Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Зразумела, што людзі не ўспрымалі і нават ненавідзелі партызан, шукалі паратунку ў немцаў. Пра гэта адкрыта сказана ў «Дзённіку атрада «Бацькі Міная», ліпень 1941 г. — люты 1942 г.». Вось запіс, зроблены 21 ліпеня 1941 года:
«Правакатары, даведаўшыся пра партызан, даняслі аб гэтым у Сураж немцам». Вось яшчэ адзін запіс ад 20 жніўня 1941 года: «Правакатары дапамагаюць немцам шукаць стаянкі партызан». А як трэба паступаць з правакатарамі? Правільна, знішчаць. Гэта па-савецку. I Мінай Шмыроў прысвоіў сабе права вызначаць, хто правакатар, а хто не. У шэрагу «правакатараў» мог апынуцца любы чалавек з любой вёскі. Гэта тыя, да каго немцы ці паліцаі завіталі ў хату і пры гэтым не нарабілі ніякай шкоды; гэта тыя вяскоўцы, якіх немцы пры сустрэчы спынялі на вуліцы, каб штосьці высветліць, а потым мірна адпускалі; гэта тыя вяскоўцы, хто паслухмяна здаваў падаткі акупацыйнай адміністрацыі, і шмат іншых прычын. Мінай Шмыроў прысвоіў сабе права караць “правакатараў”. Пачалося паляванне на людзей. Зноў падмацую гэта прыкладамі з «Дзённіка атрада «Бацькі Міная», чэрвень 1941 г. — люты 1942 г.»:
10 жніўня 1941 года расстралялі правакатара Карабуліна з вёсчкі Мялыні.
23 жніўня 1941 г. партызаны здзейснілі налёту Суражы на кватэру правакатара Фамгнкова, кінулі некалькі гранат, разбурылі частку дома.
25 жніўня 1941 года быў затрыманы правакатар Фадзей Балыкаў і расстраляны.
13 верасня 1941 года пачалі дзейнічаць па знішчэнню правакатараў у Суражы.
22 верасня 1941 года расстралялі старшыню калгаса Марозава з вёскі Смолаўка.
Можна працягваць гэтыя дзённікавыя запісы. Але хопіць і гэтага, каб паставіць законнае пытанне: «Супраць каго ваявалі партызаны? Адказ ляжыць на паверхні — супраць мірнага насельніцтва. Так, як я сказаў вышэй, партызаны з засад, часам, абстрэльвалі нешматлікія групы немцаў, псавалі ці разбуралі нейкія нязначныя аб’екты. Але і гэтыя іх правакацыі абарочваліся супраць насельніцтва. I гэту сваю выснову падмацую выпіскай з «Дзённіка...»:
6»-
14 жіўня 1941 года спалены мост у вёсцы Пудаць. Немцы за гэта спалілі некалькі дамоў.
28 кастрычніка 1941 года за сувязь з партызанамі немцы спалілі вёску Захаранкі.
А зараз прыкіньце ў сваіх галовах, колькі ў першыя месяцы вайны з’явілася на тэрыторыі акупаванай Беларусі вось такіх бяздумных і бяздушных «шмыровых»? Самае меншае, па аднаму на кожны раён, таму што ў кожным раёне быў райкам, і былі партыйныя актывісты, якія хаваліся ад акупантаўу навакольных лясах. Але гэта быў толькі пачатак. Як я ўжо казаў раней, пік партызанскага бязмежжа прыпаў на 1943 год. Як у тых умовах выжывала наша насельніцтва, гэта нават немагчыма ўявіць.
Памятаю, як падчас святкавання нейкай гадавіны з Дня Перамогі ў тэлеперадачы на адным з тэлеканалаў прагучалі радкі з верша Аркадзя Куляшова «Балада аб чатырох заложніках».
«Перад бацькам Мінаем Станьце, усе бпцькі, на калені.»
Магчыма, я выклікаю абурэнне ў свой адрас, але я выкажу сваю думку: я не стану на калені перад Бацькам Мінаем. Я зрабіў бы гэта і паклаў бы кветкі на яго магілу, калі б ён ратаваў сваіх дзяцей, сваякоў, насельніцтва нават коштам свайго жыцця. Ён гэтага не зрабіў і не паспрабаваў зрабіць. Потым ён скажа, што не меў права рызыкаваць жыццём партызан дзеля вызвалення сваіх дзяцей. Дзеці ўтрымліваліся ў раённым цэнтры Сураж. Але ж, калі не было ніякай патрэбы нападаць, ён нападаў на Сураж і нават 3 гадзіны трымаў яго ў сваіх руках. Тады ён пра жыццё партызан не думаў. 14 лютага 1942 года фашысты расстралялі ні ў чым непавінных чацвёра непаўналетніх дзяцей Міная Шмырова: 14тадовую Лізу, 10-гадовага Сяргея, 7-гадовую Зіну, Зтадовага Мішу.
