• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    49
    
    дах гэтых зьявішчаў захована тлумачэньне асноў беларускага жыцьця з усемі яго хібамі і годнасьцямі.
         Нажаль, у нас ніхто не думае разгледзець агульнае жыцьце з погляду бесстароннага крытыка, і кожны разглядае з погляду кірунку тае мысьлі, да якой ён сябе далучае, дзеля чаго ацэнка беларускага жыцьця заўсягды бывае аднабокая, так што шмат якіх дадатных з’явішчаў, якія маглі б паслу-жыць фундаментам далейшае дзейнасьці, ўнікае ад нашага погляду і шмат якіх ад’емных зьявішчаў мы таксама не мо-жам прыкмеціць, і яны надалей застаюцца псаваць нашую справу. Вынікі такога стану рэчаў ужо сказваюцца і што раз дык ўсе больш і больш кідаюцца ў вочы. Аб гэтым будзем гаварыць у сваім месцы, цяпер трэба зьвярнуць увагу на тое, што ніколі не трэба судзіць аб рэчах прад’узятымі думкамі, што з’яўляецца прычынай аднабокасьці нашых заключэнь-няў. Трэба ведаць, што маючы патрэбную дозу лёгікі і дыя-лектыкі, можна даказаць усё, што хочаш, і можна адкінуць усё, што хочаш, як гэта рабілі старадаўнія грэцкія філёзафы, забаўляючыся філязофіяй, у нас жа ходзіць не аб тое, каб забаўляцца патрэбнымі вывадамі, але аб тое, каб на гэтых вывадах грунтаваць сваю дзейнасьць, будаваць свае жыцьця, дзеля чаго мы сваёй аднабокасьцю грашым перш на-перш над сабою. Укрываючы аднабокі спосаб мысьленьня, мы лёгка можам ісьці ў намечаным кірунку, але за тое яшчэ лягчэй можам заблудзіцца. Нас ніхто не можа зьбіць з нашага шляху, але той шлях, па якім мы ідзем, вядзе нас не туды, куды мы хочам, і не нашыя праціўнікі, на якіх мы гатовы выліваць бруд, а мы самы сабе папсуем усю справу. Дзеля гэтага не заядлая барацьба за свой кірунак, якая мусіць быць аднабокай, але дакладнае зразуменьне ўсіх фактаў жыцьця, як дадатных, так і ад’ёмных, ёсьць падстава, на якой мы можам грунтавацца.
    
    
    Што рабіць?
         Ізноў настаў школьны год, а школаў для нас, беларусаў, няма. Дзесяткі тысяч дэклярацыяў, зложаныя ў мінулыя гады, прапалі без вынікаў, бо куратары і інспектары ў большасьці не рачылі даць ніякага адказу дэклярантам. Ця-пер мы стаімо перад неабходнасьцю вымагаць адказаў ад ку-ратараў і інструктараў, ды ў восені ізноў распачаць “школьны
    
    50
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    плебысцыт” падачай дэклярацыяў. Толькі цяпер ўжо адчува-ецца роспач у масах, няма энэргіі да гэтай справы, як быццам у мінулыя гады можна было верыць, што школьныя ўлады дадуць нам школы. Хто ведаў адносіны ўладаў да патрэбаў беларусаў, той ніколі сур’ёзна не верыў, што польская улада можа даць нам школы, аднак дэклярацыі падавалі, падавалі не дзеля таго, каб здабыць школы, а дзеля таго, каб выявіць сваю волю, каб паказаць, што ня ўсё ў дзяржаве нармальна, каб паставіць рабром балючае пытаньне. I вось цяпер, пасьля таго, калі ўсё гэта было выяўлена і калі ўлады не рачылі нават аднесьціся да справы як сьлед, мы ясьней як калі-небудзь бачым, што мы не грамадзяне Польскай Рэспублікі, але пленьнікі яе, бо грамадзяне дзяржавы маюць правы, якія ўлады павінны абараняць, калі ж нашых праў улады не толькі не абараняюць, але нават парушаюць, дык мы можам быць альбо пленьнікамі, калі ад нас не будуць вымагаць абавязкаў, альбо рабамі, калі не маючы праў, мы будзем нясьці абавязкі.
         Трэба прызнацца, што несьвядомыя беларусы па даўнейшай памяці ад паншчыны ўсё яшчэ лічаць, што трэба пакарацца начальству ў-ва імя таго, што яно начальства, не разумеючы таго, што дзяржава апраўдвае сябе тым, што яна абараняя правы грамадзян, г.з. бароніць іхнюю волю, якую яны не павінны ахвяроўваць нават дзяржаве, не павінны паніжацца перад начальствам, бо ў гэткім разе дзяржава не будзе мець чаго бараніць і будзе толькі мець што гвалтаваць. I калі розныя “нацыі” на нашых “крэсах” любяць быць прыга-нятымі, дык гэта дзеля таго, што нашы цёмныя сяляне яшчэ не выжылі сваіх прыгонных паняцьцяў аб начальстве. Але пара гэта выжыць, пара трэбаваць ад уладаў, каб яны за-хоўвалі нашыя правы, а калі яны не будуць захоўваць нашых праў, мы мусім пратэставаць, пратэставаць і пратэставаць дзе толькі можна, каб бачылі нашыя “гаспадары”, што мы ім не прыганятыя, але запраўды “вольныя і роўныя”, хоць і пагвал-таваныя ў правох. Трэба нам зразумець, што запраўды пры-гоннымі могуць быць толькі тыя, хто не разумее сваіх правоў ды дабравольна падпарадкуецца сваім валадаром, але хто свае правы разумее, хто пратэстуе проці гвалту, таго немаг-чыма зрабіць прыгонным, бо пратэсты робяць непрымаль-нымі адносіны і палажэньне ў дзяржаве, дык у інтарэсах дзяржаўнасьці будзе патрэба так ці інакш унармаваць гэткае
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    51
    
