Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
Так ці інакш, ніжэй я яшчэ буду вяртацца да партызанскай тэмы. У сваіх разважаннях я не асвятляю падзеі, я выказваю свае меркаванні пра падзеі Другой сусветнай вайны, якія закранулі мяне, маю душу. Пагаджацца са мной ці не гэта справа чытачоў. Кожны мае права на сваю думку. Хтосьці скажа, што я злоснічаю, прыніжаю вялікі подзвіг савецкага народа. Менш за ўсё я хачу кагосьці пакрыўдзіць. Я проста хачу, каб гісторыя вайны была праўдзівай. Зараз мы маем замест гісторыі вайны прымітыўныя міты.
Партызаны Арміі Краёвай
Гэта з’ява больш польская, чым беларуская, хаця шчыльна датыкнулася да Беларусі. Усім вядома, што ў верасні 1939 года на Полыпчу напалі два крыважэрных агрэсары — Германія і СССР. Немцы перайшлі польскую мяжу 1-га верасня. Калі пачалася вайна, насельніцтва Заходняй Беларусі (Крэсы Всходне) адсунула на потым свае прэтэнзіі да Польшчы, паводзіла сябе мірна да палякаў. Беларусы не ўхіляліся ад прызыва ў Польскае войска і нават ішлі ў яго ахвотна. Яны разам з палякамі змагаліся за Польшчу.
Савецкая прапаганда распаўсюджвала чуткі, быццам бы Польшча не аказвала немцам ніякага супраціву. Я не згодзен з гэтым. Польская армія аказала мужны супраціў захопнікам. Простыя салдаты і афіцэры, — палякі, украінцы і беларусы праяўлялі на палях бітвы гераізм. Так, ужо 9-га верасня немцы паспрабавалі авалодаць Варшавай, але спроба была безпаспяховай. Было праведзена яшчэ некалькі штурмаў сталіцы Полыпчы, апошні адбыўся 27 верасня. I на гэты раз у немцаў нічога не атрымалася. Але з-за адсутнасці забеспячэння горада боепрыпасамі, харчаваннем штаб абароны Варшавы прыняў пастанову капітуляваць. Гэта адбылося 28-29 верасня 1939 года. Вось яшчэ прыклад гераізму: 7 верасня нямецкая 40-тысячная групіроўка пад камандаваннем Гудэрыяна пачала атаку польскіх умацаванняў пад Візнай. Жменька польскіх салдат і афіцэраў, усяго 720 чалавек, трымалі абарону да 10 верасня.
Полывчаяшчэ змагалася, баі працягваліся да 6-га кастрычніка, а ў Маскве яе ўжо падзялілі 28 верасня была падпісана дамова «Аб сяброўстве і межах паміж СССР і Германіяй».
Безумоўна, нямецкая армія была мацней за польскую, але, як бачым, не настолькі моцная. Немцам патрэбна была перадышка, каб перагрупіраваць сілы, падцягнуць сілы. Яны панеслі адчувальныя страты: 8400 салдат і афіцэраў забітымі, 4500 зніклых бяз вестак, 30000 параненых. Палякі нанеслі немцам значны ўрон і ў тэхніцы: знішчана 993 танкі і бронемашыны, 400 гармат, 900 самалётаў. Польшча магла яшчэ нейкі час пратрымацца і дачакацца дапамогі ад Францыі і Англіі. Але тут руку дапамогі працягнуў СССР. Рука дапамогі была працягнута не заходнім беларусам і заходнімукраінцам, СССР працягнуў руку дапамогі свайму хаўрусніку фашысцкай Германіі. Гэта адбылося 17 верасня 1939 года. СССР груба парушыў Рыжскі мірны дагавор ад 18 сакавіка 1921года.
