Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
ЛІСТ АД ІВАНА САВІЦКАГА¹ АД 22 ВЕРАСНЯ 1927 г.
Таварыства Беларускае
ШКОЛЫ
ГАЛОЎНАЯ УПРАВА
Дня 22 верасьня 1927
Na 1606
Вільня, Сьв. Анны Nq2-3.
Грамадзяніну СЕЎРУКУ Пятру,
м[ястэчка] Скідэль, Горадзенскага павету.
Адчыніць прыватную школу ў гэтым годзе немагчыма дзеля таго, што ўпушчаны срок (I ліпня). Калі сёлета ў ВАС не адчыніцца ўрадовая школа, то напружце ўсе сілы і зла-жэце ячшэ болей дэклярацый, але зьвярніце асаблівую ўвагу на точнае выпаўненьне ўсіх фармальнасьцяў запаўненьня і складаньня ў срок дэклярацыяў, а таксама сьцьвярджэньня подпісаў бацькоў, каб ня было поваду адмовіць у адчыненьні школы. Ня трэба толькі адчаівацца. У гэтым вытрывалым змаганьні за родную школу выкоўваецца загартаваная воля нашага народу. Працуйце, грамадзянін, і другіх заахвочвай-це. Hi адзін высілак не прападзе дарма!
ВІЦЭ-СТАРШЫНЯ I. Савіцкі
АІСТ АД ІВАНА САВІЦКАГА АД 30 АІСТАПАДА 1927 г.
Таварыства Беларускае
ШКОЛЫ
ГАЛОЎНАЯ УПРАВА
Дня 30 лістапада 1927
No 1941
Вільня, Сьв. Анны Nq2-3.
Грамадзяніну СЕЎРУКУ Пятру,
м[ястэчка] Скідэль, Горадзенскага павету.
Пасылаецца Вам 10 штук календароў-кніжак па I зл[оты] за экзэмпляр, разам на суму 10 злотаў. Гэтыя грошы Вы павінны зараз-жа выслаць у Галоўную Управу. Скідка, належачая Вам з гэтых календароў, залічана на перасылку.
ВІЦЭ-СТАРШЫНЯ I. Савіцкі
Сэкрэтар Н. Калядзянка¹
ЛІСТАВАННЕ
175
ЛІСТ АД ІГНАТА ДВАРЧАНІНА¹ (ЛЕТА 1927 г.)
Паважаны грамадзянін Сяўрук!
Карыстаюся фактам адпісваньня ліста с. Васільку², каб чыркануць і Вам пару слоў. Вы, вядома, не пакрыўдзіцеся, што не пішу асобна. Проста — выгадней.
Здаецца справы з Управай будуць зусім залагоджаны. Сягоньня яшчэ дастаў ліст з Управы аб тым, што памяш-чэньне знойдзена. Справу залагодзіў.
Мне да Вас наагул хочацца напісаць. Ведаеце — ад Вашага такту ў Управе будзе залежаць уся справа. Як я змог пераканацца, Вы запраўды зьяўляецеся старшынёй, на якім усё апіраецца. Што да хлопцаў, то яны таксама, трэба пры-знаць, добрыя і слаўныя. Будзьце да іх трошкі выбачлівей-шымі. Проста — будзьце тактоўнымі і разумнымі. Ня трэба завострываць канфліктаў. Лепей усё залагодзіць мірна, а гэта ад Вас, як чалавека разумнага, безумоўна залежыць. Я быў калісьці вучыцелем і ведаю, што добрымі, лагоднымі мерамі заўсёды дасягнеш лепшых вынікаў. Гэта мера не абманвае мяне, калі я і перастаў быць вучыцелем. He забываюся пра-панаваць яе і іншым. Думаю, што Вы разумееце мяне і паста-раецеся зрабіць усё, як належыць. Буду вельмі ўсьцешаны, калі Вы дагаворыцеся працаваць разам з іншымі сябрамі і паставіце справу так, каб Управа была на належнай вышыні. Трэба проста любіць людзей якімі яны ёсьць і адносіцца да ўсіх з выбачэньнем. Пэўна, што Вы паправіце свае адносіны.
Цяпер адносна Вашага пісаньня. Брашура аб гарэлцы не можа быць пакуль што надрукавана, але ў календар карткі пойдуць амаль усе. Прысылайце больш матар’ялу да абодвух календароў.
А пакуль — бывайце.
3 пашанай I. Дварчанін.
Знізу прыпіска рукой М. Касьцевіча (М. Васілька): “Дарагі Пётра! Выконваю прозьбу Дварчаніна, перасылаю табе гэты ліст. М. Косьцевіч.
P.S. Вельмі ужо ён з вялікай пашанотай успаміная ў маім пісьме аб Вас, — сустрэнемся — пакажу.”
176
ЛІСТАВАННЕ
ЛІСТ АД ІГНАТА ДВАРЧАНІНА АД 5 ЛІПЕНЯ 1927 г.
Вільня, 5.VII.27 г.
