Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
Горад Ліпецк Тамбоўскай губерні гасцінна прыняў не толькі сям’ю Сяўрукоў, але і многіх бежанцаў з усёй Заходняй Беларусі. Сярод іншых аказаўся туг разам з бацькамі і маленькі Леанід Галяк, адзін з будучых лідэраў беларускай паваеннай эміграцыі. Праз многа гадоў Л.Галяк успамінаў пра гэты горад наступнае: ‘Торад Ліпецк быў заложаны царом Пятром I, і гэтаму цару быў пастаўлены помнік — трохкутны абэліск абшыты зялезнымі лістамі. Была таксама ў горадзе Дубовая Рошча, пасаджаная на ягоны загад. Горад стаяў на правым беразе ракі Варонеж, але не на самым беразе, бо паміж апошнімі дамамі гораду і ракою былі нізкія лугі з паўтара кілямэтра. У паводку Варонеж разьлі-ваўся так, што заліваў ня толькі тыя лугі, але ўсю ніжнюю частку гораду. Цэнтр гораду быў выбрукаваны, але дзе мы жылі, хоць гэта было блізка ад рынку, ужо ніякага бруку ня было. Дзе быў брук, дык летам быў ён пакрыты белым пылам, бо брук быў з вапеннага каменьня, а пасьля дажджу брук быў пакрыты клейкай мазяй. Клімат быў востра кантынэн-тальны. Летам сухая гарачыня без дажджоў, — зімою моцныя маразы без адлігаў. Калі зімой пачыналася сьнежная завіруха, дык горад на пару дзён зусім заміраў. Большасьць горада стаяла на схіле да Варонежу ці на далейшай раўніне і ў гэтых вышэйшых частках гораду вада была вельмі глыбока і да таго пад тоўстым слоем вапнякоў. Дзеля гэтага кожных некалькі кварталаў, на скрыжаваньні, стаяў будыначак, куды была даведзеная вада і там выдавалі гэтую ваду ў абмен за закупленыя ў гарадзкой управе цэтлікі.”³
Менавіта такім убачыў Ліпецк і Пётр Сяўрук, для якога гэты горад стаў другой Радзімай. Дарэчы сказаць, не выключана, што і Галяк з Сеўруком прынамсі бачылі адзін аднаго, бо Л.Галяк у сваіх успамінах згадвае бежанкуз Гарадзеншчыны Юлю, магчыма, маці П.Сяўрука, якая навучыла яго маці плесці шчоткі і гэтым зарабляць на жыццё.
² Дзяцей Якуба і Юлі Сяўрукоў звалі: Пётра (1905 г.н.), Вольга (1906 г.н.), Марыя (1908 г.н.), Надзя (1910 г.н.), Соня (1912 г.н.), Галя (1913 г.н.), Іван (каля 1915 г.н.), Валодзя (1916 г.н.), Міша (1925 г.н.). Міша, як і Пётра, таксама меў талент, працаваў настаўнікам, захапляўся журналістыкай і краязнаўствам. Цікавіўся спадчынай свайго брата. Сёння ніхто з братоў і сясцёр Пятра Сяўрука ўжо не жыве. Апошнія, Надзя і Валодзя, памерлі ў 2005 годзе.
³ ГалякЛеанід. Успаміны. http://knihi.eom/memuary/halak.html#l-03
12
У Ліпецку пачалося фарміраванне асобы Пятра. Ён наведваў школу, дзясяткамі чытаў кнігі, захапіўся вучэннем аб непраціўленні злу, заснавальнікам якога лічыцца Л.М.Талстой. Ужо ў Ліпецку настаўнікі заў-важылі талент вучня з далёкай Гарадзеншчыны. Як успамінала сястра Пятра Марыя, яму, пятнаццацігадоваму хлопцу, давяралі нават навучан-не дзяцей у малодшых класах. Менавіта тут руская мова стала Пятру дру-гой роднай. Адначасова Пётр цяжка працаваў, дапамагаючы сваім бацькам неяк пракарміць сваіх маленькіх братоў і сясцёр. У пачатку 1920-х гадоў рабіць гэта стала надзвычай цяжка — рухаўся голад. Марыя Якаўлеўна ўспамінала: “Магчыма, назад і не паехалі б, бо дзеці пачалі вучыцца, але пачаўся страшны голад, збіралі проса ў полі, пяклі ляпёшкі і іх елі. Бацька служыў ахоўнікам на станцыі, на сям’ю прыносіў палову вядра нейкага страшнага чорнага супу з мёрзлай бульбы, яго і елі. На вуліцы ў Ліпецку падалі ад голаду і паміралі людзі. На ўсё жыццё запомніла вельмі па-інтэлігенцку апранутага чалавека, які стаяў і еў гэтую чорную пахлёбку.”
