• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
          У Скідзельскай гміне (без уліку Скідзеля) колькасць жыхароў у 1921 годзе складала 5921. Паводле нацыянальнасці пераважалі бела-русы - 4465, палякаў было 1395, габрэяў - 21, расіян - 39, русінаў (украінцаў) — 1. Паводле веравызнання структура вясковага насель-ніцтва гміны выглядала наступным чынам: праваслаўных — 5124, рыма-каталікоў — 742, іўдзеяў — 51, евангелістаў — 4.
          Матэрыяльныя ўмовы жыцця ў Заходняй Беларусі ў пасляваенныя гады былі вельмі цяжкія. Мясцовыя жыхары, якія вярталіся з Расеі, звы-чайна знаходзілі спаленыя і разрабаваныя сядзібы, зарослыя пустазел-лем палеткі. Камендант скідзельскага пастарунка польскай паліцыі ад-значаў у 1921 годзе, што бежанцы "з прычыны адсутнасці сродкаў да жыцця вымушаны жабраваць па ваколічных вёсках, апроч таго многія паміраюць ад знямогі і голаду”¹⁰.
          Інфарматар паліцыі з суседняй са Скідзелем вёскі Саволеўка паведамляў, што сярод мясцовых жыхароў “ходзяць чуткі, быццам неўзабаве мае быць вайна, быццам паўстане беларуская рэспубліка”¹¹. У кастрычніку 1922 года ў Скідзель прыехаў беларускі нацыянальны дзеяч Сяргей Баранаў, які на тайных сустрэчах з мясцовай моладдзю агітаваў яе (зноў жа, паводле інфармацыі паліцэйскага канфідэнта) уступаць у беларускія партызанскія аддзелы¹². Тады у Гарадзенскай і Белавежскай пушчах разгарнуўся партызанскі рух, які падтрымліваўся сродкамі і зброяй праз літоўскую мяжу. Нават Пётра Сяўрук, хаця і не прызнаваў гвалтоўных метадаў барацьбы, падабраў дзеля цікавасці
    
            ¹⁰ Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (далей -ДАГВ), ф. 17, воп. 1, спр. 3, арк. 8.
    
            ¹¹ Archiwum Panstwowe w Bialymstoku (далей - APB), Prokurator okrpgowego sadu 86, k. 137.
    
            ¹² APB, Prokurator okrpgowego s^du, 86, k. 137.
    
    20
    
    нумар нелегальнага выдання “Беларускі партызан”, якія, паводле яго запісаў, былі раскіданыя паўсюдна.
          У часе парламенцкіх выбараў 1922 года ў Скідзелі быў створаны мясцовы аддзел Беларускага выбарчага камітэту. У самім мястэчку большасць галасоў выбаршчыкаў атрымаў спіс Польскай сялянскай партыі “Вызваленьне” (PSL „Wyzwolenie”) - 245 галасоў, на другім месцы быў Блок нацыянальных меншасцяў, за які агітаваў Беларускі выбарчы камітэт — 183 галасы, на трэцім — камуністы (102 галасы). На гэтым участку большасць выбаршчыкаў складалі местачковыя габрэі. Але, трэба меркаваць, за польскія сялянскія партыі аддалі свае галасы і многія мясцовыя беларусы. Напрыклад, актывістамі выбарчай кампаніі PSL „Wyzwolenie" на Скідзельшчыне былі беларусы — аграном Яўген Атаназевіч са Скідзеля і Рыгор Гуліда з Глінянаў¹³. На Скідзельскім вясковым участку, дзе большасць выбаршчыкаў складалі праваслаўныя сяляне-беларусы, за Блок нацыянальных меншасцяў аддалі галасы 615 чалавек, а за пракамуністычны спіс № 5 — 222. Іншыя партыі і блокі набралі ўсе разам на гэтым участку ўсяго 38 галасоў. Такім чынам, беларускія палітыкі атрымалі пераканаўчую перамогу ў вёсках Скідзельскай гміны.
          У 1924 годзе ў Скідзелі налічвалася ўжо, паводле дадзеных мясцовай адміністрацыі, каля трох з паловай тысяч жыхароў. Большасць складалі габрэі — 2754 чалавека, беларусаў было 362, палякаў — 124, татараў — 103¹⁴. Ва ўсёй гміне (апроч насельнікаў самога мястэчка) налічвалася каля 8 тысяч жыхароў, з іх 90 % складалі беларусы. Палітычная сітуацыя, паводле звестак паліцыі, заставалася складанай. 24 чэрвеня 1924 года стараста Гарадзенскага павета пісаў павятоваму каменданту паліцыі: "Сепаратысцкі беларускі рух, кіраваны непасрэдна з Вільні праз Гародню (...), узмацніўся і набірае цяпер ужо выразны характар антыдзяржаўнай акцыі (...). Галоўным заданнем кіраўнікоў беларускага руху з’яўляецца апанаванне вёскі і дзеля гэтай мэты ліха-манкава ствараюцца правінцыйныя камітэты спецыяльнымі пасланцамі з Вільні і Гародні. Камітэты такія, як вядома, існуюць ужо ў Гародні, Скідзелі і ў Скідзелькай гміне, Азёрах, Каменцы, Друскеніках"¹⁵. Гара-дзенская паліцыя атрымала летам 1924 года інфармацыю пра тое, што Беларускі цэнтральны нацыянальны камітэт праводзіў 9—10 чэрвеня 1924 года з’езд сваіх правінцыйных дэлегатаў у Вільні, дзе прысугнымі былі нехта Іцак Костка з Сафіяй Крышаловіч са Скідзеля. Цікавасць уяўляе паведамленне тайнага інфарматара паліцыі: “Агульны вывяд,
    
