• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
         Таксама арганізаваньне бібліятэк-чытальняў ідзе без усялякага пляну. Гурткі адчыняюць бібліятэкі і выпісваюць кніжкі, зусім не разбіраючыся у вартасьці іх. У выніку гэтага у вёску трапляюць кніжкі нічога не вартыя, якія не толькі не даюць карысьці, але яшчэ шкодзяць. I гэта дае зразумець, што культурная справа нічога не варта.
         Сьпектаклі таксама ставяцца без ніякага пляну. Най-часьцей для пастаноўкі бярэцца некалькі пьесаў, бо п’есы нашы звычайна кароткія. Ставяць у адзін вечар і драмы, і камэдыі, і нават нічога не вартыя жарты, абы запоўніць ве-чар, не зважаючы на тое, што гэта разьбівае увагу на паста-ноўку, гуляюць абы як, а ставяць сьпектаклі для заробку. Аднак хоць сьпектаклі даюць даход, мы мусім адкінуць гэтую спакусу, бо не варта дзеля грошай сеяць смеце, дзеля чаго трэба разьбірацца у спосабе пастаноўкі і у тым, што бярэцца для пастаноўкі, бо лепш нічога не ставіць, чымся ставіць такія глупствы, як “Боты” альбо “ Пакой у наймы”² і т. п.
         Каб папраўляць памылкі у працы нашых Гурткоў, трэба каб Гурткоўная Управа і Акружныя Управы раз’яснілі гурт-кам сэнс справы праз інструктарства, альбо лістоўна. Але дзеля гэтага трэба апрацаваць нейкі плян, аб чым варта было б нам падумаць на Агульным сходзе.
    
    54
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Аб беларускай прэсе
    
        Газэтная пісаніна пачала ўрэшце шырыцца на нашай шматпакутнай Беларусі. Гэтае з’явішча мо каго вельмі це-шыць, але трэба аглянуцца крытычна навокал і зразумець тое, што значыць гэта абсолютна недарэчная газэтная піса-ніна.
        Калі ўважліва прыгледзімся, чым займаюцця цяпер бе-ларускія газэты, пачынаючы ад крайніх “левых” ды канчаю-чы крайнімі “правымі”, дык убачым, што ўсе яны займаюцца пераважна палітыкай і лаянкай, пры чым палітыка ўвасабля-ецца ў постаць лаянкі, а лаянка набірае значэньня палітыкі. 3 гэтага вар’яцкага злучэньня лаянкі і палітыкі родзіцца беларуская палітычная прэса. Хто ёю кіруе, хто, гэтак кажу-чы, уграз душою ў прэсавыя справы, той мо мімаволі не ба-чыць таго, што значыць газэтная пісаніна, але, стоячы з боку і гледзячы на газэтную дзейнасьць бяз ніякіх хваравітых паняцьцяў, пакуль зразумеем у чым справа, дзівімся на тое, што можа значыць увесь гэты бруд, гэтая палітычна-лаянская хвароба; але калі зразумеем ейнае значэньне, дык нейкі боль агартае душу за няшчасны беларускі народ, які знаходзіцца ў цемры, ды якога да таго-ж вядуць сляпыя правадыры крок за крокам у нямінучую прорву. Бо да чаго-ж, калі не да прорвы можа дайсьці наш няшчасны народ, якому, замест асьветы і зразуменьня праўды, нясуць газэтную атруту палітыкі і лаянкі.
        Успамінаецца наш даўнейшы лёзунг: “адзінае на ўсю Заходнюю Беларусь беларускае газэты”, якая клічучы падпіс-чыкаў абяцала знаёміць з тым, што дзеецца ў сьвеце. Цяпер нешта ніводная газэта аб гэтым не ўспамінае, бо мусі яны забыліся знаёміць народ з тым, што дзеецца ў сьвеце і больш зварочваюць увагу на свае асабістыя і партыйныя разрахункі. Два-тры гады назад газэты пісалі так-сяк аб нацыянальных справах, дык цяпер аб гэтым зусім забыліся і, галоўным чынам, вядуць полеміку, якая, падобная да лаянкі вясковых бабаў, якія ад злосьці і ненавісьці бэсьцяць адна адну гэтак, што сорамна паўтараць і ілюструюць сваю лаянку жэстамі, ад якіх сорамна робіцца, гледзячы з боку.
    
