• Часопісы
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    У ліпені 1942 года адбыўся з’езд БНС. Дэлегаты з’езду дамагаліся ўнясення зменаў у Статут, каб зацвердзіць права БНС на самакіраванне. Аў сакавіку 1943 года на чарговым з’ездзе БНС быў распрацаваны Мемарандум з патрабаваннем поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэння беларускага ўрада і войска, выхаду са складу СССР і аб’яўлення яму вайны. Трэба адзначыць, што Гаўляйтар Беларусі Вільгельм Кубэ прыхільна ставіўся да БНС, усяляк
    падтрымліваў яе дзейнасць. Але і над Кубэ і над Ермачэнкам сталі згушчацца хмары. Савецкая прапаганда імкнулася павесіць на Гаўляйтэра ўсе злачынствы, якія адбываліся ў Беларусі і да якіх ён не меў дачынення. Наадварот, ён не пагаджаўся з органамі СС і СД у пытанні па знішчэнню яўрэяў, пярэчыў. Тады кіраўніцтва СС і СД увогуле перастала паведамляць нямецкай грамадзянскай адміністрацыі пра плануемыя карныя акцыі. Вільгельм Кубэ настолькі стаў замінаць нямецкім спецслужбам, што з сакавіка 1943 года СС і СД сталі рыхтаваць аперацыю па яго ліквідацыі. Акупацыйная ўлада сваім распараджэннем ад 18.03.1943 года абмежавала дзейнасць БНС, пакінуўшы ёй толькі пытанні аховы здароўя і матэрыяльнай дапамогі. А ў красавіку 1943 года Ермачэнку адхілілі ад усіх пасад і выслалі за межы Беларусі, у Прагу. Пасля забойства Вілыельма Кубэ к яго бліжэйшаму атачэнню, куды ўваходзіў і Ермачэнка, спецслужбы ставіліся з недаверам. Гестапа Ермачэнку арыштавала, але праз нейкі час вызвалілі. У 1945 годзе ён з’ехаў у Нямеччыну. Уваходзіў у склад БЦР. У 1948 годзе з’ехаў у ЗША, пражываў у Флорыдзе, працаваў пекарам. Ён адзін з заснавальнікаў «злучэння беларускай ЗША». Памёр 25 лютага 1970 года.
    БНС працягвала працаваць, хоць нямецкія ўлады значна абмежавалі сферу яе дзейнасці. Новым яе кіраўніком з 30 чэрвеня 1943 года быў прызначаны бургамістр Мінска Вацлаў Іваноўскі. Ен, як і яго папярэднік, імкнуўся праяўляць самастойнасць, наколькі гэта было магчыма. На сваіх пасадах ён служыў у першую чаргу насельніцтву, а не акупацыйнай уладзе.
    Вацлаў Іваноўскі карыстаўся аўтарытэтам як сярод эміграцыі, так і ў мясцовага насельніцтва. Ен працягваў змаганне за аўтаномію Беларусі. Калі б ён дасягнуў гэтай мэты, то быў бы першай кандыдатурай на пасаду кіраўніка краіны. Яго рашучасць, настойлівасць у вырашэнні беларускага пытання не надта падабалася немцам. Ім не патрэбна самастойная ці аўтаномная Беларусь, як была ім не патрэбна БНР у 1918 годзе.
    7 снежня 1943 года на Вацлава Іваноўскага быў здзейснены замах, яго забілі. Партызаны і падпольшчыкі тут жа паспяшылі запісаць тое забойства ў свой актыў. Забіць «здрадніка», «нямецкага прыслужніка» лічылася гераічным учынкам. За гэта можна было медаль атрымаць і нават ордэн, у залежнасці ад рангу ахвяры. Але на думку некаторых гісторыкаў, у гэтай справе назіраецца нямецкі след.
    Пасля таго як газета «Народная Воля» надрукавала мае ўспаміны, мне патэлефанаваў адзін рэжысёр з кінастудыі «Беларусьфільм», прозвішча называць не буду, і папрасіў сустрэцца. Сустрэліся. Ён звярнуўся да мяне з прапановай даць згоду на стварэнне фільма па матэрыялах маёй кнігі з маім удзелам для тэлеканала «Белсат». Каб падмацаваць мой давер да яго і яго прафесійнасці, рэжысёр перадаў мне дыскі з ужо зробленымі тэлефільмамі. Адзін з фільмаў быў пра Вацлава Іваноўскага. Я перагледзеў яго некалькі разоў. Асабліва ўразілі мяне сцэны пахавання. Каб правесці свайго бургамістра ў апошні шлях, сабралося ўсё насельніцтва Мінска. Немцы не перашкаджалі. На маю думку, калі б Вацлаў Іваноўскі быў «здраднікам» і «нямецкім прыслужнікам», як сцвярджала савецкая прапаганда, людзі на яго пахаванне не прыйшлі б.