Паважаны Грамадзянін!
3 прыемнасьцю прачытаў Ваш ліст, пісаны разам з Васільком бо, трэба сказаць, што ён вельмі на часе. Вашы думкі, што да сутнасьці і зьместу календара вельмі слушныя і, як на дзіва, сходзяцца з думкамі ўсіх заінтэрэсованых у гэтай справе, прыватна, з маімі думкамі, якім я ўжо даў належны ход. He згаджаюся толькі з крытыкай папярэдніх календароў, бо запраўды яны такое крытыкі не заслугоў-ваюць. Кожная эпоха (і наагул — час) родзіць сваяродную продукцыю, як праяву ідэалёгіі на кніжным рынку. Нашы календары дасюль гэта выпаўнялі ў поўнай меры, заслугоў-ваючы зусім справядлівую нагароду на спецыяльных выстаў-ках. Калі ў Вас зьявіліся цяпер думкі, нязгодныя з праводжа-нымі ў ранейшых календарах і насколькі гэтыя думкі сустрэ-ліся з падобнымі ў другім асяродку — гэта пэўны знак, што гэтыя думкі цяпер на часе. Слушныя Вашы ўвагі ў драбніцах трэба аднясьці на рахунак зьбіральніка календара (аўтараў), якія відаць ня мелі часу акуратна усё даглядзець, бо трэба адрозніваць справу аўтарства і выдавецтва. Выдавецтва пус-кае ў ход ужо гатовы матар’ял, які зьбіраецца аўтарам. Але даволі аб гэтым. Будзем рабіць календар. Вашу прапазыцыю аб супрацоўніцтве вітаю, ведаючы Вас, як чалавека, заслу-гоўваючага найлепшай пашаны.
Аўтарам будучых (1928) календароў (абодвых) маю быць я. I пачата ўжо арганізацыя працы. Таму прашу Вас вельмі — надаслаць усе матар’ялы, а таксама практычныя ўвагі, як да аднаго, гэтак і да другога календара ў тэрмін як найхут-чэйшы, бо справу трэба лічыць ужо сьпешнай. Нават нічога, калі ў Вас што небудзь не гатова. Гэта дапоўніце пасьля. Мне важна ведаць і мець пад рукой Вашых матар’ялаў, каб гэтага самага не даваць рабіць іншаму і каб для Вас асабіста акрэсь-ліць сьцісьлей разьмер і галіну працы. Мушу падкрэсьліць, што гаспадарчы аддзел ужо гатовы, а таму яго можна не ча-паць. Вельмі будзе цікава мець Вашы ўвагі, таму прашу не марудзіць.
За матар’ял, які будзе Вамі напісаны і які пойдзе ў календары, дастанеце некаторую плату.
ЛІСТАВАННЕ
177
Калі пішаце што да календара адрыўнога, то мяркуйце, каб улезла ўсё на адным лісціку. Але аб гэтым усім я напішу, калі дастану ад Вас матар’ял. Дык чакаю хуткага адказу.
3 пашанай I. Дварчанін.
ПАШТОЎКА АД ІГНАТА ДВАРЧАНІНА АД 13 ЛІПЕНЯ 1927 г.
Вільня, 13.VII. 1927 г.
Паважаны Сябру! Ліст Ваш з матар'яламі дастаў. Дзя-кую. Аб усім будзем мець магчымасць пагаварыць асабіста, калі я прыеду да Вас каля 24.VII. Справа ў тым, што Гал. Управа мае дэлегаваць мяне на сход Вашае Акр[ужной] Управы. Пастараюся прыехаць да Вас за 1-2 дні раней.
Пакуль жадаю ўсяго лепшага.
3 пашанай I. Дварчанін.
ПАШТОЎКА АД ІГНАТА ДВАРЧАНІНА АД 12 ЖНІЎНЯ 1927 г.
Радашковічы, 12.VIII. 1927 г.
Паважаны Сябру! Прыехаўшы з Радашкавіч, дзе я зна-ходзіўся на курсах, у Вільню, я быў сустрэчаны цэлаю хмараю пытаньняў, ці гэта Вы пісалі артыкул у “Бел[арускім] Дні”. Калі так — мусіце гэта кінуць, a то Вас зусім перастануць па-важаць за чалавека. Што гэта Вам уздумалася. Зусім дрэнь. Пішэце мне аб матывах, якія вынудзілі Вас туды пісаць.
Матэр'ялы Вашы да календара дастаў. Пакуль не напішаце аб Вашым вучасьці ў “Бел[арускім] Дні” не хачу разглядаць Вашых матэр'ялаў. Спадзяюся, што Вы мне напішаце. Пішэце на Вільню, бо хутка там буду.
3 пашанай I. Дварчанін.
ПАШТОЎКА АД ІГНАТА ДВАРЧАНІНА АД 14 КАСТРЫЧНІКА 1927 г.
Вільня, 14.X. 1927 г.