    палажэньне. 3 гэтага ясна, што мы мусім усьцяж выяўляць сваю волю задаваленьня сваіх правоў, нягледзячы на тое, што нам іх ніколі не задаволяць, бо нам дзяржава не хоча даць праў, дык мы сваімі пратэстамі, сваімі вымаганьнямі будзем тварыць ненармальнае палажэньне ў дзяржаве, якое напэўна аслабляе ейную сілу і ейны аўтарытэт. Дык калі дзяржава хоча захаваць сваю сілу і аўтарытэт, мусіць задаволіць сваіх грамадзян, а калі яна не хоча іх задаволіць, дык змушана будзе йсьці да развалу. Дык значыць, “школьны плебісцыт”⁴ мы павінны ўсьцяж тварыць, бо ён мае сэнс як тагды, калі нашу волю паслухаюць, так і тагды, калі яе не паслухаюць.
         Але што рабіць цяпер, каб задаволіць нястачу школы? Вось пытаньне, перад якім мы стаімо. Нашыя “гаспадары” не хочуць даць нам школы і цярпліва выносіць нашую волю, пярэчачую іхнім інтэрэсам, чакаючы, пакуль не зломяцца на-шыя сілы і мы змоўкнем ды дабравольна згодзімся быць пры-гоннымі. Але мы павінны недапусьціць да гэтага і знайсьці выхад з палажэньня. Выхад будзе такі: калі няма дзяржаў-най школы, адчыняць прыватныя, калі не даюць прыватных, дык трэба вучыць ў дому, калі немагчыма вучыць дзяцей, дык трэба вучыць дарослых; тым, ці другім, ці трэйцім шля-хам выхад усё-ж такі ёсьць, ды мы мусім з гэтага скарыстаць, мусім накіраваць усе высілкі да гэтага выхаду, мусім заняцца гэтым станоўча і плянава і напэўна можам перамагчы сваё палажэньне. Т[аварыства]ва Бел[арускай] Школы альбо Бел[арускае] Нав[уковае] Т[аварыст]ва⁵ павінны апрацаваць праграмы хатняга вучэньня і праграму курсаў для дарослых, павінны выдаць інструкцыі і рукаводства, павінны выпусь-ціць падручнікі як для жадаючых вучыцца, так і для тых, хто можа вучыць. Грамадзянства па магчымасьці павінна вучыць сваіх дзяцей у хаце пабеларуску, побач з польскім вучэньнем у школе, а калі магчыма, дык узяць абавязак выключна хат-няга вучэньня. Усе адукаваныя сілы на вёсцы павінны спра-баваць даваць хатнія лекцыі, калі гэта магчыма. Гурткі Т[аварыст]ва Бел[арускай] Шк[олы] павінны арганізоўваць курсы для дарослых. Усе спосабы павінны быць скарыстаныя, каб нанесьці ўдар нашым валадарам з другога боку. Яны чакаюць і спадзяюцца, што без іхняй ласкі мы загінем ў цем-ры і зробімся працоўнай жывёлай, але мы павінны выявіць сваю жывучасьць і сьвядомасьць і здабыць сабе асьвету без панскае ласкі.
    