    А ўдзельнічаць у тэлездымках я адмовіўся.
    29 кастрычніка 2010 года, у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, у складзе групы я наведаў месцы пахаванняў тых axBap. Я ўпершыню пабачыў магілу Вацлава Іваноўскага. Для мяне было вялікай нечаканасцю, што яго магіла ўцалела за савецкім часам, калі ўсё знішчалася, знішчалася людская памяць. Тут, у магілы адбыўся невялікі мітынг. Выступоўцы, а гэта былі вядомыя гісторыкі, пісьменнікі, мастакі і проста неабыякавыя людзі расказалі пра яго жыццёвы шлях. У яго адрас прагучалі добрыя і цёплыя словы. Вацлаў Іваноўскі вядомы палітычны і грамадскі дзеяч Беларусі.
    Ён нарадзіўся 7 чэрвеня 1880 года ў Гродзенскай вобласці. У 1899 годзе паступіўу Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Пасля заканчэння вучобы застаўся ў ім працаваць, стаў таленавітым вучоным. К 1913 году ён ужо доктар тэхнічных навук, дацэнт. Акрамя навуковай працы ён займаўся і палітычнай дзейнасцю. Выступоўцы на гэтым мітыніу паведалі, што Вацлаў Іваноўскі быў энергічным арганізатарам. Ён з’явіўся адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў партый Беларуская рэвалюцыйная грамада, а потым Беларуская сацыялістычная грамада. Калі імператар Расіі Мікалай Другі выдаўУказ ад 12 снежня 1904 года, якім скасаваў ранейшыя абмежаванні ў карыстанні мясцовай мовай на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю, Вацлаў Іваноўскі скарыстаў гэты момант. Ён заснаваў у Пецярбургу першае легальнае беларускае выдавецтва, якое назваў «Загляне сонца і ў наша аконца». Яно праіснавала з 1906 па 1916 гады. Выдавецтва выдавала газеты,
    часопісы, кнігі, падручнікі на беларускай мове. Вацлаў Іваноўскі лічыў што пашырэнне беларускай адукацыі, фарміраванне нацыянальнай свядомасці гэта будзе моцным падмуркам будучай дзяржаўнай незалежнасці. 3 1918 года Вацлаў Іваноўскі становіцца міністрам адукацыі ва ўрадзе БНР.
    Пасля заключэння так званай Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, у выніку якой Беларусь была падзелена паміж РСФСР і Польшчай, Вацлаў Іваноўскі пераехаў у Варшаву. 3 1922 па 1939 год ён на пасадзе прафесара Варшаўскага палітінстытута. У 1939 годзе, калі Польшча была акупавана Германіяй і Савецкім Саюзам, Вацлаў Іваноўскі пераехаў у Вільню, дзе працаваў выкладчыкам Вільнюскага ўніверсітэта. Пасля акупацыі немцамі тэрыторыі Беларусі, Вацлаў Іваноўскі ў лістападзе 1941 года прызначаны бургамістрам горада Мінска. У выступах тут над магілай была дана ацэнка яго дзейнасці, што гэта быў лепшы граданачальнік Мінска. Мяне ўразіла тое, што Вацлаў Іваноўскі быў адным з лідараў падпольнай Партыі беларускіх нацыяналістаў, падтрымліваў тайныя сувязі з Арміяй Краёвай. Гэта было небяспечна. Немцы маглі дагадвацца пра яго падпольную дзейнасць. Магчыма, гэта было адной з прычын, што яго забілі.
    На магіле Вацлава Іваноўскага звычайны помнік, якіх шмат можна ўбачыць на любых могілках. Гэта вертыкальная бетонная пліта, на якой замацавана шыльда з тэкстам... На маю думку, такая асоба, як Вацлаў Іваноўскі, кіраўнік горада Мінска ў вельмі складаны час нашай гісторыі, які зрабіў значны ўнёсак у справу беларускага нацыянальнага адраджэння, варты ўсталявання на галоўнай плошчы сталіцы Беларусі манументальнага помніка.
