Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Ілля Копыл
Памер: 288с.
Мінск 2014
была тая «дапамога», ён шчыра выклаў у сваім данясенні Цэнтру ад 23 ліпеня 1937 года. Гэта падрывы таварных і пасажырскіх цягнікоў, аўтамашын, пабудоў электраліній і шмат чаго іншага. I ўсё гэта суправаджалася забойствам людзей. Вось вельмі цікавая вытрымка з «данясення»:
X «Ночью, вернее в 10 часов вечера, 11 нюня 1937 года мною взорван пассажнрскнй поезд... Упомянутый взрыв не дал значнтельного разрушення н жертв... В это время я с группой находнлся в 300 метрах от поезда в лесу, я ... настанвал быстро пойтн к поезду н перебнть хотя бы командный состав протнвнііка, но большннство нспанцев в группе относнтся к фашнстам, от которых партнзанам, в частностн мне с группой на каждом кнлометре прнходнлось получать поддержку».
(Народная газета 25-27.02.1995 г.)
Шаноўныя чытачы, вы што-небудзь зразумелі? Арлоўскі ў Іспаніі «змагаўся» супраць фашыстаў, у складяго групыўваходзілі фашысты і на кожным кіламетры ён атрымліваў падтрымку ад фашыстаў. Тут напрошваецца выснова, можа, Арлоўскаму і была пастаўлена задача змагацца не з фашыстамі, а на іх баку супраць таго крыла рэспубліканцаў, якое не пажадала гуляць пад дудку СССР і вяло незалежную палітыку?
6 ліпеня 1944 года Арлоўскі напісаў Заяву Сталіну. Вось фрагмент с той Заявы:
X «... с 1918 по 1943 год мне посчастлнвнлось 8 лет работать в тылу врагов СССР в качестве командпра партнзанскнх отрядов н днверсмонных групп, нелегально переходнть лннню фронта п государственную гранмцу свыше 70 раз, выполнять правнтельственные задання, убнвать сотнн отьявленных врагов Советского Союза как в военное, так м в мнрное время...»
У траўні 1942 года Арлоўскага на чале разведвальна-дыверсійнай групы перакінулі за лінію фронту на тэрыторыю Баранавіцкай вобласці. На працягу 1942 года дзесяткі такіх вось разведвальных, дыверсійных, тэрарыстычных груп, атрадаў было закінута на тэрыторыю Беларусі. Зразумела, што партызанамі іх назваць нельга. Вось так я характарызую Першы этап партызанскага руху.
Другі этап партьізанскага руху
Ён ахоплівае перыяд са студзеня 1943 года па ліпень 1944 года. Кіраўнікі Крамля зразумелі, патрэбна іншая, больш жорсткая тактыка. Каб выгнаць насельніцтва са сваіх хат, са сваіх вёсак і загнацьу лес да партызан, трэба былоўжыць болып дзейсныя рэпрэсіўныя меры. Як на злосць, немцы не надта зверствавалі, для іх было значна важней, каб сяляне працавалі, спраўна плацілі падаткі. Велізарнае войска трэба было карміць. Я абапіраюся на прыклады з жыцця маёй вёскі ва ўмовах акупацыі.
Крамлю не пашанцавала і з гаўляйтэрам Беларусі. Кубэ быў мяккі, наколькі такое магчыма ў ваенны час, ліберальны інтэлігент. Ён шляўся па тэатрах і музеях, якія былі адноўлены ў Мінску, дзякуючы яго асабістым намаганням. Ён быў пісьменнікам, драматургам, аўтарам п’ес, якія ставіліся не толькі на падмостках мінскіх тэатраў, але і ў шмат якіх краінах Еўропы. Кубэ быў няздатны. Нават вырашэнне габрэйскага пытання ён некалькі разоў адкладваў, марудзіў час. Крэмль абураўся і было чаго. Атрымлівалася, што заслоны НКВД (НКУС) дарэмна кулямётнымі чэргамі вярталі натоўпы габрэяў назад у Мінск, не дазволіўшы ім эвакуіравацца, асудзілі іх на немінучую гібель. Што ўсё адбывалася менавіта так, прывяду прыклад. 26.09.2004 года на расейскім тэлеканале ТВЦ была паказана тэлеперадача «Вокзал Победы. Последннй нз гетто». У перадачы прагучаў расказ габрэйкі, якая да вайны і ў часы акупацыі пражывала на тэрыторыі Беларусі, а зараз пражывае ў Расіі: «На второй день войны мы хотелн эвакунроваться, но все дорогн с Беларусн на восток былп перекрыты отрядамн НКВД. Прн попытке пройтн нлп проехать заграднтельные отряды НКВД открывалп стрельбу. НКВД нас вернул в рукн немцев».
