• Часопісы
  • Газеты
  • Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка  Ілля Копыл

    Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

    Ілля Копыл

    Памер: 288с.
    Мінск 2014
    76.37 МБ
    акупантаў матэрыяльную ўзнагароду за сумленную службу, і магчымасць злачынным шляхам прысвоіць маёмасць яўрэяў. Вельмі прыкра, што тыя паліцаі часам былі суседзямі яўрэяў, знаёмымі, даваеннымі сябрамі, нават сваякамі.
    Мірнае мясцовае насельніцтва ў сваёй большасці таксама адвярнулася ад яўрэяў. I справа не ў тым, што акупанты выдалі загад расстрэльваць тых, хто паспрабуе хаваць яўрэяў. Хавалі ж у сябе чырвонаармейцаў, хоць гэта было яшчэ больш небяспечна. Прычына ў антысемітызме. Выдавалі немцам яўрэяў, якія спрабавалі эвакуіравацца, пакінулі месца жыхарства і апынуліся сярод чужых людзей. Але ж, як я сказаў вышэй, і ад сваіх знаёмых не было паратунку. Выдавалі і тых яўрэяў, якія ўцякалі з гета.
    I ўсё ж былі і такія беларусы, якія, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў. Шмат беларусаў атрымала званне «Праведнік свету», якое прысвойваецца ізраільскім інстытутам «Яд ва-шэм». Колькі ўсяго такіх беларусаў, розныя крыніцы называюць розныя лічбы, але часцей сустракаецца — 569. Па гэтаму паказніку Беларусь займае 8-е месца пасля Польшчы, Галандыі. Францыі, Украіны, Бельгіі, Літвы, Венгрыі. Беларусы, «Праведнікі свету», асабліва пачалі выяўляцца пасля 1987 года. Справа ў тым, што тэма Халакосту ў СССР з 1948 года па 1987 год была пад забаронай. Баючыся за ўласную бяспеку, людзі хавалі сваю датычнасць да ратавання яўрэяў. Памятаю, як у 60-я гады мінулага стагоддзя мне пад вялікім сакрэтам дал і перапісаць вершы Яўгена Еўтушэнкі «Бабій Яр». Верш быў забаронены, таму што ў ім распавядалася пра генацыд яўрэйскага насельніцтва, пра Халакост. Тэма была непрыемная для савецкага рэжыму. Чаму? Рабіце высновы самі.
    Першымі беларусамі, якім было прысвоена званне «Праведнік свету», сталі ў 1965 годзе Андрэй Нікалаеў і яго жонка Наталля Станько, якія выратавалі сям'ю Казінца. Чаму раптам было дадзена паслабленне ў гэтым пытанні? Як я вышэй ужо казаў, у 1965 годзе з прыходам да ўлады Л. Брэжнева ўпершыню дзень 9-га мая быў аб’яўлены святочным — Днём Перамогі. А к новаму святу патрэбны і новыя героі. Крэмлёўскае кіраўніцтва падлічыла, колькі героеў для гэтай мэты патрабуецца. У рэспублікі накіравалі разнарадку. Так як у БССР на кіруючых пасадах былі былыя кіраўнікі падпольных абкамаў КП(б)Б і партызанскія функцыянеры, то і героі павінны быць з гэтага асяроддзя. Так у гэты спіс папаў і Казінец. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем
    названы плошча і вуліца ў горадзе Мінску. I хоць у героі яго высунула беларускае кіраўніцтва, але ў беларускім спісу Героеў Савецкага Саюза Казінца я не знайшоў. Тут нічога дзіўнага няма. Казінец на тэрыторыю Беларусі папаў, можна сказаць, выпадкова. Вось некалькі фактаў з яго біяграфіі.
    Казінец Ісай Пінхусавіч нарадзіўся ў 1910 годзе ў Херсонскай вобласці. 3 1922 года сям’я пражывала ў Батумі. У 1936 годзе закончыў Кіеўскі інстытут нафты. Працаваў у Калініне, а потым у Горкім. Член ВКП(б) з 1938 года. Пасля таго як 17 верасня 1939 года ў Заходняй Беларусі на змену польскай акупацыі прыйшла савецкая, Ісая Казінца перакінулі тэрмінова ў Беласток на пасаду галоўнага інжынера прадпрыемства «Нафтазбыт». He давяраць жа такую адказную пасаду беларусу, ды яшчэ заходняму. Савецкі рэжым лічыў заходніх беларусаў польскімі, англійскімі, нямецкімі... шпіёнамі. Іх чакалі тры дарогі: у Курапаты, у Катынь, у савецкія ГУЛАГі. Ісай Казінец, калі наступіла 22 чэрвеня 1941 года, разам з адступаючай Чырвонай Арміяй спрабаваў эвакуіравацца, але змог дабрацца толькі да Мінска. Уцякаць далей не было магчымасці, таму што немцы абагналі і былі далёка наперадзе. Заблытаць свае сляды ў вялікім горадзе лягчэй, і Ісай Казінец застаўся ў Мінску. Падрабязнасцяў аб яго дзейнасці ў акупаваным Мінску адшукаць не давялося. У даведніках я знайшоў звесткі, што ён займаўся падпольнай працай і дыверсіямі. Якая канкрэтна была праца, колькі дыверсій ён здзейсніў, якую шкоду нанёс немцам, мне невядома. У сакавіку 1942 года нямецкія службы бяспекі арыштавалі яго. 7 траўня 1942 года Ісай Казінец быў павешаны, разам з ім было павешана яшчэ 28 чалавек.
