• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
    
    
    » 'гамдзпккм
    *^»< ыкліятэка
    
    
    
    
    
    
                    НЕБЫЦЦЯ HE ІСНУЕ
    
    
    
    
    Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Гародня - Wroclaw
    
                              Серыя „Гарадзенская бібліятэка” выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча, лідэра Руху „За Свабоду”, лаўрэата прэміі Еўрапейскага парламента імя А. Сахарава „За свабоду думкі”
    
    
    
    Copyright © by Гарадзенскі Pyx „За Свабоду”, 2008
    Copyright © by Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego, 2008
    
    
    
    Укладанне, уступныя тэксты, каментары і карэктура:
    Андрэй Вашкевіч і Сяргей Токць
    Лагатып серыі і праект вокладкі: Алеся Раднова
    Рэцэнзент: Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук
    Графічная апрацоўка і дызайн: Юлія Радс
    Фота з прыватных архіваў М.Францавай, В.Сяўрук
    
    Каардынатар серыі: Павал Мажэйка
    
    
    
    Дапамога ў выданні:
    
    Гміна Вроцлаў, www.wroclaw.pl
    
    I I 0 С I I I
    
    Польска-амерыканскі фонд Свабоды (PAFW)
    
    Polsko-Amerykanska Fundacja WolnoSci
    
    Polish- American Freedom Foundation
    
    Выданне серыі стала магчымым дзякуючы праграме замежнай дапамогі Міністэрства замежных спраў Полыпчы ў 2007 годзе
    
    
    
    Друк:
    Wroclawska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczyhskiego Sp. z o.o. ISBN: 978-83-89185-68-6
    
    
    
    Гарадзенскі Pyx „За Свабоду” e-mail:
    zasvabodu.hrodna@gmail.com
    
    
    www.milinkevich.org
    
    
    
                ЗМЕСТ
    
    
    
    3 іх пачыналася сучасная беларуская ідэя нацыянальнай незалежнасці              5
    Пётр Сяўрук і сучаснасць                               8
    Жыццёвая дарога Пятра Сяўрука і яго час               10
    Беларускі нацыянальны рух на Скідзелыпчыне            17
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    Мова і нацыя                                          33
    Аб беларускай літэратуры                              35
    Аб мове, народзе і друку ў роднай мове
    (з поваду 20-х угодкаў беларускае прэсы)              42
    Родная мова і навука. Да “Заранкі”                    47
    Агляд жыцьця Заходняе Беларусі                        48
    Даклад аб стане гурткоў Таварыства
    Беларускай школы ў Горадзенскім павеце                52
    Аб беларускай прэсе                                   54
    Нацыя і нацыяналізм                                   58
    Аб чым пішуць газэты                                  62
    Хто сьвядомы чалавек                                  65
    Да “правадыроў” беларускага народу                    68
    Ліст да кіраўніцтва Таварыства Беларускай Школы       71
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ:
    ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
    Боёсьць...                                             75
    Моя фнлософня                                          77
    Мое нсповеданне                                        88
    Што такое п’янства                                     94
    Краса і радасьць жыцьця                                106
    Самаузгадаваньне                                       106
    Тэстамэнт свабоды                                      106
    Права на зямлю                                         107
    
    ПАЭЗІЯ
    Селяне цёмныя пакутнай Беларусі                        111
    Пра сваю працу                                         112
    Heхачу                                                 113
    Вымаганьне                                             114
    Песьні сэрца                                           115
    Якпачуеш...                                            116
    Хто шчасьця жадае...                                   117
    Хто хоча мяне зразумець...                             119
    Здавальненьне                                          120
    
    Памяці Казімера Сваяка                                 122
    Найвялікшая ў жыцьці людзкая задача...                 123
    Прыкметы                                               124
    Пранясі мяне лёт па-над жыцем....                      125
    Песня ратая-беларуса                                   126
    Як сум ў душэ маей таўпіцца                            127
    Маё...                                                 128
    Самае лепшае                                           129
    У касьбу                                               129
    Мне не страшна...                                      130
    Камбінацыя думак М.Багдановіча                         131
    Міхасю Васільку                                        131
    Вязьням                                                133
    Памяці Максіма Багдановіча                             134
    Чаго сэрца баліць?..                                   135
    Гляне сонца з-за хмараў                                136
    Адказ па пытаннне Максіма Багдановіча                  137
    Розныя колеры вясёлкавай дугі                          138
    На магілу М.Багдановіча                                138
    Нудную песьню вецер заводзіць...                       139
    Агарнуліся родныя далі туманамі...                     139
    Мы маліліся...                                         140
    Песьня сьмерці. Наследаваньне з Некрасава              141
    Працоўны Волат, бяры свой молат...                     141
    Я працую, як вол - Пан без працы жыве...               142
    Ўсё шуміць і шуміць векавечны наш бор...               143
    Якубу Коласу                                           143
    3 зімовых настрояў                                     143
    Беларусь! Ты мой край дарагі                           144
    Запалілася сэрца каханьнем                             144
    Я радзіўся ў краіне лясоў і балотаў                    144
    Нашто сэрца мае растраўляеце                           145
    
    ПРОЗА
    Тайна маны                                             149
    Гісторыя аднае сьмерці                                 151
    Чыталі                                                 154
    Споведзь Беззямельнага                                 157
    