    _____________________________ПУБЛІЦЫСТЫКА_____________________ 55
    
         Гэтая баталія мо й цікавіць каго, як некалі рымскіх цэзараў цікавілі баі гладыятараў, але ў нашыя часы куль-туры і інтэлектуальнага разьвіцьця грамадзянства, няма, здаецца, патрэбы ў гэткіх турнірах лаянскага гладыятарства.
         3 болем у сэрцы трэба лічыцца з фактамі газэтных недарэчнасьцяў, але што беларускія масы на гэта?
         Яны несьвядома маўчаць, альбо, ня маючы магчымасьці зразумець праўды, лучацца да якога-колечы кірунку ды спа-чуваюць тым альбо іншым нападкам. Гэта цешыць палі-тыкаў, але гэта найбольш сумны факт, бо іменна гэта адбітак тэй шкадлівасьці, якую прычыняе беларусам недарэчная по-леміка.
         Зацікавіць народ, гэтак сама як зацікавіць дзяцей, вельмі лёгка, але толькі пытаньне ў тым, ці гэтае пытаньне адпавядае разумнаму мэтоду разумнага ўзгадаваньня і аду-каваньня. П’яная бойка на вуліцы таксама цікавіць дзяцей, але ніводзін пэдагог пэўне ня лічыць гэтага лекцыяй ўзгада-ваньня.
         Дзейнасьць на ніве народнай асьветы і народнага ўзга-даваньня павінна заўсёды адпавядаць пэдагогічным мэтодам, бо інакш наша дзеяльнасьць будзе мець уласьцівасьці тых узгадавальнікаў, якія не ўзгадоўваюць, але дэморалізуюць народ.
         Дзеячы народныя, як і пэдагогі, павінны ведаць свае межы. Яны могуць біцца, сварыцца і лаяцца, дзе іх ня бачаць, але ні ў якім разе не павінны рабіць гэтага перад масамі, перад тымі, каго яны ўзгадоўваюць і яшчэ больш не павінны з гэтага рабіць сістэмы ўзгадаваньня.
         Праўда, гэта робіцца несьвядома, але ад гэтага не зьмяншаецца, а павялічваецца згубнасьць гэтага зьявішча. Палітычныя кіраўнікі маюць на мэце апраўдаць і замацаваць свае палітычныя лініі, дзеля чаго, не шкадуючы слоў, як мага імкнуцца зьбіць з цьвёрдага пункту свайго праціўніка, ці конкурэнта. Кожны хоча быць правадыром народу, кожны хоча адзін прадстаўляць народную опінію, а між тым больш альбо менш знаходзяцца прыхільнікі розных напрамкаў. За гэта-ж і йдзе полеміка, каб перавярнуць усіх на свой бок, але хіба ж полеміка гэтага ня можа зрабіць. Каб аб’яднаць усе кірункі думкі, усе перакананьні ў адну агульную народную думку палітычнымі падзеламі, але трэба аб’яднаць розныя
    
    56
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    кірункі, калі яны ёсьць. А дзеля гэтага ня трэба шукаць лаян-кі на праціўніка, ня трэба рабіць падкопаў і нападаў, але трэба шукаць паразуменьня і згоды, у кожным разе трэба мець прыстойнасьць да праўдзівых перакананьняў. Прыстой-насьць памагае разумець нават тых, хто рашуча разыходзіц-ца з намі ў паглядах, але калі мы згубім прыстойнасьць, дык для нас не будуць зразумелымі перакананьні тых, хто зга-джаецца з намі агулам, але мае прыватныя разыходжаньні.
         Гэтую прыстойнасьць перш-на-перш і трэба было-б унясьці ў беларускую масу, тады кожны кірунак палітычнай або грамадзкай думкі адпавядаў-бы пэдагогічным мэтодам.
         Сістэма ўзгадаваньня народу павінна мець у сабе чыс-тую думку і разумны кірунак. He павінна быць у ёй нічога, што ня прыносіць карысьці і гэтым робіць шкоду. Мы ведаем, што апроч лаянкі, газэты нашыя займаюцца пераважна палітыкай. У кожным нумары аж нудна чытаць пра тое, што робяць, чаго хочуць і аб чым гутараць Брыяны¹, Штрэзэр-маны², Чэмбэрлены³, Чычэрыны⁴ і іншыя да падзеяў у Кітаі уключна. Пішацца аб гэтым з такім відам, як быццам усё жыцьцё цэлага чалавецтва толькі тым і трымаецца, што на сьвеце ёсьць Чэмбэрлены і Чычэрыны, ды што ў Кітаі ваюе Чай-Кай-Шэк⁵. Хто не адносіцца да ўсяго гэтага крытычна, той запраўды думае, што няма на сьвеце нічога важнейшага, апроч тых гутарак і інтрыгаў, якія вядуць адны проці адных розныя Чэмбэрлены і Чычэрыны — аўтоматы дзяржаўных машын.
         Каб хоць адным словам была высьветлена агіднасьць гэтае аўтоматычнае акцыі дыплёматычных машынаў.
         Народ вучыцца верыць у чарадзействы сучасных жра-цоў палітыкі, як некалі верыў у чарадзействы жрацоў Мамо-ны⁶ і Молоха⁷. А між тым не адны жрацы палітыкі кіруюць жыцьцём: у сьвеце ёсьць людзі сьветлае думкі і разумнага па-чуцьця, якія безупынна твораць новыя і новыя каштоўнасьці культуры, якая ўзгадоўвае людзей і дае магчымасьць ісьці да лепшае будучыны самастойна бяз ніякае чароўнае дапамогі палітычных жрацоў. Аб тым, якія ёсьць, лепшыя людзі на сьвеце, аб тым, што яны думаюць і гавораць, газэты нават не ўспамінаюць, як быццам гэта зусім непатрэбна.
         Але-ж хто разумее пэдагогічныя мэтоды ўзгадаваньня народу, той ведае, якую цану для ўзгадаваньня мае гэтае знаёмства, чым і павінны былі-б заняцца газэты.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    57
    