    52
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Даклад аб стане гурткоў Таварыства Беларускай школы ў Горадзенскім павеце
    
          У Горадзенскім павеце існуе 53 гурткі. Агульны лік сяброў 1167 асоб. Адчынена 17 бібліятэк-чытальняў і 1 народ-ны дом. Рознымі гурткамі пастаўлена да гэтага часу 44 сьпек-таклі¹. Школьных дэклярацыяў у мінулым годзе зложана звыш 1600 больш як на 2200 дзяцей. У гэтым нельга спадзя-вацца гэтакай лічбы дэклярацыяў, бо грамадзянства вёскі зьнеахвочана тым, што на пададзеныя у мінулым годзе не адчынена, здаецца, ні воднае школы, нават утраквістычнае.
         3      гэтае прычыны наша асьветная праца сцэнтравана выключна каля Гурткоў Т[аварыст]ва. Аднак праца іх вельмі не інтэнсіўная, бо з агульнага ліку 53-х гурткоў толькі 26 залегалізаваны (г[эта] з[начыць] выбралі сабе управы). 3 17 бібліятэкаў добра было б, каб знайшлося 5 інтэнсіўных, a сьпектаклі у большасьці праходзяць не вельмі цікава. Пры-чына гэтаму тое, што у нас на вёсцы брак культурных сілаў. Тыя-ж, якія ёсьць, у большасьці гадунцы расейскіх школаў, не разумеюць нашай справы і не адчуваюць яе.
         3       гэтае прычыны палажэньне нашае Акружное Упра-вы вельмі не завіднае. Немагчыма даць належны ход справе, не маючы адпаведнае сілы, дзеля чаго наша дзейнасьць аб-мяжоўвалася выключна фармалістыкай у справе легалізацыі гурткоў, бібліятэкаў, ды у атрыманьні дазволу на сьпектаклі. Іншых спраў бадай што не было, бо гурткі рэдка калі зва-рочваліся з якімі нібудзь запытаньнямі.
         Знаходзячыся у такім нецікавым палажэньні, трэба было дасьледаваць прычыны усіх зьявішчаў, каб зразумець ці тыя прынамсі Т[аварыст]ва гурткі пад нагамі, і якім парад-кам магчыма хоць крыху палепшыць справу.
         Трэба сканстатаваць, што некажучы на такі сумны стан нашых вясковых гурткоў, усё ж такі яны маюць рацыю. Ім-кненьне да асьветнае працы не зьяўляецца нечым выпадко-вым — гэта ёсьць жыцьцёвая неабходнасьць. Усе народы так ці інакш дайшлі да некае культурнае вышыні, і беларускі народ, пасколькі у ім жыве імкненьне быць самым сабой, му-сіць гэта зрабіць, калі не ахвотай, дык пад прымусам. Гэткім прымусам жыцьця да асьветы паўстаюць гурткі нашага Т[аварыст]ва. Дык дзеля гэтага найменьш інтэнсыўны гурток, які бадай не існуе, мае падставу для існаваньня.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    53
    
         Аднак ёсьць зьявішча, якое можа шмат каго сумневаць. Мы бачым, што калі арганізоўваюцца гурткі, дык існуе нейкі запал, які пасьля паступова халадзея. 3 павярхоўнага пагля-ду здаецца, што гэта паказвае нетрываласьць нашых аргані-зацый, але думка гэта будзе памылковай. Калі наступае нейкі упадак пасьля закату, але гэта не значыць, што справа ліквідуецца — яна толькі пераходзіць на іншы грунт. Пасьля ахаладжэньня запалу гурткі пачынаюць справу спачатку і крок за крокам паступова, непрыкметна вядуць сваю справу тыя, якія могуць нешта рабіць, і калі гэта справа узрасьце да адпаведнай вышыні, напэўна дасьць ахвоту тым, якія цяпер нічога не могуць зрабіць.
         Прыгледаючыся да гэтай непрыкметнай працы, трэба зрабіць увагу адносна тых нестачаў, якія часам псуюць спра-ву. Прадусім арганізаваньне гурткоў вядзецца крыху нетак-тычна. Каб не маглі паўставаць нежыцьцёвыя гурткі, трэба разьбірацца у залажэньні іх, уважаючы, дзе трэба разьбірац-ца і дзе не трэба закладаць іх.