    3 той паездкі па месцах пахаванняў ахвяр савецкага і фашысцкага рэжымаў запомніўся яшчэ адзін момант. Гэта наш прыпынак у Крыжа, які ўсталяваны на мяркуемым месцы расстрэла ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Калі мы прыехалі сюды, нас ужо чакалі прадстаўнікі нейкіх спецслужб. Але мітынг у Крыжа адбыўся, было шмат выступоўцаў. Усё здымалася і запісвалася на тэлекамеру спецслужбы.
    Вінцэнт Гадлеўскі каталіцкі святар, кіраўнік нацыяналістычнага беларускага падполля ў часы нямецкай акупацыі, ідэолаг беларускай нацыянальнай ідэі. Ен быў адным з самых аўтарытэтных, самых буйнейшых дзеячаў Заходняй Беларусі ў 1930-х гадах пад польскай акупацыяй.
    Вінцэнт Гадлеўскі нарадзіўся 16 лістапада 1888 года ў вёсцы Шурычы Ваўкавыскага павета. У 1912 годзе закончыў Віленскую духоўную семінарыю. Пасля гэтага паступіў у Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію, якую закончыў у 1916 годзе. Накіраваны на службу ў кафедральны касцёл горада Мінска. Ен быўудзельнікам Усебеларускага з’езду 1917 года, уваходзіўу склад рады БНР. Пасля Рыжскай дамовы пераехаў на Віленшчыну. За нацыянальную дзейнасць у 1925 і 1927 гадах арыштоўваўся польскімі ўладамі. Пасля агрэсіі супраць Польшчы і яе раздзелу паміж Германіяй і СССР Вінцэнт Гадлеўскі застаўся пражываць у Вільні. Ён быў ініцыятарам стварэння Беларускага нацыянальнага фронту, выдаваў газету «Беларускі фронт».
    Калі двое хаўруснікаў, двое драпежнікаў шчапіліся паміж сабой Германія не стала чакаць, калі СССР нападзе на яе, напала на яго першай, Вінцэнт Гадлеўскі прыбыў у акупаваную немцамі Беларусь. Ён стаў займацца справамі адукацыі, таму яго прызначылі на пасаду галоўнага інспектара беларускіх школ. Гэта давала яму магчымасць свабодна наведваць любыя раёны акупаванай Беларусі. Але яго цікавіў не толькі вучэбны працэс, хоць гэта было важнай сферай яго дзейнасці. Галоўным было тое, што ён ствараў нацыянальны супраціў як нямецкаму, так і савецкаму акупацыйным рэжымам. Вінцэнт Гадлеўскі быў кіраўніком БНП — Беларускай незалежнай партыі. Партыя хутчэй за ўсё магла складацца з тых грамадзян Беларусі, якія так ці інакш працаўладкаваліся ў немцаў. Вінцэнт Гадлеўскі актыўна выступаў супраць угону насельніцтва на працу ў Германію. Нямецкая адміністрацыя спачатку папярэдзіла яго і прапанавала пакінуць Беларусь і з’ехаць у Рыгу. Але ён адмовіўся. У канцы 1942 года ён быў арыштаваны і загінуў у засценках гестапа.
    Новым кіраўніком БНС пасля смерці Вацлава Іваноўскага быў прызначаны Юры Сабалеўскі. Але арганізацыя к гэтаму часу была вельмі аслаблена, яе дзейнасць была абмежавана, а з 1 сакавіка 1944 года яна згубіла сваю самастойнасць, пераведзена ў падпарадкаванне БЦР.
    У падсумаванне вышэй сказанага хачу яшчэ раз падкрэсліць, што БНС згуляла значную ролю ў жыцці мірнага насельніцтва ваўмовах акупацыі, памагла выжыць, ацалець, асабліва ў гарадах і буйных мястэчках. Падмацую гэтыя свае высновы ссылкай на матэрыялы гісторыка даследчыка часоў акупацыі. У «Народнай газеце» за 1.07.1993 года было надрукавана вельмі грунтоўнае
    даследаванне кандыдата гістарычных навук на той час Галіны Кнацько «Мінск у гады акупацыі». У гэтым даследаванні няма эмоцый, а ёсць спасылкі на архіўныя дакументы, ёсць табліцы, канкрэтныя лічбы. 3 гэтага матэрыялу бачна, якую велізарную працу выконвала БНС: бытавыя ўмовы жыцця мінчукоў, выплаты пенсій, арганізацыя харчавання, медыцынскае абслугоўванне, дзіцячыя ўстановы, арганізацыя прытулкаў і бясплатных абедаў для бяздомных і шмат што іншае.