Восенню 1921 года сям’я Сяўрукоў вярнулася з Расеі ў знішчаны ваенным ліхалеццем Скідзель. Шаснаццацігадовы Пётр ужо патроху пачынаў пісаць, неадольна імкнуўся да кнігі і ведаў, але да ўсеагульнай беднасці, нават галечы, дадаваліся і іншыя перашкоды. Паводле рашэн-няў падпісанага вясной 1921 года Рыжскага міру Заходняя Беларусь стала часткай польскай дзяржавы. Польская адміністрацыя актыўна займалася апалячваннем мясцовага насельніцтва, змагалася з беларус-кай школай і друкаваным беларускім словам. У Скідзелі Пятра чакала толькі цяжкая сялянская праца, поўная адсутнасць надзеі рэалізаваць свае здольнасці і частыя візіты п’яных польскіх паліцэйскіх, якім прыйшоўся зусім не даспадобы гэты занадта таленавіты юнак. Жыць, вучыцца і працаваць у такіх умовах было вельмі няпроста, але П.Сяўрук настойліва збіраў кнігі, пісаў вершы (няхай сабе пакуль і ў “стол") і шукаў кантактаў з старэйшымі беларускімі пісьменнікамі і дзеячамі. Увесну 1924 года П.Сяўрук паслаў свае творы патрыярху беларускага руху, аднаму з выдаўцоў "Нашай Нівы” А.Луцкевічу і хутка атрымаў адказ. А. Луцкевіч пакрытыкаваў артыкулы Пятра, аднак параіў пісаць далей і выслаў яму літаратурна-філасофскі зборнік “Заходняя Беларусь”. Заахво-чаны падтрымкай, Пётр імкнуўся ўдасканаліць сваё пісьменніцкае май-стэрства, і гэтая праца хутка дала свой плён — у снежні 1924 года ві-ленскі часопіс “Студэнцкая Думка” надрукаваў яго апавяданне “Псторыя аднае сьмерці”.
Летам 1926 года, у час найвышэйшага ўздыму беларускага на-цыянальна-вызваленчага руху на заходнебеларускіх землях, П. Сяўрук узначаліў скідзельскі гурток Таварыства Беларускай Школы, дэмакра-
13
тычнай культурна-асветніцкай арганізацыі, што змагалася за правы беларускага народа ў межах польскай дзяржавы. Першай справай, якую зрабіў Пётр, было заснаванне ў Скідзелі беларускай бібліятэкі, пры дапамозе якой жыхары мястэчка ўпершыню змаглі пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў, кнігамі па гісторыі і культуры Беларусі. "Загадчыкам бібліятэкі пры Таварыстве зьяўляецца Пётра Сяўрук, пасьледавальнік Талстога, нічога супольнага ня маючы з палітыкаю, у перакананьнях якога ёсьць нялюбасьць да ўсялякай палітычнай бараць-бы, але які ёсьць прыхільнікам беларускага культурнага адраджэньня”, — пісала пра П.Сяўрука газета “Беларуская Ніва”. Бібліятэка прыцягвала да сябе моладзь не толькі з самога Скідзеля, і хутка ў ваколіцах мястэчка было ўжо каля дзесяці гурткоў ТБШ. П.Сяўрук збіраў подпісы на засна-ванне беларускай школы, аднак польская адміністрацыя арганізаваць яе так і не дазволіла. У верасні 1927 года намеснік старшыні ТБШ Іван Савіцкі пісаў з Вільні ў Скідзель: “Ня трэба толькі адчаівацца. У гэтым вытрывалым змаганьні за родную школу выкоўваецца загартаваная воля нашага народу. Працуйце грамадзянін, і другіх заахвочвайце. Hi адзін высілак не прападзе дарма!” I П. Сяўрук працаваў. Арыштоўваўся паліцыяй, месяц-два праводзіў у турме і, выйшаўшы на волю, ізноў вешаў на сцяну сваёй хаты шыльду Таварыства Беларускай Школы, збіраў сяброў і пачынаў беларускія вечарыны, спектаклі, чытаў лекцыі. Літаральна за некалькі месяцаў гэты хворы на сухоты юнак стаў цэнтрам беларускага жыццця Скідзеля і ваколіцаў. Паседжанні Гуртка традыцый-на заканчвалі спевам беларускага рэвалюцыйнага гімна “Ад веку мы спалі...” Родныя ўспамінаюць, што малады і прыгожы Пётр быў даспадо-бы многім дзяўчатам, але прынцыпова не звяртаў на іх увагі, нават падчас танцаў з гармонікам сядзеў за сталом і пісаў у свае сшыткі.