    Я адмоўна стаўлюся да дыверсій, нават калі яны маюць патрыятычную афарбоўку, у выніку якіх гінуць невінаватыя людзі. Вось і гэтыя 28 чалавек, якіх павесілі разам з Казінцом, хто яны? У чым была іх віна? Яны ўдзельнікі дыверсіі, ці проста апынуліся побач з тым месцам у тую самую ракавую хвіліну і папалі пад нямецкую аблаву? Узнікае пытанне, хто ж ён, Ісай Казінец, герой ці злачынца? Пытанні, пытанні... Я задаю іх сам сабе і сам сабе спрабую даць адказ на іх. I справа тут не ў Ісае Казінцу. Такіх дыверсантаў было закінута на тэрыторыю акупаванай Беларусі тысячы, дзесяткі тысяч. I яны, нараўне з акупантамі, няслі пакуты мясцоваму насельніцтву Але я адхіліўся ад галоўнай тэмы, не закончыў свае разважанні пра антысемітызм. Як сцвярджаюць гісторыкі — даследчыкі Халакосту, антысемітызм існаваў не
    толькі на бытавым узроўні сярод насельніцтва, у партызанскіх атрадах, але і на ўзроўні партызанскага кіраўніцтва, на ўзроўні ўсіх эшалонаў савецкай улады. Аб гэтым сведчыць шэраг крыніц. Так доктар гістарычных навук прафесар Давід Мельцэр піша, што з ведама Сталіна напачатку лістапада 1942 года Масква накіравала радыёграму падпольным партыйным органам і камандзірам партызанскіх фарміраванняў, якая забараняла прымаць у атрады выратаваўшыхся яўрэяў. I гэта патрабаванне выконвалася. У дакладных запісках, якія пасылалі падпольшчыкі кіраўнікам падпольных абкамаў адзначалася, што партызанскія атрады не дапамагаюць яўрэям і не прымаюць іх у свой склад, а часам адымаюць зброю, вяртаюць назад у гета ці нават расстрэльваюць. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што сустрэча з партызанамі паратунку яўрэям не абяцала.
    Аб гэтым жа падрабязна распавядае ў сваёй працы «Катастрофа яўрэяў у Беларусі, 1941-1945 гг.» гісторык, даследчык генацыду яўрэяў Леанід Смілавіцкі. Ён канстатуе, што яўрэйскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было асуджана на гібель. Леанід Смілавіцкі прывёў шмат прыкладаў сустрэч яўрэяў з партызанамі — сустрэч, якія заканчваліся трагічна. Так нядаўні студэнт Якаў Рубенчык уцёк з Мінскага гета. Сустрэўшы партызан, палічыў, што нарэшце прыйшло выратаванне. Але як жа ён памыляўся, партызаны яго расстралялі. Вясной 1942 года сям’я Хаі Рабіновіч з гета Пінскай вобласці сустрэла партызан. Камандзір пагадзіўся ўзяць у атрад толькі двух старэйшых дзяцей. А пажылую жанчыну з непаўнагадовымі дзецьмі партызаны кінулі на волю лёсу.
    У шэрагу выпадкаў кіраўнікі партызанскіх атрадаў пазбаўляліся ад яўрэяў. Так паступілі ў атрадзе Антонава, які дзейнічаў у Глыбоцкім раёне. Калі ў кастрычніку 1943 года немцы распачалі карную аперацыю супраць партызан, камандзір атрада Антонаў загадаў 9 яўрэям пакінуць атрад. Можа, партызанскае камандаванне не хацела кампраметаваць сябе ў вачах немцаў што ў іх складзе ёсць яўрэі? А вось калі іх прагналі з атрада, немцы, можа, ацэняць гэта, дадуць палёгку? А можа, і скрынку шнапсу прышлюць для камандзіра атрада Антонава і камандзіра брыгады Шырокаваўзнакудзячнасці? Атрымліваецца, што нядаўнія хаўруснікі заставаліся імі, нават знаходзячыся ў стане вайны паміж сабой? Пытанні вельмі непрыемныя. Яўрэі пратэставалі супраць таго, што іх выгналі з атрада, прычым у іх адабралі зброю. Яны
    звярталіся да камандзіра партызанскага атрада Антонава, каб іх лепш расстралялі на месцы, таму што ім без зброі, без харчоў, без сродкаў на існаванне няма куды ісці. Яўрэі спрабавалі рухацца за атрадам, але іх папярэдзілі, што будуць страляць.