Ужо з першых дзён акупацыі ў Заходняй Беларусі пачаўся супраціў савецкім акупантам, а ў Польшчы — нямецкім. Можна лічыць, што гэта і стала пачаткам узнікнення Арміі Краёвай. Афіцыйна АК і партызаны АК былі створаны загадам польскага эміграцыйнагаУрадаў Лондане 14 лютага 1942 года. Перад гэтымі ваеннымі ўтварэннямі стаяла задача аднаўленне Польскай дзяржавы ў даваенных межах. Да 1943 года партызаны савецкія і польскія між сабой захоўвалі нейтралітэт. Напачатку 1943 года сітуацыя змянілася. У лютым месяцы ўсяму свету стала вядома
пра Катынскую трагедыю. Жыхары акупаванай Смаленшчыны паказалі немцам месца, дзе былі пахаваны польскія палонныя афіцэры, расстраляныя савецкімі органамі НКУС. Немцы стварылі міжнародную камісію і правялі эксгумацыю астанкаў цел. Злачынствы, здзейсненыя савецкім рэжымам, былі пацверджаны. Адносіны паміж польскім і савецкім урадамі пагоршыліся. На тэрыторыі Заходняй Беларусі прамаскоўскіх партызан было няшмат. Але калі на свет з’явілася Катынская справа, партызанскае кіраўніцтва стала тэрмінова перакідваць туды новыя атрады. Вышэй я ўжо казаў, што і цераз маю вёску Нябышына напачатку 1943 года прайшлі на захад партызанскія брыгады Шляхіунова і Мядзьведзева. Калі ў Заходніх абласцях сілы былі накоплены, выйшаў загад Цэнтральнага штаба партызанскага руху ад 22.06.1943 года за подпісам Панамарэнкі, які прадугледжваў разрыў адносін з партызанамі АК і іх раззбраенне. Па сваёй сутнасці загад быў злачынным, ён прадугледжваў нават ліквідацыю тых палякаў, якія былі ў складзе прамаскоўскіх партызанскіх атрадаў. 3 гэтага часу на тэрыторыі Заходняй Беларусі паміж партызанамі АК і прамаскоўскімі партызанамі пачаліся сапраўдныя баі. Гэта быў сапраўдны падарунак немцам. Хачу адзначыць, што ў маю вёску Нябышына партызаны АК ні разу не заходзілі. Таму ў мяне пра іх няма асабістага ўражання. Але зараз пра гэта можна прачытаць — на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пра Армію Краёву і партызан АК напісана шмат кніг і ў СМІ з’явіўся шэраг публікацый. Так у 1994 годзе ўбачыла свет кніга Яўгена Сямашкі «Армія Краёва на Беларусі». Перакладзена з польскай на рускую мову кніга Уладзіслава Андэрса «Без последней главы». З’явілася шмат публікацый у друкаваных СМІ. Так газета «Звязда» на сваіх старонках змясціла артыкулы ў нумарах:
- за 11.02.1993 г. Сланеўскі А. «Армія Краёва: Стрэл з мінулага»;
— за 30.01.1993 г. Хацкевіч А. «Армія Краёва: што мы пра яе ведаем»;
- за 23.10.1993 г. Корсак А. «Страсці вакол Арміі Краёвай разгараюцца».
У «Беларускім гістарычным часопісе» ў нумарах 1—2 за 1994 год змешчаны артыкул А. Хацкевіча «Арышты і дэпартацыя ў Заходніх абласцях Беларусі (1939-1941)».
Шмат артыкулаў на гэту тэму можна знайсці і ў іншых выданнях. 3 высновамі аўтараў артыкулаў можна пагаджацца, можна не
пагаджацца. Гэта залежыць ад таго, якое ў каго стаўленне да гэтага перыяду гісторыі Беларусі і Полыпчы. Адны лічаць, што 17 верасня 1939 года СССР працягнуў руку братняй дапамогі заходнім беларусам, якія марылі ўз’яднацца з БССР. Другія лічаць, што 17 верасня СССР здзейсніў акт агрэсіі супраць Польшчы, што заходнія беларусы замест польскага прыгнёту атрымалі болып жорсткую савецкую акупацыю. I першыя і другія маюць рацыю. Асабіста я на баку апошніх.
Паліцэйскія фар.міраванні
За ўвесь час нямецкай акупацыі мне давялося бачыць толькі аднаго паліцая — нашага аднавяскоўца. Нічога кепскага пра яго я сказаць не магу, таму што ў сваёй вёсцы ён нікому шкоды не нарабіў. А вось у час блакады ў маі 1943 года паліцаі, якія прыбылі з боку Докшыц, абрабавалі нашу вёску і забілі чалавек 25—30. Аб гэтым вышэй я ўжо расказаў. Пасля вайны, калі я вучыўся ў школе, на афіцыйным узроўні не ўспаміналі ні пра вайну ні пра партызан, ні пра немцаў, ні пра паліцаяў. Наступіла зацішша. Так, паявіліся літаратурныя творы, кінафільмы, але, мякка кажучы, яны былі далёкія ад праўды. Памятаю, у 1952 годзе ў Бягомлі адбыўся суд над былым паліцаем, але ён прайшоў без асаблівай агалоскі.