На прыкладзе атрада «Бацькі Міная» я імкнуўся паказаць, як няпроста было выжываць ва ўмовах акупацыі. Смяротная небяспека для насельніцтва існавала як з боку немцаў, так і з боку партызан.
Яўрэі Беларусі
Яўрэі складалі значную частку даваеннага насельніцтва Беларусі. Па дадзеным гісторыкаў Эмануіла Іофэ і Іллі Альтмана ,напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі
пражывала каля 1 мільёна яўрэяў. Яўрэі апынуліся ў болып цяжкім становішчы, чым іншыя грамадзяне Беларусі. Я думаю, яны ведалі пра планы фашыстаў па іх пагалоўнаму знішчэнню. На тэрыторыі Германіі і ў акупаваных краінах Еўропы ўжо дзейнічалі канцлагеры. Той жа Асвенцым на тэрыторыі Польшчы быў адчынены 20 траўня 1940 года. Трэба адзначыць, што немцы свае канцлагеры стваралі па савецкаму ўзору. Яны былі дапушчаны ў савецкія ГУЛАГі для атрымання вопыту. Фашысты былі таленавітымі вучнямі савецкай карнай сістэмы.
Безумоўна, яўрэі маглі б эвакуіравацца, але падзеі развіваліся вельмі хутка. Як я вышэй ужо сказаў, Мінск быў заняты немцамі 28чэрвеня 1941 года. А кіраўніцтва рэспублікі пакінула сталіцувечарам 24-га чэрвеня 1941 года, моўчкі, без аб’яўлення эвакуацыі. Стыхійная эвакуацыя адбывалася, але безвынікова. Немцы наступалі хутчэй, чым рухаліся тоўпы ўцекачоў. Была створана яшчэ адна перашкода, якая зрабіла стыхійную эвакуацыю немагчымай. Падмацую гэта выказванне прыкладам. Прашу прабачэння за паўтор, але прыклад вельмі важны.
26.09.2004 г. натэлеканале ТВЦ паказалі перадачу: «Вокзал Победы. Последннй нз гетто». Я запісаў расказ яўрэйкі, удзельніцы перадачы:
X «На второй день войны мы хотелн эвакунроваться, но все дорогн с Беларусн на Восток былн перекрыты отрядамп НКВД. Прн попытке пройтн нлн проехать отряды НКВД открывалн стрельбу. НКВД нас вернуло в рукн немцев».
Што тут можна сказаць? Магчыма, погляды па яўрэйскаму пытанню ў нямецка-фашыскага і савецкага кіраўніцтва супалі.
Калі я пачаў знаёміцца з матэрыяламі пра генацыд, Халакост яўрэйскага насельніцтва, то прыйшоў да высновы, што асабліва жорстка знішчалі яўрэяў на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Забойствы яўрэяў пачаліся з першых дзён акупацыі. Спачатку іх размяшчалі ў спецыяльна выдзеленых для пражывання месцах гета. Былі ўведзены для іх спецыяльныя знакі адрознення нашыўкі жоўтага колеру ў выглядзе шасціканцовай зоркі, якія размяшчаліся на адзенні спераду і ззаду. Ужо 28 чэрвеня 1941 года ў Беластоку было забіта 2000 яўрэяў. Расстрэлы працягваліся і ў наступныя дні. 10 ліпеня немцы расстралялі ад 5 тысяч да 10 тысяч яўрэяў у горадзе Брэсце. У Пінску з 5 па 7 жніўня было забіта 10 тысяч яўрэяў. Расстрэлы адбываліся ў Віцебску
і ў іншых месцах па ўсёй тэрыторыі Беларусі. 8 кастрычніка 1941 года ў выніку ліквідацыі віцебскага гета было забіта 16 тысяч яўрэяў. 30 кастрычніка 1941 года расстраляна 4,5 тысячы яўрэяў у нясвіжскім гета. 8 снежня 1941 года ў Навагрудку з 7 тысяч яўрэяў, якія там пражывалі, забіта 4,5 тысячы. Расстрэлы працягваліся і ў 1942 годзе. Так на працягу студзеня ў Беларусі было расстраляна 33200 яўрэяў. На працягу 1942 года былі расстраляны ўсе яўрэі ў гета мястэчак Клецка, Косава, Гарадзеі, Ляхавічаў, Міра, Нясвіжа і ў іншых месцах. 8 лютага 1943 года было ліквідавана слуцкае гета, усіх, хто там утрымліваўся, расстралялі. 12 сакавіка 1943 года было цалкам знішчана яўрэйскае насельніцтва горада Гродна, гэта больш за 25 тысяч чалавек. Нават у «Дзённіку атрада «Бацькі Міная»» зафіксаваны выпадак расстрэлу яўрэяў. Вось дзённікавы запіс ад 6 жніўня 1941 года: «Учора ў Суражы немцы расстрэльвалі яўрэяў. Яўрэяў групамі тапілі ў рацэ. Мужчын прымушалі пераплываць раку, калі яны падплывалі да берага, іх забівалі і тапілі. Дзяцей выкідвалі з вокан. Правакатары і марадзёры выдавалі яўрэяў. Крывавая расправа наводзіла жах, ад убачанага і пачутага кроў застывала ў жылах. Усяго за адзін дзень знішчана ў Суражы 670 яўрэяў...» Вось гэта расправа немцаў над яўрэямі ў Суражы на партызан атрада «Бацькі Міная» навадзіла жах, кроў стыла ў жылах, але яны нават пальцам не кранулі, каб ратаваць яўрэяў. Проста яны дзесьці паблізу назіралі за працэсам — запіс у «Дзённіку...» дэталёвы.