    Былі выпадкі, калі прамаскоўскія партызаны з крыкамі: «Бей жндов!» — нападалі на яўрэйскія атрады. Напады працягваліся да канца вызвалення Беларусі з-пад нямецкай акупацыі.
    Леанід Смілавіцкі ў сваіх даследаваннях прывёў такі факт, як камандзір яўрэйскага партызанскага атрада Туўя Бельскі напісаў скаргу на імя генерала Платона. Скарга на мове ваенных — гэта рапарт. Дык вось, рапарт Бельскага — гэта быў крык адчаю. Ен напісаў генералу, што камандзір партызанскай брыгады імя Дзяржынскага таварыш Шышкін не прапускае партызан яўрэйскага атрада па мосце цераз Нёман, адымае ў іх падводы і коней. Гэта пагражала людзям Бельскага голадам і катастрофай. Справу правяраў памочнік генерала Платона Сакалоў. У выніковым па гэтай справе загадзе было сказана, што праверкай выяўлены выпадкі масавага тэрора ў адносінах да партызан-яўрэяў з боку савецкіх партызан. ІІІто тут можна сказаць? Чытачы могуць мяне асуджаць, але я набяруся смеласці сцвярджаць, што ў адносінах да яўрэяў і немцы, і паліцаі, і прамаскоўскія партызаны рабілі адну і тую ж сумесную справу знішчэнне яўрэяў.
    Яшчэ прывяду адзін прыклад, які я адшукаў у даступных крыніцах. Анатоль Рубін з Мінскага гета ўвосень 1943 года сустрэў партызан. Анатоль расказаў ім, што бацькоў расстралялі, а ён сам хаваўся ў адной з вёсак Клецкага раёна. Зараз ён жадае помсціць немцам. На тварах партызан з’явіліся іранічныя ўхмылкі і рэплікі з яўрэйскім акцэнтам: «А што ты будзеш рабіць у партызанах? Страляць? Але ў нас няма крывога ружжа». Потым яму параілі прызнацца, што ён нямецкі шпіён, інакш паабяцалі зрабіць другое абразанне. Юнаку паказалася, што ён сустрэў не партызан, а паліцаяў. Калі зірнуць праўдзе ў вочы, то мы ўбачым, што яўрэі ваявалі не горш за іншыя народы. 110 тысяч беларускіх яўрэяў змагаліся на фронце ў складзе Чырвонай Арміі, 48 тысяч з іх загінулі. 23 беларускія яўрэі сталі Героямі Савецкага Саюза, двое — поўнымі кавалерамі ордэнаў «Славы»(Рыгор Багарад і Яфім Мінкін).
    А які лёс напаткаў братоў Бельскіх? Асаэль у 1944 годзе ўступіў у Чырвоную Армію, загінуў на тэрыторыі Германіі незадоўга да канца вайны. Туўя і Зусь пасля вайны, ратуючыся ад перас-
    леду з боку НКУС, уцяклі ў Полыпчу, а потым у Ізраіль. У 1965 годзе пераехалі ў ЗША. Летам 1986 года выратаваныя братамі Бельскімі яўрэі ў гатэлі Хілтан у Нью-Ёрку арганізавалі банкет. 600 чалавек стоячы віталі 80тадовага Туўю Бельскага. У снежні 1986 года ён памёр. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі на гары Герцля ў Іерусаліме.
    Народнікі
    Так мы, вяскоўцы, называлі жаўнераў брыгады палкоўніка Гіля-Радзіёнава*. Цікава, што больш такой назвы я не сустрэў ні ў адной крыніцы па гэтаму пытанню, якія мне ўдалося знайсці. Магчыма, назва «народнікі» існавала толькі ў межах маёй вёскі Нябышына. I гэтая назва ўзнікла і прыжылася, таму што радзіёнаўцы прыхільна ставіліся да жыхароў вёскі, абаранялі і ад партызан, і ад паліцаяў, і нават ад немцаў. Як кажуць, былі разам з народам. Аб гэтым я падрабязна ўжо расказаў вышэй у сваіх успамінах.