БЦР стане паўнавартасным урадам незалежнай Беларусі.
БКА Беларуская краёвая абарона
Была створана ў лютым-сакавіку 1944 года па загаду прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага і выконваючага абавязкі генеральнага камісара Беларусі фон Готберга. Узначальвала БКА Галоўнае камандаванне. Камандзірам прызначаны Францішак Кушаль. Фарміраванне ішло за кошт добраахвотнікаў і мабілізацыі. Колькасць жаўнераў дасягнула 25 тысяч чалавек. Было сфарміравана 45 батальёнаў па 450-500 чалавек у кожным. Афіцэры рыхтаваліся на курсах у Мінску, жаўнеры — па месцы службы. Службовай мовай была беларуская. Астроўскі і Кушаль выставілі немцам умову, што батальёны БКА будуць змагацца толькі на тэрыторыі Беларусі і толькі з ворагамі беларускага народа. Таму галоўнай мэтай БКА было змаганне супраць прамаскоўскіх партызан. Пад уплывам наступлення Чырвонай
Арміі частка жаўнераў БКА перайшла на бок партызан. Але на іх месца прыбывалі добраахвотнікі з так званых партызанскіх зон, папаўнялі шэрагі БКА. Яны адчулі на сабе, што такое савецкія партызаны, што часам яны горш за немцаў. Пасля 27 чэрвеня 1944 года немцы сталі пакідаць Мінск. Перад камандзірамі батальёнаў БКА стаяў выбар, ці адступаць разам з немцамі ці заставацца на радзіме. Кожны жаўнер прымаў рашэнне сам за сябе. Такі падзел адбыўся. Частка людзей засталася дома. Разам з немцамі на захад пайшло каля 10 тысяч жаўнераў. На пачатку 1945 года з застаўшыхся батальёнаў БКА была створана 1-я Беларуская грэнадзёрская брыгада «Беларусь». Пазней брыгада была перафарміравана ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС «Беларусь». Яе камандзірам па-ранейшаму заставаўся Францішак Кушаль. У красавіку 1945 года камандаванне дывізіі прыняла рашэнне перайсці на бок амерыканцаў. Былі праведзены перамовы, вызначана месца пераходу. Для гэтага трэба было захапіць мост праз раку і прарваць нямецкую абарону. Дывізія задачу паспяхова выканала і строем пад бела-чырвона-белым сцягам прыбыла к амерыканцам. Гэта адбылося 30 красавіка 1945 года.
5. Страты Беларусі ў Другой сусветнай вайне
Пытанне даволі складанае, недаследаванае, таму што праўда хаваецца наўмысна, камусьці гэта выгадна. Доўгі час гаварылася, што ў Беларусі загінуў кожны чацвёрты чалавек. Гэта лічба ўспрымалася на веру. Як яна атрымалася, ніякіх тлумачэнняў ніхто не даваў.
У мяне з’явілася жаданне даведацца, у выніку якіх абставін загінула столькі людзей — на фронце, ва ўмовах акупацыі ці неяк інакш. 3 маёй сям’і вайна забрала 4 чалавек з 7, і ўсе яны загінулі пры розных абставінах. Бабулю Насту забілі паліцаі ў траўні 1943 года, бацька загадкава загінуў у вайне з Японіяй 19 жніўня 1945 года, старэйшы брат Мікалай загінуў у партызанах выпадкова па неасцярожнасці, сярэдні брат Сяргей памёр з голадуўблакадным Ленінградзе. Маё жаданне даведацца больш дакладна, больш падрабязна пра агульныя ахвяры вайны было марным, бо мае магчымасці абмежаваныя.
У апошні час на самым высокім узроўні была агучана ўжо іншая лічба ахвяр, што за гады вайны загінуў кожны трэці беларус. А колькі загінула ўсяго? Зноў ніякага тлумачэння. Можа, да 70-годдзя Перамогі болып дакладна пералічаць ваенныя ахвяры?
Я пачаў шукаць крыніцы, каб атрымаць хоць нейкія звесткі па гэтым пытанні. Я наведваўся ў бібліятэкі, гартаў старыя падшыўкі газет і часопісаў. Нарэшце ў згаданай кнізе «Саўдзельнікі ў злачынствах» удалося штосьці знайсці. Аўтар запэўнівае, што ў сваёй працы ён карыстаўся архіўнымі дакументамі і матэрыяламі. 3 кнігі я даведаўся (старонкі 180—181), што гітлераўцы за тры гады акупацыі Беларусі знішчылі 2 219 316 чалавек, што падцвярджаецца табліцай:
Вобласці
Знішчана мірнага насельніцтва
Забіта, закатавана ваеннапалонных
Вывезена ў нямецкае рабства
Мінская
317515
101590
20815
Магілёўская
71502
59134
21436
Віцебская
151421
92891
68434
Гомельская
53630
114476
18745
Бабруйская
82194
54013
15275
Полацкая
105211
157007
52599
Палеская
37981
3120
23047
Гродзенская
111208
41330
53955
Брэсцкая
159526
38858
30008
Баранавіцкая
181179
88407
33773
Пінская
95385
24613
30861
Маладзечанская
42373
34652
8828
Усяго
1409225
810091
377776
Табліца ўражвае сваёй «дакладнасцю»: падлік зроблены да адзінага чалавека. Давайце болып уважліва зірнём на гэтыя лічбы. Мы заўважым, што на тэрыторыі Беларусі забіта, закатавана 810.091 ваеннапалонных. Хто яны, гэтыя ваеннапалонныя? Відавочна. што гэта былі чырвонаармейцы вайсковых часцей Заходняй асобай ваеннай акругі, якія дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі. Яны трапілі ў палон на пачатку вайны.