            ¹³ ДАГВ, ф. 59, воп. 1, спр. 4. арк. 34.
    
            ¹⁴ ДАГВ, ф. 24, воп. 1, спр. 10.
    
             ¹⁵ ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр.41, арк. 239.
    
    21
    
    праведзены ў кірунку высвятлення сітуацыі, пануючай сярод беларусаў на тэрыторыі Гарадзенскага павета, выказаў, што настрой беларускага насельніцтва, асабліва ў ваколіцах Скідзеля і Азёр у стасунку да польскай дзяржаўнасці ёсць ненавісны. Антыпольская агітацыя праводзіцца да гэтага часу, як відаць, без сістэмы — хатнім спосабам, цяперашняе яе ўзмацненне мае выразны намер выклікаць неспакой і паніжэнне аўтарытэту Дзяржавы (...) 3 размоваў з людзьмі ўдаецца заўважыць пэўнае расчараванне з прычыны невыступлення Літвы, ад якой чакалі большай ваеннай авантуры. Калі пытаеш пры нагодзе, ці не ўлічваюць пры гэтым матэрыяльныя знішчэнні, якія прыносіць вайна, то адказва-юць, што знішчэнні і так непазбежныя з прычыны надмерных падаткаў і ўвогуле з прычыны панавання палякаў”¹⁶.
          Галоўнай прычынай адмоўнага стаўлення беларускага насель-ніцтва да польскай дзяржавы з’яўлялася палітыка нацыянальнай асіміля-цыі беларусаў, якую паслядоўна праводзілі ўлады. 3 бегам часу сітуацыя не змянялася ў лепшы бок, чаму не спрыялі паводзіны дзяржаўных ураднікаў, у большасці сваёй прысланых з этнічнай Польшчы, які не ведалі беларускай мовы і не былі знаёмыя з мясцовымі звычаямі. У газеце "Сялянская праўда” у кастрычніку 1924 года быў надрукаваны ліст невядомага карэспандэнта, які так апісваў узаемадачыненні паміж беларускай моладдзю і польскай паліцыяй ў Скідзелі: "У верасьні 1924 года маладзеж мястэчка Скідаль наладзіла хатнюю вечарынку. Сабра-лося шмат хлапцоў і дзяўчат, каб патанцаваць. Кожнаму вядома, што ніводная вечарынка не абыйдзецца без незваных гасьцёў. Дык вось з’явіўся паліцыянт —ды яшчэ п’яны.
          Пачаў паліцыянт лаяцца і разганяць маладзеж. Зьвярнуліся да па-ліцыянта і папрасілі, каб ён выйшаў, але ж ён яшчэ болей пачаў крычаць і разганяць. Пасля вялікага шуму ўзялі і выгналі паліцыянта за дзьверы.
          Але ж гэтым не скончылася. Праз паўтары гадзіны прыйшлі ўжо два паліцыянты, а затым яшчэ болей і разагналі вечарынку.
          Пачалі паліцыянты радзіцца, як бы арыштаваць гэных хлопцаў і дзяўчат.
          Аднаго дня хлопцы і дзяўчаты вярталіся з лесу дамоў. Акружылі іх паліцыянты на дарозе і давай шукаць антыпаньствовай літаратуры. Пасля наглага вобыску ўсіх арыштавалі. Арыштаваны: Чабатарэвіч, Сяўрук і інш. Даведаўшыся аб гэтым, бацькі пайшлі на пастарунак да каменданта паліцыі, каб даведацца, за што заарыштавалі. Дык паліцыя яшчэўзяла і пабіла нагайкамі бацькоў і прагнала”¹⁷.
    
           ¹⁶ Тамсама, арк. 289.
    
            ¹⁷ Сялянская праўда. № 5. 10.10.1924.
    