         Усе гэтыя нястачы беларускае прэсы даўно адчуваліся, але цяпер калі нашыя дзеячы самі палезьлі ў палітычныя аўтоматы і, замест таго, каб узбуджаць сьвядомасьць народу, пачалі вясьці на ім палітыку, — нястачы гэтыя адчуваюцца асабліва балюча.
    
    58
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Нацыя і нацыяналізм
    
         Злучэньне ўсіх народаў ў вадну агульную людзкую сям’ю — ёсьць той ідэал, які стаіць аднолькава перад усімі народамі і людзьмі, ды той народ, які не мае перад сабою гэтага ідэала, трэба лічыць адсталым, нават можна сказаць, што народ, які не мае перад сабою гэтага ідэалу — не мае ў сабе нацыянальнае вартасьці; бо чым жа ж вызначаецца вартасьць кожнага народу, як не тымі ідэямі, у зьвязу з якімі народ творыць самога сябе.
         Кожная нацыя мае свае пэўныя адзнакі, як і кожны асобны чалавек; і як немагчыма ад чалавечае асобы адабраць ягоных асаблівасьцяў, не пазбавіўшы гэтай асобы яе нату-ральных правоў, гэтак сама немагчыма адабраць ад народу ягоных асаблівасьцяў, не пазбавіўшы яго такіх самых правоў. Калі мы адбярэм ад асобнае асобы ейныя правы, дык гэта значыць, што кінем гэтую асобу ў рабства, гэтак сама паніво-ліваецца кожны народ, ад якога адбіраюць ягоныя нату-ральныя правы. Сэнс гэтага рабства заключаецца ў тым, што як у асобы з адабранымі, правамі гэтак і ў народу з адабраны-мі правамі няма магчымасьці служыць пастаўленым мэтам і ідэалам сваімі ўласнымі сіламі, паводле свайго ўласнага разу-меньня. Паняволены народ, як паняволеныя асобы, калі на-ват імкнецца да якіх мэтаў і ідэалаў, дык ён імкнецца чужою воляю, чужою сілаю, і здабывае ў сваім імкненьні цэннасьці жыцьця не сваімі ўласнымі, але чужымі асаблівасьцямі.
         Хіба ж не можа быць ніякага сумніву ў тым, што гэта ёсьць найвялікшая несправядлівасьць паводле людзкіх, боскіх, навуковых, натуральных і усялякіх іншых разумень-няў. Адабраць ад чалавека ці народа ягоную волю і ягоныя асаблівасьці, ды прымусіць яго імкнуцца да здабыткаў і ідэалаў чужою воляю ў развою чужых асаблівасьцяў — гэта значыць тое самае, аб чым сказаў Ісус: закопваць скарбы, каб яны не прыносілі карысьці.
         Пераконваць некага ў тым, што беларускі народ ёсьць народ — не разнавіднасьць якога інакшага народа — дзеля гэтага хіба што зусім бязсэнсоўна. Гэтак гаварыць таксама сьмешна, як сьмешна было б гаварыць, што пэўная асоба ёсьць інакшая ад іншых людзей дзеля таго, што мае свае