Колькі ўсяго загінула яўрэяў у часы вайны на тэрыторыі Беларусі, звесткі разыходзяцца. Часцей за ўсё прыводзяцца лічбы ад 600 тысяч да 800 тысяч чалавек. А гэта складае 74-82% ад агульнай колькасці яўрэйскага насельніцтва Беларусі. Доктар гістарычных навук прафесар Эмануіл Іофэ, даследчык гісторыі Халакоста, прыводзіць лічбы ахвяр на аснове ўласных даследаванняў. Ён сцвярджае, што «ў 1941—1944 гг. на беларускай зямлі на тэрыторыі 277 населеных пунктаў існавала 299 гета. Тут загінула 940 тысяч яўрэяў, дэпартаваных сюды з еўрапейскіх краін. У сучасных межах Беларусі гэта лічба складае 805 чалавек (715 тысяч + 90 тысяч)».
Самымі буйнымі канцлагерамі на тэрыторыі Беларусі былі адзін у раёне вуліцы Шырокай горада Мінска, другі ў вёсцы Малы Трасцянец. Гэты канцлагер быў створаны ўвосень 1941 года на тэрыторыі калгаса імя Карла Маркса. Тут адбывалася самае маса-
вае знішчэнне яўрэяў. Акрамя Малога Трасцянца ў склад канцлагера ўваходзілі ўрочышчы Благоўшчына і ўрочышча Шашкова.
Што тычыцца дакладнай лічбы, колькі людзей знішчана ў гэтым канцлагеры, то вакол гэтага адбывалася нейкая гульня. У сумесным акце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі і Мінскай абласной камісіі ад 14 ліпеня — 13 жніўня 1944 года засведчана: «Камісія, улічваючы паказанні сведак, колькасць і размеры магіл, колькасць трупаў і аб’ём попела і костак у магілах, лічыць, што па самых мінімальных падліках у межах лагера Трасцянец фашысцкімі людаедамі знішчана 546 тысяч чалавек». Але потым аднекуль у канчатковым тэксце з’явілася лічба 206500 чалавек знішчаных. Хачу заўважыць, што камісія па самых мінімальных падліках назвала лічбу знішчаных у 546 тысяч чалавек. 3 гэтага вынікае, што ў лагеры смерці Трасцянец знішчана людзей нашмат больш, і ў асноўным гэта былі яўрэі. Аднойчы ў складзе групы я наведаў месца масавага знішчэння людзей як фашысцкім так і бальшавіцкім рэжымамі. У Трасцянцы адзін гісторык у сваім выступе расказаў, якім чынам з’явілася на свет лічба ў 206500 чалавек, знішчаных на гэтым месцы: Надзвычайная дзяржаўная камісія прад’явіла свой выніковы акт Панцеляймону Панамарэнку. Азнаёміўшыся, ён сказаў, што 546 тысяч гэта занадта вялікая лічба. Трэба яе перагледзець. I перагледзелі. Вось так абыякава кіраўніцтва рэспублікі паставілася да працы камісіі, да яе выніковага акта, да лічбаў, за якімі стаяць сотні тысяч ахвяраў вайны. Дарэчы, у складзе камісіі былі такія знакамітасці, як Міхась Лынькоў і Кандрат Крапіва.