Дзеяннямі Кубэ былі незадаволены і ў Берліне. He ў першы раз у двух дыктатараў, у Сталіна і Гітлера, супалі думкі, мэты, намеры. Кубэ пара адхіляць ад пасады, а самы лёгкі спосаб для гэтага — проста яго знішчыць. Супраць Кубэ была дэталёва падрыхтавана і здзейснена тэрарыстычная, на маю ўласную думку, сумесная аперацыя гестапа і НКВД (НКУС). Наіўна лічыць, што ў рэзідэнцыю Кубэ можна было пранесці выбуховае прыстасаванне без маўклівай згоды гестапа. Забойства Кубэ адмоўна і трагічна адбілася на лёсе беларусаў. На яго месца прыйшоў генерал СС Курт Готберг, які задавальняў і Маскву і Берлін.
Калі немцы не чыняць рэпрэсіі і злачынствы на акупаванай Беларусі або чыняць іх не ў тых маштабах, як хацелася б Маскве, іх (немцаў) трэба к гэтаму прымусіць, справакаваць. Пачалася падрыхтоўка да другога этапа. Каб планаваць рэпрэсіўныя аперацыі супраць насельніцтва, патрэбны быў планавы орган. Крэмль 30.05.1942 года стварыў Цэнтральны Штаб партызанскага руху на чале з Першым Сакратаром ЦК кампартыі Беларусі Панамарэнкам, ураджэнцам Краснадарскага краю, па нацыянальнасці ўкраінцам.
Звяртаю ўвагу чытачоў на тое, што Штаб бьгў створаны не ў чэрвені 1941 года, калі пачалася вайна, а амаль праз год, калі спадзяванні Крамля, што ўсенародны партызанскі рух пачнецца сам сабой, правалілнся. Штаб распачаў падрыхтоўку непасрэдных выканаўцаў злавесных планаў Крамля. I для майго Бягомльскага раёна былі сфарміраваны партызанскія атрады. Іх фарміраванне пачалося ў ліпені 1942 года, на тэрыторыях Кіраўскай, Маскоўскай і Тульскай абласцей. Гэта быў касцяк будучай партызанскай брыгады «Жалязняк». Штаб брыгады фарміраваўся ў падмаскоўнай Барвісе. Камандзірам брыгады быў прызначаны камандзір сапёрнага батальёна маёр Ціткоў, туляк. Потым усе гэтыя фарміраванні, так званыя партызанскія атрады, а на самай справе паўнавартасныя добраўзброеныя армейскія падраздзяленні, пераправілі праз лінію фронту на тэрыторыю акупаванай Беларусі. Да месца свайго базіравання ў Бягомльскіх лясах атрады паступова прыбылі ў канцы кастрычніка 1942 года. Да канца года ішло ўладкаванне іх баз сталага знаходжання.
Пачатак 1943 года — гэта пачатак «актыўных» дзеянняў партызан. Але супраць каго іх дзеянні былі накіраваны? Дастаткова і неглыбокага аналізу, каб высветліць, якія задачы стаялі перад партызанамі. Ды яны і самі не надта гэта хавалі. А задачы, на маю думку, наступныя:
1. Барацьба супраць партызан Арміі Краёвай, у складзе якой былі як палякі, так і беларусы.
2. Расправа з той часткай насельніцтва, якая «супрацоўнічала» з немцамі (уладкавалася на працу, каб пракарміць сям’ю) ці ставілася да іх лаяльна.
3. Арганізацыя правакацый, каб падштурхнуць немцаў на правядзенне рэпрэсій супраць мірнага насельніцтва.
4. Пры дапамозе рэпрэсій з боку немцаў і сваіх уласных прымусіць насельніцтва Беларусі пакінуць сваё жыллё і падацца ўлясы, гэтым самым папоўніць шэрагі партызан.
5. Пераключыць увагу сусветнай супольнасці са злачынстваў савецкага камуністычнага рэжыму супраць свайго насельніцтва на злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў (Хатынь супраць Катыні).
6. Схаваны працяг генацыду супраць беларускага народа з боку маскоўскага рэжыму.
Партызаны Арміі Краёвай змагаліся супраць немцаў пасапраўднаму, яны не займаліся імітацыяй. Таму немцы спрыялі прамаскоўскім партызанам у іх барацьбе з АК. Яны прапускалі іх на захад праз свае гарнізоны без адзінага выстрала. Так узгаданыя мной партызанскія атрады Мядзведзева і Шляхтунова без перашкод былі прапушчаны ў Заходнюю Беларусь праз мястэчка Докшыцы, дзе знаходзіўся моцны нямецкі гарнізон.