3 беларускіх пісьменнікаў, на маю думку, сама яскрава вывеў вобраз паліцая Алесь Адамовіч у сваёй аповесці «Карнікі». Ён паказаў, што гэта з’ява інтэрнацыянальная. У яго аповесці ёсць паліцаі-беларусы Карасёў, Дабраскок, Сілін. Ёсць украінская рота, у складзе якой «галіцыйцы, бандэраўцы». Яе камандзір — Мельнічэнка. Камандзір рускай роты былы камадзір узвода Чырвонай Арміі малодшы лейтэнант Белы, ураджэнец Краснаярскага края. «Змрочны ён, гэты сібірак Белы...», такую характарыстыку дае яму Алесь Адамовіч. Руская рота складаецца з паліцаяў«маскалёў». Сказаць такое, што паліцаі маскалі, ці маскалі паліцаі — гэта смелы ўчынак пісьменніка, бо кніга выйшла ў «застойным» 1981 годзе. Упамінаецца паліцай па нацыянальнасці француз. Ён болын гуманны, чым свае «савецкія паліцаі», адчувае на сваёй душы цяжар, калі яму загадваюць расстрэльваць мірных людзей. Ён звяртаецца да паліцая, па прозвішчу Тупіга, каб той зрабіў гэтую справу за яго. Тупіга ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці, але з 1933 года пражываўу Беларусі. Мне здаецца, што
гэта галоўны персанаж аповесці, яе стрыжань. He было б Тупігі, не атрымалася б і аповесці. У сваіх думках ён часта размаўляе сам з сабой. Аўтар шмат разоў карыстаецца гэтым прыёмам. Але ж як ён мог прачытаць думкі Тупігі? Для гэтага трэба паставіць сябе на месца паліцая і ўявіць, як бы ты сам паступіў у тых абставінах. Хутчэй за ўсё аўтар вось так змадэліраваў тыя думкі і ўклаў іх у галаву і ў вусны «героя» ці «антыгероя» аповесці.
Чытаючы аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі», можна прыйсці да высновы, што ў пэўных умовах чалавек можа стаць і партызанам і паліцаем, і патрыётам і здраднікам. Мы ж бачым, што сярод паліцаеў шмат ваеннапалонных былых чырвонаармейцаў. I ў ролі камандзіраў паліцэйскіх падраздзяленняў выступаюць былыя афіцэры Чырвонай Арміі. Мне не надта падабаецца слова «здраднік». Тут трэба разбірацца, што прымушае чалавека станавіцца на такі шлях. Бывае і так, што для адной часткі насельніцтва — гэта здраднік, а для іншай гэта герой. Слова «злачынец» болып універсальнае. Паліцай Тупіга — кулямётчык. Ен не расстаецца з кулямётам, але ў яго ёсць і пісталет. Часам у глыбіні яго душы прачынаецца «спачуванне» да чарговай ахвяры. Так ён двума стрэламі з пісталета забівае гадавалае дзіця, каб не паліць яго жывым. Згарэць у агні — смерць болыл пакутлівая.
Алесь Адамовіч сцвярджае, што сярод паліцаяў былі людзі рознай веры — «католікі, лютэране, праваслаўныя, атэісты, магаметане...» Як я вышэй ужо казаў, у паліцыі былі людзі рознай нацыянальнасці. Аповесць «Карнікі» я чытаў даўно, дзесьціў 1985 годзе, таму не памятаю, хто быў па нацыянальнасці Тупіга, — ці то ўкраінец, ці то беларус. Часцей за ўсіх у аповесці ўпамінаюцца паліцаі-ўкраінцы. Гэта Грабоўскі Вінніцкая вобласць, МураўёўДнепрапятроўская вобласць, Мельнічэнка — ураджэнец горада Кіева, Багрый Палтаўская вобласць, Сіротка з Адэсы, Хільчанка — Чэркаская вобласць. Гэта не азначае тое, што паліцаі-беларусы лепшыя за іншых. Проста, магчыма, беларускія паліцэйскія фарміраванні ў той самы час дзейнічалі ва Украіне, у Літве, у Латвіі ды ў іншых месцах. Немцы па савецкаму ўзору ладзілі абмен «спецыялістамі» паміж акупаванымі тэрыторыямі. He пашанцавала Украіне і са спаленай беларускай вёскай Хатынь. Савецкая прапаганда запэўнівала нас, што і Хатынь і ўсе іншыя вёскі спалілі непасрэдна немцы. Калі ў сакавіку 1965 года Першым сакратаром стаў Машэраў, перад ім, як і перад любым кіраўніком, паўстала пытанне, што б такое грандыёзнае зрабіць,