У красавіку 1927 года П.Сяўрук узначаліў Гарадзенскую акруго-вую ўправу ТБШ, што было безумоўным прызнаннем яго ўзрастаючага аўтарытэту. 3 гэтага часу П.Сяўрук часцей пачаў наведвацца ў Гародню. У маі 1927 года ён выступаў у Гародні з рэфератам, прысвечаным жыццю і дзейнасці Максіма Багдановіча, што было звязана з дзесятымі ўгодкамі смерці паэта. “Багдановнч замечательный поэт м человек с велмкой думой м ясною мыслью. В его творчестве уясняется много мстмн, которыя особенно понятны м дорогм мне, поэтому я мсполнмл обычай н почтмл ммя того, кто этого заслужмвает”, — запісаў у сваім дзённіку П.Сяўрук.
Пазней, ужо зняўшы з сябе абавязкі старшыні ўправы, П.Сяўрук удзельнічаў у Гарадзенскім павятовым з’ездзе ТБШ 12 ліпеня 1928 го-да, дзе быў абраны ў склад рэвізійнай камісіі Гарадзенскага акруговага
14
праўлення ТБШ. Падчас Гарадзенскага акруговага з’езду ТБШ 14 кас-трычніка 1928 года П.Сяўрук выконваў абавязкі яго сакратара.
Пётр Сяўрук, нягледзячы на свой вельмі малады ўзрост, карыстаў-ся бясспрэчнай пашанай сваіх старэйшых сяброў. “Як я змог перака-нацца, Вы зьяўляецеся сапраўдным старшынёй, на якім усё апіраецца", — пісаў П. Сяўруку вядомы заходнебеларускі вучоны і палітычны дзеяч Ігнат Дварчанін. Тым не менш 1927 і 1928 гады сталі для П. Сяўрука часам вялікіх расчараванняў. Далёкі ад палітыкі, Пётр не хацеў уцягван-ня Таварыства Беларускай Школы ў палітычную барацьбу, ведаючы, што для польскай адміністрацыі гэта будзе выдатнай нагодай знішчыць гэтую культурніцкую арганізацыю. Больш таго, ён пакрысе пачынаў разумець, што кіруемая з усходу палітыка заходнебеларускіх леварадыкальных арганізацый вядзе не столькі да ўзняцця агульнага ўзроўню палітычнай і нацыянальнай свядомасці насельніцтва, колькі да імкнення ўзбунтаваць народ з мэтай узвесці непераадольны бар’ер паміж беларусамі і ўладамі Другой Рэчы Паспалітай. У канцы 1928 года ў лісце да аднаго свайго сябра П.Сяўрук пісаў: "Вы думаете, что прмчнной момх преследованмй является моё участме в белорусском двмженмм. Это фактнческн так, но дело в том, что белорусское двнженме преследуемо постолько, посколь-ко оно факгмческм связано с коммунмзмом. Я очень хорошо знаю, что все слова о том, что белорусское двмженне напрасно смешнвают с ком-мунмзмом — является попросту фальшью. Я не вмжу того, чтобы властм в чём-лмбо ошмбалмсь. Чнсто — нацмональное белорусское двмженне у нас настолько слабо, что властм могуг его бояться не менее, чем пацм-фмстского м всякого много. М в сутностм разрешенне белорусского вопроса у нас трудно не благодаря угнетенмю co стороны правмтель-ства, но, я думаю, еш,ё главным образом благодаря коммунмстнческой деятельностм. Как правмтельство, так м коммуннсты ведут по отношенню к нацмональному белорусскому вопросу конспнрацнонную полмтмку м всякмй старается мспользовать это двмженне для свомх целей, постольку как те, так м другме препятствуют нацнональным стремленмям.”
Нельга сказаць, што П.Сяўрук сваімі слабымі сіламі ніяк не спра-баваў паўплываць на сітуацыю. Так, летам 1927 года ён даслаў у рэдак-цыю газеты “Беларускі Дзень” ліст, дзе раскрытыкаваў няспынныя спрэчкі беларускіх газет і прадстаўнікоў розных палітычных плыняў. П.Сяўрук са скрухай пісаў, што замест таго, каб разам змагацца за развіццё нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці беларусаў, беларускія палітыкі загразлі ў перманентных сварках паміж сабою і высвятленні асабістых адносінаў. Прычым робяць яны гэта на людзях, аддаючы най-больш месца ў сваіх газетах на паліванне брудам адзін аднаго, а не на беларускю нацыянальную працу. “Дзеячы народныя, як і пэдагогі, павін-