Даражэнькі Сябру! Магчыма Вы палічыце неспадзяван-кай з розных бакоў гэтую адкрытку. Але мусім усё гэта адкі-нуць — усё ўжо прайшло. Ня прымеце маё маўчаньне за варожасьць — усё гэта ўжо ня так важна. Ня буду нават
178
ЛІСТАВАННЕ
адказваць па сутнасьці Вашых лістоў — ня маю зусім часу. Цяпер я завалены працай у Гімназіі а да тога — і старая ўся ляжыць на маіх плячох. Ня крыўдзіцеся, што ня пісаў, ня пісаў я ня толькі Вам — тры месяцы ня пісаў братам да дому і ў Чэхію, ня пісаў нават такім інстытуцыям, як аддзел Лаць-війскага Міністэрства, які да мяне зьвярнуўся — ня маю сіл.
Гэтаю адкрыткаю хачу толькі паведаміць, што да Вас абсалютна нічога дрэннага ня маю. Прашу выбачэньня, што сваім маўчаньнем зрабіў Вам напэўна кепска, даў магчы-масць многа аб чым перадумаць. Сябру! Залагоджвайце спра-ву самі, або праз Т[аварыст]ва а то я ня маю ніякай фізычнай магчымасці што небудзь рабіць — так заняты. Вельмі шмат працы. У выпадках надзвычайных заўсёды прыду на дапа-могу. Календар я здаў у другія рукі. Вашы паперы перад вобыскам былі зьнішчаны. Цяжка цяпер у Вільні. Вывайце. Прывет Васільку.
I. Дварчанін.
ПАШТОЎКА АД ІГНАТА ДВАРЧАНІНА, 20 КАСТРЫЧНIКА 1927 г.
Вільня, 20.X.1927 г.
Паважаны Сябру! Перасылаю пры гэтым Вашу рукапіс, згодна з пажаданьнем, выказаным Вамі ў вапошнім лісьце.
Яшчэ раз прашу не сердаваць на мяне за няўважлівае адношаньне да Вашых лістоў. Гэта склалася толькі дзякуючы браку часу.
Астаюся з пашанай.
I. Дварчанін.
УРЫЎКІ 3 ДЗЁННІКА ПЯТРА СЯЎРУКА (1921-1929 г.)
УРЫЎКІ 3 ДЗЁННІКА (1921-1929 г.)
181
1921 год
Апрель
Пятнйца 1
В последнее время пошлн верные слухн об отправленші беженцев на роднну. По этому вопросу co мной заговарнвал Сергей Нвановнч¹. В среду он созвал по этому вопросу беженцев, а вчера уехал как уполномоченный от беженцев в Москву по этому вопросу.
Возвраіценііе на роднну является для нас светлой мечтой. Я намерен купнть, когда обжнвемся там, кннгн следуюіцнх пнсателей:
Авенарнуса², Алтаева³, Аксакова⁴, Белннского⁵, Вереса-ева⁶, Гоголя, Грнбоедова⁷, Грнгоровнча⁸, Гончарова⁹, Гете¹⁰, Гейне¹¹, Гюго¹², Даннлевского¹³, Достоевского, Дрожкнна¹⁴, Злотовратского¹⁵, Дюма¹⁶, Золя¹⁷, Днккенса¹⁸, Короленко, Ла-жечннкова¹⁹, Лескова²⁰, Мамнна-Снбнряка²¹, Мельннкова-Печерннкова²², Майкова²³, Мея²⁴, Некрасова²⁵, Надсона²⁶, Лесспнга²⁷, Островского²⁸, Пушкнна²⁹, Пнсемского³⁰, Даля³¹, Помяловского³², Салтыкова³³, Сенкевнча³⁴, Карамзнна³⁵, Го-мера³⁶, Лермонтова³⁷, Соловьева³⁸, Сервантеса³⁹, Паскаля⁴⁰, Руссо⁴¹, Песталоцца⁴², Толстого, Тургенева⁴³, Томпсон-Сето-на⁴⁴, Твена⁴⁵, Успенского⁴⁶, Фета⁴⁷, Крылова⁴⁸, Чехова, Шел-лера-Мнхайлова⁴⁹, Шнллера⁵⁰, Шекспнра⁵¹, Тютчева⁵², Добро-любова⁵³, Шопенгауера⁵⁴, Герцена⁵⁵, Огарева⁵⁶, Да-Амочііс⁵⁷, Бнчер-Стоу⁵⁸.
Большннство этнх авторов мне нзвестно только по отзывам.
Четверг 21
Я пншу дневннк, не похожнй на дневннк. В дневннк заношу только свон лнтературные пнтересы, но отнюдь не свою жнзнь. А это нужно. Так, в последнее время вот уже несколько недель мы с нетерпеннем ожндаем отправкн на роднну. По этому делу Сергей йвановнч езднл в Москву, откуда в прошлый четверг воротнлся. В среду я нмел с ннм обьясненне на эту тему. Дело в том, что беженцев отправляют в Лнтву, нсключая Гродненскую н часть Внленской губерннн. Мать этіім чрезвычайно опечалена [...]