    ЛІСТАВАННЕ                                             161
    
    УРЫЎКІ 3 ДЗЁННІКА (1921—1929 г.)                       181
    
    I не згарэлі, і сёння патрэбныя                        214
    
    Каментары                                              218
    БІБЛІЯГРАФІЯ публікацый твораў
    Пятра Сяўрука і прац аб яго жыцці і творчасці          239
    
    5
    
    
    
                3 іх пачыналася сучасная беларуская ідэя нацыянальнай незалежнасці
    
    
         Імёны некаторых выдатных беларускіх пісьменнікаў, вучоных, кулыурных ці палітычных дзеячаў вядомыя сёння амаль кожнаму бела-русу, які ведае айчынную гісторыю, а часта таксама чытачам іншых нацыянальнасцяў і ў іншых краінах. Такімі постацямі з'яўляюцца, на-прыклад, Браніслаў Тарашкевіч, вучоны, дзеяч, палітычны вязеньу Поль-шчы, які стаў ахвярай рэпрэсій у СССР, а таксама браты Іван і Антон Луц-кевічы, палітычныя дзеячы, пісьменнікі. Шмат беларускіх дзеячаў, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці, пабывала перад 1939 го-дам у польскай турме. Многа інтэлектуалаў, падманутых лозунгам інтэр-нацыяналізму і кароткатэрміновай палітыкай “карэнізацыі" ў Савецкім Саюзе, разгарнула на Радзіме навуковую працу, папулярызавала веды аб беларускай культуры і мове, каб праз некалькі год трапіць у лагер, альбо стаць ахвярай забойстваў па прысуду псеўдасудоў паводле сфаль-сіфікаваных абвінавачванняў. Прычынай, фактычна адзіным праўдзі-вым абвінавачваннем супраць іх, была праца на карысць нацыяналь-най культуры і абарона беларускай мовы. Іх творчасць на роднай мове, асветніцкая і палітычная праца былі перашкодай як для русіфікацыі, так і для паланізацыі беларусаў, якіх трактавалі як звычайны “этнаграфічны матэрыял”.
         Выдатныя дзеячы і інтэлектуалы пакінулі пасля сябе працы (часам такія, як беларускі пераклад паэмы “Пан Тадэвуш” пяра Адама Міцкеві-ча, апублікаваны праз шмат гадоў, калі ўдалося вярнуць у нацыянальную памяць імя Браніслава Тарашкевіча). Даведваемся пра іх дзейнасць з дакументаў, часам успамінаў, а таксама з газет і стэнаграм Сейма Рэчы Паспалітай Польскай.
         Аднак, бясспрэчна, выключны — без перабольшання — росквіт бе-ларускага нацыянальнага і грамадскага руху ў дваццатых гадах мінулага стагоддзя быў бы немагчымы без многіх, не так шырока вядомых, дзеячаў, сёння, як правіла, забытых, якія станавіліся ініцыятарамі і арга-нізатарамі разнастайных лакальных гурткоў, чытальняў, пачатковых школ, тэатральных гурткоў і іншых суполак. Праўда, пра многіх з іх згад-ваюць дакументы паліцыі, але яны часта ўтрымліваюць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, хоць бы па той прычыне, што аўтары рапартаў не надта добра разумелі сапраўдны сэнс падзеяў, аб якіх даносілі. Для многіх функцыянераў паліцыі кожная “антыдзяржаўная” дзейнасць ва ўсходніх ваяводствах асацыявалася з камунізмам. Зрэш-
    
    6
    
    ты, так думалі не толькі шэраговыя паліцэйскія. Скрайняй праявай быў пастырскі ліст віленскага арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага. Ён ў 1928 годзе абвінаваціў Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю, якая адкідала камуністычныя канцэпцыі, у “памылках рэлігійнай індэферэн-цыі і бальшавізму”, паколькі партыя абараняла ідэю бясплатнай пера-дачы зямлі сялянам і аддзяленне касцёла аддзяржавы.
          Без гэтых шматлікіх лакальных дзеячаў не было б ні слаўнай Грамады, ні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, ні іншых беларускіх палітычных партый, таварыстваў, чытальняў і разнастайных інстытуцый. Яны былі змушаны пераадольваць перашкоды не толькі з боку ўладаў, але і абыякавасць сваякоў, іх галечу, неабходнасць выключна цяжка працаваць на зямлі ці ў майстэрні, пасля чаго ў іх не заставалася сілы на зацікаўленасць кулыурай. Як правіла, памятала пра іх сям’я, прыяцелі і суседзі, часам яны пакінулі некаторыя дакументы, нататкі, часам арты-кулы, якія не з’явіліся ў друку і перахоўваліся на паддашшах гарадскіх будынкаў і вясковых хат. Але праходзілі гады. Пераслед беларускіх дзеячаў пасля 17 верасня 1939 года савецкімі органамі бяспекі схіліў шмат сем’яў да знішчэння сямейных архіваў, якія маглі стаць матэ-рыялам для пракурора. Нямецкі напад на СССР меў вынікам некалькі год новай акупацыі, а таксама двухразовае праходжанне фронту праз беларускія землі. Беларусь належала да найбольш знішчаных краінаў Еўропы з найбольшымі людскімі стратамі. Гінулі людзі, якія памяталі мінулае. Гарэў набытак, а з ім і паперы. Вярнулася савецкая ўлада, пры якой нават згадваць аб нацыянальных дзеячах было небяспечна; лепш было заціраць памяць, нішчыць дакументы.