          У 1926 года на абшары Скідзельскай гміны пачалі імкліва аргані-зоўвацца гурткі Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Неўзабаве паўсталі 18 гурткоў — амаль у кожнай вёсцы гміны. У вёсцы Раўкі ў шэрагі Грамады ў поўным складзе перайшоў гурток агульнапольскай сялянскай партыі “Пяст”. 23 верасня 1926 года ў Скідзелі быў утвораны таксама гурток Таварыства Беларускай Школы, старшынёй якога абралі Пятра Сяўрука. Сакратаром стаў Іван Дзелянкоўскі, скарбнікам — Іван Цывінскі. Усяго гурток налічваў 36 сябраў¹⁸. 9 лістапада 1926 года быў заснаваны гурток ТБШ у прынёманскай вёсцы Каўшова. Гэты гурток аб’ядноўваў 65 чалавек, альбо амаль кожнага чацвёртага жыхара вёскі¹⁹. У той жа самы дзень быў утвораны гурток у вёсцы Раўкі. Усяго ж у канцы 1926 і на пачатку 1927 года ў Скідзельскай гміне паўсталі яшчэ гурткі ТБШ у вёсках Галавачы, Пузавічы, Пяшчанка, Хвайняны і Хваты. Агульная колькасць сябраў таварыства на Скідзельшчыне дасягнула 195 чалавек²⁰. Пераважна гэта былі маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, але сустракаліся і старэйшыя. Напрыклад, у Галавачах у гурток уступіў Захар Батура, які меў 49 гадоў. Праявай гендэрнай эмансіпацыі вясковага грамадства стала тое, што ў гурткі ўступала і шмат дзяўчат. Напрыклад, у Хвайнянскім гуртку з ліку 26 сябраў дзяўчат было дзевяць. Аў Пузавіцкім гуртку скарбнікам была Марыя Воранава.
           Галоўнай мэтай дзейнасці гурткоў з’яўлялася стварэнне бела-рускамоўных школаў. Пётр Сяўрук і яго аднадумцы сабралі дзясяткі пісь-мовых дэкларацыяў ад жыхароў Скідзельшчыны з жаданнем школьнага навучання сваіх дзяцей на беларускай мове. Але дзяржаўныя ўлады ігнаравалі гэтыя патрабаванні, чым яшчэ болей абвастралі і так напру-жаную палітычную сітуацыю. Другім кірункам дзейнасці ТБШ стала куль-турна-асветніцкая праца. Амаль на кожнае свята сябры гурткоў ладзілі ў Скідзелі і ў вёсках гміны тэатральныя імпрэзы. Вось як газета “Праца" распавядала пра пастаноўку п’есы Францішка Аляхновіча “Дрыгва” ў вёсцы Раўкі ў лютым 1927 года: "Перад пачаткам спектакля выступіў хор. Як толькі паднялася заслона, глядзельнікі былі зачараваны выгля-дам нацыянальных вопратак. Прапяялі: “He пагаснуць зоркі ў небе”. Пяючы гэту песню, кожны з глядзельнікаў адчуваў у сэрцы нейкі жаль і спачуцьцё да свайго роднага”²¹.
           У красавіку 1927 года газета “Наша Праўда” надрукавала паста-нову гуртка ТБШ у вёсцы Хвайняны Скідзельскай воласці: “Дзеля таго, што мы, беларусы, з-прадаўна засяляем наш Родны Край Беларусь —
    
             ¹⁸ ДАГВ, ф. 24, воп. 1, спр. 18, арк. 229.
    
            ¹⁹ Тамсама, спр.18.
    
            2° Тамсама.
    
             ²¹ Праца. № 3. 12.11.1927.
    
    ---------------------------------------------------------------    23 мы, сучаснае пакаленьне, дасталі ад дзядоў і прадзедаў сваіх, як спад-чыну, цэлы акіян гора і мук, якія яны пераносілі ад веку. Але галоўнай прычынай мук гэтых была цемра, што акружала іх з усіх бакоў. I мы, як дзеці іх, унаследавалі ад іх гэту цемру, а разам з ёй і ўсе няшчасці, што сягоньня вісяць над намі. Мы пэўны ў тым, што няшчасці гэтыя будуць вісець над намі да таго часу, пакуль будзе жыць між намі цемра-няпісьменнасць. Дзеля гэтага мы дамагаемся сваёй роднай беларускай школы, у якой бы мы вучыліся на сваёй — беларускай мове. Мы перакананыя ў тым, што толькі з адчыненнем сваіх школаў мы зможам паставіць сваю культуру на роўні з культурамі іншых свабодных народаў, апярэдзіўшых нас у сваім развіцці...”²². На сходзе, які прыняў гэтую пастанову, жыхары Хвайнян сабралі 28 злотых на адкрыццё беларускай бібліятэчкі ў сваёй вёсцы.