Тады мы гэта ўспрымалі, як геройскі ўчынак партызан. Мы і не здагадваліся, што гэта была змова, што тут адбылося супадзенне інтарэсаў Масквы і Берліна. Для Крамля партызаны Арміі Краёвай у Беларусі былі больш небяспечнымі ворагамі, чым нямецка-фашысцкія захопнікі. Крэмль, ачуняўшы ад 1941 года, ужо планаваў, якой будзе Еўропа, якой будзе Полыпча пасля вайны. Партызаны Арміі Краёвай маглі заблытаць усе планы.
Колькі «здраднікаў» забілі партызаны, магчыма, такая лічба дзесьці ў архівах існуе, але яна для даследчыкаў хутчэй за ўсё недаступна. Вось што піша Марк Бартушка ў сваёй кнізе «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг.»: «На падставе сваіх, звычайна дакладных, звестак яны (партызаны. І.К.) знішчылі шмат якіх прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, часта разам з іх сем’ямі». Адчыняць такія архівы было нявыгадна, таму што пасля вайны да ўлады ў Беларусі прыйшлі тыя ж самыя партызанскія начальнікі, якія выконвалі і самі аддавалі злачынныя загады. Яны ж не маглі «ачарняць» саміх сябе. Яны толькі і маглі складаць самі пра сябе «гераічныя» міты. Такое ж самае становішча існуе і зараз. Выхаванне моладзіў духу патрыятызму, вывучэнне ў школах і ВНУ гісторыі Другой сусваетнай вайны і ў наш час працягваецца ўсё па тым жа хлуслівым мітам.
Як жа вырашаліся савецкай уладай і партызанамі іншыя важныя задачы (арганізацыя правакацый, рэпрэсіі, генацыд)?
Я прыпамінаю размовы, якія вёў мой бацька са старастам Кастусём Шульгатам ды іншымі вяскоўцамі. Гэтыя мудрыя мужыкі вельмі хутка зразумелі, што партызаны такія ж самыя ворагі, як і немцы, а часам яшчэ болып небяспечныя. Але што гэтыя вясковыя бяззбройныя мужыкі маглі змяніць? Партызанам не запярэчыш, у іх размова кароткая — паставяць да сцяны і заб’юць. Таму вяскоўцы самі вырашалі праблему, як выжыць у гэтай бойні і выратаваць свае сем’і.
На падставе разважанняў майго бацькі і нават неглыбокага аналізу дзеянняў партызан, можна зрабіць выснову, што, каб стварыць на акупаванай Беларусі партызанскі рух, магчыма, быў распрацаваны план — вельмі просты, накіраваны супраць насельніцтва, бечалавечны. Галоўнае — трэба было справакаваць немцаў на пачатак рэпрэсій. Такі план мог быць распрацаваны ў Цэнтральным штабе партызанскага руху па загаду з Крамля. Хутчэй за ўсё, спачатку быў акрэслены і складзены спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню. Вёскі гарэлі не ўсе падрад, не хаатычна. Яны былі раўнамерна размеркаваны па ўсёй тэрыторыі акупаванай Беларусі, каб чуткі пра зверствы немцаў, якія хутка пачнуцца, імгненна распаўсюджваліся ва ўсе куткі рэспублікі. Трэба было як мага мацней напалохаць насельніцтва.
Як гэта адбывалася? Побач з вёскамі, якім партызаны вынеслі прысуд, у начны час ладзіліся засады. Перад засадай партызаны пераапраналіся ў вясковае адзенне. Потым пачыналася доўгае чаканне прыдатнай для абстрэлу целі адзіночная машына, матацыкл, малаколькасная група салдат. Самы зручны час для абстрэлу гэта 4-5 гадзін раніцы, калі вёска спіць моцным сном. Калі на дарозе з’яўлялася доўгачаканая цэль, партызаны наўгад кідалі гранату, давалі ў белы свет аўтаматную чаргу, а потым на вачах у немцаў уцякалі ў бок вёскі, дзе іх след знікаў. Немцы былі ўпэўнены, што засада справа рук вяскоўцаў. Хутка к немцам прыбывала выкліканая падмога. Яны ачаплялі вёску, якая спала, і знішчалі яе разам з жыхарамі. Менавіта такога выніку партызаны і чакалі. Немцы, як шчупакі, праглынулі прынаду, закінутую крамлёўскай вудай. Аднак я не магу сцвярджаць, што немцы нічога не разумелі. Магчыма, яны проста прынялі правілы гульні, прапанаваныя Крамлём. А мы, бездапаможнае, безабароннае насельніцтва, апынуліся пасярэдзіне, як між молатам і кавадлам.